Маніторынг выпускаў навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», онт,



Дата канвертавання31.12.2016
Памер233.84 Kb.
#503

Маніторынг выпускаў навінаў



на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ, «Белсат»

у кантэксце асвятлення тэмы выбараў прэзідэнта Беларусі

Маніторынг праходзіў з 12 па 18 кастрычніка 2015 г. і закрануў 210 матэрыялаў1, якія выйшлі ў эфір выніковых вечаровых выпускаў навінаў з панядзелка па нядзелю2 на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ і недзяржаўным тэлеканале «Белсат».

Маніторынг меў тэматычныя абмежаванні: быў сфакусаваны на матэрыялах, датычных тэмы выбараў прэзідэнта Беларусі, што адбыліся 11 кастрычніка 2015 г. Пад разгляд трапілі праграмы “Панарама” і “Галоўны эфір” (“Беларусь 1”), “Наши новости” і “Контуры” (ОНТ), “Аб’ектыў” (“Белсат”). Агульная колькасць сюжэтаў у праграмах вечаровых навінаў на “Беларусь 1” склала 91, на ОНТ – 73, на “Белсаце” – 46.

Усе сюжэты выніковых навінаў на тыдні маніторынгу былі прагледжаныя і класіфікаваныя згодна з трыма пунктамі:

1) сюжэты, што наўпрост тычацца заяўленай тэмы маніторынгу;

2) сюжэты, што маюць тэму ў якасці дадатковага сюжэта ці ўтрымліваюць згадку пра яе;

3) іншыя тэмы і сюжэты.

Сюжэты, што наўпрост тычыліся заяўленай тэмы (п.1) і сталіся аб’ектамі маніторынгу, які складаецца з трох частак:

1) маніторынгу матэрыялаў, што маюць прыкметы замоўленасці, цэнзуры альбо прапаганды;

2) маніторынгу адпаведнасці стандартам інфармацыйнай журналістыкі;

3) маніторынгу замоўчаных навінаў.

Для маніторынгу няважна, якія абставіны (прычыны) прывялі да згаданых парушэнняў у выпусках тэлевізійных навінаў: ці гэта цэнзура з боку ўладаў, ці самацэнзура журналістаў, ці нізкі прафесійны ўзровень. Сутнасць праблемы палягае ў тым, што глядач атрымлівае перадузятую інфармацыю, то бок створаную на карысць аднаго з бакоў. Да таго ж яго пазбаўляюць адэкватнага разумення падзеяў і працэсаў, што адбываюцца ў краіне.

Матэрыялы, што ўтрымліваюць згадкі або маюць у сваёй структуры тэматычныя падсюжэты такога кшталту, не разглядаліся на прадмет замоўленасці і адпаведнасці стандартам інфармацыйнай журналістыкі. Але яны былі ўлічаныя пры вызначэнні адсотку тэматычных матэрыялаў, каб найбольш дакладна пазначыць прысутнасьць тэмы ў эфіры.

Больш падрабязна вынікі зафіксаваныя ў табліцы (далучана асобным файлам – Табліца тэматычных матэрыялаў (колькасць сюжэтаў) і Табліца тэматычных матэрыялаў (эфірны час))

Агульная характарыстыка парушэнняў прафесійных стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат» у кантэксце асвятлення тэмы выбараў прэзідэнта Беларусі

Маніторынг закрануў матэрыялы, што наўпрост тычыліся выбараў прэзідэнта. На тэлеканале “Беларусь 1” выйшлі ў эфір 22 сюжэты на гэтую тэму (24% ад агульнай колькасці матэрыялаў), на ОНТ – 18 (25%), на “Белсаце” – 13 (28%). Параўнаем: на перадвыбарным тыдні з 28 верасня па 4 кастрычніка тэматычных матэрыялаў у эфіры было адпаведна 17% (“Беларусь 1”), 20,5% (ОНТ) і 29% (“Белсат”) ад агульнага эфіру. Павелічэнне тэматычных матэрыялаў у эфіры дзяржаўных каналаў фіксуецца і пры часавым вымярэнні (пры гэтым, на “Беларусь 1” гэта адбылося пры скарачэні больш чым на 1 гадзіну агульнага эфірнага часу, адведзенага навінам). Іншымі словамі, для дзяржаўных тэлеканалаў тэма выбараў сталася больш істотнай пасля іх заканчэння, а не падчас пердвыбарнай кампаніі. Ці дакладней: найбольш істотнай сталася прамоцыя дзеючага кіраўніка дзяржавы - ўжо ў якасці фактычнага, а не патэнцыйнага (як можна было назіраць падчас маніторынга на тыдні перад выбарамі) пераможцы.

На тыдні з 12 па 18 кастрычніка на ўсіх трох тэлеканалах былі зафіксаваныя тэматычныя матэрыялы з прыкметамі замоўленасці (або цэнзуры). На тэлеканале “Беларусь 1” такіх сюжэтаў выяўлена 91% ад агульнай колькасці тэматычных (20 з 22), на ОНТ - 89% (16 з 18), на тэлеканале “Белсат” - 69% (9 з 13). Часавае вымярэнне дэманструе, што такога кшталту тэматычныя сюжэты былі і больш працяглымі - на “Беларусь 1” яны занялі 99% выбарнага эфіра, на ОНТ - 96%, на “Белсаце” - 88%.

Замоўленасць у межах дадзенай тэмы (выбары) і актуальнага кантэксту (перамога ў сумнеўных абставінах) адмыслова набывае фармат прамоцыі (у выпадку “Белсата” - аспрэчвання) вынікаў выбарчага працэсу. Адпаведна мяняецца і фармат выказвання: на змену агрэсіўнай прамоцыі (альбо крытыцы) канкрэтнага кандыдата на фоне пэўных рухаў канкурэнтаў (барацьба за выбар) прыходзіць пазначэнне прысутнасці безальтэрнатыўнага пераможцы. Пры гэтым дыскурс барацьбы пераўтвараецца ў адбудову партрэта падзеі праз медыя-тэксты свядома маніпулятыўнага кшталту - канструкты з тэндэнцыйна падабранага матэрыялу. Замест інфармацыі транслюецца ідэалагічная пазыцыя. А інфармацыйная праца непазбежна пераўтвараецца ў агітацыйны рэсурс.



"За выбором беларусов и для Беларуси пристально следили в Европе, опасаясь, что если политические эксцессы накроют и наш уголок безопасности на континенте, никому не сдобровать. Стабильность Минска сегодня - это уверенность в борьбе с нелегальным траффиком людей и трансграничной преступностью. Это вопрос конструктивного диалога с Россией и - шире - с Евразийским союзом. Это интеграция интеграций - от Португалии до Китая и Индии. Это транзит нефти и газа в отопительный сезон. Наконец, это площадка диалога по Украине, которая уже остановила войну” (“Беларусь 1”, 18.10.2015);

"А на пачатак - Цэнтрвыбаркам і зацвержданыя псеўдавынікі псеўдавыбараў. Лідзію Ярмошыну не стрымалі ні шматлікія парушэнні, ні фальсіфікацыі, ні скаргі. ЦВК прызнаў выбары справядлівымі, а сваё рашэнне – канчатковым. Ва ўнісон прагучалі словы Лукашэнкі ў Астане. Кіраўнік пераконваў, што калі захоча, то ніхто і нішто яму не перашкодзіць быць прэзідэнтам. Ну і хіба захацеў" (“Белсат”, 16.10.2015).

Дзяржаўныя тэлеканалы ў сваіх матэрыялаў паслявыбарнага тыдня стваралі вобраз Бясспрэчнага Выбару Сумленных Грамадзян - гарманічнага супольнага руху народа і ўлады на карысць стабільнага развіцця еўрапейскай нацыі. Адсутнасць рэальнага драматызму падчас сёлетніх выбараў перакрывалася празмерна патэтычнай рыторыкай - кампліментарнай як для пераможцы, так і для электарату.



Ошеломительная виктория президента Лукашенко и его социально-экономической модели для небольшой европейской страны" - так скажут эксперты о пятой персональной победе белорусского лидера. Для Западной Европы, конечно, удивительно, что политик в эпоху кризиса, непопулярных решений да еще на марше модернизации может получить такой кредит доверия. Но, продолжая метафору, эксперты отметят - этот кредит выдан не сегодня или вчера: лидер работал над своей кредитной историей каждый день, все последние два десятилетия. В этой истории становление государства и нации, спасенная промышленность и жестокая схватка за национальные интересы. Т.е. Александра Лукашенко нельзя вырвать из белорусской истории, а его выборы начались не два месяца назад, а с первого спасенного завода, сохраненного коллектива и программы развития - будь то новая энергетика, открытый заново континент или сверхдержава, новая дорога, как символ белорусского пути" (“Беларусь 1”, 18.10.2015). Гэта фрагмент з працяглага (17 хв. 52 с.) выніковага рэпартажу на тэму выбараў. Сюжэт выйшаў у “Галоўным эфіры” і можа разглядацца як узорны прыклад ангажаванага асвятлення падзеі праз сыстэму маніпулятыўных спасылак. Цалкам даступны па спасылцы:

http://www.tvr.by/news/politika/belarus_progolosovala_za_suverennyy_postupatelnyy_i_spravedlivyy_variant_istorii/

"В этой важнейшей политической кампании пятилетия, отмечают аналитики, каждый обрел свою победу. Белорусский лидер выиграл, по сути, референдум доверия выбранному курсу. Альтернативные кандидаты - рост популярности своих идей в обществе и политическое будущее. Союзники и партнеры на международной арене - внятные и однозначные гарантии преемственности курса во внешней политике и экономике. Ну, и наконец, главный победитель - белорусский народ, доказавший себе и миру, что способен сам выбирать и защищать будущее для себя и своего государства. Независимо, прозрачно и демократично" (“Беларусь 1”, 12.10.2015);

"Выборы признаны состоявшимися, а победителем объявлен Александр Лукашенко. Для нас в этом решении нет ничего удивительного. Но тем, кто оценивает политическую жизнь Беларуси с западных или, напротив, с восточных позиций, эти два параметра – явка и результат победителя – могли показаться необычно высокими. Например, для союзной России явка в 87% – это неслыханный результат, поскольку даже на выборы Президента там приходят не более чем две трети от числа зарегистрированных избирателей. Но активность белорусов вполне объяснима: они чувствуют причастность ко всему, что происходит в стране. Они чувствуют, что это их страна и что никакие олигархи у них её не отобрали. Это выгодно отличает белорусское мировоззрение от российского и повышает гражданскую активность. Второй показатель – процент голосов, отданных за победителя. Тут уж впору удивляться западным наблюдателям, которые привыкли к острой политической борьбе и для которых победа над оппозицией с перевесом почти в 80% – это скорее свидетельство отсутствия какой бы то ни было оппозиции. Отчасти с таким предположением можно согласиться: соперники Александра Лукашенко себя никак не проявили. Но есть и другая сторона. Не только на пространстве бывшего СССР, но и в мире в целом высок запрос на политического лидера. Заметьте, не просто политика, а именно политического лидера. И граждане той страны, в которой такой человек появляется, способны ценить его очень высоко” (ОНТ, 18.10.2015).

Асобныя моманты - асвятленне дзеянняў апазіцыі ў кантэксце выбараў.

На “Беларусь 1” яе на кантрасце ўпісалі ў агульную “ўра-карцінку” агульнай перамогі ўсіх удзельнікаў выбарчага мерапрыемства:

"Татьяна Короткевич, стартовав с нулевым рейтингом и логичного вопроса "Кто это, уж не родня ли белорусского классика?", взяла почти 4,5 %. По сути, спасла радикальное оппозиционное болото от полного забвения и маргинализации. Отправленные в политический утиль на этапе сбора подписей бывшие соратники за одно это должны быть благодарны" (“Беларусь 1”, 18.10.2015).

На ОНТ пад відэашэраг з буйным планам Анатоля Лябедзькі без імёнаў узгадалі ў справаздачным сюжэце праграмы “Контуры”:

Вплоть до дня голосования активность проявили даже те, кто не смог заручиться поддержкой белорусов и сошел с дистанции. Однако агитацию они вели уже не за себя, а против выборов как таковых, что запрещено законом. Впрочем, неоднократные попытки привлечь внимание правоохранительных органов и избирателей успехом не увенчались, и высокая явка тому подтверждение” (ОНТ, 18.10.2015).

“Белсат” у сваю чаргу раскручваў негатыўна-дэпрэсіўны вобраз Паглыбення Абсурду Без Надзеі На Лепшае - цынічнай дамовы Захаду з Лукашэнкам у сітуацыі прагрэсавання сістэмнай крызы грамадства.



"Рэкордным у параўнанні з папярэднімі выбарамі быў таксама ціск на выбарнікаў - асабліва падчас некалькіх дзён датэрміновага галасавання" (“Белсат”, 12.10.2015);

"Выбары правялі - цяпер крызіс ударыць напоўніцу. Гэткія асцярогі шырацца сярод беларусаў, навучаных досведам мінулай прэзідэнцкай кампаніі" (“Белсат”, 12.10.2015);

"Аднак усцяж невядома, што чакае Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў. Незалежныя назіральнікі ўголас кажуць, што вынікі галасавання цынічна зманіпуляваныя, а на яву выходзяць усё новыя брутальныя ламанні выбарчага заканадаўства. Невыключана, што новыя рэпрэсіі чакаюць усіх тых, хто не пажадае пагадзіцца з пятым тэрмінам Аляксандра Лукашэнкі" (“Белсат”, 15.10.2015).

Мелі ў эфіры месца і сюжэты з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці. “Беларусь 1” такім чынам ахарактэзавала сваю эфірную працу ўвечары 11 кастрычніка 2015 г:



"Новый уровень политической культуры в Беларуси - это еще и новое качество политической журналистики. Всю ночь, более 6 часов подряд, главный медиахолдинг страны – Белтелерадиокомпания - в обновленной студии вела прямой "Главный эфир". За круглым столом - ведущие политологи и наблюдатели. На прямой связи - аналитики России, Украины, Евросоюза и США. Регулярные включения из Центризбиркома, инфоцентра, штабов кандидатов и участков для голосования. Солидный информационный марафон, который закончился лишь глубоко за полночь, после объявления предварительных итогов по стране" (“Беларусь 1”, 12.10.2015).

Блок сюжэтаў з прыкметамі замоўленасці на тэму замежжа на дзяржаўных каналах складаецца з тузіна меркаванняў міжнародных назіральнікаў, партнераў, экспертаў з розных краінаў свету, што аднагалосна дэманструюць падтрымку вынікаў беларускага плебісцыта. Спецыфічна вырашаная тэма рэакцыі Захада.

З аднаго боку, ёсць “добры” Захад - у эфіры з наўпрост ці кантэкстуальна (пры нейтральным змесце) кампліментарнымі каментарамі з’яўляецца шэраг экспертаў геаграфічна заходніх інстытуцыяў (институт социально-политических исследований "Евразийский барометр", Австрия”, “мониторинговая группа "Европейский альянс миссий наблюдателей", Бельгия”, “европейский институт Либертас, Германия”, “Европейский фонд демократии (Италия)”. “Центр европейских реформ (Великобритания)”, “фракция «Левые» Бундестага (Германия)”) ці навукоўцаў заходніх ўніверсітэтаў (“профессор университета центральной Флориды (США)”, “профессор Кентского университета (Великобритания)" і “профессор Свободного университета LUISS (Италия)”. Дарэчы, каментары Рычарда Саквы і Рафаэля Маркецці (адпаведна з Кента і Рыма), які тэлеканал прэзэнтаваў “подробно анализируют выбор беларусов”, візуальна выглядалі як адмыслова арганізаванае журналістам падвойнае інтэрвію на форуме “Дыялог цывіцізацыяў” у грэцкім Родасе).

З іншага боку, ёсць і “злы” Захад – абстрактны крытыкан, які ніяк не адменіць санкцыі і патрабуе прытрымлівацца ў выбарах “сваіх” стандартаў, персаніфікаваны ў назіральніках ад АБСЭ. Але - па версіі дзярканалаў - белорусы сделали свой выбор, с которым придётся считаться” (ОНТ, 18.10.2015).

Если отбросить политизацию и эмоции, позитивным вышел даже доклад традиционных скептиков из ОБСЕ и ПАСЕ. Желание сохранить лицо после стольких лет скандальных наблюдений, понятно, но цифры - красноречивее. Из доклада следует: 95% участков в основной день голосования оценили позитивно. 95! И это при пристрастном наблюдении. Процесс подсчета голосов - на 70% с оценкой хорошо и очень хорошо. А суммирование итогов - на 75%. Кроме того, отмечены свободные агитация и телеэфиры всех кандидатов, спокойный ход кампании и доброжелательность к наблюдателям" (“Беларусь 1”, 18.10.2015);

Со своим заявлениями выступили и представители ОБСЕ, которые с удовлетворением отметили приглашение и гостеприимность со стороны белорусского государства, а перечень претензий свели к пожеланию реформирования белорусского избирательного законодательства” (ОНТ, 12.10.2015).

На тле дзяржаўнага бескампраміснага пазітыву “Белсат” транслюе дваістую пазіцыю, якая добра ілюструецца наступнай цытатай:

Злучаныя Штаты выбарамі ў Беларусі расчараваныя. У Еўразвязе гавораць аб праблемах падчас галасавання і з падлікам галасоў. А вось старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ўжо збіраецца паехаць на вясну ў Рым. Брусэль мае зняць санкцыі супраць Беларусі налета. Толькі вось афіцыйнай пастановы ў справе пакуль не агучылі. Бадай, толькі пакуль” (“Белсат”, 13.10.2015).

Таксама тэлеканал ОНТ зрабіў адмысловыя матэрыялы пра рэакцыю ва Ўкраіне і Расіі на вынікі выбараў у Беларусі.

Эксперты также считают, что желающие покритиковать выборы Президента Беларуси найдутся и в Украине. Правда, пока весомых поводов для этого не появилось, и завсегдатаи критики переключились на внутренние проблемы страны, которых в Украине сейчас более чем достаточно" (ОНТ, 13.10.2015);

От выбора, который 11 октября делал белорусский народ – и это хорошо понимали в Кремле – зависела не только судьба Республики. Это напрямую касалось и нашего восточного соседа: мы вместе в тесной связке, работаем во многих интеграционных проектах. Ещё в начале избирательной кампании, когда была назначена дата выборов, но не был оглашён список кандидатов на высший государственный пост Республики, российская политическая элита вела себя достаточно нервно. После кризиса в Украине, повторения радикального сценария боялись и в Беларуси. Появлялись, например, мнения о возможном развороте на Запад или о некоем опасном возрождении национализма. Но когда имена претендентов стали известны и среди них был Александр Лукашенко, накал страстей спал. Почти весь кремлёвский истеблишмент, включая даже тех, кто раньше не проявлял открытых симпатий к действующему Президенту, выказали ему свою поддержку и пожелали победы. Александр Лукашенко для России хоть и непростой, но зато понятный и, как показала практика, надёжный партнер” (ОНТ, 13.10.2015).

Разгледзім, якім чынам парушаліся стандарты інфармацыйнай журналістыкі ў тэматычных матэрыялах, што выйшлі ў эфір на тыдні з 12 па 18 кастрычніка 2015 г.

Агульную тэндэнцыю, перафразаваўшы афіцыйны дыскурс, можна назваць інтэграцыяй імітацый: з-за павышанай ідэалагізаванасці рыторыкі практычна ў кожнай катэгорыі (пры захаванні фармальных адпаведнасцяў стандартам) сутнастна мела месца інфармацыйная пустэча. Нібыта плюралістычныя нібыта навіны пра нібыта падзеі.

Стандарты паўнаты падачы і даставернасці інфармацы на гэтым тыдні ізноў апынуліся ў топе парушэнняў.

Праблемы з адпаведнасцю першаму стандарту - даставернасці інфармацыі - назіраюцца ў 86% матэрыялаў тэлеканала “Беларусь 1”, 69% сюжэтаў “Белсата” і 61% ОНТ.

Неперсаніфікаваныя крыніцы застаюцца асноўнай праблемай для ўсіх трох тэлеканалаў. “Эксперты”, “наблюдатели”, “Захад”( і - адметнасць паслявыбарнага тыдня – народы ці краіны) - на гэтыя абстрактныя катэгорыі ёсьць спасылкі ў шэрагу эфірных сюжэтаў (гэта, калі аўтары ўвогуле палічылі патрэбным на кагосці спаслацца).

Характэрныя прыклады:

Выбор сделан. Интриги больше нет. Самый спокойный в новейшей истории Беларуси избирательный марафон завершился без эксцессов и общественного размежевания. От этапа сбора подписей и агитации до момента, когда последний бюллетень под пристальным взглядом наблюдателей был подсчитан, обработан и лег в общий итог, Беларусь показала всему миру новую политическую культуру и ответственность при выборе будущего. Аналитики еще будут анализировать, а политики обсуждать. Но восточноевропейский негативный тренд, когда выборы разделяют, уже остановлен - и именно в Беларуси. Хозяйка минского миротворческого процесса показала, как сплотить страну в момент опасных внешних вызовов, как остаться донором стабильности, включая политическую, и как концентрировать волю народа на эволюционную прагматичную модернизацию" (“Беларусь 1”, 18.10.2015);

Позитивно оценивают итоги президентских выборов и в Германии. Здесь хорошо помнят, что именно Минск стал основной переговорной площадкой по урегулированию украинского конфликта, и что именно благодаря взвешенной и нейтральной позиции Александра Лукашенко конфликтующие стороны не только сели за стол переговоров, но и достигли ощутимого прогресса. Немцы, как и белорусы, всегда активно выражали свою гражданскую позицию. На последних парламентских выборах в Германии явка составила почти 72%. И то, что в Беларуси на участки пришли почти 87% избирателей, здесь никого не удивляет” (ОНТ, 12.10.2015);

"Эканамічны шок адбыўся яшчэ перад выбарамі, таму далей будзе толькі лепш. З такімі абяцаннямі выступаюць улады Беларусі. Але сярод насельніцтва шырацца чуткі, што найгоршыя праявы крызісу ўлады ўсё ж прыхавалі на паслявыбарчы перыяд" (“Белсат”, 12.10.2015).

Пэўны блок матэрыялаў, дзе зафіксаваныя парушэнні азначанага стандарта, на дзяржаўных тэлеканалах складаюць афіцыйныя паведамленні. Калі вынікі выбараў “Беларусь 1” і ОНТ паведамляюць са спасылкай на ЦВК, то звесткі пра актыўнасць Аляксандра Лукашэнкі не падмацаваныя ніякімі крыніцамі.

Хібы з адпаведнасцю стандарту паўнаты інфармацыі ўласцівыя 82% сюжэтаў тэлеканала “Беларусь 1”, на ОНТ іх зафіксавана 78%, на “Белсаце” – 54%.

На перадвыбарным тыдні тэматычныя матэрыялы на дзяржаўных тэлеканалах дэманстравалі імітацыю інфармавання: ў эфір ішлі фармальна інфарматыўныя, але змястоўна пустыя матэрыялы з нейтальным лексічным модусам. Эффект інфармацыйных сымулякраў прысутнічаў і бегам паслявыбарнага тыдня - але з некалькімі адрозненнямі. Па сутнасці, на працягу тыдня у эфіры была адзіная навіна: Лукашэнка перамог, бо не мог не перамагчы. У звязку з гэтым асноўным напаўненнем сюжэтаў былі вербальныя канструкты (меркаванні, віншаванні, каментары і г.д.), якія не аналітычна тлумачылі падзею, а пераконвалі гледачоў у яе “правільнасці”. Іншымі словамі, дыскурс дзяржаўных тэлеканалаў быў скіраваны на адбудову сімвалічнай аўры “перамогі” пры дапамозе агрэсіўнай прапагандысцкай рыторыкі.

Асобнае месца ў структуры легімітызацыі перамогі займаюць віншаванні “из самых разных уголков планеты” (“Беларусь 1”, 12.10.2015). На “Беларусь 1” 8 з 22 выбарчых сюжэтаў - паведамленні, асноўнай інфармацыяй якіх было ўласна віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з чарговым пераабраннем. Выглядала гэта прыкладна так: “Сегодня состоялся телефонный разговор президента Беларуси Александра Лукашенко с Президентом Украины Петром Порошенко. Во время разговора были затронуты некоторые вопросы белорусско-украинских отношений. Главы двух государств договорились о поддержании контактов по вопросам, представляющим взаимный интерес. Петр Порошенко поздравил Александра Лукашенко с переизбранием на должность президента Беларуси” (“Беларусь 1”, 12.10.2015). Тэма віншаванняў таксама ўзнікала падчас саміту ў Бурабаі, які Лукашэнка наведаў неўзабаве пасля выбараў. Асобна ў эфіры ў выглядзе сінхрона прагучалі віншаванні ад Нурсултана Назарбаева (“Беларусь 1”, 16.10.2015; ОНТ, 16 і 18.10.2015) і Ўладзіміра Пуціна (“Беларусь 1”, 16.10.2015). Іх колькасць і інтэнсіўнасць (фактычна інфармацыя прысутнічала ў эфіры ўвесь тыдзень: апошнія сюжэты былі агучаныя 16.10.2015 – пры тым, што на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы адпаведныя звесткі скончыліся яшчэ 13.10.2015) стваралі эфект працяглага “рэха перамогі” - рэзананснага прызнання і палітычнай значнасці пераабранага персанажа.

На “Белсаце” сітуацыя ў звязку з адпаведнасцю стандарту паўнаты інфармацыі сітуацыя больш адэкватная кантэксту навінавай праграмы: тэлеканал намагаецца працаваць не з рыторыкай, а з падзеямі, фактамі, афіцыйнымі заявамі. Але падлажвае іх да агульнай ідэялягічнай матрыцы “сфарбыкаванай перамогі”.

Частка сюжэтаў пабудаваная па прынцыпе “два ў адным” (калі асвятляецца адразу некалькі тэмаў - напрыклад, міксуецца меркаванне адмысловага спавяшчальніка ААН і сведчанні незалежных назіральнікаў з рэгіёнаў Беларусі), матэрыялам бракуе ўцямных адказаў на адно ці некалькі падставовых пытанняў інфармацыйнага паведамлення (“Што? Дзе? Калі? Як адбылося?”), не стае прапісанага бэкграўнду падзеяў.

Парушэнні стандарта баланса думак зафіксаваныя ў 75% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, 72% “Беларусь 1” і 50% ОНТ.

З аднаго боку, матэрыялы з бракам адпаведнасці гэтаму стандарту, што выйшлі ў эфір тэлеканалаў “Беларусь 1” і ОНТ, дэманструюць адсутнасць баланса як такога.

Напрыклад, за ўвесь тыдзень на тэлеканале “Беларусь 1” пазіцыя назіральнікаў ад АБСЭ з’яўлялася ў пераказе журналіста пад адпаведны відэашэраг (“Беларусь 1”, 18.10.2015) або як рэакцыя Лідзіі Ярмошынай (“Беларусь 1”, 13.10.2015). У той самы час іншыя місіі (ад СНГ, ШОС, з Кітая і інш.) дзеля артыкуляцыі сваёй пазіцыі атрымалі (у выпадку назіральнікаў ад СНД і асобаў, падпісаных як “международный наблюдатель” - неаднаразовыя) сінхроны.

Рэпрэзентацыя пазіцыі выбарцаў была досыць спецыфічнай: тэлеканал “Беларусь 1” зрабіў падборку з інстаграмаў маладзёнаў, што галасавалі першы раз (“Беларусь 1”, 12.10.2015), ОНТ - як частку агульна-выбарнага сюжэта ў “Контурах” пра тое, як сям’я пенсіянераў едзе на роварах галасаваць (ОНТ, 18.10.2015).

На фоне агрэсіўнай прамоцыі Лукашэнкі-пераможцы (на “Беларусь 1” пры гэтым у наўпроставых тэматычных выбарных матэрыялаў нават не атрымаў слова) тры экс-кандыдаты - Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч - атрымалі па два (па колькасці, але па змесце адзін - на “Беларусь 1”, 12 і 18.10.2015) і аднаму (ОНТ, 12.10.2015) сінхрону. Таксама яны апынулісяі элементам “карцінкі” (без вербалізацыі) і фрагментамі агульнага выбарчага аўдыё-візуальнага паззлу, што збіралі журналісты, самастойна прамаўлячы пра інтэнцыі былых кандыдатаў.

З іншага боку, дзяржаўныя медыі намагаліся стварыць ілюзію баланса праз улучэнне ў кантэкст паслявыбарнай рэфлексіі розных персанажаў - ад прадстаўніка кітайскага МЗС да ганаровага консула Беларусі ў Славакіі. Пры гэтым падставовы для паслявыбарчага эфіру эфект глабальнага пазітыву дасягаўся за кошт спалучэння геаграфічнай разнастайнасьці апытаных з аднастайна спрыяльным зместам іх выказванняў. Варта таксама заўважыць, што ў меркаваннях, агучаных не па-беларуску ці руску, пераклад пачынаўся сінхронна з прамовай - ні пачатку, ні канца цытаты пачуць на мове арыгіналу ў пераважнай большасці выпадкаў не было магчымасці . Што стварала тэхнічныя падставы для маніпулявання сэнсам прамоўленнага.

Размеркаванне сінхронаў, што мелі ў эфіры дзеючыя асобы выбарнага працэсу, зафіксаваныя ў адмысловай табліцы (гл. Табліца эфірнага часу, адведзенага наўпроставым прамовам суб'ектаў выбарнага працэсу, у матэрыялах, наўпрост датычных тэмы выбараў).

Парушэнні стандарту аддзялення фактаў ад думак зафіксаваныя ў 75% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, на “Беларусь 1” матэрыялаў з такога кшталту хібамі - 61%, на ОНТ – 57%.

Тэматычныя матэрыялы на дзяржаўных тэлеканалах можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: інфармацыйныя паведамленні (афіцыйная хроніка, паведамленні з ЦВК) і рэпартажы з інтэпрэтацыяй падзеяў.

Першая група прадказальна мае нейтральную лексіку, другая - наадварот, зробленая ў падкрэслена прапагандысцкім фармаце. Апошняе ўніверсалізуе дыскурс, пераўтвараючы адзін з магчымых пунктаў гледжання на падзею ў бясспрэчную “ісціну”. У межах такога кшталту выказванняў знікае патрэба ў доказах, а таксама нівелюецца неабходнасць у дакладным маркіраванні мяжы паміж суб’ектыўным меркаваннем і фактамі рэчаснасці.

Колькі цытатаў:



"Выборы показали: в Беларуси сформирован новый уровень политической культуры и четкая гражданская позиция общества. В американской политологии для этого есть особый термин - "молчаливое большинство". Это фундамент нации. Он не приемлет революций и шараханий, а своей спокойной и уверенной волей гарантирует государству эволюцию и плавное развитие" (“Беларусь 1”, 12.10.2015);

"Главным итогом беларуского выбора 2015 можно назвать убежденность. Два десятилетия - достаточный для беларусов срок, чтобы выбрать, построить и научится защищать свой вариант истории, настоящего и будущего" (“Беларусь 1”, 18.10.2015);

Судьбоносный опрос белорусов завершен. Ставки сделаны. Большинство граждан поставило на сильное и ответственное государство, мирное и эволюционное развитие. Даже те, кто отдавал свой голос "против" всех кандидатов походом на избирательный участок демонстрировали заинтересованность в судьбе страны. Более шести миллионов голосов были отданы за Республику Беларусь” (ОНТ, 17.10.2015);

Вообще-то история с приостановкой действия санкций предельно проста. Президент Беларуси, будучи совершенно уверенным в том, что это не дестабилизирует ситуацию, распорядился выпустить тех, кого в Европе считают политическими заключёнными, и предоставить полную свободу действий наблюдателям на выборах. А Европа просто не могла на это не отреагировать. Вот, собственно, и все. Но нужно понимать, что временная отмена санкций – это не то, в чём нуждаются наши отношения. Белорусский МИД уже заявил о том, что в Минске надеются на полную отмену санкций со стороны Европы” (ОНТ, 18.10.2015).

У сваю чаргу “Белсат” таксама транслюе не інфармацыю, а пазіцыю. Журналісты адначасова івыдаюць на экспертаў, намагаюцца вербалізаваць пункт погляду на праблему сваёй уяўнай мэтавай аўдыторыі ды выказваюць уласныя здагадкі.

Зменаў не адбылося. Дзейны кіраўнік Беларусі атрымаў чарговую элегантную перамогу з чарговым элегантным рэкордам" (“Белсат”, 12.10.2015);

"Ці прыпыняць санкцыі супраць Беларусі? Адказ на гэтае пытанне быў амаль такі ж відавочны, як і вынік выбарчай кампаніі" (“Белсат”, 12.10.2015);

"Пры гэтым у краінах ЕЗ адзначаюць, што сёння стасункі з Беларуссю пацяплелі. Але грунтуюцца галоўным чынам на эканоміцы. Вось толькі дыялог павінен будавацца на аснове дэмакратычных каштоўнасцяў ды правоў чалавека" (“Белсат”, 13.10.2015).

Асобны момант: шыльды да сюжэтаў, якімі тэлеканал фактычна задае ракурс успрыняцця інфармацыі: “Паслявыбарчае пахмелле” - пра перспектыву пагаршэння эканамічнай сітуацыі пасля выбараў; “Белсат”, 12.10.2015); “Несумленныя выбары” - назіральнікі апавядаюць пра фальсіфікацыі на ўчастках (“Белсат”, 14.10.2015); “Без сюрпрызаў” - пра афіцыйнае абвяшчэнне ЦВК вынікаў выбараў (“Белсат”, 16.10.2015) і г.д.

Стандарт дакладнасці інфармацыі парушаўся у 58% ад сюжэтаў, што выйшлі ў вечаровы эфір тэлеканала “Белсат”, 44% на тэлеканале “Беларусь 1” і 29% на ОНТ.

Прапагандыскі дыскурс, з дапамогай якога замацоўвалася правільнасць вынікаў у публічнай медыйнай прасторы дзяржаўных тэлеканалаў, стаўся прычынай недакладнасцяў, выкліканых рытарычнымі злоўжываннямі накшталт гіпербалізацыі, абагульненняў, адвольных цверджанняў, лагічных хібаў, падменай факту меркаваннем, лексічнай экспрэсіяй і г.д.



"Победа Александра Лукашенко, при огромной явке и с подавляющим преимуществом - это победа открытой, социальной и справедливой модели развития. Без олигархата и экономических шоков, без политической клоунады и неолиберальной экспансии. Главный проигравший - даже не альтернативные кандидаты, а деструктивные уличные хулиганы, балаган с двадцатилетней историей поражений, который-то и политикой назвать нельзя" (“Беларусь 1”, 12.10.2015);

По сравнению с предыдущей президентской кампанией, риторика европейских наблюдателей, политиков и экспертов существенно изменилась. Как изменилась и тональность материалов о Беларуси в зарубежной прессе. Произошло это ещё в прошлом году после проведения чемпионата мира по хоккею и особенно – после минских переговоров по Украине. Выборы Президента освещали более 900 представителей масс-медиа из 30 стран мира. Одна особенность: в газетных статьях и телевизионных репортажах стало больше уважения к нашей стране и к выбору белорусов” (ОНТ, 18.10.2015);



"Зрэшты, выдаленне з выбарчых пляцовак незалежных назіральнікаў стала нормаю падчас сёлетніх выбараў" (“Белсат”, 12.10.2015).

Акрамя вербальных недакладнасцяў мелі месца і фактычныя. Напрыклад, “Беларусь 1” заявіла пра прызнанне выбараў Захадам:



"Важный аспект кампании: наши западные партнеры, чтобы сохранить лицо поворчали о чистоте процедур и - цитата - "слишком уж высокой поддержке лидера, но признали итоги выборов. О чем свидетельствует и два мгновенных экономических предложения от Австрии и Германии расширить инвестиции, кооперацию и торговлю и приостановить санкции. Пока на 4 месяца" (“Беларусь 1”, 18.10.2015).

Калі ОНТ агучыла факт абскарджвання Таццянай Караткевіч вынікаў выбараў і рэакцыю ЦВК на гэтую скаргу (ОНТ, 16.10.2015), то тэлеканал “Беларусь 1” проста замаўчаў гэтую інфармацыю, падмяніўшы сутнасьць звароту менш істотнымі дэталямі:



"Начинают с жалобы кандидата Татьяны Короткевич. Ее интересы представляет доверенное лицо и, судя по увесистой папке, разговор будет долгим. Характер жалоб разный. Например, на одном избирательном участке не разрешили проводить фотосъемку. А на другом одновременно проголосовать пришло несколько студентов - и это расценили как влияние извне. Впрочем, по мнению Центральной избирательной комиссии, подобные обращения закон не нарушают" (“Беларусь 1”, 16.10.2015).

Калі незалежныя медыі (“Радыё Свабода”, “Наша Ніва” і інш.) падавалі першую рэакцыю Таццяны Караткевіч на вынікі выбараў у кантэксце святкавання (вячэра ў кавярні “Грунвальд” і - па заўвазе “Белсата” - катанне на каньках замест Плошчы), то тэлеканал “Беларусь 1” прэзэнтаваў сітуацыю зваротным чынам:

А вот в штабе Татьяны Короткевич всю ночь и сегодня днем царило разочарование. Воля белорусов, выраженная в цифрах, кандидата и ее сторонников обескуражила. Проиграли не только Александру Лукашенко, что ожидали, но и безымянному кандидату – "против всех". В столице за него - 20%, по стране почти 6,5, а значит, достучаться до этого избирателя команда не смогла" (“Беларусь 1”, 12.10.2015).

Хібы з адпаведнасцю стандарту аператыўнай падачы інфармацыі зафіксаваныя ў 42% сюжэтаў тэлеканала “Белсат”, телеканал ОНТ са спазненнем падаў у эфір 7% тэматычных матэрыялаў, “Беларусь 1” – 6%.

Дзяржаўныя тэлеканалы асвятлялі выбары па схеме “тэма з працягам” - калі падзея абмяркоўваецца на працягу некалькіх дзён пасля таго, як адбылася (падобны падыход мэдыі дэманстравалі, напрыклад, у выпадку прыняцця дэкрэта №5 і іншых падзеяў, якія расцэнваюцца дзяржаўнай ідэалагічнай машынай як “грамадска важныя”). Гэтая акалічнасць сталася прычынай з’яўлення ў эфіры сюжэтаў-справаздачаў: як беларусы зрабілі правільны выбар, як журналісты асвятлялі выбарчы працэс (абодва - “Беларусь 1”, 12.10.2015), што думаюць пра выбары расійскія і ўкраінскія палітолагі (ОНТ, 12.10.2015) і назіральнікі (“Беларусь 1” і ОНТ, 12.10.2015). Сюжэты з меркаваннямі назіральнікаў і экспертаў не маюць уцямных аператыўных маркераў: калі быў атрыманы каментар, калі адбыліся інтэрвію ці дыскусія. Гэтая акалічнасць пераўтварае рэальны час у міфалагічны, а навіну - у зручны аргумэнт “да запатрабавання” на карысць пэўнага пункту гледжання.

Асноўная хіба “Белсата”: “зборныя” матэрыялы - складанкі з некалькіх сюжэтаў рознай “свежасці”, што мусяць працаваць на пэўную ідэю. Напрыклад, узмацненне рэпрэсіяў супраць сацыяльна актыўных грамадзянаў адразу пасля выбараў - як ў зборным сюжэце “Перайсці Рубікон” (14.10.2015), фактычна дайджэсце падзеяў 4 папярэдніх дзён. У выніку прагляду падобных “пазачасовых” складанак глядач у лепшым выпадку атрымлівае тузін пратэрмінаваных навінаў. У горшым - уяўленне, што нешта адбылося, але незразумела калі.



Зводная табліца парушэнняў стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат» (прыкладаецца асобным файлам)

Замоўчаная тэлеканаламі грамадска важная інфармацыя

Выбар замоўчаных тэмаў рабіўся на падставе аналізу стужкі навінаў двух галоўных інфармацыйных агенцтваў Беларусі: БелаПАН і БелТА.

Каналы

28 верасня – 4 кастрычніка 2015 г.

колькасць замоўчаных навінаў

«Белсат»

11

ОНТ

13

«Беларусь 1»

14


12 кастрычніка, панядзелак

ЦВК Расіі будзе засвойваць беларускі досвед датэрміновага галасавання - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Кампанія "За справядлівыя выбары" не лічыць афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў адпаведнымі волевыяўленню грамадзян - не было на ніводным з тэлекананалаў.

Палітычныя сілы, якія ўдзельнічаюць у кампаніі "Улада — народу", маюць намер да лістапада прэзентаваць прапановы аб змене выбарчага заканадаўства - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Канал "Беларусь 1" перапыніў трансляцыю прэс-канферэнцыі Ярмошынай - не было на ніводным з тэлеканалаў.

З выбарчых участкаў былі выдаленыя 36 назіральнікаў кампаніі "Права выбару” - не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

Кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ абмеркаваў з Макеем вынікі выбараў - не было на ніводным з тэлеканалаў.
13 кастрычніка, аўторак

Заўвага, зробленая старшыні ўчастковай камісіі ў Бабруйску, не стала прадметам разбору на пасяджэнні Магілёўскага аблвыбаркама - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Незалежныя назіральнікі ў Магілёве заяўляюць пра вялікія разбежкі ў падліках тых, хто прагаласаваў, з лічбамі ўчастковых камісій - не было на ніводным з тэлеканалаў.
14 кастрычніка, серада

У Брэсце пададзеныя скаргі на парушэнні заканадаўства на выбарчым участку - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Таццяна Караткевіч мае намер браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Таццяна Караткевіч абскардзіла ў ЦВК вынікі выбараў - не было на “Беларусь 1”.
15 кастрычніка, чацвер

Удзельніка апазіцыйнай акцыі, што прайшла ў дзень выбараў, будуць судзіць за нецэнзурную лаянку - не было на ніводным з тэлеканалаў.
16 кастрычніка, пятніца

ЦВК адмовіла ў прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі - не было на “Беларусь 1”.

Апазіцыя прапаноўвае Захаду абумовіць зняцце з Лукашэнкі санкцый Еўрасаюза абавязацельствам аб карэкціроўцы выбарчага заканадаўства Беларусі - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Таццяна Караткевіч наведае Брусель і Вашынгтон - не было на тэлеканалах “Беларусь 1” і ОНТ.
17 кастрычніка, субота

Замоўчаных тэматычных навінаў не зафіксавана.


18 кастрычніка, нядзеля

Замоўчаных тэматычных навінаў не зафіксавана.



На тэлеканале “Белсат” па нядзелях няма праграмы вечаровых навінаў.

1 Гэта агульная колькасць сюжэтаў, што выйшла ў эфір на тыдні маніторынгу. За адзінку бралася паведамленне, якое мела пэўна вызначаны пачатак і заканчэнне. Выключэнне складалі дайджэст міжнародных навінаў “За рубежом” і агляд падзеяў у эканамічнай сферы “Экономика дня” (телеканал “Беларусь 1), якія складаліся з некалькіх кароткіх паведамленняў – яны лічыліся за адзін матэрыял.

2 На тэлеканале “Белсат” у нядзелю праграмай не прадугледжаныя вечаровыя навіны, таму маніторынг закрануў выпускі “Аб’ектыва” з панядзелка па суботу.

Каталог: files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Адкуль з'явілася жыта
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал