Маніторынг выпускаў навінаў тэлеканалаў «Беларусь 1», онт, «Белсат» у кантэксце асвятлення тэмы Перамогі



Дата канвертавання14.02.2017
Памер209.74 Kb.
#2889


Маніторынг выпускаў навінаў тэлеканалаў «Беларусь 1», ОНТ, «Белсат» у кантэксце асвятлення тэмы Перамогі
Маніторынг закрануў 283 матэрыялы1, якія выйшлі ў эфір выніковых вечаровых выпускаў навінаў з панядзелка па нядзелю2 на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ і недзяржаўным тэлеканале «Белсат».

Гэтым разам маніторынг меў тэматычныя абмежаванні і быў сфакусаваны на матэрыялах, датычных тэмы перамогі – як у Вялікай Айчыннай, так і Другой сусветнай войнах. З гэтай нагоды былі абраныя адмысловыя часавыя межы: маніторынг трываў з 4 па 10 траўня 2015 года. Ён закрануў праграмы “Панарама” і “Галоўны эфір” (“Беларусь 1”), “Наши новости” і “Контуры” (ОНТ), “Аб’ектыў” (“Белсат”). Агульная кольнасць сюжэтаў на “Беларусь 1” склала 142, на ОНТ – 74, на “Белсаце” – 67.

Праца з візуальным матэрыялам адбывалася наступным чынам. Былі прагледжаныя і класіфікаваныя ўсё сюжэты выніковых навінаў на тыдні маніторынгу.

Класіфікацыя адбывалася па трох пунктах:



  1. Сюжэты, што наўпрост тычацца заяўленай тэмы маніторынгу;

  2. Сюжэты, што маюць тэму ў якасці дадатковага сюжэта ці ўтрымліваюць згадку пра яе.

  3. Сюжэты, якія не тычацца тэмы і не ўтрымліваюць тэматычных згадак.

Сюжэты, што наўпрост тычыліся заяўленай вышэй тэмы (п.1) і сталіся аб’ектамі маніторынгу.

Маніторынг складаецца з трох частак: 1) маніторынгу матэрыялаў, што маюць прыкметы замоўленасці, цэнзуры альбо прапаганды; 2) маніторынгу замоўчаных навінаў; 3) маніторынгу адпаведнасці стандартам інфармацыйнай журналістыкі.

Для маніторынгу няважна, якія абставіны (прычыны) прывялі да згаданых парушэнняў у выпусках тэлевізійных навінаў: ці гэта цэнзура з боку ўладаў, ці самацэнзура журналістаў, ці нізкі прафесійны ўзровень. Сутнасць праблемы палягае ў тым, што глядач атрымлівае перадузятую інфармацыю, то бок створаную на карысць аднаго з бакоў. Да таго ж яго пазбаўляюць адэкватнага разумення падзеяў і працэсаў, што адбываюцца ў краіне.

Матэрыялы, што ўтрымліваюць згадкі або маюць у сваёй структуры тэматычныя падсюжэты такога кшталту, не разглядаліся на прадмет замоўленасці і адпаведнасці стандартам інфармацыйнай журналістыкі. Але яны былі ўлічаныя пры вызначэнні адсотку тэматычных матэрыялаў, каб найбольш дакладна пазначыць прысутнасьць тэмы ў эфіры.



Больш падрабязна вынікі зафіксаваныя ў табліцы (далучана асобным файлам – Табліца тэматычных матэрыялаў (колькасць сюжэтаў) і Табліца тэматычных матэрыялаў (эфірны час))
Агульная характарыстыка парушэнняў прафесійных стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат» у кантэксце асвятлення тэмы перамогі
Маніторынг закрануў матэрыялы, што наўпрост тычыліся тэмы перамогі. На тэлеканале “Беларусь 1” такіх выявіўся 71 сюжэт, на ОНТ – 38, на “Белсаце” – 17.

На тыдні з 4 па 10 траўня на ўсіх трох тэлеканалах былі зафіксаваныя тэматычныя матэрыялы з прыкметамі замоўленасці (або цэнзуры). На тэлеканале “Беларусь 1” такіх сюжэтаў выяўлена 70% ад агульнай колькасці тэматычных, ОНТ - 68%, на “Белсаце” – 47%.

Перамога – важны ідэалагічны рэсурс у Беларусі і гэтая акалічнасць пэўным чынам паўплывала на фармат перадсвяточнай і святочнай працы тэлеканалаў. У першую чаргу адмысловыя трансфармацыі закранулі дзяржаўныя тэлеканалы – “Беларусь 1” і ОНТ.

1. Дызайн. І “Беларусь 1”, і ОНТ распрацавалі адмысловыя візуальныя рашэнні да юбілею. З 7 траўня на вядоўцах і журналістах дзяржаўных тэлеканалаў з’явіўся афіцыйны беларускі сімвал перамогі - чырвона-зялёная стужка з кветкай яблыні. “Панарама” (“Беларусь 1”) з 7 па 9 траўня выходзіла з адмысловым святочным афармленнем – як лагатыпа канала, так і тэматычнымі застаўкамі адпаведных сюжэтаў. “Пераможны”лагатып з’явіўся 9 траўня і на ОНТ.

2. Дыскурс. На дзяржаўных тэлеканалах адбываецца тэматычная актуалізацыя стандартнага прапагандысцкага слоўніка: “Великая Победа”, ”“каждый третий”, “ужасы фашизма”, “отстояли страну”, “мечта о мирной жизни и воля к победе”, “такая победа есть не у каждого народа”, “переписать историю”, “мирное сегодня”, “поколение победителей”, “слова благодарности”, “помним и гордимся”, память о героическом подвиге советского народа в Великой Отечественной войне будет жить в веках”, “зверства нацистов не знали границ” і г.д. Усе пазначаныя канструкты рэгулярна агучваліся і журналістамі, і вядучымі (часам у падвойным рэжыме – як у падводцы, так і ў сюжэце). Аналагічны мэсыдж агучвалі і прамоўцы: ветэраны, “народ”, чыноўнікі і, нарэшце, сам Лукашэнка. Кананічная версія падзеяў транслявалася без варыяцыяў: народ (“поколение победителей”) перамог страшнага ворага, абараніў сваю свабоду і падараваў нашчадкам “нашу Великую Победу”, за якую зараз асабіста адказны прэзыдэнт. А таксама кожны з нас.

Всех приглашённых на сегодняшнюю встречу в диппредставительство заверили, что в стране всегда чтили и будут чтить тех, кто освобождал нашу землю. Ведь именно на плечах советских солдат, партизан, тружеников тыла и была добыта Победа. И этот факт - по крайней мере, в Беларуси - никогда не будет пересмотрен” (“Беларусь 1” 05.05.2015; сюжэт віншавання Лукашэнкам расійскіх удзельнікаў аперацыі “Багратыён”).

3. Эмоцыі. Навінавыя выпускі святочнага тыдня маркіраваныя празмернай эмацыйнасцю ў падачы інфармацыі. Гэтаму спрыяе як экспрэсіўная лексіка, так і інтанацыі вядоўцаў і карэспандэнтаў. Найбольш яскрава гэта праявілася на “Беларусь 1” у “Панараме” ад 09.05.2015 (прыклад нервова драматычнай манеры падачы матэрыялаў вядоўцам) і праграме “Главный эфир” ад 10.05.2015 (прыклад пафаснага вырашэння тэмы – вядучыя на парадзе з віншаваннямі ў пачатку, візуальны дайджэст з асноўнымі момантамі святкавання 9 траўня ў сярэдзіне і салют ў фінале праграмы).

Увогуле, асноўны фармат, што безальтэрнатыўна панаваў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” 9 і 10 траўня, можна ўмоўна акрэсліць як “не-навіны”: інфармацыйныя актуаліі саступалі месца нібыта архіўным дадзеным без спасылкі на крыніцы (праект “Письма войны” на “Беларусь 1”), рэпартажам з месцаў пра несупыннае святкаванне, відэазамалёўкам “са свята”, эмацыйным разважанням, суб’ектыўным абагульненням ды патасным высновам: “Этим вечером, с уверенностью можно сказать, Минск рано не уснет. Уже совсем скоро небо над столицей раскрасят залпы праздничного салюта. Вновь прозвучит победное «ура», в котором, спустя 70 лет, в унисон сольются голоса героев той войны и нового поколения белорусов, поколения, ради которого совершались подвиги и ради которого ценой миллионов жизней была завоевана победа. Победа, которая есть не у каждого народа” (“Беларусь 1”, 09.05.2015). Вядоўцы ды аўтары фактычна працавалі ў рэжыме эмацыйнага праграмавання глядача: “И, глядя сегодня на то, как праздновали этот день в Минске и как продолжают праздновать, сомнений не остается: мы безмерно благодарны! Мы помним! И мы гордимся!” (“Беларусь 1”, 09.05.2015).

Победа сегодняшняя и победа грядущая - главный информационный повод в эти предпраздничные дни. Сегодня, когда до юбилейного 70-го дня в летописи мирных десятилетий обратный отсчет идет уже не на дни, а на часы, все, что связано с подвигом в годы военного лихолетья и достижениями мирной жизни, словно сливается воедино, наполняя традиции новым смыслом” (“Беларусь 1”, 07.05.2015). Менавіта гэтая фраза вядоўцы найбольш поўна адлюстроўвае змястоўную палітыку дзяржаўных тэлеканалаў на святочны ўікэнд. 9 траўня абодва дзяржканала асвятлялі толькі тэму святкавання перамогі - у Беларусі і свеце (на “Беларусь 1” нетэматычнымі былі толькі два анонсы пра візыт кіраўніка Кітая). 10 траўня перамога заставался адной з двух асноўнай тэмаў тыдня (другая - візыт Сі Цзіньпіна) - у тым ліку і па адведзеным на тэму эфірным часе.

Пры гэтым фармальна падача навінаў на “Беларусь 1” і ОНТ адрознівалася.

“Беларусь 1” пераўтварыла святочныя навіны ў прапагандысцкае шоў: “Панарама” ад 9 траўня выдавала на лекцыю пра важнасць перамогі, “Главный эфир” (“Беларусь 1”, 10.05.2015), “прашыты” пафаснымі тэматычнымі сюжэтамі і закальцаваны віншаваннямі ад вядоўцаў, быў структураваны як эпічная парадна-пераможная справаздача. Тэлеканал ОНТ фармальна і структурна прытрымліваўся прынцыпаў інфармацыйнай праграмы.

Як і іншая грамадска- і ідэалагічная значная тэма, перамога наклала адбітак і на працягласць навінавых праграм дзяржаўных тэлеканалаў.

Калі ОНТ афіцыйна (у праграме перадач) падоўжыў 9 траўня выпуск “Наших новостей” з 30 да 50 хвілінаў, то тэлеканал “Беларусь 1” хранічна перабіраў час, не зважаючы на расклад вяшчання. З 6 праграмаў “Панарама” ніводная не ўклалася ў заяўленыя 45 хвілінаў - дадатковы эфірны час склаў ад 2 да 35 хв. “Главный эфир” замест 55 хв. ішоў 1 г. 29 хв.

Адпаведныя тэматычныя змены закранулі і “Белсат”: 9 траўня з 7 сюжэтаў скарочанага суботняга выпуска 5 наўпрост тычыліся перамогі, 2 мелі згадкі пра яе.

У той жа час варта адзначыць, што адмысловых “святочных” змястоўных ды канцэптуальных зменаў на незалежным тэлеканале не адбылося: “Белсат”, як і раней, распавядаў пра дзяржаўныя святы ды ініцыятывы ў з’едлівай крытычна-саркастычнай манеры: “Зрэшты, не ўпершыню кіраўнік Беларусі вяртаецца з Масквы фактычна зь нічым. Пасля сакавіцкай сустрэчы з Пуціным ён прыехаў з ордэнам Аляксандра Неўскага, але без крэдыту. Як кажуць у Беларусі, дулю з'еўшы. Гэтым жа разам з'еў салдацкае кашы” (“Белсат”, 08.05.2015).

Сярод сюжэтаў на тэму перамогі былі і матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці: на абодвух дзяржканалаў з’явілася іміджавая рэклама “Еўраопта” – крама віншуе прадуктовымі наборамі кожнага ветэрана (“Беларусь 1”, 07.05.201; ОНТ, 08.05.2015). Таксама тэлеканалы выкарысталі ў якасці самапрамоцыі – ОНТ ўзгадала пра сваю дзейнасць у Брэсцкай крэпасці напярэдадні свята (ОНТ, 06.05.2015), “Беларусь 1” прарэкламавала свае ваенныя тэлепраекты (“Беларусь 1”, 05.05.2015). На “Белсаце” тэматычных матэрыялаў з пракметамі карпаратыўнай замоўленасці не зафіксавана.

Адмысловай рысай праўладных матэрыялаў апынулася спалучэнне прапагандысцкай міфалогіі “ўсенароднага ўздыму” (“наша Победа”) з традыцыйным для дзяржаўных каналаў інфармацыйным фарматам “чыноўнікі працуюць – народ ухваляе”. У суме гэта стварала эфект “кіраванага сьвята”, падрыхтаванага зверху для ўдзячных масавых спажыўцоў. Асноўным актарам святочных сюжэтаў атрымаўся не “народ” (у сюжэтах прысутны ў ролі статыстаў), а ўлада ды праўладныя арганізацыі, што ўзнагароджвалі, прамаўлялі на паседжаннях, праводзілі “акции памяти” і клапаціліся пра дабрабыт ветэранаў.

Адзначаная асіметрычнасць святочнай актыўнасці часткова міксавалася праз стварэнне эфекту “татальнага сьвята”: “нашу Победу”, паводле дзяржаўных тэлеканалаў, адзначалі таксама былыя суседзі па СССР (сюжэты з Грузіі, Украіны, Казахстана - “Беларусь 1”), Еўропа (ОНТ і “Беларусь 1”, на ОНТ таксама і пра святкаванні ў ЗША), матэрыялы пра спектакль сэрбскай рэжысэркі на “Беларусь 1”), спартоўцы, альпіністы, ўдзельнікі выставы СМІ, студэнты, супрацоўнікі чыгункі ды артысты оперы і балету.

Замоўныя матэрыялы на тэму замежжа у кантэксце перамогі мелі свае нюансы. Усе тры телеканалы асвятлялі падзеі, звязаныя са святкаваннем 8 і/ці 9 траўня ў Еўропе (і ЗША – на ОНТ), Расіі і Ўкраіне (таксама на “Беларусь 1” былі сюжэты пра святкаванні ў іншых краінах былога СССР).

Дзяржаўныя каналы “еўрапейскі след” падавалі па-рознаму. З аднаго боку, еўрапейскіх ўрачыстасці з нагоды перамогі ўпісваліся ў мясцовы кантэкст і дыскурс “татальнага свята”: “Одна на всех. Годовщину победы отмечают во всем мире” (ОНТ, 09.05.2015);

В мероприятиях приняла участие королева Елизавета Вторая, и она очень хорошо помнит, чем жила Англия тогда. 70 лет назад ей было 19” (“Беларусь 1”, 09.05.2015);

В столице Великобритании празднование победы в этом году решено продлить до 11 мая” (ОНТ, 09.05.2015).

Для многих латвийцев этот праздник поистине всенародный” (ОНТ, 09.05.2015).

В небо над американской столицей взмыли 50 самолётов того времени, отмечая 70-летие нашей общей победы над фашизмом” (ОНТ, 09.05.2015).

З іншага - мелі месца выказванні накшталт гэтага (справаздача з нагоды выказванняў Лукашэнкі): “Да, уважения достойны союзники: страны антигитлеровской коалиции, активисты антифашистского Сопротивления и открытый в 44-м году второй фронт серьёзно помогли добить врага, но всё же ведущая роль – за Советским Союзом. Протяжённость советско-германского фронта в четыре раза превосходила все вместе взятые западные фронты” (ОНТ, 07.05.2015). Ці такога: “Сегодня, когда былые союзники по антигитлеровской коалиции начинают по-новому оценивать события 70-летней давности, память - это больше чем ностальгия. Это урок. Говорят даже об открытии нового фронта - информационного. И чтобы не проиграть здесь, важно помнить, как все было на самом деле. Например, о том, как Лондон и Париж недооценили угрозу в лице Гитлера, и, например, не заметили начала аннексии Чехословакии” (“Беларусь 1”, 09.05.2015).

9 траўня ў Расіі – асобны сюжэт як для дзяржканалаў, так і для тэлеканала “Белсат”.

На дзяжканалах Расія выступала як апошняя ідэалагічная хаўрусніца Беларусі ў пытанні святкавання “Великой Победы”.

В итоге получился символ того, что две страны – Беларусь и Россия – отмечать юбилей Великой Победы будут вместе, масштабно и торжественно” (ОНТ, 08.05.2015) - пра георгіеўска-чырвона-зялёную стужку з кветкай яблыні;

Еще за неделю до праздника в минских гостиницах не осталось свободных мест. Впрочем, большинство - как раз из братской России” (“Беларусь 1”, 09.05.2015).

Асобна тлумачылася і адсутнасць на парадзе ў Маскве і кіраўніка Беларусі: “О том, что сам День Победы Александр Лукашенко проведет в Минске, своего российского коллегу он предупредил заранее. Беларусь, потерявшая в той страшной войне каждого третьего, имеет право отмечать день Победы своим парадом и со своим главнокомандующим. В Кремле к такому решению отнеслись с пониманием” (ОНТ, 10.05.2015).Пры гэтым адмыслова падрэслівалася, што “была у Александра Лукашенко в пятницу в Москве и еще одна миссия. Особенная. В преддверии Дня Победы президент Беларуси возложил венок к Могиле Неизвестного Солдата. И это еще одно посвящение Великой Победе, которую ковали вместе предки тех, кто сегодня в Москве обсуждал общее будущее. Будущее экономическое и не только” (“Беларусь 1”, 08.05.2015).

Асноўны мэсыдж “Белсату” пры асвятленні юбілейных расійскіх мерапрыемстваў можна зразумець праз рытарычнае пытанне журналіста: “Ці не губляецца ў патрыятычным угары сэнс свята - памяць пра перамогу ў самай крывавай вайне ў гісторыі чалавецтва?” (“Белсат”, 08.05.2015). Гэта цытата з сюжэта пра спецыфічныя формы святкавання ў Расіі, што выйшаў у эфір пад шыльдай “Шаленства перамогі”. Іншыя расейскія сюжэты сэнсава вырашаныя ў падобным ключы: падрыхтоўка да парада з узгадкай пра заглухлы танк (05.05.2015), флэш-моб да свята перамогі ў санкт-пецярбургскай калоніі (07.05.2015).

Яшчэ адна тэма – Украіна, якая з гэтага году адзначае і “еўрапейскае” 8 траўня, і постсавецкае 9 траўня. “Белсат” падаў інфармацыю пра святкаванні ў рубрыцы “Без каментара”. На “Беларусь 1” з’явіліся два кароткія паведамленні (8 і 9.05.2015) - відэашэраг з закадравым каментаром вядучага. У адным з іх (ад 08.05.2015) у камплекце да інфармацыі пра святкаванне ішла статыстыка ахвяраў вайны на Данбасе. Аналагічны прыём скарыстаў і тэлеканал ОНТ, які зрабіў па тэме два рэпартажы: 9 траўня – з месцы падзеяў, 10 траўня – для выніковай праграмы з каментарамі экспертаў.

Характэрныя цытаты:

Юбилей Победы мог бы объединить страну. Но пока политики, как в Киеве, так и на Донбассе, занимаясь ревизией истории, ищут все больше поводов для разногласий, чем путей к примирению” (ОНТ, 09.05.2015).

9 мая отметили и первые лица Украины. Хотя в попытке поскорее отбросить все, что связано с советским прошлым, украинские власти подчеркивали – они празднуют День Победы не в Великой Отечественной, а во Второй мировой войне. Чтобы как в Европе. Новым символом праздника стал цветок мака, опять же позаимствованный у европейцев” (ОНТ, 10.05.2015);

Асобнае месца ў эфіры займаюць сюжэты з узгадкамі (падсюжэтамі) пра перамогу. Іх наяўнасць сведчыць пра яшчэ адну адметнасць святочнай інфармацыйнай плыні - экспансія палітычнага дыскурса (якім апрыёры для дзяржаўных медыя ёсць тэма перамогі) у непалітычныя сферы. Тэатр, балет, хакей, масавыя забегі, альпінізм, сеткавы гандаль, рэстаўрацыйна-камунальная дзейнасць у імя і гонар “Вялікай Перамогі” - праз такую аранжыроўку інфармацыйныя паведамленні трансфармуюцца ў святочны агітацыйны рэсурс.

Напрыклад, інфармацыя пра тое, як беларуская альпіністка сарвалася падчас узыходжання на Эльбрус, рэзюмуецца такім чынам: “К счастью, инцидент закончился благополучно, и вскоре спортсменка сможет вернуться домой. А белорусские альпинисты тем временем выполнили главную задачу – водрузили на вершину копию знамени Победы и специальный колокол” (“Беларусь 1”, 06.05.2015). Або размова з госцей у студыі на тэму мацярынства і дзяцінства сканчваецца тым, што вядучыя віншуюць яе з Днём перамогі (“Беларусь 1”, 10.05.2015)

Таксама інтэграцыя тэматычных акцэнтаў ў іншыя сюжэты (ад візіта старшыні КНР да амністыі) працуе на стварэнне эфекта татальнасці перамогі.
У тэматычных матэрыялах на ўсіх трох тэлеканалаў былі зафіксаваныя парушэнні прафесійных стандартаў балансу думак, паўнаты, аддзялення фактаў ад меркаванняў, верагоднасці, дакладнасці і аператыўнасці ў падачы інфармацыі.

Аднолькава высокія адсоткі парушэнняў у сюжэтах усіх трох тэлеканалаў выявіліся ў двух катэгорыях – стандарту даставернасці інфармацыі і стандарта аддзялення фактаў ад думак. У кантэксце тэмы маніторынга гэта выглядае зразумелым – прапаганда, што склала значны адсотак тэматычных матэрыялаў, не вымагае пазначэння крыніцаў і аб’ектыўнай падачы інфармацыі.

Стандарт даставернасці інфармацыі праігнараваны ў 82% матэрыялаў тэлеканала ОНТ. У эфір тэлеканала на “Беларусь 1”патрапіла 72% сюжэтаў, “Белсата” - 71% з такога кшталту хібамі.

Перамога і вайна для дзяржканалаў – гэта не інфармацыйная нагода. Гэта – міф, які напярэдадні свята патрабуе рытуальнага агучвання. Такі фармат тлумачыць асноўныя хібы, што фіксуюцца ў большасці матэрыялаў з парушэннем азначанага стандатру: крыніцы ў іх адсутнічаюць як такія. Інфармацыя пра перамогу і ваенныя падзеі падаецца як штосьці бясспрэчнае, як універсальная і вычарпальная веда - паданне пра герояў і іх подзвігі, што не патрабуе аргументацыі ды апеляцыі да крыніцаў.

На змену шматлікім “экспертам”, “спецыялістам” і іншым ананімным катэгорыям, што ў ранейшых маніторынгах выступалі крыніцамі інфармацыі, прыходзяць умоўныя “мы” і “яны” як суб’екты дзеяння. Пры чым, гэтыя катэгорыі – у залежнасці ад сітуацыі і таго, хто прамаўляе - змястоўна мабільныя: гэта і савецкі народ, і беларусы, і нашчадкі пераможцаў, і самі пераможцы. А часам – і новыя “ворагі”.

Прыклады:

Спустя 70 лет после Второй мировой в Европе снова запахло гарью. Мы оказались плохими наследниками тех, кто победил в той войне. Не спасли, не удержали ту страну, которую они защищали” (“Беларусь 1”, 07.05.2015).

Эта наша Победа, кто бы ни хотел ее у нас отнять или присвоить. В последнее время таких попыток все больше и долг каждого беларуса ради наших дедов и прадедов отстоять эту победу, отстоять правду и справедливость” (“Беларусь 1”, 07.05.2015).

Демонстрация военной мощи для каждой страны – прямой намёк тем, кто вынашивает планы агрессии. Беларусь – независимая страна, знает цену человеческой жизни и ещё помнит запах пороха Второй мировой. День победы – святой праздник” (ОНТ, 09.05.2015).

Парушэнні стандарту аддзялення фактаў ад думак зафіксаваныя ў 76% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, 73% “Беларусь 1” і 71% - ОНТ.

У гэтай катэгорыі для тэматычных сюжэтаў дзяржаўных тэлеканалаў выяўляецца два нюансы:

1. Прамаўленне ад міфічнага калектыўнага “мы” пераўтварае журналіста/вядоўцу з старонняга назіральніка ў саўдзельніка, што робіць немагчымым неангажаваную падачу інфармацыі.

Чем мы можем отблагодарить тех, кто отдавал свою жизнь на фронте, кто 1418 дней и ночей провел в окопах, на передовой, под пулями и бомбежками? Только уважением, заботой, благодарностью. А еще памятью. В той страшной войне погиб каждый третий белорус. Но мы, в том числе силами этих людей, сначала выстояли, затем возродились и стались настоящей нацией, для которой слова "Никто не забыт, ничто не забыто" даже спустя 70 лет – святые” (“Беларусь 1”, 07.05.2015).

Уже завтра Беларусь с размахом отметит семидесятилетие великой победы. На 9 мая запланирован целый ряд масштабных мероприятий от самого утра и до глубокого вечера все города превратятся в праздничные площадки! Это не просто традиция. Это дань памяти поколению победителей и урок для подрастающего поколения. Нет ничего дороже мира, а победа, которую мы будем отмечать завтра, есть не у каждого народа” (“Беларусь 1”, 08.05.2015).

2. “Патэтызацыя” падзеяў: выкарыстанне патэтычнай/урачыстай лексікі, вербалізацыя пачуццяў і думак герояў сюжэтаў, што не пацверджваецца іх наўпроставымі словамі – усё гэта надае выказванню ацэначны характар.

Это еще не тот день, но до него остается всего ничего. Праздник Победы сегодня пришел в интернат ветеранов войны и труда. Министр труда и социальной защиты Марианна Щеткина каждого поздравляет лично и всех до одного знает по имени и отчеству. Это даже не обязанность, это честь. Именно поэтому сегодня тут военный оркестр, солдатская каша и, конечно, слезы на глазах – все как в том самом победном 45-ом” (“Беларусь 1”, 06.05.2015).

Торжественное собрание. Особая атмосфера. Живое общение. Эмоции, эмоции, которые у стойких солдат той Победы наворачивались слезами и которые не в силах было сдержать…” (“Беларусь 1”, 07.05.2015)

Несколько часов назад авиаэлита как Беларуси, так и России, отчеканила шаг в воздухе среди облаков” (“Беларусь 1”, 06.05.2015). 2015).



"Он идет и звенит медалями, с гордостью говоря: в этой победе есть и мой вклад." (ОНТ, 7.05.2015)

У сваю чаргу аўтары “Белсата” працуюць у фармаце “журналіст-каментатар” - які, быццам бы праблематызуючы той ці іншы аспект тэмы, фактычна спрацоўвае або на выкрыванне негатыўнай сутнасці ўлады (беларускай ці расейскай), або як генератар пражэктаў і здагадак.

Прыклады:

Рэпетыцыі мілітарных парадаў ідуць поўнай хадою, аднак існуюць і больш мірныя спосабы ушанаваць дату канца вайны. Напрыклад, схадзіць у тэатр” (“Белсат”, 07.05.2015).

Як бачым, у перамогі не толькі бліскучы бок. На афіцыйным узроўні гаварыць пра гэта не любяць, а вось, напрыклад, берасцейскія актывісты нагадалі пра бясслаўны для СССР пачатак Другой сусветнай вайны” (“Белсат”, 08.05.2015).

Толькі вось сення менавіта Расея ёсьць агрэсарам для цывілізаванага сьвету. Нельга не заўважыць анэксіі Крыму ды вайны на Данбасе. А таму відавочна, што сёлетні парад - гэта перад усім не даніна памяці, а дэманстрацыя сілы (“Белсат”, 09.05.2015).

Брак адпаведнасці стандарту баланса думак выявіўся ў 79% сюжэтаў тэлеканала ОНТ і па 59% тэлеканалаў “Белсат” і “Беларусь 1”.

У параўнанні з папярэднімі маніторынгамі, спіс асобаў з правам голаса пашырыўся: да Лукашэнкі і чыноўнікаў розных рангаў не проста дадаліся, але фактычна вышлі на першы план ветэраны і іх удзячныя нашчадкі (у рэпартажах з параду і на ОНТ, і на “Беларусь 1” у якасці герояў сюжэтаў фігуравалі малыя дзеці – як мінімум, са святочнай атрыбутыкай, як максімум, у гімнасцёрках і пілотках (“Беларусь 1”, ОНТ, 09.05.2015)). Пры гэтым, тое, што прамаўлялася прадстаўнікамі “народа” змястоўна дублявала асноўны ўладны мэсыдж з нагоды перамогі.

Альтэрнатыўных меркаванняў у эфіры дзяржаўных тэлеканалаў агучана не было, пры гэтым і “Беларусь 1”, і ОНТ згадвалі тых, хто “імкнецца перапісаць гісторыю”.

Паказальным у гэтым кантэксце рэпартаж ОНТ з святкаванняў 9 траўня ва Ўкраіне. Украінскія прамоўцы ў сюжэце сутнасна і структурна калькаваныя з беларускіх: уласна ветэран і ўнучка ўдзельнікаў вайны. Змест іх выказванняў быў адпаведна прадказальным: карыстаючыся вызначэннем вядоўцы “Беларусь 1”, не “все больше по-европейски”, а ў фармаце “традиционно нашей общей даты 9 мая” (“Беларусь 1”, 09.05.2015).

На гэтым тле “Белсат”вызначаецца большым плюралізмам: у эфіры гучаць розныя меркаванні. У тэматычных матэрыялах прамаўляе пераважна народ – у фармаце апытанак з нагоды праблематызаваных журналістамі тэмаў (як уплываюць на паўсядзённае жыцце рэпетыцыі параду? ці годна клапоціцца дзяржава пра ветэранаў? ц патрэбны нам дарагі парад? і г.д.).

Парушэнні стандарта паўнаты інфармацыі зафіксаваня ў 68% матэрыялах тэлеканалу ОНТ, 61% - тэлеканала “Беларусь 1 ” і 59% - “ Белсат”.

Хібы матэрыялаў з гэтай катэгорыі – адсутнасць вычарпальнага інфармавання (ігнараванне аднаго ці некалькіх падставовых пытанняў – што? дзе? калі? як?), а таксама шматсюжэтнасць матэрыялаў (дзве-тры тэмы ў адным сюжэце). Напрыклад, кароткая інфармацыя (38 с.) пра выступ аркестра ВПС ЗША ў Брэсцкай крэпасці на ОНТ абмежавалася літаральна адным сказам па тэме, астатняе – самарэкляма тэлеканала пра праведзеныя ў Брэцкай крэпасці святочныя мерапрыемствы (ОНТ, 06.05.2015)

Стандарт дакладнасці інфармацыі парушаўся у 58% тэматычных матэрыялаў, што выйшлі ў вечаровы эфір тэлеканала “Беларусь 1”, на ОНТ такіх матэрыялаў выявілася 50%, на тэлеканале “Белсат” – 47%.

Дыскурс перамогі, што мае месца на дзяржаўных тэлеканалах, ёсць пераважна ідэалагічна ангажаваным. Прапагандысцкі фармат выказвання мае сваю структуру і адметнасці. З гэтай нагоды асноўная праблема матэрыялаў, дзе былі зафіксаваныя парушэнні гэтага стандарту - недакладнасці, што паўстаюць як вынік выкарыстання неадэкватнай рыторыкі, гіпербалізацыі і/ці лагічных хібаў у будаванні выказвання.

Характэрныя прыклады:

Подвиг советского народа, Великая Победа и традиции торжественного празднования 9 мая в Беларуси стали фундаментом государства. Они так гармонично вплелись в наш национальный код, так прочно связали поколения и настолько устремлены в будущее, что разорвать эту связь уже невозможно. “ (“Беларусь 1”, 9.05.2015).

Пожалуй, нет сегодня людей, которые бы воспринимали эти слова ближе к сердцу и острее бы чувствовали боль за происходящее у границ Беларуси. И эти дни – как в песне, ставшей гимном Победы – радость со слезами на глазах. Но всё же радость, гордость и благодарность – в том числе из уст Александра Лукашенко.” (ОНТ, 7.05.2015)

Как и десятилетия назад, особый трепет вызывают надписи на раритетных танках "За победу", "На Берлин". Правда, в бой на параде пойдут не одни старики. За железными гвоздями программы выйдут и их последователи” (“Беларусь 1”, 7.05.2015).

Гордость за Победу, наверное, именно то, что у белорусов принято передавать из поколения в поколения. Этим чувством принято делиться и с гостями.” (ОНТ, 9.05.2015).

Для каждого поколения война разная, но всё же близкая. Ведь в День Победы благодарность ветеранам не имеет возраста, социального статуса и национальности.”(ОНТ, 9.05.2015).

У сваю чаргу “Белсат” дапускае недакладнасці з-за схільнасці да “фельетанізацыі” ў падачы навінаў: злоўжыванне лінгвістычна-рытарычнымі фігурамі прыводзіць да фактычных скажэнняў.

Ужо ў бліжэйшую нядзелю святочны парад у Маскве, якога свет яшчэ не бачыў. Крэмль пахваліцца сваім арсеналам – між іншага, новым танкам «Армата». Захад мае баяцца, а на словах усе расейскія збройныя сілы цяпер праходзяць маштабную мадэрнізацыю. Ці ў рэчаіснасці ўсё гэтак жа гладка, як на парадзе?” (“Белсат”, 05.05.2015).

Таксама “Белсат” падае імаверныя дапушчэнні як факт са спасылкай “неафіцыйна”. Напрыклад, падводка да сюжэту пра візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву выгладае наступным чынам: “Паездка насычаная. Было ўскладанне кветак да магілы невядомага жаўнера, удзел у нефармальнай сустрэчы Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД, а таксама паседжанне Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады. Гэта афіцыйна. Неафіцыйна – кіраўнік Беларусі выправіўся на паклон па чарговы крэдыт” (“Белсат”, 08.05.2015). У самім сюжэце як аргументы на карысць неафіцыйнай версіі прыводзяцца меркаванне аднаго эксперта (падаецца як “палітолагі мяркуюць”) і вынікі vox populi з вуліц Мінску: “Большасці беларусаў, апытаных нашымі журналістамі, мяркуюць, што паездка мелася развязаць надзённыя, а не святочныя пытанні” (“Белсат”, 08.05.2015). Колькасць апытаных - паводле сюжэту - склала чатыры чалавекі.

Хібы з адпаведнасцю стандарту аператыўнай падачы інфармацыі зафіксаваныя ў 35% сюжэтаў тэлеканала “Белсат”, телеканал ОНТ са спазненнем падаў у эфір 24% тэматычныя матэрыялы, “Беларусь 1” – 13%.

На кантрольным тыдні ў эфір усіх трох тэлеканалаў выйшлі матэрыялы з серыі “да сьвята”, якія пры гэтым не мелі выразнай часавай прывязкі або інфармацыйнай (акрамя хуткага свята) нагоды: ветэрану робяць новы плот, таму што “жители Гомельского района – школьники, студенты и чиновники – помогают ветеранам по хозяйству” (ОНТ, 06.05.2015), да 9 траўня прафсаюзы абнавілі Курган славы (“Беларусь 1”, 07.05.2015), падборка з эпізодамі пераможнага “ўгара” ў Расіі (“Белсат”, 08.05.2015). Падзеі (як сведчыць інтэрнэт-пошук) адбываюцца раней за той дзень, калі сюжэты трапляюць у эфір, але дата 9 траўня, кантэкст “да свята”, стварае іллюзію іх актуальнасці.

Таксама на “Беларусь 1” штодзень выходзілі адмысловыя рубрыкі “Письма войны”, дзе, акрамя агульнай рэтраспэктывы ваенных падзеяў гэтага дня 1945 года, агучваліся лісты савецкіх і нямецкіх салдатаў, зьмястоўна пазбаўленыя дакладнай часавай прывязкі.
Зводная табліца парушэнняў стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат» (прыкладаецца асобным файлам)
Замоўчаная тэлеканаламі інфармацыя на тэму перамогі

Замоўчаная тэлеканаламі інфармацыя на тэму перамогі

Выбар замоўчаных тэмаў рабіўся на падставе аналізу стужкі навінаў двух галоўных інфармацыйных агенцтваў Беларусі: БелаПАН і БелТА.



Каналы

4-10 траўня2015 г.

колькасць замоўчаных тэматычных навінаў

«Белсат»

17

«Беларусь 1»

14

ОНТ

13


4 траўня, панядзелак

Грамадзянская супольнасць Беларусі і Германіі разглядае магчымасць стварыць маладзёжны цэнтр агульнаеўрапейскай культуры памяці – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Праведзены дзве трэніроўкі да парада паветранага эшалона – не было на “Белсаце”.

Беларускія ветэраны прымуць удзел у святкаванні Дня Перамогі ў Маскве – не было на “Беларусь 1” і “Белсаце”.

Тэма 70-годдзя Перамогі будзе ключавой у мерапрыемствах XIХ Міжнароднай выставы "СМІ ў Беларусі" - не было на “Белсаце”.

5 траўня, аўторак

Агітпоезд БРСМ "Кветкі Вялікай Перамогі" прыбыў у Мінск - не было на ОНТ і “Белсаце”.

Выстава ў гонар 70-годдзя перамогі адкрылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку па ініцыятыве Беларусі - не было на “Беларусь 1” і “Белсаце”.

"Белтэлекам" прадаставіць ветэранам і ўдзельнікам ВАВ бясплатныя званкі з 7 па 11 мая - не было на ніводным з тэлеканалаў.

6 траўня, серада

Мінздраў: апошнія пяць год комплексыя медычныя агляды ў Беларусі прайшлі 100% ветэранаў – не было на “Беларусь 1”.

За год колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі паменшылася на 4,3 тысячы - не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

Матэрыяльную дапамогу на агульную суму Br205,5 млрд да 70-годдзя перамогі атрымалі 44,3 тыс. чалавек - не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

7 траўня, чацвер

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні 8 і 9 мая будуць уручаць грамадзянам, якія ўязджаюць у Беларусь, бутаньеркі з чырвона-зялёнай стужкай і яблыневай кветкай - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Лукашэнка напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ўручыў дзяржаўныя узнагароды заслужаным людзям Беларусі - не было на “Белсаце”.

БЧ падтрымала ініцыятыву Расійскіх чыгунак па правядзенні акцыі "70 паяздоў да 70-годдзя Перамогі" - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Лукашэнка: гісторыю нельга прыстасоўваць да сучаснасці для рэйтынгаў і апраўдання пралікаў - не было на “Белсаце”.

Лукашэнка: у палітыцы з'явіліся "бухгалтары", якія мараць падзяліць перамогу - не было на “Белсаце”.

8 траўня, пятніца

Аргкамітэт БХД прапаноўвае прыняць закон аб дзецях вайны - не было на ніводным з тэлеканалаў.

Прадстаўнікі кампаніі "Народны рэферэндум" усклалі кветкі да магілы Васіля Быкава -- не было на “Беларусь 1” і ОНТ.

У Брэсце валанцёры Чырвонага Крыжа праводзяць акцыі да Дня Перамогі - не было на ніводным з тэлеканалаў.

У Брэсце адкрыты памятны знак каля брацкай магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў лагеры ваеннапалонных у гады Вялікай Айчыннай вайны - не было на ніводным з тэлеканалаў.

9 траўня, субота

Найноўшыя беларускія сістэмы залпавага агню "Паланэз" упершыню былі паказаны на парадзе ў Мінску - не было на “Белсаце”.

У БДУ створана першая электронная база даных пра салдат і партызан, якія загінулі ці прапалі без вестак падчас Другой сусветнай вайны - не было на ОНТ і “Белсаце”.

Тэму Халакоста ў звязку з 9 траўня закарануў толькі тэлеканал “Беларусь 1” (09.05.2015)



10 траўня, нядзеля

Меркель наведала Маскву - не было на “Беларусь 1”.

На “Белсаце” вечаровых навінаў у гэты дзень не было.



1 Гэта агульная колькасць сюжэтаў, што выйшла ў эфір на тыдні маніторынгу. За адзінку бралася паведамленне, якое мела пэўна вызначаны пачатак і заканчэнне. Выключэнне складалі дайджэст міжнародных навінаў “За рубежом” і эканамічная праграма “В курсе” (телеканал “Беларусь 1), якія складаліся з некалькіх кароткіх паведамленняў – яны лічыліся за адзін матэрыял.

2 На тэлеканале “Белсат” у нядзелю праграмай не прадугледжаныя вечаровыя навіны, таму маніторынг закрануў выпускі “Аб’ектыва” з панядзелка па суботу.

Каталог: files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Адкуль з'явілася жыта
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал