Маргарыта прохар (Мінск)



Дата канвертавання28.04.2017
Памер34.44 Kb.
#8248
МАРГАРЫТА ПРОХАР (Мінск)
Фальклорна-хрысціянскія і міфалагічныя матывы і паслячарнобыльская рэальнасць у рамане Уладзіміра Яварыўскага “Марыя з палыном у канцы стагоддзя”.

Украінскі літаратуразнавец І.Фізер пазначае, што “перадаць трагедію, выкліканую Чарнобыльскай аварыяй, ці то адной усеахопліваючай метафарай, ці то суцэльным метанімічным радам, немагчыма, бо і першы, і другі спосаб былі б надта лагічнымі, а трагедія гэтая такая велічэзная, што гаварыць пра яе можна або абстрактна, або навукова, або паэтычна” [1, 91]. Многія пісьменнікі знайшлі свае сродкі адлюстравання вялікай бяды, вызначылі ключавыя праблемы, якія трэба вырашаць, бо яны найбільш вострыя, балючыя і закранаюць усю націю.

Украінскі пісьменнік Ул. Яварыўскі ў сваім рамане “Марыя з палыном у канцы стагоддзя”, як і беларусі І.Шамякін, падымае яшчэ адну – важнейшую - тэму – тэму перарванасці роду, што страшнейшая за смерць: “Рыгорава постаць паплыла ў яе вачах – такая родная і такая чужая, як у юродзівага. …Праз момант мы будзем інакшыя, назаўсёды іншыя, радыяцыя ўдарыць па самым святым – па дзёрзкай, палымянай Рыгоравай крыві, ператворыць яе ў звычайную вадкасць!” [2,143], што азначае не толькі смерць самога Рыгора, але і канец роду. І – зварот Адаркі падчас бежанства за дапамогай да сасны, каб павярнуць воз, дзе сядзяць дзеці, з каляіны: “Колькі хадзіла па гэтых каранях, колькі пераступала іх! Паратуйце мяне і ў гэтую праклятую ноч! Паратуй мяне, сасна! Не мяне – дзетак маіх…” [2, 152] Даследчык І.Афанасьеў трапна ахарактарызаваў стан чалавека ў той час: “разгубленасць, сумненні, адчай – гама адчуванняў у чалавека, які прачнуўся 26 красавіка 1986 года на чужой планеце” [2, 172].

Асобна і найбольш акцэнтавана, у сваёй трагічнай сутнасці, пададзены ключавы вобраз, праз які праходзяць душэўныя перажыванні роду, сям’і – вобраз “Марыі з палыном”, Марыі Міровіч, якая нядаўна пахавала мужа, а праз колькі дзён Чарнобыль забраў у яе двух сыноў. У гэтай жанчыне сканцэнтравана ідэя нязгаснага і неперадаваемага болю – за зямлю, за род. Яна – нібы адроджаны аўтарам біблейскі вобраз святой Марыі-пакутніцы, і гэтае параўнанне, нібы знак, сімвал болю і пакут. Паказальныя ў гэтым плане апісанні Марыі, да якіх так часта ў кульмінацыйныя моманты звяртаецца аўтар: “Прыпала тварам да шыбы. Так прыпала, што ажно ўліпла ў яго, сплюшчыўся яе нос, пабялеў і разгладзіўся ад маршчын лоб – аблічча стала размытае і непадобнае, як на малюнку мадэрніста. Толькі вочы яе. Трывожна ўглядаюцца ў нейкае зарыва над лесам” [2, 95]. У пераломны моманты жыцця дзеці і ўнукі звяртаюцца да Марыі, нават у думках: “Алесі здаецца, што скрозь ноч, скрозь начную тоўшчу лесу на яе глядзіць цяпер баба Марыя з акна сваёй хаты. Глядзіць пільна, спакойна і неадступна. Няма ў яе паглядзе ні дакору, ні ўхвалы. Ні гневу, а нешта такое, што прымушае дзяўчыну не хаваць вачэй” [2,81].

Вобраз Марыі паўстае ў вачах яе дзяцей і ўнукаў як талісман роду і сваёй зямлі:

“…густыя кроны сосен у начным, з густымі зоркамі небе…

Сонная рэчка, над якой скача тлустая рыба…

Вочы бабы Марыі ў акне…” [2, 126].

Па-свойму ўспрымае Марыя трагедыю на станцыі. Яе клопат – не за сябе. Яе клопат за род: сваіх дзяцей і ўнукаў, прадаўжальнікаў роду – асновы фальклорна-хрысціянскага ўяўлення аб працягу жыцця людзей на зямлі. Нездарма ў апісанне адчайнага роздуму Марыі, пошукамі выйсця аўтар уключае біблейскі вобраз свечкі: “Марыя сядзіць за сталом перад запаленаю свечкаю, тварам да адчыненых дзвярэй. У падоле спадніцы, між каленямі, дрэмле крацяня, з якім ужо звыклася і якога не брыдзіцца, пагладжвае яго рукою, невідушча ўтаропіўшыся вачыма ў агеньчык свечкі” [2, 151].

Разуменне безвыходнасці і смерці родных нібы забірае ў яе сілы, таму што яе роля – ратаваць іх, захоўваць сям’ю, а страта прызначэння робіць бессэнсоўным яе жыццё, у гэтым яшчэ адно праяўленне эсхаталагічнага матыву, і гэта аўтар перадае праз асацыятыўныя выяўленчыя сродкі, праз кантраснае параўнанне: “Ціканне насценнага гадзінніка раптам стала гучнае, быццам забіваюць цвікі ў века дамавіны, забіваюць нервова, каб хутчэй скончыць справу.

Марыя асела на табурэтку, стала маленькая…

Марыіны вочы ўтаропіліся ў фотакарткі роду Міровічаў. Твары сыноў, мужа, дачкі, нявестак, унукаў плывуць і плывуць перад ёю, ледзьве паспяваючы ўсміхнуцца ці засумаваць, яна ўжо не можа іх пазнаць – такія яны ўсе падобныя і аднолькава родныя. Быццам уся радня наняла тое “чортава кола”, якое бачыла ў горадзе, уселася ў люлькі і кола коціцца і коціцца некуды. А куды? Куды?” [2, 153]. І – рашэнне: “Не маю права паміраць цяпер…” – мужнае рашэнне мужнай жанчыны. І таму яна прыйшла да дзяцей, як толькі пачула іх плач: “-Я тутачкі. Жывая!” Пацярпіце. І супакою, і прыгалублю. І – усыплю як след. А тады пашкадую зноў…” [2, 203]. Яна ідзе да ацалелых, каму па-ранейшаму патрэбна яна, і ў гэтай яе асэнсаванай мужнасці захаваць сваё, дарагое, спрадвечнае гучыць супрацьлеглы эсхаталагічнаму матыў надзеі на жыццё, якая заўсёды дапамагала і ўкраінскаму, і беларускаму народу ў найвышэйшыя па сваім трагізме катастрофы выстаяць і адрадзіцца, імкненне да “залатой ніці” выратавання.


Спіс выкарыстанай літаратуры:
1 Фізер І. Емблема і символ людскоі трагедіі. Слово і час. 1992. № 10. С.91-92.

2 Яварыўскі Ул. Марыя з палыном у канцы стагоддзя//Мн.: Маст. літ., 1991. – 315 с.



3 Афанасьев И. Улыбка мраморного Христа. – Неман.1992. №4. с.171- 174.






Каталог: bitstream -> 123456789
123456789 -> Салавей Г. С. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, г. Брэст
123456789 -> Асэнсаванне навальніцы, грому І маланкі ў беларускіх народных уяўленнях І павер’ЯХ
123456789 -> Фальклор: традыцыі І сучаснасць
123456789 -> Метадычная школа прафесара марыі дудзік
123456789 -> Жанрава-стылёвая спецыфіка рамана м. Гарэцкага «віленскія камунары» (1931-1932)
123456789 -> Мятліцкая Ганна Мікалаеўна (бду, Мінск) унутраны свет героя-інтэлігента ў апавяданні м. Гарэцкага “у лазні”
123456789 -> Барычэўская І. БрДУ, г. Брэст
123456789 -> Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Рэспубліка Беларусь абрэвіяцыя як сродак эўфемізацыі
123456789 -> А. П. Бязлепкіна (Мінск) Трансгрэсія ў сучаснай беларускай
123456789 -> Т. М. Тарасава (Мінск) матыў парога, мяжы ў рамане


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал