Материалы предоставлены интернет проектом



Дата канвертавання18.11.2017
Памер46.92 Kb.
#13101

Материалы предоставлены интернет - проектом www.diplomrus.ru®



Уводзіны

Буйныя змяненні, якія адбыліся ў прадметнай аздобленасці чалавечага існавання у канцы ХХ — пачатку ХХI ст.ст., з’яўляюцца важнейшымі паказчыкамі развіцця дызайну, невычэрпнай разнастайнасці яго феноменаў і актыўнага щздзеяння на чалавека. Значнасць сучаснага сацыяльнага прагрэса шмат у чым абумоўленая дасягненнямі дызайну. Гэта акалічнасць якасна змяняе ролю дызайна у сучасным грамадстве і, разам з тым, ускладняе, пашырае дызайнерскую дзейнасць, паглыбляючы яе сацыяльны сэнс. [13, c. 5]

Неабходнасць культуралагічнага асэнсавання феномена ландшафтнага дызайну у значнай ступені абумоўлена яго роляй у гісторыі культуры і сучаснасці, таму што дызайн з’яўляецца формай планавання асноўных сацыяльна-анталагічных вымярэнняў жыцця чалавека.

Развіццё садова-паркавага мастацтва вызначаецца сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі і філасофска-светаўспрымальнымі поглядамі, таму ў старажытных парках знайшлі сваё адлюстраванне асаблівасці той або іншай эпохі – уклад жыцця, ідэі, эстэтычныя перакананні. Сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі – арыгінальная форма творчай дзейнасці мясцовых, рускіх і замежных дойлідаў. Яны ўяўляюцть сабой высокамастацкую рэалізацыяю прагрэсіўных творчых планіровачных ідэй, якія развіваліся ў агульнаеўрапейскім садова-паркавым мастацтве. З беларускімі сядзібамі звязаныя імёны такіх выбітных дзеячоў і прдстаўнікоў літаратуры і мастацтва, як Ф. Багушэвіч, В. Ваньковіч, А. Гараўскі, Г. Грушвіцкі, М. Ельскі, Т. Касцюшка, С. Манюшка, А. Міцкевіч, А. Нарушэвіч, Ю. Нямцовіч, М. К. Агінскі, Э. Ажэшка, Н. Орда, І. Рэпін, Ф. Рушчыц, Г. Сенкевіч. На жаль многія з помнікаў садова-паркавага мастацтва страчаныя назаўсёды, але тое, што засталося наступным пакаленням, з’ўляецца класічнай спадчынай, якая мае вялікае навучнае, практычнае, эстэтычнае, выхаваўчае значэнне. [18, c. 30]

Здавалася б, гісторыю развіцця ландшафтнага дызайну на Беларусі неабходна было б пачынаць з ХХ ст., бо менавіта ў гэты час з’яўляецца ўласна само азначэнне “ландшафтны дызайн”. Аднак нашыя продкі ведалі аб гэтай сферы чалавечай дзейнасці задоўга да ХХ стагоддзя.

Тут маюцца на ўвазе шматлікія сядзібы і паркі, якія раскіданыя сёння па ўсёй Беларусі. і пачынаць вывучэнне заяўленай тэмы без асэнсавання гістарычнага вопыту продкаў у дадзенай галіне мастацтва, на наш погляд, бессэнсоўна. Менавіта таму і было прынята рашэнне аб уключэнні ў дадзеную працу апісання менавіта беларускіх сядзіб і паркаў розных гістарычных эпох як найбольш ранніх помнікаў ландшафтнага дызайну на Беларусі.

Аб’ектам даследвання у працы з’яўляецца прадметна-прасторавае асяроддзе ландшафтнага дызайну, асаблівасці яго арганізацыі ў культуры.

Прадметам даследвання з’яўляецца гісторыя развіцця ландшафтнага дызайну ў Беларусі, а таксама асноўныя накрырункі і метады выкладання дадзенай дысцыпліны.

Мэта працы: разгледзець ландшафтны дызайн як функцыянальную сістэму, якая арганізоўвае частку духоўнай і матэрыяльнай прасторы белорусаў.

Задачы работы:

- разгледзець сацыяльную ролю і асаблівасці функцыянавання ландшафтнага дызайну ў культуры;

- прасачыць станаўленне ландшафтнага дызайну ў нашай краіне;

- вызначыць асноўныя накірункі развіцця тэорыі выкладання дадзенай дысцыпліны.

У працы прымяняліся кагнітыўны падыход да даследавання ландшафтнага дызайну, які дазваляе выдзяліць яго асноўныя сутнасныя характарыстыкі, вызначыць перыдя станаўлення і развіцця ландшафтнага дызайна, яго ролю ва ўмовах дэтэрмінацыі чалавечай жыццядзейнасці.

Дызайн як предмет даследвання змяняе навуковую дысцыпліну, якая яго вывучае. На змену тэорыі мастацтва прыходзіць тэорыя і гісторыя культуры, што ўзбагачае тэрміналагічны апарат і метадалогію даследчыка.

Навуковая навізна даследвання вызначаеццау наступным:

1) выяўленыя сацыяльная роля і асаблівасці ландшафтнага дызайна ў гісторыі культуры Беларусі;

2) паказана станаўленне ландшафтнага дызайна;

3) выяўленыя асноўныя тэндэнцыі ў выкладанні дысцыпліны “ландшафтны дызайн”.

Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону:

1. Важнасць даследвання ландшафтнага дызайна як сацыяльнай з’явы абумоўленая тым, што ён утрымлівае ў сабя уплыў не толькі рынкавай кан’юктуры, але і асаблівасці дзяржаўнай ідэалогыі, палітыкі, нацыянальнай культуры, регіянальных прыродных умоў. Ландшафтны дызайн узнік на перасячэнні трох сэнсавых абласцей, трох тыпыў культурных дзеянняў: мастацтва, масавай прамвсловай вытворчасці і штодзённай свядомасці.

2. Ландшафтны дызайн односіцца да невыяўленчых прасторавых мастацтваў. Прасторавае мастацтва наогул глыбока умацавана ў матэрыяльную культуру, змыкаецца з практычнай дзейнасцю па фарміраванню прадметна-прасторавага асяроддзя.

3. Неабходнасць увядзення новых формаў арганізацыі подрыхтоўкі ландшафтных дызайнераў у Беларусі назіраецца ўжо даўно. Актуальнасць дадзенай праблемы сёння расце ў сувязі з інтэнсіўнымі змяненнямі як у самой прафесійнай дызайн-дзейнасці, так і ў жыцці сучаснага грамадства.

Навукова-практычная значнасць даследвання заключаецца ў тым, што яе палажэнні, абагульненні, вывады могуць быць выкарыстаныя ў навукрвых даследваннях ландшафтнага дызайна як спосаба арганізацыі прадметна-прасторавага асяроддзя у кантэксце тэорыі і гісторыі культуры. Матэрыялы працы могуць быць выкарыстаныя і ў навучальных курсах па тэорыі і гісторыі ландшафтнага дызайна, культуралогыі, падрыхтоўцы праграмы адмысловых спецкурсаў і факультатываў у школе.

Вызначыўшы ландшафтны дызайн як сферу спецыфічнай творчай дзейнасці, накіраванай на форміраванне прадметна-прасторавага асяроддзя грамадства сродкамі ландшафтнай архітэктуры і дызайна, можна адакладніць межы гэтай дзейнасці шляхам тыпалогіі аб’ектаў, вызначэння актуальных задач і асноўных метадаў. Нягледзячы на тое, што ў вобласці ландшафтнага дызайну дамінуюць эстэтычны і кампазіцыйны аспекты, подыходзіць да пастаўленых пытанняў неабходна з сучасных навуковых пунктаў гледжання, разглядаць яго аб’екты цэласна, сістэмна. [28, c. 26]

Аб’екты ландшафтнага дызайну — гэта тыя элементы прадметна-прасторавага асяроддзя, стварэнне якіх абумоўлена пераважна ландшафтнымі дадзенымі. Не менш істотна і адваротнае. Аб’екты ландшафтнага дызайну — гэта тыя прадметна-прасторавыя элементы, якія якасна ўплываюць на фарміраванне архітэктурна-ландшафтнага асяроддзя. [40, c. 18]

Па суадносінах элементаў і характару сувязяў у сістэме прыроднае—штучнае мложна выдзяліць наступныя групфы аб’ектаў:

• прыродныя элементы прадметна-прасторавага асяроддзя, да якіх творча толькі дакранулася рука чалавека (стрыжаныя або сфарміраваныя зялёныя загарадкі і скульптуры, фрагменты апрацаванага натуральнага рэльефа, декоратыўна аформленая натуральная крыніца);

• аб’екты, у якіх прыродныя і натуральныя дызайнерскія элементы раўназначныя (дрэва з лавай-абмежавальнікам і кратамі, якія ахоўваюць карнявую сістэму ад вытаптавання;кветкі ў вазах, кашпо або кантэйнерах і інш.);

• аб’екты, рашэнне якіх падказанае ландшафтнай сітуацыяй і ўключэнне іх у ландшафт істотна ўплывае на яго якасныя характарыстыкі, у тым ліку кампазіцыйную пабудову фрагментаў архітэктурна-ландшафтнага асяроддзя (скульптура).



Глава 1. Ландшафтны дызайн у Беларусі: гістарычны аспект.

1.1 Гістарыяграфія ландшафтнага дызайну.
Каталог: upload
upload -> Закон Рэспублікі Беларусь Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Змест
upload -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
upload -> Жаночыя дробязі касметычка
upload -> Народная медыцына
upload -> Алімпіяда па беларускай мове і літаратурнаму чытанню, 3 клас
upload -> Жабін клунак
upload -> Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны
upload -> Узгоднена. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі М. Б. Тарасава


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал