Медыцынскую падрыхтоўку, вярнулася ў Вільню, працавала фельчарыцай у лячэбніцы. Тут у Вільні пасапраўднаму разгарнуўся яе талент паэтэсы,рэвалюцыйнага дзеяча, яркага аратара і прапагандыста. Па складу характара А




Дата канвертавання09.06.2018
Памер58.28 Kb.
медыцынскую падрыхтоўку, вярнулася ў Вільню, працавала фельчарыцай у лячэбніцы. Тут у Вільні пасапраўднаму разгарнуўся яе талент паэтэсы ,рэвалюцыйнага дзеяча, яркага аратара і прапагандыста. Па складу характара А.Пашкевіч была натура баявая, поўная творчай энэргіі і няўрыслівай прагі да барацьбы: выступала перад Віленскімі рабочымі, ездзіла ў вёску, прымала ўдзел у з'ездзе жанчын у 1905 годзе ў Маскве.

Такая актыўная дзейнасць, накіраваная супраць рэжыму, вядома, не магла быць не заўважана царскімі ўладамі. Цётцы пагражалі рэпрэсіі. I яна вымушана была пакінуць радзіму і выехаць у Галіцыю Заходнюю

Але і там Цётка ні на хвіліну не спыняе сваёй грамадскай дзейнасці. Летам 1906 г. у Жоўкве (недалёка ад Львова) выдае два зборнікі вершаў «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду». У гэтым жа, 1906 г. на кароткі час прыязджае ў Беларусь. Наведвае і Пецярбург, дзе выходзіць яе кніжка «Першае чытанне для дзетак-беларусаў». Потым зноў эміграцыя. Каля пяці гадоў давялося жыць далёка ад радзімы. Гэта быў час, калі ў Расіі лютавала рэакцыя. Цётка востра перажывала разлуку з радзімай і паражэнне рэвалюцыі, але не апускала рук. Яна наведвае заняткі ў Львоўскім універсітэце, вывучае гісторыю культуры свайго народа, піша навуковыя і публіцыстычныя артыкулы, мастацкія творы.

У гэты час зноў напамінае пра сябе цяжкая хвароба, якая вымушае Цётку выехаць у Закапанэ (недалёка ад Кракава) на лячэнне.

У лютым 1911 г. Алаіза Пашкевіч выходзіць замуж за інжынера С. Кайрыса, дзеяча літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Вяртаецца на радзіму і жыве ў Мінску ці Вільні. I зноў, як раней, яна ў самай гушчы грамадскага жыцця. Цётка выступае за стварэнне беларускіх школ і чытальняў, піша творы для дзяцей, прымае актыўны ўдзел у выданні беларускага часопіса для моладзі «Лучынка». Яе кватэра ў Вільні становіцца

месцам, дзе адбываюцца гарачыя дыскусіі і спрэчкі аб гістарычным лёсе беларускага народа, яго культуры, літаратуры. Удзельнікамі сустрэч былі беларускія пісьменнікі, у тым ліку і Янка Купала. Цётка была душой гэтых літаратурных вечароў.

У 1914 г. абвастрылася хвароба лёгкіх. Каб палячыцца, а таксама пазнаць свет, пабачыць, як жывуць іншыя людзі, паэтка едзе ў Фінляндыю, наведвае Швецыю. У выніку з'явіліся дарожныя нататкі «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», поўны роздумаў пра жыццё свайго і іншых народаў.

У час вайны, што пачалася ў 1914 г. і палыхала агнём на зямлі Беларусі, Цётка працавала міласэрнай сястрой. У студзені 1916 г. яна атрымала вестку аб смерці бацькі і выехала ў родную вёску Стары Двор, дзе ў той час пачалася зпідэмія тыфу. Гэта хвароба скасіла і яе. У ноч з 4 на 5 лютага гарачае сэрца паэткі перастала біцца.

Такой была Цётка. Палымяная, захопленая мноствам самых розных неадкладных спраў, яна быццам знарок была народжана для таго бурлівага часу. Сваёй энергіяй, мэтаімкнёнасцю яна заражала ўсіх, хто сутыкаўся з ёй. Гэтым грамадзянскім запалам характарызуецца ўся яе паэзія.
Веру, братцы: людзьмі станем, Хутка скончым мы свой сон,

На свет божы шырэй глянем,

Век напіша нам закон.

Не чарнілам на паперу

Дзесь ў архівы не здае –

Ён збірае поту меру

I на ніву нашу лье,

( "Вера беларуса")

ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ БЕЛОРУССКОЙ ССР

9 июля 1976 г. № 204

Об увековечении памяти белорусской поэтессы-революционерки Цётки (Алоизы Степановны Пашкевич)



В целях увековечения памяти выдающейся белорусской поэтессы-революционерки Цётки (Алоизы Степановны Пашкевич) Совет Министров Белорусской ССР ПОСТАНОВЛЯЕТ:

1. Присвоить имя Цётки библиотеке № 15 г. Минска и Щучинской районной библиотеке Гродненской области и впредь именовать их библиотека № 15 имени Цётки, Щучинская районная библиотека имени Цётки

2. Минскому горисполкому совместно с Союзом писателей БССР установить мемориальную доску на доме № 1 по улице А.Пашкевич в г. Минске.

 


Заместитель Председателя Совета Министров

Белорусской ССР

В.Мицкевич

 

 

Заместитель Управляющего Делами Совета Министров

Белорусской ССР

В.Лазаретов

 


«Яе жыццё было няспынным гарэннем...» Так ахарактарызавалі сучаснікі Алаізу Пашкевіч, якая ў пачатку XX ст. выступіла як беларуская паэтка і стала вядомай пад псеўданімам Цетка. Яна здзіўляла ўсіх невычэрпнай энергіяй, юначай няўрымслівасцю, палымянай захопленасцю грамадскімі справамі, клопатамі аб народзе. Усё сваё нядоўгае жыццё цалкам аддала барацьбе за шчасце простага чалавека.

Алаіза Пашкевіч нарадзілася 3(15) ліпеня 1876 года ў вёсцы Пяшчына (цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) у шляхецкай сям’і.



Сям 'я Пашкевічаў

Пазнаваць жыцце дапамагала кніга. Яшчэ ў дзіцячыя гады Алаіза выявіла вялікую цікавасць да вучобы. Бацькі падтрымлівалі яе ў гэтым, стараліся даць дачцэ адукацыю.

Вучылася Алаіза спачатку дома, у вёсцы Стары Двор, у хатніх настаўнікаў. Ў 1894 г. паступіла адразу ў чацвёрты клас Віленскай гімназіі. У перапынках паміж вучобай працавала настаўніцай у вёсцы.

3 1902-га па 1904 г. жыла ў Пецярбургу. Там наведвала вышэйшыя агульнаадукацыйныя курсы Лесгафта. У1904 г. скончыла іх і здала экзамены за поўны курс гімназіі. Пасля двухгадовага знаходжання у сталіцы ,атрымаўшы


На магіле ўзыду дубам,

Пачну шаптаць братнім губам

Аб іх долі, аб свабодзе,

Стану песняй у народзе!
Цётка


Помнік паэтэсе ў Шчучыне



Помнік А.Пашкевіч у г.п Астрына, каля сярэдняй школы, якая носіць яе імя








Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі




Музей Цёткі ў г.п. Астрына










База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка