«метадычнае забеспячэнне рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да навучання сродкамі медыяадукацыі»




Дата канвертавання15.11.2017
Памер14.97 Kb.
Інфармацыйны ліст

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЯ ЎСТАНОВА

«НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ»

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


запрашае прыняць удзел у рабоце навукова-практычнага семінара
«МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

РЭАЛІЗАЦЫІ КАМПЕТЭНТНАСНАГА ПАДЫХОДУ ДА НАВУЧАННЯ СРОДКАМІ МЕДЫЯАДУКАЦЫІ»
Семінар адбудзецца 15 лютага 2017 года

ў Нацыянальным інстытуце адукацыі

(г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 302).

Пачатак працы семінара – 11.00.
Для ўдзелу запрашаюцца: настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Праблемнае поле семінара:


  • Медыяінфармацыйныя кампетэнцыі як мэты гісторыка-грамадазнаўчай адукацыі школьнікаў.

  • Узроўні медыяінфармацыйнай культуры вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

  • Медыяадукацыйныя кампаненты адукацыі школьнікаў у Чэхіі.

  • Методыка работы з экраннымі медыятэкстамі: медыявобраз і медыяаналіз.

Па выніках семінара ўдзельнікам выдаюцца сертыфікаты.

Жадаючым прыняць удзел у рабоце семінара неабходна да 10 лютага 2017 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/FWKbfV7Iebyacglw2.

Прыём заявак на ўдзел у семінары ажыццяўляецца ў парадку іх паступлення і можа быць спынены пасля ўкамплектавання групы (35 чалавек).

Удзельнікі семінара, залічаныя ў групу, атрымаюць персанальнае запрашэнне па электроннай пошце.

Удзел у семінары бясплатны.



Адрас аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16;

тэл.: +375 17 229 19 39 Палейка Алена Аляксандраўна;

Чарнова Алена Мікалаеўна;



Давідоўская Галіна Эдуардаўна;
факс: +375 17 200 56 35;

e-mail: adukatar.by@gmail.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка