Метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2015/2016 навучальны год Месяц




Дата канвертавання03.09.2018
Памер67.71 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Прыказ дырэктара дзяржаўнай

установы адукацыі

“Урыцкая сярэдняя школа”

31.08.2015 № 321
План работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2015/2016 навучальны год


Месяц

Змест работы

Адказныя

Жнівень -верасень



Паседжанне №1

1.Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу і прававога забеспячэння пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2015/2016 навучальным годзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса РБ аб адукацыі (абмеркаванне).

1.1. Нарматыўныя прававыя акты, стандарты, праграмы вучэбных прадметаў і факультатыўных заняткаў.

1.2.Інструктыўна – метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “ Беларуская мова і літаратура” ў 2015/2016 навучальным годзе”.

1.3.Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па беларускай мове і літаратуры. Абмеркаванне новых вучэбных праграм па “Беларускай мове і літаратуры” ў 5, 10 класах.

1.4.Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове і літаратуры.

1.5. Каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура“.

1.6.Сучаснае вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, новыя вучэбна – метадычныя выданні для настаўнікаў і вучняў.

2. Аналіз вынікаў уступных экзаменаў па беларускай мове ў 2015 г. з улікам новых патрабаванняў да якасці працэсу навучання.

3.Арганізацыя работы з дзецьмі, якія праяўляюць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры.

4. Актуальныя напрамкі метадычнай работы на бягучы год (абмеркаванне).

5.Удакладненне і карэкцыя тэм па самаадукацыі педагогаў.


Шынкевіч В.М.

Члены МА

Настаўнікі МА

Бібліятэкар

Сянько Т.А.


Настаўнікі -

моваведы


Кіраўнік МА

Кастрычнік

1. Удзел у тыдні адкрытых заняткаў у 5-х класах.

Падрыхтоўка да педагічнага кансіліума “Праблемы пераемнасці ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры паміж I і II ступенямі навучання і выхавання вучняў”.

2. Арганізацыя і правядзенне конкурса чытальнікаў, прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

3. Арганізацыя і правядзенне першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

4.Арганізацыя вучняў да ўдзелу дыягнастычнага тэсціравання.


Высоцкая А.М.

Грыбанава Л.А.

Астаповіч В.М.

Члены МА
Настаўнікі МА

Кіраўнік МА

Лістапад



1. Абмеркаванне і зацверджанне плана правядзення прадметнага тыдня.

1.1. Правядзенне прадметнага тыдня.

1.2. Наведванне і аналіз адкрытых мерапрыемстваў, праведзеных у рамках тыдня па беларускай мове і літаратуры.

1.3.Выпуск наработак пазакласных мерапрыемстваў. і анатацыя метадычнай літаратуры па тэме паседжання.

2. Вынікі першага этапу рэспубліканскай алімпіады сярод вучняў 9-11 класаў.

3.Арганізацыя і правядзенне першага этапу абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў 5-8 класаў. Складанне плана падрыхтоўкі пераможцаў да другога этапу.


Члены МА

Настаўнікі

Сянько Т.А.


Шынкевіч В.М.



Снежань



Паседжанне №2

1.Практыка - арыентаваны падыход навучання беларускай мове і літаратуры як фактар развіцця творчых здольнасцей вучняў.

1.1.Эфектыўныя метады і прыёмы дыферэнцыраванага навучання вучняў для развіцця іх творчых здольнасцей (выступленне).

1.2. Аналіз адкрытых заняткаў па тэме паседжання.

1.3. Выпуск наработак заняткаў і анатацыі літаратуры па тэме паседжання.

2. Удзел у метадычным тыдні “Інавацыя і творчасць педагага - шлях да асобы навучэнца”.

3.Вынікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды (абмеркаванне).

4.Удзел у педагагічным савеце.


Астаповіч В.М.

Грыбанава Л.А.

Лапіцкая В.В.

Настаўнікі

Людвікава А.М.

Сянько Т.А.


Студзень


1. Дзелавая размова : якасць выканання практычнай часткі праграм па беларускай мове і літаратуры за першае паўгоддзе

2. Развіццё пазнавальнай цікавасці да прадмета і павышэнне якасці ведаў вучняў праз гульнёвыя метады і прыёмы (справаздача па самаадукацыі)

3.Арганізацыя і падрыхтоўка да гульні па беларускай мове “ Буслік”.


Сянько Т.А.

Высоцкая А.М.

Члены МА

Шынкевіч В.М.


Люты


Паседжанне № 3

1.Арганізацыя факультатыўных заняткаў па беларускай мове на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

1.1. Арганізацыя факультатыўных заняткаў па беларускай мове як падрыхтоўка да вывучэння прадмета на павышанным узроўні (выступленне).

1.2.Рэалізацыя прынцыпа пераемнасці ў фарміраванні пазнавальнай дзейнасці вучняў ў сістэме “вучэбны і факультатыўны занятак”.

1.3.Аналіз адкрытых факультатыўных заняткаў па тэме паседжання.

1.4.Анатацыя метадычнай літаратуры па тэме паседжання.

2. Удзел у рэспубліканскай гульні – конкурсе па беларускай мове “Буслік”


Члены МА

Сянько Т.А.

Настаўнікі

Бібліятэкар
Кіраўнік МА


Сакавік

1.Дзелавая размова: арганізацыя адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова”і”Беларуская літаратура” ў 10 класе ( па новых праграмах)

2. Круглы стол. Псіхалагічныя крытэрыі сучаснага ўрока (рэкамендацыі псіхолага).

3. Удзел у педагагічным савеце


Астаповіч В.М.


Псіхолаг

Члены МА


Красавік

Паседжанне№4

1. Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў па беларускай мове і літаратуры для павышэння якасці адукацыі вучняў.

1.1 Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры праз інавацыйныя тэхналогіі для актавізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў (выступленне).

1.2. Арганізацыя дзейнасці настаўніка па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў па развіцці ў іх навыкаў самакантролю і самаацэнкі на трэцяй ступені навучання (абмен вопытам).

1.3.Анатацыя метадычнай літаратуры па тэме паседжання.

2.Дыягностыка педагагічных цяжкасцей настаўнікаў-моваведаў ва ўмовах рэалізацыі палажэнняў Закона РБ ад 23.07.2008г. “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” і пераходу да профільнага навучання.


Людвікава АМ.

Шынкевіч В.М.

Лапіцкая В.В.

Грыбанава Л.А.
Адміністрацыя

Май


1.Суразмоўніцтва на пярэдадні экзаменаў.

2.Размеркаванне педагагічнай нагрузкі на новы навучальны год (узгадненне).

3.Аналіз работы метадычнага аб’яднання за 2015/2016 навучальны год.

4. Папярэдняе планаванне работы метадычнага аб’яднання на 2016/ 2017 навучальны год (абмеркаванне).



Настаўнікі МА
Адміністрацыя
Кіраўнік МА

Члены МА



Кіраўнік метадычнага аб’яднання В.М.Шынкевіч


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка