Метадычныя рэкамендацыі па запаўненні формы ўліку




Дата канвертавання30.04.2017
Памер182.78 Kb.

Метадычныя рэкамендацыі



па запаўненні формы ўліку

ўстаноў дашкольнай адукацыі

(далей - форма ўліку УДА)

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дакументаваную інфармацыю па форме ўліку УДА прадстаўляюць установы дашкольнай адукацыі, іншыя ўстановы адукацыі і іншыя арганізацыі, якім згодна з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, пры рэалізацыі імі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Дакументаваную інфармацыю па форме ўліку УДА па дашкольным ўстановам, якiя з’яўляюцца адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычнай асобы, прадстаўляюць юрыдычныя асобы, у структуры якiх яны знаходзяцца, альбо самi дашкольныя ўстановы, упаўнаважаныя на гэта ва ўстаноўленым парадку.

Дакументаваную інфармацыю прадстаўляецца ў выглядзе электроннага дакумента, які павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Об электронном документе и электронной цифровой подписи» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 15, 2/1665), з дапамогай глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт (далей – Інтэрнэт) або на папяровым носьбіце.

Прадстаўленне дакументаванай інфармацыі ў выглядзе электроннага дакумента ажыццяўляецца з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое размяшчана разам з неабходнымі інструктыўнымі матэрыяламі па яго ўстаноўцы і выкарыстанні на афіцыйным сайце ўстановы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» у Інтэрнэце http://giac.unibel.by.

Прадстаўленне дакументаванай інфармацыі на папяровым носьбіце ажыццяўляецца нарачным або па пошце.

2. Да ліку дашкольных устаноў адносяцца:

установы дашкольнай адукацыі – яслі, яслі-сад, дзіцячы сад, санаторны яслі-сад, санаторны дзiцячы сад, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці;

навучальна-педагагічныя комплексы – яслі-сад – школа, дзіцячы


сад – школа;

спецыяльныя дашкольныя ўстановы – спецыяльны яслі-сад, спецыяльны дзіцячы сад, рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху.

3. Яслі-сад – школа і дзiцячы сад – школа паказваюць у справаздачы звесткі толькi аб групах, якія наведваюць дзеці ранняга і дашкольнага ўзросту, і радкі з 12 па 20 табліцы 10 раздзела II не запаўняюць.

4. Дакументаваная інфармацыя складаецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года.

5. Справаздачны перыяд – гэта перыяд з 5 верасня мiнулага навучальнага года па 4 верасня бягучага навучальнага года.

6. Усе паказчыкi ў дакументаванай інфармацыі запаўняюцца на падставе даных першасных уліковых дакументаў: кнiг загадаў i распараджэнняў, асабістых спраў работнiкаў, медыцынскіх справак дзяцей, журналаў рэгiстрацыi iнфекцыйных захворванняў, табеляў улiку штодзённых наведванняў, тэхнiчных пашпартоў і іншых.

7. Дашкольныя ўстановы, якія пачалі дзейнічаць у справаздачным перыядзе, складаюць дакументаваную інфармацыю за перыяд сваёй фактычнай дзейнасці ў справаздачным перыядзе.

8. Дашкольныя ўстановы, якія зачыніліся на капiтальны рамонт у справаздачным перыядзе, запаўняюць у дакументаванай інфармацыі паказчыкi, якiя характарызуюць іх дзейнасць у справаздачным перыядзе да пачатку капiтальнага рамонту: табліцы 1 – 6 раздзела І, раздзелы IV, V, VII – ХII. Пры гэтым у раздзеле Х радкі 01 і 05 не запаўняюцца, па радках 03 і 04 у графе 1 паказваецца плошча памяшканняў да пачатку капітальнага рамонту; у раздзелах ХI і ХII паказваюцца звесткі аб загадчыку.

9. Дашкольныя ўстановы, якія з прычыны капiтальнага рамонту не працавалі ў справаздачным перыядзе, і дашкольныя ўстановы, якія маюць адмiнiстрацыю, але не ўкамплектаваны дзецьмi (на 100%), запаўняюць у дакументаванай інфармацыі толькi табліцы 1 – 6 раздзела І і раздзелы Х– ХII.
ГЛАВА 2

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА І «АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ», РАЗДЗЕЛА ІІ «ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ ДЗЯЦЕЙ»,
РАЗДЗЕЛА ІІІ «ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ ГРУП І ДЗЯЦЕЙ»

10.  У раздзеле I:

табліцы 1 і 2 запаўняюцца на падставе існуючага рашэння раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якi ўстанавiў месца знаходжання дашкольнай установы і яе від. Пры гэтым абавязкова павінна быць запоўнена графа 1 ці графа 2 табліцы 1, акрамя таго запаўняецца графа 3 гэтай табліцы. Напрыклад, калі дашкольная ўстанова размешчана ў сельскім населеным пункце, які ў тым ліку з’яўляецца аграгарадком ці населеным пунктам, які падлягае пераўтварэнню ў аграгарадок, тады ў справаздачы запаўняюцца графы 2 і 3 табліцы 1;

у графах 1 і 2 табліцы 3 код органа кіравання і код формы ўласнасці паказваюцца на падставе дзеючага рашэння заснавальніка дашкольнай установы і павінны быць запоўнены абавязкова. Код органа кіравання паказваецца ў адпаведнасці з пералiкам дзяржаўных органаў і іншых арганізацый згодна з дадаткам да дадзеных Указанняў;

у табліцы 5 у графе 1 ставіць код «1» дашкольная ўстанова, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай; у графе 2 ставіць код «1» дашкольная ўстанова, якая з’яўляецца адасобленым падраздзяленнем юрыдычнай асобы;

табліцу 6 запаўняюць дашкольныя ўстановы, якія маюць адасобленыя падраздзяленні на даму і (або) структурныя падраздзяленні – сямейныя групы;

у табліцы 9 паказваюцца даныя аб групах, якія дзейнічаюць на пастаяннай аснове і ўключаны ў структуру дашкольнай установы;

даныя па радку 10 у графе 1 табліцы 9 павінны быць роўныя даным па радку 01 у графе 1 табліцы 12 раздзела ІІІ і даным па радку 01 у графе 1 табліцы 18 раздзела VI.

11. У табліцы 10 раздзела II:

па радку 01 у графе 1 паказваецца колькасць дзяцей, якiя лічыліся ў спiсе дашкольнай установы на пастаяннай аснове на 5 верасня бягучага навучальнага года, незалежна ад таго, наведвалi яны ў гэты дзень дашкольную ўстанову цi не;

па радках 03–10 узрост дзяцей вызначаецца па ліку поўных гадоў
на 1 верасня бягучага года;

даныя па радку 01 у графе 4 (колькасць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) павінны быць роўныя суме даных па радках 12 і 24 у графе 2 табліцы 12 і па радках 28, 31, 33, 36 і 37 у графе 1 табліцы 13 раздзела III за выключэннем выпадкаў, калі дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця па аднаму дыягназу наведвае спецыяльную групу, а па другому атрымлівае карэкцыйную дапамогу ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі альбо калі ў дашкольнай установе не створаны ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі і карэкцыйнай дапамогі (напрыклад, у некаторых сельскіх дашкольных установах);

у графе 5 паказваецца толькі колькасць дзяцей, якія пражываюць у раенах, што прылягаюць да гарадоў раённага (абласнога) падпарадкавання, і наведваюць дашкольныя ўстановы, якія знаходзяцца ў гэтых гарадах;

сума даных па радках 02–10 павінна быць роўнай даным па радку 01;

па радку 11 паказваецца колькасць дзяцей, якім па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года споўнілася 6 гадоў, але яны па розных прычынах не залічаны на ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі і праходзяць другі год навучання па адукацыйнай праграме дашкольнай адукацыі (раздзел праграмы ад 6 да 7 гадоў);

па радку 12 паказваецца агульная колькасць дзяцей, якія навучаюцца ў пачатковых класах, якія арганізаваны на базе дашкольнай установы, і ўваходзяць у склад груп, якія ўключаны ў структуру дашкольнай установы;

сума даных па радках 13–16 павінна быць роўнай даным па радку 12;

сума даных па радках 17–20 павінна быць роўнай даным па радку 12.

12. У табліцы 11 раздзела II:

па радках 24–25 паказваецца колькасць дзяцей, якія ахоплены аздараўленчымі мерапрыемствамі, якія былі арганізаваны ў справаздачным перыядзе ў адпаведнасці з рашэннямі раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта;

па радках 26–31 колькасць дзецей, бацькі якіх вызвалены ад платы за харчаванне дзяцей поўнасцю ці аплачваюць 50% яго кошту, паказваецца ў адпаведнасці з загадам кіраўніка дашкольнай установы;

па радку 32 паказваецца колькасць дзяцей, якія карыстаюцца транспартнымі маршрутамі, спецыяльна арганізаванымі мясцовымі органамі ўлады (у выпадку непрадстаўлення месца ў дашкольнай установе па месцы жыхарства).

13. У табліцы 12 раздзела III:

колькасць груп i дзяцей у іх паказваецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года;

даныя па радку 01 павінны быць роўныя суме даных па радках 03, 04, 12, 20 і 21 ва ўсіх графах;

даныя па радку 01 у графах 1 і 2 павінны быць роўныя даным па радку 01 у адпаведных графах табліцы 18 раздзела VI;

па радку 02 паказваюцца даныя аб групах кароткачасовага знаходжання, якія дзейнічаюць на пастаяннай аснове. У графе 2 па гэтаму радку паказваецца толькі колькасць дзяцей, якія наведваюць групы кароткачасовага знаходжання на пастаяннай аснове. Даныя аб гэтых групах паказваюцца таксама ў раздзеле ІХ, дзе паказваецца ўся колькасць дзяцей, якія іх наведваюць;

даныя па радку 02 у графе 1 павінны быць роўныя даным па радку 10 у графе 5 табліцы 9 раздзела I;

па радку 20 да груп iнтэграванага навучання і выхавання адносяцца групы, у якіх разам са здаровымi дзецьмi выхоўваецца нязначная колькасць дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;

па радку 21 паказваюцца даныя аб групах для дзяцей, якія навучаюцца па адукацыйнай праграме пачатковай адукацыі ў 1-4 класах;

даныя па радку 21 у графе 2 павінны быць роўныя даным па радку 12 у графе 1 табліцы 10 раздзела II, а таксама даным па радку 01 у графе 11 табліцы 18 раздзела VI;

даныя па радку 22 у графе 1 павінны быць роўныя даным па радку 10 у графе 2 табліцы 9 раздзела I;

па радках 24-27 паказваюцца даныя аб групах, якія наведваюць дзеці маючыя адразу два заключэнні: урачэбна-кансультацыйнай камісіі (для санаторных яслей-садоў, санаторных дзіцячых садоў і санаторных груп) і дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп і груп інтэграванага навучання і выхавання).

14. У табліцы 13 раздзела III:

радкі 30-32 запаўняюць дашкольныя ўстановы, пры якiх адкрыты пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

радок 33 запаўняюць дашкольныя ўстановы, у якiх няма пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, але ёсць дзецi, якiя наведваюць заняткi ў пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі пры iншых установах адукацыі (напрыклад, пры дзіцячым садзе – школе).


ГЛАВА 3

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІV «ЗВЕСТКІ АБ НАВЕДВАННІ ДЗЕЦЬМІ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ Ў СПРАВАЗДАЧНЫМ ПЕРЫЯДЗЕ», РАЗДЗЕЛА V «ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ ВЫПАДКАЎ ЗАХВОРВАННЯЎ У ДЗЯЦЕЙ»

15. У табліцы 14 раздзела IV колькасць праведзеных i прапушчаных чалавека-дзён вызначаюць на падставе табеля ўлiку штодзённых наведванняў шляхам падліку колькасцi дзяцей, якiя, адпаведна, наведвалi або прапускалi дашкольную ўстанову, за кожны дзень справаздачнага перыяда.

Пры падлiчэнні колькасці праведзеных дзецьмі дзён у групах трэба ўлiчваць таксама тыя днi, у якiя дашкольная ўстанова працавала часткова (не з поўнай нагрузкай, частку дня). Незалежна ад працягласці знаходжання дзiцяцi ў дашкольнай установе на працягу сутак, яго наведванне ўлiчваюць як адзiн дзень. Адпаведна паказваюць колькасць прапушчаных дзён.

Сума даных па радках 03 i 04 павiнна быць роўнай даным


па радку 02.

16. Па радку 05 табліцы 15 раздзела IV паказваецца колькасць усiх дзён у справаздачным перыядзе, у якія дашкольная ўстанова прымала дзяцей. У колькасць дзён работы не ўключаюць выхадныя, святочныя днi, нерабочыя днi ў летнi перыяд (калi дашкольная ўстанова закрыта на гэты перыяд), нерабочыя днi з прычыны капiтальнага рамонту, розных аварый i iншых тэхнiчных прычын.

Калi дашкольная ўстанова пачала працаваць пазней за 5 верасня мінулага года, тады колькасць дзён работы ў такой установе вызначаюць з дня першага прыёму дзяцей.

Даныя па радку 05 табліцы 15, памножаныя на даныя па радку 20 табліцы 17 раздзела V павінны быць роўныя суме даных па радках 01 і 02 у графе 1 табліцы 14.

17. У табліцы 16 раздзела V паказваюцца ўсе выпадкi захворванняў, траўм i атручванняў, з прычыны якiх дзiця адсутнічала адзiн дзень i больш у дашкольнай установе ў справаздачным перыядзе.

Коды ў графе Б адпавядаюць Международной статистической классификации болезней и проблем, связанных со здоровьем,


дзесятага пересмотра, прынятай у 1989 годзе сорак трэццяй сесiяй Сусветнай асамблеі аховы здароўя.

18. Па радках 20 і 21 табліцы 17 раздзела V сярэднегадавая колькасць дзяцей вызначаецца шляхам падліку іх спiсачнай наяўнасцi на першы дзень кожнага месяца, пачынаючы з 1 кастрычніка мінулага года, i дзялення атрыманай сумы на колькасць адпрацаваных дашкольнай установай месяцаў.

Дашкольная ўстанова, зачыненая на капітальны рамонт у справаздачным перыядзе, вызначае сярэднегадавую колькасць дзяцей за час яе работы ў справаздачным перыядзе да яе закрыцця.
ГЛАВА 4

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА VI «ЗВЕСТКІ АБ МОВАХ, НА ЯКІХ ВЯДЗЕЦЦА РАБОТА Ў ГРУПАХ», РАЗДЗЕЛА VII «ЗВЕСТКІ АБ НАВЕДВАННІ ДЗЕЦЬМІ ГРУП», РАЗДЗЕЛА VIIІ «ЗВЕСТКІ АБ ГРУПАХ ПА ІНТАРЭСАХ», РАЗДЗЕЛА ІX «ЗВЕСТКІ АБ НОВЫХ ФОРМАХ АРГАНІЗАЦЫІ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ»


19. У разделе VI:

даныя па радку 01 павiнны быць роўныя суме даных па радках 02,03 і 07 ва ўсіх графах;

даныя па радку 01 у графах 01 і 02 павінны адпавядаць даным па радку 01 у графах 1 і 2 табліцы 12 раздзела IIІ;

даныя па радку 07 павiнны быць роўныя суме даных па радках 08-13 ва ўсіх графах;

даныя ў графе 2 павiнны быць роўныя суме даных
у графах 3-11 па ўсіх радках.

20.  У раздзеле VII паказваецца фактычная колькасць груп, якія працавалі ў розныя месяцы з 1 верасня мінулага года па 31 жніўня бягучага года, і колькасць дзяцей, якія іх наведвалі.

21. У раздзеле VIII паказваецца колькасць груп па інтарэсах, у тым ліку і на бясплатнай аснове, якія былі арганізаваны ў дашкольнай установе ў справаздачным перыядзе.

Не паказваюцца даныя аб групах па інтарэсах, якія дзейнічаюць у дашкольнай установе, але арганізаваны ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Пры запаўненнi раздзела VIII неабходна выканаць наступныя патрабаваннi:

калi група аднаго напрамку падзяляецца на дзве групы, з якiмi займаецца адзiн педагагічны работнік, які атрымлівае аплату за дзве групы, то паказваюцца даныя аб дзвюх групах;

калi адзiн i той жа выхаванец займаецца ў некалькiх групах рознага напрамку, то звесткi аб iм паказваюцца столькi разоў, у колькiх групах ён займаецца;

сярэдняя колькасць дзяцей у адной групе па інтарэсах, якая разлічваецца шляхам дзялення даных у графе 3 на даныя у графе 1 (даных у графе 4 на даныя у графе 2) па ўсіх радках не павінна быць больш за 12.

22. У раздзеле IХ паказваюцца звесткі аб групах, якія працавалі ў дашкольнай установе ў справаздачным перыядзе як на пастаяннай аснове, так і часова з рэжымам работы ад 2 да 5 разоў у нядзелю і ад 2 да 7 гадзін у дзень і якія наведвалі як дзеці, якія залічаны ў дашкольную ўстанову на пастаяннай аснове, так і тыя, хто яе наведвае часова.

У раздзеле IХ:

даныя па радку 01 у графе 1 табліцы 21 павінны быць роўныя даным па радку 20 у графе 1 табліцы 23;

даныя па радку 01 у графе 5 табліцы 21 павінны быць роўныя даным па радку 12 у графе 1 табліцы 22;

даныя па радку 01 у графе 8 табліцы 21 павінны быць роўныя суме даных па радках 15 і 16 у графе 1 табліцы 22;

даныя па радку 20 у графах 1 – 7 табліцы 23 павінны быць больш або роўныя даным па радку 10 у адпаведных графах 5 – 11 табліцы 9


раздзела І.
ГЛАВА 5

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА Х
«ЗВЕСТКІ АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ

І ІНФАРМАЦЫЙНАЙ БАЗЕ»

23. Па радках 01 і 02 табліцы 24 колькасць месцаў у дашкольнай установе вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі напаўняльнасці груп з улікам іх накіраванасці і ўзросту дзяцей:

па радку 01 – па групах, якія фактычна функцыянуюць у дашкольнай установе;

па радку 02 – па групах, якія паказаны ў праектнай дакументацыі або акце прыёмкі аб’екта, завершанага будаўніцтвам, рэканструкцыяй. 

24. Па радках 03 і 04 табліцы 24 паказваецца плошча памяшканняў дашкольнай установы ў квадратных метрах у цэлых лічбах на падставе тэхнiчнага пашпарта будынка.

Па радку 03 паказваецца агульная плошча ўсіх памяшканняў, у якую ўключаецца плошча занятых i свабодных пакояў для размяшчэння дзяцей, плошча кабiнетаў загадчыка i ўрача, плошча дапаможных памяшканняў, кухнi, калiдораў, раздзявальняў, умывальных пакояў, вестыбюляў, а таксама плошча той часткі падвалаў i паўпадвалаў, якая выкарыстоўваецца для патрэб дашкольнай установы. Не ўключаецца ў агульную плошчу свабодная плошча падвалаў i паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады, а таксама плошча лесвiчных клетак, санвузлоў i надворных пабудоў (хлявоў, гаражоў).

Калi ў дзiцячым садзе-школе ёсць памяшканнi, якiя выкарыстоўваюцца як школай, так i дашкольнай установай (напрыклад, актавая зала), тады плошча гэтых памяшканняў у справаздачы дашкольнай установы не паказваецца.

Па радку 04 паказваецца плошча групавых памяшканняў, якiя ўключаюць памяшканнi прыёмнай, пакоя для гульнi, спальнi, туалетных i буфетных пакояў.

Даныя па радку 04 павiнны быць менш за даныя па радку 03.

25. Даныя па радку 05 у графе 1 табліцы 24 павінны быць роўнымі даным па радку 01 у графе 1 табліцы 12 раздзела III.

26. Па радку 08 табліцы 24 паказваецца колькасць iзалятараў. Пад iзалятарам маецца на ўвазе асобнае памяшканне, у якiм знаходзяцца хворыя дзецi да размяшчэння iх у стацыянары, або да таго, як іх забяруць з дашкольнай установы дадому.

27. Даныя па радках 25 і 26 табліцы 26 паказваюцца на падставе акта (заключэння) ці складзенага ва ўстаноўленым парадку іншага дакумента, які характарызуе стан памяшкання.

28. Па радку 29 табліцы 26 ставяць:

«–» – калі ў дашкольнай установе пячное ацяпленне;

код «1» – калі дашкольная ўстанова абаграваецца ад сваёй дамавой кацельні, групавой (квартальнай), аб’яднанай ці раённай кацельні, ад цеплаэлектрацэнтралі, а таксама ад лакальных, дэцэнтралізаваных, маламетражных ацяпляльных катлоў, якія працуюць на газавым ці цвёрдым паліве.

29. Табліцу 29 запаўняюць установы, якія маюць доступ да Інтэрнэту:

па радках 44-48 адлюстроўваецца выкарыстанне ўстановай адпаведнага віду (магчыма больш за адзін) падлучэння да Інтэрнэту;

па радку 44 прастаўляецца код «1» пры наяўнасці мадэмнага падключэння праз камутаваную тэлефонную лінію. Мадэм дазваляе ажыццяўляць абмен дадзенымі паміж аддаленымі камп’ютарамі з выкарыстаннем існуючых тэлефонных ліній;

па радку 45 прастаўляецца код «1» пры наяўнасці ISDN-сувязі.
ISDN – гэта лічбавая сетка з інтэграванымі паслугамі, якая аб’ядноўвае перадачу мовы, даных і малюнкаў. ISDN забяспечвае доступ да Інтэрнэту па камутаванай тэлефоннай сетцы агульнага карыстання з выкарыстаннем абсталявання падтрымкі ISDN;

па радку 46 прастаўляецца код «1» пры наяўнасці лічбавай абаненцкай лініі (тэхналогія xDSL і гэтак далей). Тэхналогія лічбавых абаненцкіх ліній забяспечвае высакахуткасную шырокапалосную сувязь па стандартных медных правадах, што выкарыстоўваюцца для тэлефоннай сувязі;

па радку 47 прастаўляецца код «1» пры наяўнасці іншай кабельнай сувязі (уключаючы вылучаныя лініі, аптавалакно і іншае);

па радку 48 прастаўляецца код «1» пры наяўнасці бесправадной сувязі – спадарожнікавай, радыёсувязі, мабільнага тэлефона і гэтак далей;

па радках 49-51 паказваецца інтэрвал максімальнай хуткасці перадачы даных праз Інтэрнэт. Максімальная хуткасць перадачы даных праз Інтэрнэт паказваецца па самым хуткадзейным відзе падключэння да Інтэрнэту, які выкарыстоўваецца дашкольнай установай.

30. Па радку 54 табліцы 30 паказваюцца даныя аб наяўнасці ў дашкольнай установе электронных сродкаў для навучання і кіравання (навучальных электронных выданняў, якія могуць быць выкананы на любым электронным носьбіце, а таксама апублікаваны ў электроннай камп’ютэрнай сетцы).

31. Табліцу 31 запаўняюць толькі дашкольныя ўстановы дзяржаўнай формы ўласнасці.

У табліцы 31:

па радку 56 паказваецца колькасць сродкаў, якія атрыманы ад платных адукацыйных паслуг, аказаных як грамадзянам Рэспублікі Беларусь, так і замежным грамадзянам;

па радку 57 паказваецца колькасць сродкаў, якія атрыманы ад платы за харчаванне дзяцей, у памеры ўстаноўленым заканадаўствам;

па радку 58 паказваецца колькасць сродкаў, якія атрыманы ад дабраахвотных узносаў і з іншых крыніц фінансавання, не забароненых законам, залічаных на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў дашкольнай установы.

32. У табліцы 32:

па радку 60 паказваецца колькасць педагагічных работнікаў, якія маюць як мінімум адзін з сертыфікатаў карыстальніка інфармацыйных тэхналогій, якія пералічаны па радках 61 – 63. Калі педагагічны работнік мае некалькі сертыфікатаў, ён паказваецца як адзін чалавек;

даныя па радку 60 павінны быць не больш за суму даных па радках 61 – 63.


ГЛАВА 6

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ХI «ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ ПАСАД ПА ШТАТНЫМ РАСКЛАДЗЕ І ФАКТЫЧНА ЗАНЯТЫХ ПАСАДАХ», РАЗДЗЕЛА ХІI «СКЛАД ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ»

33. У табліцы 33 раздзела ХI паказваюцца даныя аб наяўнасцi ў дашкольнай установе ўсiх пасад па штатным раскладзе i фактычна занятых пасадах. Даныя аб пасадах (графы 1 i 2) паказваюцца з двума знакамі пасля коскі. Напрыклад, калi ў дашкольнай установе па штатным раскладзе дзве пасады медыцынскiх сясцёр, але фактычна працуе адна медсястра на 1,5 стаўкi, тады па радку 26 у графе 1 паказваюць 2, а ў графе 2 – 1,5.

Калi работнiк знаходзiцца ў адпачынку па доглядзе за дзiцём да дасягнення iм узросту 3 гадоў, а на яго пасадзе працуе iншы работнiк, тады паказваюць адну пасаду, а не дзве.

Калі ў дзiцячым садзе-школе замест пасады загадчыка ўведзена пасада дырэктара, звесткi аб гэтай пасадзе паказваюцца па радку 04.

У табліцы 33 даныя аб медыцынскім персанале запаўняюць тыя дашкольныя ўстановы, у штаце якіх ён ёсць.

Дашкольныя ўстановы, у штаце якіх няма медыцынскіх работнікаў, запаўняюць табліцу 34, у якой паказваецца колькасць медыцынскіх работнікаў арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу дашкольнай установе (у цэлых лiчбах).

34. У раздзеле ХII паказваецца колькасць педагагічных работнікаў з улікам сумяшчальнiкаў у цэлых лiчбах.

У табліцы 36 сума даных па радках 13 – 17 у графе 1 павінна быць роўнай даным па радку 09 у графе 1 табліцы 35.

У табліцы 38 паказваецца колькасць маладых педагогаў, якія прыступілі да працы ў дашкольнай установе пасля заканчэння адпаведнай навучальнай установы.
.


Дадатак

да метадычных рэкамендацый па запаўненню формы форма ўліку УДА


Пералiк дзяржаўных органаў і іншых арганізацый





Код

Назва дзяржаўных органаў і іншых арганізацый

1

2

01012

Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

02100

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

02150

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

02230

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

02250

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

02260

Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь

03070

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

03130

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь

07010

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09030

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці

09040

Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці

09100

Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафці і хіміі

09170

Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам»

13000

Мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы

18900

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

99000

Юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка