Мы, грамадзяне, маем права ўдзельнічаць у развіцці сваіх таварыстваў




Дата канвертавання09.03.2018
Памер41.39 Kb.
Грамадзянская хартыя

Глабальныя прынцыпы ўдзелу людзей у грамадскім жыцці



Мы, грамадзяне, маем права ўдзельнічаць у развіцці сваіх таварыстваў
Правы чалавека і асноўныя свабоды ва ўсім свеце ўсё часцей парушаюцца. Павялічваецца колькасць краін, у якіх людзі і арганізаціі сутыкаюцца з жорсткімі абмежаваннямі ў праве на ўдзел у прыняцці грамадска значных рашэнняў і развіцці сваіх таварыстваў. Актывісты падвяргаюцца пагрозам, судоваму пераследу, ганенням, катаванням, турэмнаму зняволенню і прамому фізічнаму знішчэнню. Грамадскія арганізацыі вызначаюць як “замежных агентаў” або “экстрымістаў”, перашкаджаюць ім праз нядопуск да фінансавання, забарону дзейнасці або прымусовае закрыццё. Магчымасці ўдзелу людзей ў прыняцці значных рашэнняў скарачаюцца або зусім скасоўваюцца.
Тым не менш, без дзейснага ўдзелу ў грамадскім жыцці чалавецтва не зможа справіцца з такімі складанымі глабальнымі выклікамі, як выкараненне беднасці, крайнія праявы экстрымізму, нарастаючая няроўнасць або змяненне клімату.
Удзел асобных людзей і супольнасцяў у прыняцці рашэнняў і грамадскім жыцці – ёсць сутнасть і сэнс дэмакратыі. Такі ўдзел жыццёва неабходны для абороны правоў чалавека, развіцця і пабудовы больш справядлівых, талерантных і мірных таварыстваў. Ён забяспечвае прынцып справаздачнасці і адказнасці тых, хто займае дзяржаўныя пасады або дзейнічае з пазіцыі ўлады, за ўласныя дзеянні і працу ў імя агульнага дабрабыту.
Мы не прымаем любыя спробы перашкаджаць людзям у развіцці сваіх супольнасцяў, краін і нашай агульнай планеты.
Грамадзянская хартыя ўтрымлівае рамачныя прынцыпы ўдзелу людзей ў грамадскім жыцці.
Грамадзянская хартыя абапіраецца на агульначалавечыя каштоўнасці і складзеная ў адпаведнасці з універсальна прызнанымі правамі чалавека, асноўнымі свабодамі і нормамі. Хартыя ўтрымлівае агульныя прынцыпы ўдзелу ў грамадскім жыцці, якія вызначаюць правы людзей у рамках дзеючага міжнароднага права і пагадненняў.
Урады, органы дзяржаўнага кіравання рознага ўзроўню, міжнародныя інстытуты, камерцыйныя арганізацыі, грамадзянскія супольнасці ўсяго свету прызваныя ў поўнай меры выконваць і ўкараняць палажэнні дадзенай Хартыі.
Мы, грамадзяне, маем наступныя правы, якія павінны быць прызнаныя і абароненыя, павінны заахвочвацца і рэалізоўвацца ў поўнай меры, паўсюдна і без якіх-небудзь абмежаванняў:


  1. Свабода выказвання: кожны можа свабодна выказваць, абмяркоўваць і рэалізоўваць свае погляды і ідэі, падтрымліваць ідэі іншых ці выказваць нязгоду.




  1. Свабода доступу да інфармацыі: кожны мае свабодны і своечасовы доступ да ўсей публічнай інфармацыі.




  1. Свабода сходаў: кожны можа свабодна ўдзельнічаць у мірных сходах у імя агульных мэтаў і памкненняў.




  1. Свабода асацыяцый: кожны можа свабодна ствараць арганізацыі, далучацца да іх, ці падтрымліваць іх з мэтай рэалізацыі агульнай справы негвалтоўнымі метадамі.

Каб забяспечыць магчымасць ажыццяўлення гэтых правоў <і свабод> усімі людзьмі, неабходна гарантаваць наступнае:


5. Эфектыўны ўдзел: людзі і арганізацыі могуць ўдзельнічаць у справах публічнай палітыкі і прыняцці рашэнняў на мясцовым, нацыянальным, рэгіянальным і сусветным узроўнях.
6. Фінансавая падтрымка: людзі і арганізацыі могуць атрымліваць або прадстаўляць фінансавую падтрымку як у сваёй краіне, так і за яе межамі.
7. Магчымасці супрацоўніцтва: людзі і арганізацыі могуць прымаць удзел у дыялогу і супрацоўнічаць на мясцовым і міжнародным узроўнях.
Выканання гэтых правоў заканамерна патрабаваць, калі яны не парушаюць правоў іншых людзей і не правакуюць або заклікаюць да нянавісці, дыскрымінацыі, варожасці ці гвалту.
Каб гарантаваць, што супрацоўніцтва паміж людзьмі, урадамі і дзяржаўнымі ўстановамі прыносіць усім нам максімальную карысць, неабходна прытрымлівацца наступных прынцыпаў:
8. Абавязак абараняць: кожны ўрад гарантуе, што людзі і арганізацыі маюць права ўдзельнічаць у грамадскай дзейнасці, не падвяргаючыся ганенням, катаванням або пагрозе жыцця, а таксама калектыўным пакаранням за ажыццяўленне сваіх асноўных свабодаў.

9. Забеспячэнне спрыяльнага асяроддзя: кожны ўрад прымае заканадаўчыя, адміністацыйныя і іншыя меры для захавання, абароны, заахвочвання і ажыццяўлення правоў і свабод, згаданных у дадзенай Хартыі, і расследуе выпадкі прыгнёту і нападаў на правы фізічных асоб і арганізацыі, прыцягваючы парушальнікаў да адказнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі справядлівасці.



10. Справаздачнасць: урад <(і іншыя органы дзяржаўнага кіравання)>, камерцыйныя арганізацыі і арганізацыі грамадзянскай супольнасці справаздачныя перад грамадскасцю.
Наша асабістая калектыўная адказнасць
Людзі і арганізацыі па ўсім свеце змагаюцца за ўсталяванне адносін, пабудаваных на справядлівасці і павазе да чалавечай годнасці. Іх удзел <у грамадскім жыцці> дае нам магчымасць сумесна спраўляцца з агульнымі выклікамі.
<Ва усіх сферах:> у дзяржаўным кіраванні, бізнесе або грамадскіх арганізацыях наша калектыўная адказнасць – унесці свой уклад у забеспячэнне мірнай, справядлівай і надзейнай будучыні для ўсіх.
Мы, ніжэйпадпісаныя,
*патрабуем, каб усе ўрадавыя і дзяржаўныя ўстановы паважалі, заахвочвалі і цалкам рэалізоўвалі ўсе міжнародныя канвенцыі і пагадненні, якія прадугледжваюць правы людзей на ўдзел у грамадскім жыцці; мы заклікаем камерцыйныя арганізацыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, міжнародныя інстытуты і іншыя структуры аналагічна дзейнічаць у адпаведнасці з гэтымі пагадненнямі;
*мы абавязуемся абараняць і спрыяць забеспячэнню права людзей на ўдзел у грамадскім жыцці, прадуглежаным дадзенай Хартыяй;
*мы салідарныя з усімі тымі, чые правы на ўдзел у развіцці сваіх таварыстваў парушаюцца.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка