Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей




Дата канвертавання24.11.2017
Памер23.88 Kb.
Дзяржаўная ўстанова культуры  "Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей"
Адрас - г. Міёры Віцебская вобл. вул. Школьная, 16а

Адрас электроннай пошты: 



miory-musej@yandex.ru.

Дырэктар - Лагунёнак Аксана Анатол’еўна тэл. 8(02152) 4 19 15.

Час працы ўстановы: 8.00 – 18.00. Выхадны дзень – субота.

Гісторыка-этнаграфічны музей дзейнічае з 1994 года.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

- выставачная праца;

- распрацоўка і правядзенне тэматычных экскурсій;

- праца па ўвекавечванню памяці ветэранаў – землякоў удзельнікаў Вялікай айчыннай вайны;

- папаўненне фондаў музея.

Колькасць прадметаў асноўнага фонда складае 5112 прадметаў. Напрацягу 2015 года набыта 176 экзэмпляраў; за 10 месяцаў 2016 года – 92 экз. Амаль усе экспанаты сабраныя сваімі сіламі, без прыцягнення бюджэтных сродкаў.

Працягваецца архіўна – даследчая праца па ўвекавечванню памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці ахвяр войн у адпаведнасці з выкананнем Дзяржаўнай праграмы.

Міёрскі гісторыка – этнаграфічны музей вядзе актыўную экскурсійную работуі прапануе наступныя экскурсіі:



  • абзорныя і тэматычныя экскурсіі па экспазіцыям музея;

  • - тэматычныя выставы з фондаў музея;

  • - музейна – педагагічныя заняткі 9па тэмам: “Падарожжа ў старажытнасць”, “Міёры – мая маленькая Радзіма”; “З гісторыі нараджэння кнігі” і г.д.);

  • пешыя экскурсіі па гораду Міёры (музей - плошча Памяці загінуўшых барацьбітоў – Набярэжная – Успенскі касцёл – паўвостраў); экскурсійнае наведванне гістарычных мясцін на тэрыторыі раёна (в. Каменполле – в. Пераброддз – в. Лявонпаль – в. Мілашова – в. Ідолта).

Музей цесна супрацоўнічае:



  • з калектывам заказніка “Ельня”, удзельнічаў у распрацоўцы экскурсійных маршрутаў. У 2014 г. упрацоўнікі музея прайшлі навучанне на практычным семінары “Падрыхтоўка гідаў заказніка Ельня”;

  • з раёнымі муземі вобласці ( 2014г. – выстава “Легенды і паданні браслаўшчыны” з фондаў Браслаўскага раённга аб’яднання музеяў; 2016г – сумесная выстава з БРАМ “Духоўная спадчына Міёршчыны”; удзел у абласным дыспуце “Музей і грамадства: кропкі сутыкнення” у БРАМ);

  • школьнымі музеямі раёна ( 2016г. – выстава з уласных фондаў музея пад назвай “Мінулае Дзісны” у школьным музеі г. Дзісны.);

  • грамадскімі аб’яднаннямі, установамі культуры і адукацыі (удзел у раённых святах, прысвечаных знамянальным датам: 2014г. – выстава з уласных фондаў “500 старонак нашай гісторыі”, 2015г. – фотавыстава, прысвечаная 75 – годдзю Міёрскага раёна).

Вялікую дапамогу Міёрскаму гісторыка – этнаграфічнаму музею аказваюць:

- народныя майстры (2014г. – выстава “Чароўныя матывы” мастацкая выстава майстроў Л.С. Юршэвіч і Л.Г. Гугала; выстава карцін мастачкі Т.М. Масленік);



  • мясцовыя краязнаўцы (В.А. Ярмалёнак, М.Ф. Закрэўскі, Л.А. Матэленак і інш.);

  • творчая інтэлегенцыя (2015г. – выстава мастака, кандыдата мастацтвазнаўства, выкладчыка ВДУ імя Машэрава Ісакова Г.П. “Знаки времени”);

На музей ускладзена задача захавання гісторыка – культурнай спадчыны. Супрацоўнікі музея займаюцца падрыхтоўкай пашпартоў на гісторыка – культурныя каштоўнасці, а таксама кантралюе выкананне ўласнікамі указанняў па забеспячэнню належнага тэхнічнага стану, утрыманню і выкарыстанню помнікаў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка