Міхал Клеафас Агінскі кампазітар, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Удзельнік паўстання Т. Касцюшкі



Дата канвертавання31.12.2017
Памер444 b.
#15610


Міхал Клеафас Агінскі

1793 — 1796
  • Міхал Клеафас Агінскі - кампазітар, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Удзельнік паўстання Т. Касцюшкі.

  • Міхал Клеафас Агінскі — аўтар знакамітага паланэзу «Развітанне з Радзімай».



Біяграфія

  • Са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Андрэя і Паўлы з Шэмбэкаў. Ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа.

  • Атрымаў добрую хатнюю адукацыю, меў выдатныя здольнасці да музыкі і замежных моваў. Першыя музычныя ўражанні атрымаў ад наведвання Слоніма, дзе яго сваяк Міхал Казімір Агінскі ўтрымліваў тэатр эўрапейскага ўзроўню.



Кар’ера

  • Абіраўся паслом сойму Рэчы Паспалітай (1786), быў камісарам скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1788), потым займаў пасаду мечніка вялікага літоўскага (1789—1793). У 1790—1791 надзвычайны амбасадар у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане.

  • У 1791 мусіў прысягнуць рускай імператрыцы Кацярыне II, каб захаваць свае маёнткі ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Скептычна паставіўся да Канстытуцыі 3 траўня.

  • У 28-гадовым узросце (1793) займаў пасаду падскарбія вялікага літоўскага, абіраўся паслом на Гарадзенскі сойм.

  • Пасля перамогі ў 1793 Таргавіцкай канфедэрацыі падтрымаў яе і вярнуў сабе канфіскаваныя раней маёнткі.



Паўстанне

  • У часе паўстання 1794 далучыўся да віленскіх паўстанцаў, уваходзіў у Найвышэйшую літоўскую раду. Ахвяраваў на патрэбы паўстання 188 тысячаў злотых, кіраваў 480 стральцамі.

  • У чэрвені 1794 двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннікамі спрабаваў прабіцца ў колішняе Менскае ваяводства, каб узняць там паўстанне. У жніўні 1794 зрабіў рэйд да Дынабурга. Змагаўся супраць прускіх войскаў.

  • Пасля таго, як рускія занялі Вільню, праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. За ўдзел у паўстанні рускія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі.



На радзіме і чужыне



Творчасць

  • Вядомы як кампазітар, аўтар папулярных паланэзаў для фартэпіяна, якія вызначаюцца лірызмам, меладычнасцю, звязаны з народна-песеннымі традыцыямі. Найбольш папулярны ягоны паланэз ля-мінор «Развітанне з Радзімай» (польск. Pożegnanie Ojczyzny).

  • Пісаў таксама маршы (у тым ліку «Марш паўстанцаў 1794»), вальсы, мазуркі, мэнуэты, рамансы. Аўтар аднаактовай оперы «Зэліс і Валькур, або Банапарт у Каіры».

  • У 1826—1827 у Парыжы выдаў 4-томныя «Мэмуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (на францускай мове, у 1870—1873 перакладзеныя на польскую мову), у якіх неаднойчы ўзгадвае пра свае беларуска-літоўскія карані. Напісаў «Лісты пра музыку» (1828, выдадзены ў 1956).

  • Музыка М. К. Агінскага была надзвычай папулярная як пры жыцці, так і пасля смерці кампазітара. Ягоныя паланэзы распачыналі тагачасныя баляванні, вялікімі накладамі выдаваліся ў Вене, Мілане, Празе, Берліне, Пецярбурзе. Высокую адзнаку творчасці М. К. Агінскага даюць Э. Т. А. Гофман, К. М. Вэбер, Ф. Ліст.

  • Меў асабістае знаёмства з В. Моцартам й Ё. Гайднам, а таксама быў вучнем П. М. Ф. Баё, Ч. Ф. Ляфона, Т. Кампанэлі.



Памяць

  • Помнікі Міхалу Клефасу Агінскаму стаяць у г. Маладзечна (Беларусь) і Гузаве (Польшча)

  • У 1994 Белпошта выдала адмысловую марку, прысвечаную славутаму кампазітару. У красавіку 1996 у Фларэнцыі, на доме, дзе жыў М. К. Агінскі, адкрылася мэмарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч).

  • Колішняя сядзіба Агінскіх у Залессі, «Паўночныя Афіны» (як яе называлі сучаснікі кампазітара), перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства культуры Беларусі — да Аб’яднання літаратурных музеяў, з 1990 году тут святкуюцца ўгодкі яе былога гаспадара, дагэтуль вядзецца рэстаўрацыя.

  • У 2011 імя М. К, Агінскага атрымала вуліца ў Гродна.

  • 22 жніўня 2011 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты «М. Агінскі» сэрыі «Гісторыя і культура Беларусі».







Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал