Міхал (Міхась) Ціханавіч Лынькоў




Дата канвертавання04.04.2017
Памер79.08 Kb.
Міхал (Міхась) Ціханавіч Лынькоў (30 студзеня 1899, в. Зазыбы, цяперЛёзненскі раёнВіцебская вобласць — 21верасня 1975Мінск) —беларуск пісьменнікНародны пісьменнік БССР (1962).http://vlib.by/pridvinie/index.php?option=com_mtree&task=att_download&link_id=200&cf_id=36

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919—22 служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў С. Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага р-на. У 1925—28 гг. — адказны сакратар рэдакцыінамеснік рэдактара, у 1928—30 гг. — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—32 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932—34 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—41 гг.), старшынёй праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР (1938—48 гг.). Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—42 гг. — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—46 гг. і 1949—52 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921—31 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—45 гг.). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1934—75 гг.).

Сям'я М. Лынькова (жонка і сын) была расстраляна немцамі ў верасні 1941 г. у Старадарожскім раёне. У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг гэты трагічны факт.

Дэбютаваў вершам у 1919 гаду (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні — у 1926 гаду (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскага філіяла «Маладняка» — «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967—68) і ў 8 тамах (1981—85).

Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).

М. Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і рускай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.

Арка́дзь Алякса́ндравіч Куляшо́ў (6 лютага [ст. ст. 24 студзеня1914, Саматэвічы — 4 лютага 1978Нясвіж) — беларускі савецкі паэт, народны паэт БССР (1968).

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка ў вёсцы Саматэвічы Клімавіцкага паветуМагілёўскай губэрні (зараз Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласьці). Аляксандар Мікалаевіч, бацька Аркадзя Куляшова, пэўны час жыў у Маскве, калі быў маладым. Там ён спяваў у народным хоры. Маці Аркадзя Куляшова Кацярына Фамінічна Ратабыльская таксама сьпявала. Ад 1921 да 1928 году А.Куляшоў вучыўся ў Саматэвіцкай школе-сямігодцы.

Пачаў друкавацца ў 1926 (першы верш апублікаваў у клімавіцкай акруговай газэце «Наш працаўнік»). У рэспубліканскім друку першыя вершы зьявіліся ў 1927 г. у часопісе «Чырвоны сейбіт».

У 1928 годзе паступіў у Мсьціслаўскі пэдтэхнікум, дзе пазнаёміўся са Змітраком Астапенкам ды Юліем Таубіным. У 1930 годзе пераехаў у Менск, дзе ад 1931 году працягнуў навучаньне на першым курсе літаратурнага факультэту Беларускага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту, дзе вучыўся да вясны 1933 году. Уваходзіў уБелАПП (Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў). У 1934 годзе прыняты ўСаюз беларускіх пісьменьнікаў. У 1934 годзе працаваў у рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена», з 1934 да 1936 году — на Беларускім радыё, літкансультантам пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў[. 27 студзеня 1936 у сям’і Аркадзя Куляшова ды Аксаны Фёдараўны Куляшовай (Вечар) нарадзілася дачка Валянціна[.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з 1941 да 1943 году на фронце працаваў у армейскай газэце «Сьцяг Саветаў» («Знамя Советов»), з 1943 да 1945 году — у Беларускім штабе партызанскага руху).

Пасьля вайны на працягу 19451946 гадоў быў рэдактарам газэты «Літаратура і Мастацтва», потым старшынём сцэнарнага аддзелу, і ўрэшце з 1958 да 1967 году галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм».

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—8-га скліканьняў (19471978). У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVI сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.

Памёр у ноч на 4 лютага 1978 у санаторыі ў Нясьвіжы, пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.

У 1925 годзе ў №2 газэты «Маладняк Каліншчыны» апублікаваная рэцэнзія на паэмуМ. Чарота «Босыя на вогнішчы» з крыптонімам «А. К.». У №14 газэты «Малады араты» апублікаваны матэрыял «Камсамольцы за вучобаю» пад прозьвішчам «Куляшоў», але аўтарства гэтых публікацый спрэчнае. Рэдактарам першага зборніку Аркадзя Куляшова быў Міхась Чарот, які моцна почысьціў зборнік ад найбольш узьнёслых вершаў. Гэта настолькі не спадабалася Куляшову, што на наступный сваёй кнізе ён прыпісаў «Першая кніга паэзіі» Суаўтар сцэнараў фільмаў «Чырвонае лісьце» (з Алесем Кучарам, пастаўлены ў1958), «Першыя выпрабаваньні» (па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з Максімам Лужаніным, пастаўлены ў 19601961) і «Запомнім гэты дзень» (з М. Лужаніным, пастаўлены ў 1967).

Перакладчык клясычнай паэзіі з расейскайукраінскай ды іншых моваў. У яго перакладах выйшлі раман Густава Эрыксана «Валацужная Амэрыка» (1932[8]), паэма Аляксандра Пушкіна «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949), паэма Алексіса Парніса «Сказаньне пра Белаяніса» (1959[9]), «Выбраная паэзія» Міхаіла Лермантава (1969), паэма «Энеіда» Івана Катлярэўскага (1969), «Сьпеў аб Гаяваце» Г. Лангфэла (1969), зборнік вершаў Кайсына Куліева «Кніга зямлі» (1974), «Выбранае» Сяргея Ясеніна (з Рыгорам Барадуліным1976), асобныя творы Тараса ШаўчэнкіУладзімера Маякоўскага,Аляксандра Твардоўскага, М. Ісакоўскага, Аляксандра Пракоф’ева, Максіма Рыльскага, Андрэя Малышкі, Мікалая Нагнібеды,Расула Гамзатава ды інш.аркадзь куляшоў.jpg



Па матывах паэмы «Песьня аб разведчыках» у 1967 зьнятая тэлеопэра «Ранак» (музыка Генрыха Вагнэра). Выступаў зь літаратурна-крытычнымі артыкуламі[10]. Творы Аркадзя Куляшова перакладзеныя на 33 мовы сьвету, у тым ліку расейскую, украінскую, польскую, летувіскую ды латыскую.

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946 за паэму «Сьцяг брыгады», 1949 за паэму «Новае рэчышча»).

  • Народны паэт БССР (1968).

  • Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады вершаў ды паэм Міхаіла Лермантава, «Энеіды» І. Катлярэўскага і «Сьпева аб Гаяваце» Г. Лангфэла.

  • Заслужаны работнік культуры Ўкраінскай ССР (1973).

  • Два ордэна Леніна

  • Ордэн Чырвонага сцяга

  • Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка