Міжнародны валанцёрскі летнік 21+ «Прыхініся да гісторыі»




Дата канвертавання14.08.2018
Памер36.46 Kb.

Міжнародны валанцёрскі летнік 21+

«Прыхініся да гісторыі»

Установа «Сацыяльна-культурны цэнтр «Экалогікс» па адраджэнні духоўных, культурных і гістарычных каштоўнасцей» запрашае маладзь з еўрапейскіх краін тых, хто цікавіцца гісторыяй, любіць прыроду і захапляльныя вандроўкі ў міжнародны валанцёрскі летнік актыўнага адпачынку, які адбудзецца з 2 па 15 ліпеня 2018 года. Мы дадзім вам магчымасць вучыцца, жыць і працаваць у шматнацыянальным асяроддзі. Вы атрымаеце безліч ураджанняў і набудзеце новых сяброў, адпачнеце і пазнаёміцеся з нашай краінай і яе выдатнымі мясцінамі



Мэта праекта: міжнароднае супрацоўніцтва праз сумесную дзейнасць, пашырэнне ведаў пра культуру і гісторыю Беларусі, аб'яднанне актыўных жыхароў для вырашэння пытання добраўпарадкавання месцу адпачынку, ўзнаўлення беларускіх абрадаў і гульняў, умацаванне грамадзянскай ідэнтычнасці мясцовай супольнасці.
Дырэктар установы: Саковіч Іна

Эл.пошта: inna.sakovich@mail.ru  Viber +375 29 702 65 22

Каардынатар праекта: Разжалавец Андрэй

Эл.пошта: razzhalavets@gmail.com тэл. +375 29 7062513

 

Усе ўдзельнікі праекта набіраюцца на конкурснай аснове. У летніку прадугледжаны работы па аднаўленні панскай сядзібы: добраўпарадкаванне ліпавай алеі, уборка тэрыторыі, ачыстка сажалкі (старажылы говораць, што яе дно выкладзена пліткай), А таксама прыемны адпачынак і цікавыя зносіны з людзьмі. Тут будуць праводзіцца экскурсіі, і вы зможаце паўдзельнічаць у беларускім нацыянальным свяце «Купалле».



Праект рэалізуецца ў рамках доўгатэрміновай праграмы па аднаўленні сядзібы «Завішынскі маёнтак». Валанцёры працуюць 4 гадзіны ў дзень (рэжым працы з 8-30 да 12-30, астатні час духоўнага адпачынку), субота і нядзеля выхадныя ад працы дні.

Жыццё у камфартабельных шматмесных нумарах на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі. Кошт складае не больш за 15 еўра ў суткі. http://leshoz-logoysk.by/?page_id=295



Праграма адпачынку ў міжнародным летніку:.

03.07 - Экскурсія ў Хатынь

04.07 - Паход у грыбы, прагулка па лясных мясцінах

05.07 - Экскурсія Плешчаніцы – Брылёва поле

06.07 - Масцер-клас нацыянальнай кухні “Дранікі”

07.07 - Свята “Купалле”. Шукаем папараць-кветку

08.07 - Экскурсія Альковічы – Вілейка – Задроздзе (музей І міравой вайны)

09.07 - Экскурсія. Залессе. Музей-сядзіба Агінскага

10.07 - Экскурсія. Мінск. Музей Вялікай Айчыннай Вайны

11.07 – Экскурсія у Дальву. Рыбная юшка на прыродзе.

12.07 - Экскурсія. Мінск. Нацыянальная бібліятэка

13.07 - Сялянская лазня

14.07 – Прэзентацыя працы летніку.
Для таго каб стаць удзельнікам:

трэба да 22.06.2018 года выслаць заяўку на ўдзел у летніку ў адвольнай форме на эл. пошту razzhalavets@gmail.com , або Viber +375 29 1685105 з паметкай “Валанцёрскі летнік”, у якой абавязкова ўказаць колькасць удззельнікаў і кантактную інфармацыю кожнага ўдзельніка. Таксама прымаюцца пажаданні па адпачынку.

Звяртаем Вашу ўвагу, што плата за пражыццё магчыма толькі па безнаяўнаму разліку і павінна быць зроблена да 15.06.2018 года
Арганізацыйны ўзнос складае 10 еўра і ўключае каву, гарбату і лёгкае снеданне. Плата на месцы.

Ваша добрая справа дапаможа захаваць жывую спадчыну нашай Зямлі.


e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\фото завишино2018\хорошо\pic_0489.jpg e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\дзівосы\img_0934.jpg20170830_120548аа

Каплица постройки конца XVIII Завишинская сова, которая живёт в липовой аллее


e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\фото завишино2018\хорошо\20180502_205041.jpg e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\фото завишино2018\20180502_205558.jpg e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\фото завишино2018\20180502_205541.jpg

Наше озеро. К нам прилетают лебеди


e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\фото завишино2018\20180505_113348.jpg e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\фото завишино2018\20180505_113542.jpg e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\фото завишино2018\20180505_113754.jpg

Липовая аллея, высаженная в XIX веке


e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\фото завишино2018\20180502_203516.jpg e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\фото завишино2018\20180502_203223.jpg e:\бумага\ип\фонды\учреждение экологикс\20170830_120346а.jpg

Каменная кладка, постройки XIX века


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка