Мікалай Мікалаевіч Калінковіч нарадзіўся 18 снежня 1950г у вёсцы Цна Лунінецкага раёна. Вучыўся спачатку ў школе г




Дата канвертавання10.08.2017
Памер24.87 Kb.
Мікалай Мікалаевіч Калінковіч нарадзіўся 18 снежня 1950г. у вёсцы Цна Лунінецкага раёна. Вучыўся спачатку ў школе г. Усць-Каменагорска, куды ненадоўга пераехалі бацькі, потым з 1958 года ў васьмігодцы вёскі Цна, а з 1966г. у Лунінецкай сярэдняй школе №2. Мікалай з удзячнасцю ўспамінаў сваіх настаўнікаў-славеснікаў Н.М. Резнік, М.Е. Каліўка, гісторыка Л. І. Сіманаву. Пасля заканчэння школы (1968) некалькі месяцаў настаўнічаў у Гаўрыльчыцкай васьмігадовай школе (тады Лунінецкага раёна), дзе выкладаў замежную мову. З 1968 года пачаў друкавацца ў лунінецкай раённай газеце “Ленінскі шлях” У 1969-1971гг. служыў ў Ленінградскай вайсковай акрузе ў ракетнай частцы. Пасля службы ў Савецкай Арміі навучаўся на факультэте журналістыкі БДУ(1971-1976). Навучанне ва універсітэце спалучаў з працай у “Сельскай газеце”. Для дыпломнай працы ўзяў тэму,звязаную са службай А.А. Блока на Палессі.c:\documents and settings\user\рабочий стол\img.jpg

Пасля заканчэння ў 1976 годзе універсітэта Мікалай Калінковіч працаваў карэспадэнтам Брэсцкай абласной газеты “Заря”, потым у 1976-1978гг. намеснікам рэдактара лунінецкай раённай газеты “Ленінскі шлях”. У гэты час выступае як публіцыст, крытык, літаратуразнаўца. Актыўна друкуецца ў раённых, абластных, рэспубліканскіх выданнях. Свае публіцыстычныя артыкулы прысвячае гісторыка-рэвалюцыйнай праблематыцы краязнаўчага характару. Пісаў рэцэнзіі на творы В.Быкава, С. Грахоўскага, Н. Мацяш, працаваў над кнігами пра А.А. Блока і і А.С. Грыбаедава. Шмат сіл і энергіі аддаваў адкрыццю краязнаўчага музея ў Лунінцы

У 1978г. Міколай Калінковіч пераходзіць на працу ў КДБ. Служыў у Туркменістане. Заняткі літаратурай не спыняў, яго публікацыі вызначаюцца двухпланавай тэматыкай. Першая мае краязнаўчы характар: “Лунінец”(1981, 1990), “Палескіе дні Аляксандра Блока”, “Якуб Колас у Лунінцы. Другая адлюстроўвае гісторыка-рэваюцыйныя падзеі ў Туркменістане: “Імя мае – Свабода”, “Не парываецца зямная сувязь” і інш. Паказальна, што ў сваёй большасці Мікалай Калінковіч выступае пад псеўданімамі, якія так ці іначай падкрэсліваюць яго сувязь з Лунінеччынай: В. Лунин, Н. Лунинецкий, А. Полесский, Н. Цнянский.

У 1984-1987гг. М.Калінковіч вучыцца ў аспірантуры вышэйшай школы КДБ і з сям’ёй жыве ў Маскве, становіцца членам Саюза пісьменнікаў СССР. Аднак сувяі з Беларуссю і Лунінеччынай не губляе: часта наведваецца ў Мінск, дзе рыхтаваліся да выдання і перавыдання яго кнігі. Пасля заканчэння аспірантуры быў накіраваны на працу ў Грузію. Загінуў у 1990 годзе.

Трагічная гібель Мікалая Калінковіча ў росквіце жыцця ўзрушыла не толькі яго родных і сяброў, але і таксама людзей, якія былі знаёмыя з ім асабіста ці па яго творчасці. Пісьменніка-земляка пахавалі на могілках у Лунінцы, праз год адкрылі надмагільны помнік работы мінскага скульптара,члена Беларускага саюза мастакоў Мікалая Іванавіча Кандрацьева.

Патрыёт сваёй малай і вялікай Радзімы, Мікалай Калінковіч заслуговае дастойнага ўвекавечання на роднай зямлі. З гэтай мэтай было прынята рашэнне райвыканкама штогод у канцы ліпеня – пачатку жніўня праводзіць Дзень памяці пісьменіка-земляка Міколы Калінковіча, адначасова ўшановаючы імя рускага паэта Аляксандра Блока.

У Лунінецкам раёне праходзіць шмат мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці вядомага земляка. Праводзяцца міжнародныя літаратурныя сустрэчы, на якіх прысутнічаюць госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Туркменістана. З 2005 годана пачатку зімы праходзяць літаратурна-краязнаўчыя і навукова-практычныя канферэнцыі. У цэнтральнай раённай бібліятэцы вядзецца хроніка жыцця і творчасці пісьменніка.

У 2001 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Мікалаю Калінковічу, узведенага выключна на дабрачынныя сродкі, каля будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі.



Удзячныя землякі назвалі імем Міколая Калінковіча адну з вуліц города, а таксама вуліцу ў вёсцы Цна. На будынку мясцовай базавай школы, дзе ён вучыўся, устаноўлена памятная дошка.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка