Мілагучнасць беларускай мовы



Дата канвертавання02.05.2018
Памер39.4 Kb.
#19372
Мілагучнасць беларускай мовы

Ці не кожны з нас чуў сцвярджэнне, што, паводле даследаванняў ЮНЭСКА, беларуская мова другая па мілагучнасці ў свеце пасля італьянскай, ну ці прынамсі трэцяя, калі прапусціць украінскую наперад. На жаль, пакуль не атрымалася знайсці гэтае даследаванне і спраўдзіць інфармацыю. А вось што вядома, дык гэта класіфікацыя паводле мілагучнасці моваў Уладзіміра Дубоўкі з артыкула “Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасьці нашае мовы”, апублікаванага ў 1927 годзе ў часопісе “Узвышша”. У ім аўтар зазначае, што “найбольш мілагучныя мовы сьвету (італьянская і ўкраінская) маюць тую асаблівасьць, што бадай заўсёды ў словах, сказах спатыкаецца роўная колькасьць галосных і зычных (1:1)… Беларуская мова з большага набліжаецца паводле чаргавання галосных і зычных гукаў да згаданых моваў (1:1,2; 1:1,3), але ўсё ж роўнавагі не дасягае”.

Дык як вылічыць узровень мілагучнасці мовы? Ці гэта аб’ектыўная катэгорыя, якая паддаецца апісанню? Што робіць наша мова, каб пазбегчы парушэння гармоніі гучання?

Да праяваў мілагучнасці аднясем:



  1. Імкненне да адкрытага – “ідэальнага” – склада, пабудаванага на прынцыпе ўзыходнай гучнасці -“зычны (+ санорны) + галосны” – надае плаўнасць і музычнасць. У нашай мове большасць складоў адкрытыя: бра-ма, ве-жа, кры-га. З гэтай тэндэнцыяй звязаны шэраг фанетычных з’яваў, што, натуральна, “працуюць” на мілагучнасць мовы.



  1. Санорны гук ў, які адначасова мае рысы і зычнага, і галоснага гука і ў многіх выпадках замяняе зычны гук в або л: траўка, хадзіў, воўк. Ён чаргуецца з галосным у, калі стаіць перад галосным гукам: з урока - на ўроку. Такое чаргаванне дапамагае пазбягаць збегу галосных, складанага для вымаўлення (так званы хіятус; Дубоўка прапановаў выкарыстоўваць для назвы гэтай з’явы народнае слова жось ‘прыцішаная плынь вады па пясчаным і ўсыпаным каменнем дне’). Прыватным выпадкам мілагучнасці з’яўляецца таксама замена прыназоўніка ў/у прыназоўнікам ва перад словам, што само пачынаецца з у: ва ўніверсітэце.



  1. Наяўнасць асіміляцыйнай мяккасці, пры якой змякчаюцца папярэднія зычныя гукі: с’нег, з’вер, ц’вік. Дарэчы, мяккія зычныя ц’, дз, с’, з’ вымаўляюцца ў нашай мове надзвычай мякка, нават з адценнем “шапялявасці”.



  1. Наяўнасць падаўжэння зычных на месцы спалучэння “зычны + й + галосны”: чаканне, калоссе, раздолле.



  1. Наяўнасць прыстаўных і ўстаўных зычных і галосых гукаў, якія дапамагаюць “разбіць” збег некалькіх галосных або зычных (Дубоўка называе збег зычных тэрмінам турэц ‘прыспешаная плынь вады, сціснутая з двух бакоў каменнымі стромкімі лехамі’). Прыстаўныя галосныя гукі а і і з гэтай мэтай далучаюцца да збегу зычных, які пачынаецца з р, л або м у выпадку, калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны: няма льготаў – без ільготаў. Вядомы таксама выпадкі, калі прыстаўны і далучаўся да іншых збегаў зычных з мэтай пазбегчы складанага для вымаўлення пачатку слова: ігруша, істужка. Прыстаўны в, а таксама г фактычна з’яўляюцца фанетычным прыдыханнем і палягчаюць вымаўленне націскрых о, у і э: вокны, возера, гэты. У ролі ўстаўнога в дапамагае пазбегчы спалучэння галосных гукаў: павук, Тадэвуш. Яшчэ адзін прыстаўны і ўстаўны гук й перад і служыць тым самым мэтам: пры [й]іх, па[й]іць, шы[й]і. Дубоўка нават прапаноўваў увесці адмысловую літару ї для яго перадачы, як гэта зрабілі ўкраінцы.



  1. Паўнагалоссе: салодкі, сярэдні, кароткі.



  1. Тэндэнцыя да выкарыстання ў родным склоне множнага ліку назоўнікаў канчаткаў –аў: кафедраў, партаў, дрэваў, словаў, асаблівасцяў.



  1. Ужыванне поўных канчаткаў -ае, -яе, -ое ў родным склоне прыметнікаў і -аю, -яю, - ою ў творным склоне прыметнікаў і назоўнікаў адзіночнага ліку на месцы -ай, -яй, -ой: старае песні, з новаю торбаю.



  1. Ужыванне поўных формаў прыметнікаў, дзеепрыметнікаў і займеннікаў: я рады, ён згодны, іхні, ейны.



  1. Прамы парадак словаў у сказе некаторыя спецыялісты таксама лічаць сродкам павышэння мілагучнасці, таму што ён для нашай мовы больш натуральны: Я спяваў табе песню замест, напрыклад, Спяваў табе песню я.

Мілагучнасці беларускай мовы спрыяюць таксама мелодыка фразы і нашая спецыфічная інтанацыя.

Мілагучнасць мовы можа таксама свядома дасягацца аўтарамі перадусім паэтычных твораў праз увядзенне гукапісу. Так, вершы Рыгора Барадуліна “Матылёк”для выражэння мяккіх, павольных рухаў, легкасці і спакою ўжываецца алітэрацыя санорных [л],[л,], якія па сваей прыродзе з’яўляюцца плаўнымі гукамі.



Лілею млявы плёс люляе,

З-пад злежаных аблок здалёк,

Ляціць, віхлясты і бялявы,

Пялёстак лёгкі – матылёк…

Ён кліча ў блакіт лілею,

Каб не любіла больш да слез

Бліскучы ад лускі і глею,

Самлелы, абмялелы плес…

Заданне

Перакладзіце і знайдзіце праявы мілагучнасці ў словах:

Свидание – спатканне

Плен - палон

Стилей – стыляў

Мчится – імчыць

Лавка – лаўка

Из нашего языка – з нашае мовы

Ларион – Ларывон

Бремя - бярэмя

Ботва – бацвінне, націнне

Виновен – вінаваты

Вторник – аўторак

Почерствевший – счарсцвелы

Нрав - нораў

Под льдиной – пад ільдзінай

Гнёзд – гнёздаў

Мусор – смецце

В унисон – ва ўнісон

Ржаной – аржаны, іржаны

Под высокой горой – пад высокаю гарою

С ними – з [й]імі

Вдохновение - натхненне

Через лес – праз лес

Прибрежный – прыбярэжны, узбярэжны



Заочный - завочны

Согласен – згодны
Каталог: wp-content -> uploads -> 2017
2017 -> Скарыніяна” Анічэнка Уладзімір Васільевіч
2017 -> Вучоныя з Пружаншчыны
2017 -> Бялыніччына краязнаўчы энцыклапедычны даведнік а абалевіч Казімір
2017 -> Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
2017 -> Мне баліць …
2017 -> Лекар, доктар, урач, медык, медсястра, фельчар
2017 -> Сінонім вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі; насмарк і кашаль любога паходжання
2017 -> План сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы дзяржаўнайустановыадукацыі “Роўбіцківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Пружанскагараёна”
2017 -> Беларускае аканне
2017 -> Музей “Спадчына” Пра жыццё, побыт, заняткі нашых продкаў раскажа вам першая зала музея


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал