Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь беларускі дзяржаўны ўніверсітэт беларуская студэнцкая




Дата канвертавання07.03.2018
Памер149.16 Kb.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ


БЕЛАРУСКАЯ СТУДЭНЦКАЯ
ЮРЫДЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА – 2018


ПРАГРАМА


Мінск, 2018

Афіцыйныя партнёры




Партнёры

 

  




 




Інфармацыйныя партнёры



Інфармацыйна-прававыя рэсурсы




РАСКЛАД КОНКУРСАЎ У КАМАНДНЫМ ЗАЛІКУ
Пятніца, 2 сакавіка 2018 г.


Час

Месца

Мерапрыемства

8.30 – 9.25

Хол юрыдычнага факультэта

Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

9.30 – 10.00

609

Урачыстае адкрыццё Алімпіяды, азнаямленне з парадкам яе правядзення.

10.00 – 10.10

609

Атрыманне заданняў і азнаямленне з правіламі выканання заданняў удзельнікамі.

10.10 – 15.00


Аўдыторыі будуць удакладнены

202


Аналіз казусу і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі;

падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта;

падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта;

інтэрв’юіраванне (спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты).



15.00 – 15.45




Абед (сталовая галоўнага корпуса БДУ).

15.45 – 19.00

609, 605


Прэзентацыя пазіцыі па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе.

15.45 – 17.45

Аўдыторыі будуць удакладнены


Падрыхтоўка пісьмовай кансультацыі натарыуса (спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты);

адказ на ліст грамадзяніна (спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты).














Субота, 3 сакавіка 2018 г.


9.00 – 9.30


609

Падвядзенне вынікаў адборачнага тура;

аб’яўленне ўдзельнікаў фінальнага тура;

атрыманне заданняў фінальнага тура.


9.30 – 12.30

Аўдыторыі будуць удакладнены

Аналіз казусу і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі.


12.30 – 13.30




Абед (сталовая галоўнага корпуса БДУ).


13.30 – 16.00

609

606

Прэзентацыя пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі.

18.00

609

Падвядзенне вынікаў Алімпіяды.



РАСКЛАД КОНКУРСАЎ У ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ ЗАЛІКУ
Пятніца, 2 сакавіка 2018 г.


Час

Месца

Мерапрыемства

8.30 – 9.25

Хол

юрыдычнага

факультэта

Рэгістрацыя ўдзельнікаў.


9.30 – 10.00

609

Урачыстае адкрыццё Алімпіяды, азнаямленне з парадкам яе правядзення.


10.00 – 10.10


304, 410, 412 юрыдычнага факультэта

Атрыманне заданняў і азнаямленне з правіламі выканання заданняў удзельнікамі.


10.10 – 14.40

вызначаныя аўдыторыі

Падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта;

адказ на ліст грамадзяніна;

падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта.


14.40– 15.30




Абед (сталовая галоўнага корпуса БДУ).

15.30 – 18.30

вызначаныя аўдыторыі

Выкананне тэставага задання.



Субота, 3 сакавіка 2018 г.


9.00 – 9.30


610

Падвядзенне вынікаў адборачнага тура;

аб’яўленне ўдзельнікаў фінальнага тура;

атрыманне заданняў фінальнага тура.


9.30 – 11.45

410, 412

Аналіз казусу і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе, падрыхтоўка неабходных працэсуальных дакументаў.


11.45 – 12.30




Абед (сталовая галоўнага корпуса БДУ).


12.30 – 16.30

610, 604


Прэзентацыя пазіцыі па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе першай інстанцыі (выступленне ў інсцэніраваным судовым пасяджэнні).


18.00

609

Падвядзенне вынікаў Алімпіяды.



КАМАНДНЫ ЗАЛІК
I. Патрабаванні да адказаў на заданні. Шыфраванне
1. Пры рэгістрацыі каманды капітан каманды пад подпіс атрымлівае два запячатаныя канверты з шыфрамі каманды (паўфінал і фінал). Каманда мае права распячатаць канверты толькі ў вызначаны час. Указанне пры выступленні ці ў іншым выпадку імя або прозвішча ўдзельнікаў або ВНУ, а таксама перадача шыфру каму-небудзь з членаў Журы, выкладчыку-куратару, іншым студэнтам, членам Аргкамітэта з’яўляюцца падставай для дыскваліфікацыі каманды. Назва каманды выкарыстоўваецца толькі ў калантытуле пісьмовага адказу на заданне.

2. Пры азнаямленні з правіламі выканання заданняў за кожнай камандай замацоўваецца выкладчык-куратар з іншай навучальнай установы, які абавязаны сачыць за выкананнем камандай правілаў Алімпіяды.

Выкладчык-куратар і (або) капітан каманды атрымлівае запячатаныя канверты з заданнямі.

3. Заданні Алімпіяды выконваюцца на формах, якія змешчаны на рабочым стале ў адпаведных папках:

3.1. “Пятніца_1_палова_дня” (“экспертнае заключэнне”, “праект правапрымяняльнага акта_першы”, “праект правапрымяняльнага акта_другі”, “казус”);

3.2. “Пятніца_2_палова_дня” (“пісьмовая кансультацыя натарыяльны конкурс”, “адказ грамадзяніну натарыяльны конкурс”);

3.3. “Субота” (“абвінавачванне_субота”, “абарона_субота”).

4. Каманда дае новую назву файлам, суправаджаючы яе сваім шыфрам (напрыклад, “экспертнае заключэнне_TR000”). На калантытуле адпаведнага дакумента ўказваецца назва каманды.



Узор запаўнення калантытула







ПРАВАЗНАЎЦЫ

__________________________



Назва каманды

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2018

Вочны адборачны тур

праект правапрымяняльнага акта

5. Камандзе дазваляецца карыстацца камп’ютарам, прынтарам і электроннай інфармацыйна-прававой базай. Карыстанне любымі іншымі сродкамі (ноўтбукамі, мабільнымі тэлефонамі і г.д.) забараняецца, як падчас выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, так і ў перапынках падчас выканання заданняў.

6. Выкананыя заданні і матэрыялы здаюцца ў асобных запячатаных канвертах, завераных адным з членаў каманды і адным з прызначаных куратараў. Заданні вочнага адборачнага тура, выкананыя пад шыфрам і выкананыя без шыфру, здаюцца асобна. Пры гэтым канверты завяраюцца рознымі асобамі, як з боку каманды (капітан або асоба, якая прэзентуе казус), так і з боку прызначаных куратараў.

Выкладчык-куратар перадае членам Аргкамітэта канверты разам з пісьмова зафіксаванымі заўвагамі па выкананню правілаў Алімпіяды камандай, якую ён курыруе (пры іх наяўнасці).

7. Аргкамітэт праводзіць шыфроўку заданняў.

8. Заданні, якія патрабуюць пісьмовага адказу, выконваюцца з выкарыстаннем камп’ютара або рукапісна. Пісьмовыя заданні, якія выконваюцца з выкарыстаннем камп’ютара, павінна адпавядаць крытэрыям: шрыфт – Times New Roman, кегль 14; міжрадковы інтэрвал – 1,15.

Рукапіснае заданне павінна быць выканана акуратным, разборлівым почыркам, з водступамі з бакоў старонкі і чырвоным радком.

9. На прэзентацыю казусу адводзіцца 7 хвілін. У выпадку перавышэння ліміту часу выступленне прыпыняецца. Члены Журы маюць права прыпыняць выступленне ўдзельнікаў для таго, каб задаць пытанні па сутнасці. Пры прэзентацыі казусу па крымінальнай справе супрацьлеглы бок мае права задаць адно пытанне.

Кожнаму ўдзельніку за 20 хвілін да пачатку яго выступлення аддаюцца падрыхтаваныя камандай матэрыялы. Карыстанне іншымі матэрыяламі і сродкамі да выступлення ўдзельніка забараняецца.

Удзельнікі на працягу прэзентацыі не маюць права выказваць аргументы, якія не пазначаны ў падрыхтаваным імі дакуменце.

Удзельнікі фіналу індывідуальнага тура не маюць права слухаць выступленні іншых удзельнікаў да свайго выступлення.


II. Парадак і чарговасць выканання заданняў
10. Пасля азнаямлення з правіламі выканання заданняў адбываецца прызначэнне выкладчыкаў-куратараў і жараб’ёўка:

– аўдыторый, у якіх каманды выконваюць заданні,

– чарговасці выступлення ўдзельнікаў першага этапа спецыялізаванага конкурсу Беларускай натарыяльнай палаты;

– чарговасці выступлення ўдзельнікаў з пазіцыяй па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе.

На жараб’ёўцы прысутнічае капітан або член каманды.

Члены Аргкамітэта суправаджаюць каманду і выкладчыка-куратара ў аўдыторыю юрыдычнага факультэта для выканання заданняў.

11. Пасля размяшчэння ў аўдыторыі выкладчык-куратар распячатвае канверты і перадае заданні студэнтам. Час распячатвання канвертаў фіксуецца і завяраецца подпісамі выкладчыка-куратара і капітана.

12. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца выходзіць з аўдыторыі, акрамя выпадкаў, калі заданне выканана. У выпадку неабходнасці ўдзельнік можа пакінуць аўдыторыю ў суправаджэнні члена Аргкамітэта.

13. Выкананне заданняў спыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Выкладчык-куратар абавязаны папярэджваць удзельнікаў пра колькасць часу, які застаўся да канца этапа конкурсу (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

Выкладчык-куратар абавязаны сачыць за своечасовасцю спынення працы і за выкананнем правілаў камандай. Выкладчык-куратар у свабоднай форме фіксуе ўсе парушэнні правілаў удзельнікамі каманды. Выказаныя заўвагі разглядаюцца членамі Журы і Аргкамітэта для прыняцця рашэння аб зняцці штрафных ачкоў або дыскваліфікацыі каманды.

14. У вочным адборачным туры Алімпіяды каманды павінны выканаць наступныя заданні:

14.1. падрыхтоўка экспертнага заключэння па праекце нарматыўнага прававога акта;

14.2. падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта (два акта);

14.3. аналіз казусу і падрыхтоўка прэзентацыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі;

14.4. адказ на ліст грамадзяніна (спецыялізаваны конкурс Беларускай натарыяльнай палаты (далей – спецыялізаваны конкурс));

14.5. інтэрв’юіраванне і падрыхтоўка пісьмовай кансультацыі (спецыялізаваны конкурс).

15. Выкананне заданняў, пералічаных у пп. 14.1–14.3 ажыццяўляецца ўсімі членамі каманды на працягу 4 гадзін 50 хвілін, пры гэтым каманда вызначае аднаго ўдзельніка, які будзе публічна прадстаўляць пазіцыю каманды па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе.

16. Для выканання заданняў, пералічаных у пп. 14.4–14.5, каманда вызначае чатырох удзельнікаў.

17. Для ўдзелу ў першым этапе спецыялізаванага конкурсу каманда вызначае двух удзельнікаў, якія праводзяць інтэрв’юіраванне спецыяльна падрыхтаванай асобы. Удзельнікі першага этапа спецыялізаванага конкурсу працуюць разам з камандай. За 10 хвілін да выступлення члены Аргкамітэта суправаджаюць іх у пэўную аўдыторыю, у якой праводзіцца спецыялізаваны конкурс.

Інтэрв’ю праводзіць адзін з удзельнікаў, а другі выконвае ролю сакратара і мае права ў любы момант задаць два ўдакладняючыя пытанні. На інтэрв’юіраванне адводзіцца 20 хвілін.

Пасля інтэрв’юіравання Аргкамітэт суправаджае ўдзельнікаў у аўдыторыю, дзе працуе каманда.

18. Адказы на заданні, пералічаныя ў пп. 14.1–14.3, выконваюцца ў пісьмовым выглядзе. Формы для адказаў на дадзеныя заданні размешчаны ў папцы “Пятніца_1_палова_дня”.

19. Пасля перапынку на абед удзельнік, які прадстаўляе пазіцыю каманды па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе, суправаджаецца членам Аргкамітэта ў асобную аўдыторыю, дзе выключаецца магчымасць размоў з іншымі асобамі. Прэзентацыя пазіцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з п. 9.

20. Заданні, пералічаныя ў пп. 14.4 і 14.5 (частка другая), выконваюцца чатырма ўдзельнікамі на працягу 2 гадзін.

21. Адказы на заданні, пералічаныя ў пп. 14.4 і 14.5 (частка другая), выконваюцца ў пісьмовым выглядзе. Формы для адказаў на дадзеныя заданні размешчаны ў папцы “Пятніца_2_палова_дня”.

22. Пасля падвядзення вынікаў вочнага адборачнага тура каманды з выкладчыкамі-куратарамі атрымліваюць заданні фінальнага тура. Выкананне задання (заданняў) фінальнага тура адбываецца па правілах вочнага адборачнага тура.

23. Жараб’ёўка чарговасці выступлення каманд у фінальным туры праводзіцца пасля здачы камандамі пісьмовага задання. На жараб’ёўцы прысутнічаюць капітан і члены каманды, якія будуць прэзентаваць пазіцыі каманды.

24. Пасля выканання задання (заданняў) фінальнага тура каманда вызначае ўдзельнікаў, якія будуць публічна прадстаўляць пазіцыю абвінаваўцы і абаронцы. Дадзеныя ўдзельнікі асобна суправаджаюцца членамі Аргкамітэта ў сталовую, а затым знаходзяцца ў спецыяльна адведзеным месцы, дзе выключаецца магчымасць размоў з іншымі асобамі. Прэзентацыя пазіцыі ажыццяўляецца згодна з п. 9.

25. Для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды ўлічваюцца вынікі вочнага адборачнага і фінальнага тураў.

26. Пасля падвядзення вынікаў і падліку балаў члены Аргкамітэта праводзяць дэшыфроўку ўдзельнікаў для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды.


ІНДЫВІДУАЛЬНЫ ЗАЛІК
I. Патрабаванні да адказаў на заданні. Шыфраванне
1. Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік індывідуальнага заліку (далей – удзельнік) пад подпіс атрымлівае інфармацыю аб аўдыторыі і месцы, дзе ён будзе выконваць заданні вочнага адборачнага тура, і запячатаныя канверты з шыфрам тэставага задання і фінальнага тура. Удзельнік мае права распячатаць канверты толькі ў вызначаны час. Указанне пры выступленні ці ў іншым выпадку імя або прозвішча ўдзельнікаў або ВНУ, а таксама перадача шыфру каму-небудзь з членаў Журы, выкладчыку-куратару, іншым студэнтам, членам Аргкамітэта з’яўляюцца падставай для дыскваліфікацыі.

2. Удзельнік выконвае заданні, акрамя тэставага задання і фінальнага тура, пад сваім прозвішчам, а Аргкамітэт забяспечвае шыфроўку заданняў перад перадачай прац на праверку Журы.

3. Пры азнаямленні з правіламі выканання заданняў за кожнай аўдыторыяй, у якой выконваюцца заданні, замацоўваецца выкладчык-куратар, які абавязаны сачыць за выкананнем удзельнікам правілаў Алімпіяды.

4. Рассадка ўдзельнікаў у аўдыторыі, у якой выконваюцца заданні, забяспечваецца Аргкамітэтам так, каб удзельнікі з адной і той жа навучальнай установы не маглі сядзець побач.

5. Пасля рассаджвання ўдзельнікаў члены Аргкамітэта раздаюць заданні ў запячатаных канвертах. Спробы распячатаць канверт з заданнямі да моманту, вызначанага Аргкамітэтам, цягнуць за сабой дыскваліфікацыю ўдзельніка.

6. Заданні Алімпіяды выконваюцца на формах, якія змешчаны на рабочым стале ў адпаведных папках:

6.1. “Пятніца” (“экспертнае заключэнне”, “праект правапрымяняльнага акта”, “адказ грамадзяніну”);

6.2. “Субота” (“казус”).

7. Удзельнік дае новую назву файлам, уключаючы ў іх назву нумар аўдыторыі і месца за камп’ютарам (напрыклад, “экспертнае заключэнне_410_7”, дзе “410” – нумар аўдыторыі, а “7” – нумар камп’ютара). На калантытуле адпаведнага дакумента ўказваецца прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка.

Узор запаўнення калантытула







Іваноў Іван Іванавіч

______________________________



Прозвішча, імя, імя па бацьку

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2018

Вочны адборачны тур

праект правапрымяняльнага акта

8. Удзельніку дазваляецца карыстацца камп’ютарам і электроннай інфармацыйна-прававой базай (акрамя выканання тэставага задання). Карыстанне любымі іншымі сродкамі (ноўтбукамі, мабільнымі тэлефонамі і інш.) забараняецца, як падчас выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, так і ў перапынках падчас выканання заданняў.

9. Заданні раздрукоўваюцца цэнтралізавана. Матэрыялы, атрыманыя ўдзельнікам, здаюцца ў Аргкамітэт.

Выкладчык-куратар аўдыторыі перадае членам Аргкамітэта форму з пісьмова зафіксаванымі заўвагамі па выкананню правілаў Алімпіяды ўдзельнікамі ў аўдыторыі, якую ён курыруе (пры іх наяўнасці).

10. Пісьмовыя заданні выконваюцца з выкарыстаннем камп’ютара і павінны адпавядаць крытэрыям: шрыфт – Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1,15.

11. На прэзентацыю казусу па грамадзянскай (эканамічнай) справе адводзіцца 7 хвілін. У выпадку перавышэння ліміту часу выступленне прыпыняецца. Члены Журы маюць права прыпыняць выступленне ўдзельнікаў для таго, каб задаць пытанні па сутнасці.

Кожнаму ўдзельніку за 20 хвілін да пачатку яго выступлення аддаюцца падрыхтаваныя матэрыялы. Карыстанне іншымі матэрыяламі і сродкамі да выступлення ўдзельніка забараняецца.

Удзельнікі на працягу прэзентацыі не маюць права выказваць аргументы, якія не пазначаны ў падрыхтаваным імі дакуменце.

Удзельнікі фіналу індывідуальнага тура не маюць права слухаць выступленні іншых удзельнікаў да свайго выступлення.


II. Парадак і чарговасць выканання заданняў

12. Усе ўдзельнікі адначасова распячатваюць канверты з заданнямі па камандзе прадстаўніка Аргкамітэта. Удзельнікі пазначаюць прозвішча, імя і імя па бацьку або шыфр (у залежнасці ад задання) на бланку задання і пераходзяць да яго выканання.

13. Член Аргкамітэта фіксуе час пачатку выканання задання і час яго заканчэння.

14. Працягласць асобных конкурсаў вызначаецца раскладам.

15. Выкананне заданняў спыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Член Аргкамітэта абавязаны папярэджваць удзельнікаў аб колькасці часу, які застаўся да канца этапа конкурсу (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

16. У момант заканчэння часу ўдзельнікі па камандзе члена Аргкамітэта спыняюць працу і кладуць выкананыя заданні ў канверт. Спробы працягнуць працу па заканчэнні часу цягнуць за сабой дыскваліфікацыю ўдзельніка.

17. Адказы на заданні вочнага адборачнага тура (акрамя тэставага задання) выконваюцца на формах, змешчаных у папцы “Алімпіяда_вочны тур” на рабочым стале, у адпаведнасці з п. 10.

18. Выкананне тэстаў ажыццяўляецца ў праграме “E-university”. Удзельнік рэгіструецца ў праграме пад шыфрам. Лагін і пароль адпавядаюць шыфру ўдзельніка (напрыклад, IR(t) 12). Па заканчэнні адведзенага часу праграма спыняецца аўтаматычна.

Пры выкананні заданняў адкрытага тыпу адказы трэба пісаць з вялікай літары, у назоўным склоне і без арфаграфічных памылак.

19. Здача выкананых заданняў праходзіць па камандзе члена Аргкамітэта, які называе (паказвае) удзельніка.

20. У выпадку, калі ўдзельнік выканаў заданне раней, ён мае права яго здаць датэрмінова. Для гэтага ён павінен падняць руку і паведаміць аб сваім жаданні. Пасля таго, як удзельнік здаў выкананае заданне, ён не мае права прасіць яго назад.

21. На другі дзень правядзення Алімпіяды аб’яўляюцца ўдзельнікі, якія прайшлі ў фінальны тур. Удзельнікі аб’яўляюцца згодна з асабістым нумарам тэставага задання. У фінальны тур праходзяць 16 удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў па ўсіх заданнях вочнага адборачнага тура.

22. Жараб’ёўка чарговасці выступленняў у фінальным туры праводзіцца пасля атрымання ўдзельнікамі заданняў фінальнага тура.

23. Прэзентацыя пазіцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з п. 11.

24. Для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды ўлічваюцца вынікі вочнага адборачнага і фінальнага тураў.

25. Пасля падвядзення вынікаў і падліку балаў прадстаўнікі Аргкамітэта праводзяць дэшыфроўку ўдзельнікаў для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды.


ДЛЯ ЗАПІСАЎ

АРГАНІЗАТАР




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка