Міністэрствам прыродных рэсурсаў I аховы навакольнага асяроддзя рэспублікі беларусь




Дата канвертавання05.12.2018
Памер33.08 Kb.
ПАГАДНЕННЕ

ПАМIЖ


МІНІСТЭРСТВАМ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ I

АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

І МІНІСТЭРСТВАМ ПА АХОВЕ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ

АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ГАЛІНЕ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь i Міністэрства па ахове навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі, якія далей называюцца "Бакі",

зыходзячы з дружалюбных і добрасуседскіх адносін паміж абедзвюмі дзяржавамі;

кіруючыся міжнароднымі канвенцыямі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя;

прымаючы пад увагу Дэкларацыю Канферэнцыі ААН у Рыа-дэ-Жанейра 1992 года і неабходнасць падтрымкі рэгіянальнага ажыццяўлення Павесткі дня на XXI стагоддзе;

падкрэсліваючы важнасць актыўнай дзейнасці згодна працэсу "Навакольнае асяроддзе для Еўропы" у адпаведнасці з дэкларацыяй, прынятай на Люцэрнскай Канферэнцыі Міністраў 1993 года;

выказваючы гатоўнасць да двухбаковага супрацоўніцтва ў гэтай галіне,

дамовіліся аб наступным:

АРТЫКУЛ 1

Бакі будуць супрацоўнічаць па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя ў рамках іх кампетэнцыі і сумеснай зацікаўленасці.

Супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца па наступных асноўных напрамках:

ахова басейнаў трансгранічных вадатокаў і міжнародных азераў;

ахова лясоў;

ахова атмасфернага паветра ад забруджвання;

ахова флоры і фауны, развіццё нацыянальных паркаў, запаведнікаў і іншых асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый;

перавозка небяспечных рэчываў;

нарміраванне антрапагеннай нагрузкі;

прававыя i эканамічныя аспекты палітыкі аховы навакольнага асяроддзя;

ахова ландшафта, глебаў і нетраў;

маніторынг навакольнага асяроддзя;

перапрацоўка, утылізацыя і выкарыстанне прамысловых і бытавых адходаў;

экалагічная адукацыя;

абмен інфармацыяй аб стане навакольнага асяроддзя;

Дадзены пералік асноўных напрамкаў супрацоўніцтва можа ўдакладняцца і змяняцца са згоды Бакоў.


АРТЫКУЛ 2
Супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца ў наступных формах:

распрацоўка і рэалізацыя сумесных праграм і праектаў;

правядзенне нарад i кансультацый экспертаў, пасяджэнняў рабочых груп і падгруп;

правядзенне семінараў і сімпозіўмаў;

падрыхтоўка і абмен спецыялістамі;

абмен навукова-тэхнічнай, нарматыўна-метадычнай і іншай інфармацыяй.



АРТЫКУЛ 3

Бакі, зыходзячы з мэтаў сапраўднага Пагаднення садзейнічаюць устанаўленню і развіццю прамых сувязей і непасрэдных кантактаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя паміж зацікаўленымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.



АРТЫКУЛ 4

У мэтах рэалізацыі сапраўднага Пагаднення Бакі ўтвараюць Пастаянную рабочую групу і пры неабходнасці рабочыя падгрупы па асобных пытаннях.

Пасяджэнні Пастаяннай рабочай групы i рабочых падгруп праводзяцца па чарзе на тэрыторыях Беларусі і Літвы не радзей аднаго раза ў год.

АРТЫКУЛ 5

Прыем дэлегацый Бакоў, звязаных з выкананнем сапраўднага Пагаднення, ажыццяўляецца на эквівалентнай аснове.

Праезд дэлегацыі да месца, узгодненага прымаючым Бокам, аплочвае Бок, які камандзіруе.

Расходы дэлегацыі, звязаныя з аплатай пражывання i харчавання, нясе прымаючы Бок.


АРТЫКУЛ 6

Бакі неадкладна прадстаўляюць адзін аднаму поўную інфармацыю аб прамысловых аварыях і іншых надзвычайных сітуацыях, ствараючых пагрозу забруджвання навакольнага асяроддзя іншай дзяржавы, а таксама аб прымаемых мерах па іх ліквідацыі.



АРТЫКУЛ 7

Сапраўднае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў Бакоў, вынікаючых з заключаных імі іншых пагадненняў.


АРТЫКУЛ 8
Сапраўднае Пагадненне заключаецца тэрмінам на пяць гадоў і аўтаматычна прадоўжваецца на наступныя пяць гадоў, калі ні адзін з Бакоў за трохмесячны тэрмін да сканчэння дзеяння Пагаднення не заявіць шляхам пісьмовага паведамлення аб сваім намеры спыніць яго дзеянне.

Сапраўднае Пагадненне ўваходзіць у сілу з дня яго падпісання.



Аформлена ў г. Мiнску «14» красавіка 1995 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай i літоўскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка