Міністру культуры Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання05.04.2017
Памер9.26 Kb.
Міністру культуры

Рэспублікі Беларусь

Святлову Барысу Уладзіміравічу
Наш сцяг.

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» выступае за тое, каб да ўсіх этапаў будаўніцтва нашай дзяржаўнасці было зафіксавана ўважлівае і годнае стаўленне з боку дзяржаўных устаноў і грамадства. Для нас Беларусь – краіна з доўгай і багатай гісторыяй: ад БНР да савецкага перыяду і сённяшняга дня.


9 кастрычніка 2015 года пад час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі мы перадалі Музею сучаснай беларускай Дзяржаўнасці бел-чырвона-белы сцяг.
Нагодай стала тое, што ў экспазіцыі, прысвечанай гістарычнай даце 25 сакавіка 2018 года, не хапае гэтага сімвала Беларускай Народнай Рэспублікі. Так, там ёсць герб БНР - Пагоня, а сцяга - няма. Мяркую, зараз ён знаходзіцца ў музейным фондзе. А трэба, каб дапаўняў экспазіцыю, рабіў яе гістарычна паўнавартаснай.
У звязку з тым, што ў 2018-м будзе адзначацца 100-гадовы юбілей абвяшчэння БНР, варта прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Таксама нагадваем наступны факт: бел-чырвона-белы сцяг з'яўляўся дзяржаўным у перыяд з 1991 па 1995 гады. У звязку з чым просім Вас абнавіць экспазыцыю Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці бел-чырвона-белым сцягам.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка