Мінскі абласны выканаўчы камітэт Упраўленне адукацыі уа мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны”




Дата канвертавання16.04.2018
Памер178.21 Kb.
Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Упраўленне адукацыі
УА «Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны”

аграрна-тэхнічны каледж

імя У.Е.Лабанка»

Пра што гавораць назвы вуліц пасёлка Мар’іна

Аўтар - Бачароў Арцём, 112м група
Кіраўнік - Свірыдава Алена Валянцінаўна

п. Мар’іна, 2017

Змест
Уводзіны………………………………………………………….………………..3

Тапаніміка і класы тапонімаў……………………………………........................4

Цуды айчыннай тапанімікі………………………………………………….…..4

Вуліцы горада Мар’іна Горка…………………………………………………….5

Вуліцы пасёлка Мар’іна…………………………………………………………..6

Апытванне навучэнцаў і выкладчыкаў…………………………………………. 7

Заключэнне………………………………………………………………………...9

Спіс выкарыстаных крыніц….……… ……………………………………….10

Дадаткі.…… ……………………………………………………………………..11

Уводзіны

Установа адукацыі “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка” мае слаўную 141-гадовую гісторыю. Пачыналася ўсё ў далёкім 1876 годзе з адкрыцця сельскагаспадарчай школы. Сёння на тэрыторыі пасёлка, дзе размясціўся каледж, знаходзяцця не толькі вучэбныя пабудовы, але і жылыя дамы, магазін, сталоўка, інтэрнаты, чыгуначны прыпынак. Мне стала цікава: калі раней усе пабудовы знаходзіліся ў адным месцы, то на колькіх вуліцах яны размяшчаюцца цяпер? Ці звязаны назвы вуліц з гісторыяй навучальнай установы? Як увогуле з’яўляюцца назвы населеных пунктаў, вуліц і завулкаў?

Мэта даследчай работы: даследваненне паходжання назваў вуліц пасёлка Мар’іна.

Задачы даследвання:



  • Вывучыць літаратуру пра паходжанне назваў населеных пунктаў, вуліц і завулкаў пасёлка;

  • Вызначыць уплыў гістарычных падзей на назвы вуліц

  • Вызначыць, ці знаходзіць гісторыя навучальнай установы адлюстраванне у назвах вуліц пасёлка, дзе яна размешчана;

  • Правесці сацыялагічны апыт на тэму валодання інфармацыяй пра назвы вуліц пасёлка Мар’на, а таксама тых, на якіх жывуць выкладчыкі і навучэнцы.

Аб’ектам даследвання з’яўляюцца назвы вуліц пасёлка Мар’іна, назвы вуліц, на якіх жывуць навучэнцы і выкладчыкі ў родных мясцінах.

Метады, выкарыстаныя для стварэння работы:



  • работа з архіўнымі крыніцамі і музейнымі матэрыяламі;

  • аналіз інтэрнет-крыніц, у прыватнасці Яндэкс-картаў;

  • выкарыстанне матэрыялу розных жанраў: інтэрв’ю, публікацыі перыядычнага друку, успаміны мясцовых жыхароў.

Актуальнасць работы. У жыцці часта ўзнікаюць сітуацыі, калі трэба апынуцца ў новым месце, па новым адрасе. Называючы яго, іншы раз задумваешся: чаму вуліца носіць менавіта такую назву, чаму яе назва звязана з біяграфіяй канкрэтнага чалавека. У назве каледжа ёсць геаграфічная прывязка: ён Мар’інагорскі, значыць, ад назвы горада Мар’іна Горка – адміністрацыйнага цэнтра Пухавіцкага раёна. Чаму тады наш раён не Мар’інагорскі, а Пухавіцкі? Ці чаму адміністрацыйны цэнтр Мар’іна Горка, а не аграгарадок Пухавічы? Чаму выходзячы на чыгуначнай станцыі “Пухавічы”, мы апыноўваемся ў горадзе Мар’іна Горка, а выходзячы на чыгуначным прыпынку “Тэхнікум”, мы апыноўваемся ў каледжы, які размясціўся ў пасёлку Мар’іна? А нядаўна нас зноў заблыталі: выходзячы на станцыі “Пухавічы”, мы апынуліся нават не ў Мар’інай Горцы, а ў Малінаўцы. Каб разгадаць гэтыя дзівосныя загадкі, трэба вывучаць тапаніміку. А вывучэнне гэтай навукі павышае наш агульны і культурны ўзровень, развівае камунікатыўныя і пазнавальныя здольнасці, робіць нас цікавым і прываблівым субяседнікам.

Тапаніміка і класы тапонімаў

Вывучэннем асаблівасцей уласных імёнаў займаецца анамастыка – ад грэчаскага onomastic – майстэрства даваць імёны. У навуковым разуменні – раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны, іх паходжанне, гісторыю, заканамернасці развіцця і функцыянавання. Узровень сучаснай лігвістычнай навукі ў Беларусі дазваляе выдзяліць такія напрамкі анамастыкі як антрапаніміка і тапаніміка. Антрапаніміка (грэч. ἄνθρωπος – чалавек і ὄνομα - імя) – вывучае імёны людзей і іх прозвішчы. Тапаніміка (старажытнагрэч. . τόπος –месца, ὄνομα - імя) – вывучае геаграфічныя аб’екты: назвы вёсак, гарадоў, хутароў, пасёлкаў, вуліц, дарог, рэчак, балот і г.д. Сярод тапонімаў выдзяляюць класы, сярод якіх адрозніваюць айконімы – назвы населеных пунктаў: гарадоў, пасёлкаў; урбанонімы – назвы унутраных аб’ектаў: вуліц, плошчаў, тэатраў і г.д. У сваю чаргу айконімы падзяляюцца на камонімы (грэч. κώμη – вёска, паселішча, мястэчка) – сельскія паселішчы і асціонімы (старажытнагрэч. ἄστυ – горад) – назвы гарадоў.


Цуды айчыннай тапанімікі

Большасць вуліц у гарадах Беларусі носяць савецкія назвы. Цяпер гэта можна пацвердзіць канкрэтнымі дадзенымі. Як паведаміла Радыё Свабода, толькі вуліц з назвай «Савецкая» ў Беларусі 698 км. Гэта больш, чым працягласць усёй тэрыторыі краіны з усходу на захад. Даўжыня ж усіх вуліц Леніна ў краіне складае 440 км, Кастрычніцкіх - 382, Савецкіх - 698. Для параўнання працягласць усёй тэрыторыі Беларусі з усходу на захад складае 650 км.

У той жа час вуліц з нацыянальнымі назвамі ў Беларусі ў 10-20 разоў меней, чым з савецкімі. Даўжыня ўсіх вуліц Каліноўскага складае 33 км, Скарыны - 49, Незалежнасці – 40.

Размеркаванне вуліц з савецкімі назвамі па абласцях прыкладна аднолькавае. А вось нацыянальныя назвы прадстаўленыя ў большасці выпадкаў у заходняй і цэнтральнай Беларусі.

Напрыклад, вуліц Каліноўскага больш за ўсё у Брэсцкай вобласці (19 гарадоў і вёсак), Гродзенскай і Мінскай (па 12). У астатніх абласцях — па 4 у кожнай. Вуліц і праспектаў Незалежнасці на Гомельшчыне і Магілёўшчыне зусім няма.

Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі тапаніміка складаецца з назваў у гонар савецкіх дзеячоў. Дэсаветызацыя пачалася ў пачатку 1990-х. Але прайшла яна ў лічаных гарадах і вельмі абмежавана. Шэраг вуліц перайменавалі ў Мінску, у тым ліку цэнтральныя праспект Леніна і плошчу Леніна. Замест іх з'явіўся праспект Скарыны (з 2007 года - Незалежнасці), і плошча Незалежнасці. А вось вуліца Леніна ў сталіцы засталася. Некалькі вуліц паспелі перайменаваць у Гродне, Слоніме і некаторых іншых гарадах.




Вуліцы горада Мар’іна Горка

У Мар’інай Горцы больш за 150 вуліц і завулкаў. Назвы адпавядаюць агульнай тэндэнцыі. Па статыстыцы прыкладна 44% тапонімаў адлюстроўваюць геаграфічнае размяшчэнне, асаблівасці прыроды, 22% распаўсюджаных назваў абавязаны савецкаму мінуламу, дзеячам рэвалюцыі, 19% вуліц названа ў гонар знакамітых людзей і падзей.

У Мар’інай Горцы ёсць вуліцы Паўднёвая, Заходняя-1, Заходняя-2, А таксама Усходняя і Паўночная. Некалі яны на самой справе былі самымі паўднёвымі, паўночнымі, заходнімі і ўсходнімі на карце горада, але цяпер там з’яўляюцца новыя мікрараёны, дзе вуліцы носяць свае назвы.

У гонар людзей, якія пакінулі свой след у гісторыі, атрымалі назвы вуліц Гучка, Бачылы, Паслядовіча, Ленінская, Будзёнага, Энгельса, Маркса, Калініна, Валадарскага, Дзяржынскага, Варашылава, Кірава, Максіма Горкага, Багдана Хмельніцкага, Чапаева, Чэпіка, Якуба Коласа. Суседнічаюць такім чынам дзеячы і пісьменнікі, асветнікі і Героі Савецкага Саюза. Час сыходзіць, змяняюцца прыярытэты, але назвы застаюцца.

Іншы раз здараюцца перайменаванні. Некалі на карце горада была вуліца Жданава, названая ў гонар савецкага партыйнага дзеяча Андрэя Жданава. У гады перабудовы яго імя было асуджана як імя аднаго з арганізатараў масавых рэпрэсій 30-40-ых гадоў ХХ стагоддзя. У студзені 1989 года выйшла Пастанова ЦК КПСС “Аб адмене прававых актаў, звязаных з захаваннем памяці А.Жданава”, і вуліца атрымала новую назву “Дружная”.

Гістарычна прывязанымі і значнымі для горада сталі назвы новых вуліц – 8-ай гвардзейскай танкавай дывізіі, 30-ай гвардзейскай Іркуцка-Пінскай дывізіі, Героя Савецкага Саюза Антона Леанцюка (пад вёскай Узляны 4 ліпеня 1944 года ён шэсць разоў узнімаў у атаку сваю батарэю, быў паранены, але працягваў ваяваць).

Даць назву вуліцы проста ад таго, што так захацелася, немагчыма. Ёсць шэраг нарматыўных дакументаў, якія рэгламентуюць гэты працэс. Указ Прэзідэнта РБ ад 9 красавіка 2012 года №160 “Аб адрасной сістэме”, Законамі РБ “Аб рэгістры насельніцтва”, “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў” (Дадатак1). У якасці абавязковых патрабаванняў да назваў вуліц – стылістычная нейтральнасць, прыгожае гучанне. Таксама неабходна ўлічвааць білінгвізм у нашай краіне. Іншы раз назвы адной вуліцы на рускай і беларускай мовах гучаць па-рознаму. Напрыклад, шмат хто з нашых выкладчыкаў жывуць на вуліцы Кастрычніцкай (Октябрьской). Згодна з артыкулам 17 Закона РБ ад 16 лістапада 2010 года №190-З “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў” назвы прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітэрацыі (перадача тэксту, напісанага з дапамогай аднаго алфавіта, сродкамі другога алфавіта) перакладаюцца на рускую мову. Таму гучанне назвы не будзе адрознівацца. Напрыклад, калі б сёння мы называлі самую папулярную для пражывання нашых выкладчыкаў вуліцу Кастрычніцкай, то и на рускай мове мы бы пісалі яе Кастрычницкая, а не Октябрьская. Транслітэрацыя дазваляе пазбегнуць блытаніцы ў назвах і дапамагае лепей арыентавацца, напрыклад, іншаземцам ці турыстам. Але такія назвы не заўсёды гарманічна глядзяцца і гучаць.
Вуліцы пасёлка Мар’іна

Пасёлак Мар’іна – адзін з 28 населеных пунктаў Навасёлкаўскага сельскага савета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў 2 км ад геаграфічнага цэнтра Беларусі (вёска Антонава). У пасёлку 9 вуліц і 3 завулкі.

Цэнтральная вуліца пасёлка, на якой размешчаны вучэбныя карпусы каледжа, жылыя дамы, інтэрнаты, сталоўка, магазіны, носіць імя навучэнца Мар’інагорскага тэхнікума, героя Грамадзянскай вайны Міхаіла Рудовіча.

Міхаіл Рудовіч – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ў перыяд Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918-1920-ых гг. Нарадзіўся ў вёсцы Забалоцце Пухавіцкага раёна. Вучыўся ў нашай навучальнай установе. У час акупацыі раёна польскімі інтэрвентамі М.Рудовіч разам з аднагрупнікам А.Блажко пад кіраўніцтвам Мінскага падпольнага камітэта КП (б) ЛіБ удзельнічаў у стварэнні партызанскага атрада, стаў яго камісарам. Вёў агітацыйную работу сярод насельніцтва, прымаў удзел у дыверсіях на чыгунцы, шашы, лініях сувязі. Па плану падпольнага партыйнага камітэта ў маі 1920 года трэба было нанесці некалькі адначасовых удараў па акупантах. Аднак напярэдадні баявых аперацый ворагу удалося арыштаваць групу партызанаў і падпольшчыкаў. 16 з іх загінулі: 11 пасля здзекаў былі расстраляны ва ўрочышчы Пушча недалёка ад вёскі Дукора Пухавіцкага раёна, 5 памерлі ў турме. У ліку расстраляных – Міхаіл Рудовіч. Яго імем названа не толькі вуліца, але і бібліятэка Мар’інагорскага каледжа.

Адзін з будынкаў, размешчаных на вуліцы Рудовіча, - стары корпус – пабудова 1876-1878 гг. Функцыяніруе і цяпер: у ім знаходзяцца вучэбныя кабінеты і лабараторыі.

На двух будынках па вуліцы Рудовіча ў пасёлку Мар’іна размешчаны мемарыяльныя дошкі: у гонар выпускніка-вучонага Івана Данілавіча Юркевіча і ў гонар выкладчыка – пісьменніка Захара Якаўлевіча Біралы.

Вуліца Мічурына – самая старая вуліца пасёлка. На ёй знаходзяцца вучэбныя майстэрні, якія былі пабудаваны ў пачатку ХХст. Названа ў гонар Івана Уладзіміравіча Мічурына – рускага біёлага і селекцыянера, аўтара шматлікіх гатункаў культур, доктара біялогіі, Ганаровага дзеяча навукі і тэхнікі РСФСР, члена Акадэміі навук СССР, аўтара трох прыжыццёвых выданняў збору сачыненняў.

У гонар Мічурына названа мноства вуліц і плошчаў у розных гарадах свету, асобныя населеныя пункты. Горад Казлоў быў перайменаваны ў Мічурынск яшчэ пры жыцці Івана Уладзіміравіча. Горад Царова ў Балгарыі з 1950 да 1991 года называўся Мічурын. Акрамя таго, яго імя носяць: від расліны, музей дасягненняў І.У.Мічурына, сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, школы, сельскагаспадарчыя даследчыя ўстановы, возера, сады і нават караоке-клуб у Саратаве, які месціцца на аднайменай вуліцы.

Сучасныя пабудовы – жылыя дамы, размешчаны на вуліцах Паркавая, Садовая, Возерная, Мядовая, Радужная, Новая і Нагорная.

Назвы вуліц выбраны невыпадкова. Вуліца Садовая праходзіць па тэрыторыі, дзе ў 1920-ыя гг. быў пасаджаны сад. А на сучаснай паркавай вуліцы некалі быў разбіты парк. Мясцовыя жыхары ўспамінаюць, што ў ім раслі нават кедры – рэдкія для нашай мясцовасці расліны. На жаль, у гады Вялікай Айчыннай вайны ад фашыстаў гінула ўсё жывое – у тым ліку, і дрэвы. Яны былі знішчаны, калі на тэрыторыі пасёлка мясціўся нямецкі штаб.

Вуліца з назвай Мядовая таксама заслугоўвае асаблівай увагі. Вядома, што першы кіраўнік Мар’інагорскай сельскагаспадарчай школы Фёдар Іванавіч Губін меў ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук. Надаваў вялікае значэнне пчалярству як важнаму фактару павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, Губін арганізаваў пры Мар’інагорскай школе пасеку, дзе сам вучыў навучэнцаў бортніцтву. Пазней ім была арганізавана першая ў Расіі кафедра пчалярства.

На тэрыторыі пасёлка ёсць вадаём, які ўсе называюць “Возера”, і ёсць балота, дзе мясцовыя жэыхары любяць збіраць грыбы, - таму з’яўлене вуліцы з назвай Азёрная таксама невыпадковае.

Акрамя вуліц, у пасёлку ёсць завулкі з назвамі Мядовы, Садовы, Азёрны.

Вуліца Нагорная месціцца далей ад цэнтра, знаходзіцца за інтэрнатамі, на невякім узгорку. Таму і назву мае Нагорная.

Прааналізаваўшы назвы вуліц і завулкаў пасёлка, можна прыйсці да высновы, што яны так ці інакш адлюстроўваюць багатую гісторыю нашай навучальнай установы.
Сацыялагічнае апытванне

Рыхтуючы сваё даследванне, я зацікавіўся пытаннем: што ведаюць навучэнцы каледжа пра тапаніміку ўвогуле і пра мясцовыя тапонімы.

Я правёў сацыялагічнае апытванне: на пытанні складзенай анкеты (Дадатак 2)адказвалі навучэнцы трох вучэбных груп. З 62 навучэнцаў, якія прынялі ўдзел у апыце, толькі 21% знаёма паняцце “тапаніміка”. Пра тое, што Міхаіл Рудовіч – адзін з арганізатараў партызанскага руху ў гады Грамадзянскай вайны – ведае 87% навучэнцаў, праўда, 96% з іх пачулі гэтае імя ўпершыню, калі сталі вучыцца ў каледжы, а пра яго подзвіг даведаліся, наведаўшы музей навучальнай установы (Дадатак 4). Навучэнцы ведаюць, што ў пасёлку ёсць вуліцы Мічурына, Паркавая і Садовая. На самой спараве гэта не ўсе вуліцы пасёлка.

Большасць навучэнцаў пражывае на вуліцы Цэнтральная ў розных населеных пунктах Мінскай вобласці – 8 чалавек, што складае 5%.

23 навучэнцы (15%) жыве на вуліцах з савецкімі назвамі: Савецкая (4), Кастрычніцкая (3), Армейская (3), Ленінская (2), Новая Зара (2), Камунальная (1), Першамайская (1), Камсамольская (1), Артылерыстаў (1).

Наступную пазіцыю займаюць 18 навучэнцаў (11%), якія жывуць на вуліцах з геаграфічнымі назвамі: Крынічная (5), Садовая (4), Наберажная (2), Зарэчная, Прасторная, Радніковая, Ельская, Сонечная, Ціхая, Зялёная.

На вуліцах, названых у гонар некага, жыве 11 навучэнцаў (7%). Вуліцы носяць імёны гістарычных асоб, якія праявілі сябе ў розныя часы: героі Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны, лідары савецкай эпохі, пісьменікі і грамадскія дзеячы: Чапаеў, Калінін, Кіраў, Чарняхоўскі, Шыманоўскі, Паслядовіч, Янка Лучына (Дадатак 3).

9 навучэнцаў (6%) жыве на вуліцах, назвы якіх сустракаюцца практычна ў кожным горадзе: Рэспубліканская, Новая, Маладзёжная, Юбілейная, Спартыўная, Бытавая, Школьная, Будаўнікоў.

Назвы трох вуліц, на якіх жыве па аднаму навучэнцу, утварыліся ад назваў населеных пунктаў: Лагойская, Мінская, Рудзенская (Дадатак 6).

Выкладчыкам і навучэнцам я задаваў адно пытанне: На якой вуліцы Вы жывеце? Высвятлілася, што з 30 выкладчыкаў 13 жывуць на вуліцах з савецкімі назвамі: Кастрычніцкая, Савецкая, Пралетарская, Камсамольская, Першамайская, Ленінская, Фрунзе, Армейская. Знаходзяцца гэтыя вуліцы ў розных населеных пунктах нашага раёна. Болей за ўсё выкладчыкаў жыве на вуліцы Кастрычніцкая. На вуліцах, якія названы ў гонар каго-небудзь, жыве 5 выкладчыкаў: гэта вуліцы Рудовіча і Мічурына ў пасёлку Мар’іна і вуліца Паслядовіча ў горадзе Мар’іна Горка. На вуліцах з папулярнымі назвамі Цэнтральная, Маладзёжная жыве па аднаму выкладчыку. На вуліцах Садовая, Паркавая, Палевая, Вішнёвая, Зялёная жыве 10 выкладчыкаў і працаўнікоў нашага каледжа (Дадатак 5).

Тапонімы трэба ведаць, таму што гэта гісторыя краіны, грамадзянамі якой з’яўляешся. Вывучаючы гісторыю края, ты становішся больш адукаваным, больш прываблівым субяседнікам. Увогуле вывучаць любую гісторыю – гэта цікава.

Заключэнне

Аналізуючы вынікі свайго невялікага даследвання, я прыйшоў да наступных высноў:



  • большасць выкладчыкаў і навучэнцаў жыве на вуліцах з савецкімі назвамі, што падцвярджае інфармацыю, атрыманую з СМІ;

  • другое месца ў рэйтынгу назваў вуліц займаюць вуліцы з геаграфічнымі назвамі;

  • у пасёлку Мар’іна няма вуліц з савецкімі назвамі: з 9 існуючых вуліц геаграфічнымі назвамі названы 7 вуліц, а 2 носяць “іменыя” назвы;

  • імёны герояў, у гонар якіх названы вуліцы пасёлка Мар’іна, цесна звязаны з гісторыяй нашай навульнай установы: гэта навучэнец – арганізатар партызанскага руху ў гады Грамадзянскай вайны, і вучоны, па падручніках якога вучылася не адно пакаленне студэнцаў;

  • вуліцы, названыя ў гонар знакамітых людзей, існуюць у пасёлку даўно, а ўсе новыя пабудовы, у асноўным гэты жылыя дамы, размешчаны на вуліцах з назвамі Садовая, Паркавая, Азёрная, Мядовая, Радужная, Новая, Нагорная;

  • назвы для новых вуліц абраны невыпадкова, бо шматгадовая гісторыя навучальнай установы сведчыць пра тое, што на месцах з сучаснымі пабудовамі, некалі быў разбіты парк, закладзены сад, першы кіраўнік сельскагаспадарчай школы Фёдар Іванавіч Губін – першы прафесар пчалярства ў Расіі, першая пасека на тэрыторыі пасёлка з’явілася пры першым кіраўніку. Ёсць пасека і цяпер. Сённяя пасека знаходзіцца ў гадавальніку, а першая размяшчалася перад вучэбным корпусам – цяпер гэтае месца можна акрэсліць як паміж корпусам “Агранамія” і “ружовым” корпусам.

Прыкладам дзеяння Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года №190-3 “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” могуць служыць назвы вуліц Крынічная і Радніковая. На рускай мове гэтыя назвы гучаць як “Криничная” і “Родниковая”, ня гледзячы на тое, што слова “крыніца” перакладаецца на рускую мову “родник”. На дзеянне Закона ўказвае і назва вуліцы ў пасёлку Мар’іна Радужная. Да 2010 года па-беларуску яна б называлася “Вясёлкая”, бо слова “радуга” перакладаецца на беларускую мову як “вясёлка”.

Я лічу, што кожны жыхар павінен ведаць гісторыю назвы вуліцы, на якой ён жыве, працуе, вучыцца, разумець тое значэнне, якое яна носіць. Бо ў аснове любві да радзімы ляжаць многія факты. На мой погляд, сярод іх істотнае месца займае прывязанасць чалавека да слоў, у тым ліку і да тых, якімі названы нашы родныя мясціны.



Спіс выкарыстаных крыніц

Закон Республики Беларусь 16 ноября 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов»

Карлюкевіч, А. І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны/ А. Карлюкевіч. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2011. – 304 с.

Памяць: Пухавіцкі раён: Гіст.-дак. Хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі/ Укл. А.А.Прановіч. – Мінск: Беларусь, 2003. – 749 с.

Шантыко, Е. Дать улице название / Е.Шантыко/ /Пухавіцкія навіны.-2017. – 13 верасня. – С.5.

Цуды айчыннай тапанімікі: савецкасці болей, чым Беларусі [Электронный ресурс]. – 2017. – Режим доступа: https://nn.by. – Дата доступа: 03.11.2017.



Дадатак 1

Закон Республики Беларусь 16 ноября 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов»

Статья 17. Язык наименований географических объектов

1. В Республике Беларусь наименования географическим объектам присваиваются на белорусском языке, с которого способом транслитерации передаются на русский язык. Наименование географического объекта подлежит государственному учету на белорусском и русском языках.

2. Правила и способы передачи наименований географических объектов с белорусского языка на русский, с русского языка на белорусский, а также с белорусского и русского языков на другие языки определяются Государственным комитетом по имуществу Республики Беларусь.

Дадатак 2

Анкета для навучэнцаў

1. Вы ведаеце, што вывучае навука “тапаніміка” ?

2. У гонар каго названа вуліца, на якой размешчаны вучэбныя карпусы Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа?

3 Якія яшчэ ёсць вуліцы ў пасёлку Мар’іна?

4. На якой вуліцы Вы жылі ў тым населеным пункце, адкуль прыехалі?

5. Ці трэба ведаць тапонімы (назвы вуліц, рэк, азёр, балот і інш.) свайго краю?



Дадатак 3

Іх імёнамі названы вуліцы, на якіх жывуць навучэнцы:

Калінін Міхаіл Іванавіч – расійскі рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Кіраў Сяргей Міронавіч - расійскі рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. 1 снежня 1934 года быў забіты Леанідам Мікалаевым. Забойства Кірава стала пачаткам масавых рэпрэсій у СССР, вядомых як “Вялікі тэрор”.

Паслядовіч Макар Трафімавіч – беларускі савецкі пісьменнік. Нарадзіўся ў вёсцы Караваева Пухавіцкага раёна. Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Чапаеў Васіль Іванавіч – удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай вайны

Чарняхоўскі Іван Данілавіч – савецкі ваенаначальнік, генерал арміі. Двойчы Герой Савецкага Саюза

Янка Лучына (сапраўднае імя Іван Люцыянавіч Неслухоўскі) – беларускі паэт дэмакратычнай накіраванасці. Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах.

Дадатак 4

Знаёмы з паняццем “тапаніміка” – 21%

Знаёмы з імем і подзвігам Міхаіла Рудовіча -87%


Дадатак 5

Вуліцы з савецкімі назвамі – 13%

Вуліцы з геаграфічнымі назвамі – 10%

Вуліцы, названыя ў гонар знакамітых людзей – 5%

Вуліцы, якія сустракаюцца практычна ва ўсіх населеных пунктах – 2%

Дадатак 6

Цантральная – 8%

Вуліцы з савецкімі назвамі – 23%

Вуліцы з геаграфічнымі назвамі – 18%

Іменныя вуліцы – 11%

Вуліцы, якія сустракаюцца практычна ва ўсіх населеных пунктах – 9%



Дадатак 7

Цікавыя факты пра ўтварэнне тапанімічных назваў Пухавіцкага раёна

  • Чаму адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна горад Мар’іна Горка?

У 1897 годзе ў Мар’інай Горцы пражывала ўсяго 2 000 жыхароў. У 1917 годзе Мар’іна Горка стала пасёлкам, а 17 ліпеня таго ж года ўвайшла ў склад Пухавіцкага раёна. Цэнтрам Пухавіцкага раёна была самая вялікая вёска Пухавічы, якая размешчана ў 7 км ад Мар’інай Горкі. Але летам 1925 года здарыўся вялікі пажар, шмат пабудоў згарэла, у тым ліку і адміністрацыйныя будынкі. Было прынята рашэнне пра перанос адміністрацыйнага цэнтра раёна ў Мар’іну Горку. З 29 ліпеня 1925 года Мар’іна Горка з’яўляецца цэнтрам раёна. Пераносу садзейнічала існаванне чыгуначнай станцыі.

  • Чаму назва чыгуначнай станцыі Пухавічы, а не Мар’іна Горка?

Чыгуначная станцыя на лініі Мінск-Асіповічы Лібава-Роменскай чыгункі з’явілася яшчэ ў 1873 годзе, дзякуючы Міністру Унутраных Спраў Расійскай Імперыі Льву Савічу Макаву. У той час самым буйным мястэчкам у раёне былі Пухавічы.

  • Чаму назва прыпыначнага пункта Тэхнікум, а не Каледж?

Чыгуначны прыпынак Тэхнікум з’явіўся толькі ў 1960-ыя гг. Да гэтага цягнікі спыняліся толькі ў горадзе Мар’іна Горка. Часта студэнты, праязджаючы праз пасёлак, саскоквалі з цягнікоў, што прыводзіла да траўм, аднаму нават адрэзала руку. Сталі хадайнічаць перад Міністрам чыгуначнага транспарту, але атрымалі адказ: па нарматывах мінімальная адлегласць паміж прыпынкамі павінна складаць 6 км, а паміж Тэхнікумам і Мар’інай Горкай толькі 3км. Але тагачасная адміністрацыя была вельмі настойлівай. Удалося дасягнуць мэты, паабяцаўшы, што працоўную сілу выдзяліць навучальная ўстанова. Такім чынам, прыпыначны пункт з’явіўся дзякуючы настойлівасці адміністрацыі і працы навучэнцаў 1960-ых гг. Назвалі “Тэхнікум”, бо так тады значылася ўстанова. Трэба адзначыць, што знаходзіўся прыпынак не там, дзе сёння, а насупраць галоўнага корпуса.

  • Які Пухавічы сталі Малінаўкай?

У пачатку зімы 2017 года на станцыі Пухавічы здымалі беларуска-расійскі серыял “Цягнік лёсу” (рэжысёр Андрэй Хрулёў). У фільме гэта будзе станцыя Малінаўка, на якой размясціўся невялікі гарадок, дзе жыве галоўная гераіня. Асобныя сцэны здымаліся ў раённым краязнаўчым музеі і ў галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Месцы для здымак выбіралі па фатаграфіях, але прыехаўшы на месца, пераканаліся, што натура яшчэ лепшая, чым уяўлялася.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка