Мнаганожка звычайная Многоножка обыкновенная Polypodium




Дата канвертавання01.01.2018
Памер259.54 Kb.




Мнаганожка звычайная

Многоножка обыкновенная

Polypodium

vulgare

Парадак Мнаганожкі (Polypodiales), сямейства Мнаганожкавыя (Polypodiaceae)

Статус. ІІІ катэгорыя. Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.

Барэальны горна-лясны рэліктавы від, які знаходзіцца на Беларусі ў астраўных i асобных лакалітэтах. Лекавая расліна.



Апісанне. Шматгадовая папараць вышынёй 20-40 см з доўгім, паўзучым, густа ўкрытым бурымі ланцэтнымі лускавінкамі, на смак занадта салодкім карэнішчам. Лісце трохвугольна-ланцэтнае, перыста-раздзельнае, на доўгіх чаранках, размешчана 2 радамі на верхнім баку карэнішча. Сегменты ix суцэльна-крайнія або гародчатыя па кpai. Сорусы голыя, акруглыя або эліптычныя, фарміруюцца на ніжнім баку сегмента. Паліморфны тып. Спараносіць у чэрвені-жніўні. Размнажэнне споравае i вегетатыўнае.

Месцы росту. Мінеральныя грунтавыя агаленні на cxілax у далінах рэк i катлавінах азёр; радзей пні, каранёвыя лапы, паваленыя ствалы дрэў i замшэлыя валуны у мяшаных, сасновых, саснова-яловых i шыракалістых (грабавых, грабава-чорнаальховых i дубова-грабавых) лясах i зapaснікі хмызняку.






Чарнакорань голы

Козелец голый,

Козелец Рупрехта

Scorzonera glabra Rupr.

Парадак Астракветныя (Asterales), семейства Астравыя Складанакветныя (Asteraceae Compositae)

Статус. I катэгорыя. Выключна рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Рэліктавы барэальны горна-таёжны від, які на Беларусі знаходзіцца ў ізаляваным лакалітэце.



Апісанне.Шматгадовая травяністая расліна з пустым баразнаватым, пад кошыкамі крыху ўздутым голым сцяблом вышыней 25-50 см i вельмі доўгім (да 2 м i больш) тоўстым маршчыністым сцеблакоранем, каранёвая шыйка якога апранута шматлікімі шчацінкападобнымі валакністымі рэшткамі чаранкоў леташняга лісця. Лісце голае, шызаватае або зялёнае (рэдка), ад ланцэтнага да шырока-ланцэтнага, па краях роўнае або слабахвалістае, на крылатых чаранках, у прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце (2-3) дробнае, лускападобнае. Язычковыя кветкі жоўтыя, сабраныя ў адзіночныя кошыкі на канцах сцябла. Абгортка чарапіцавая, голая з шырока-яйкападобнымі і прадаўгаватымі лісцікамі, па кpai з плеўкавай каймой. Плод — сямянка з чубком. Лічыцца высакагорным уральскім эндэмікам.

Месцы росту. Расце на эрадзіраваных схілах з пясчана-галечнікавымі агаленнямі ў катлавінах азёр і далінах рэк адзіночнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі на вельмі абмежаванай плошчы. Мясцовая папуляцыя налічвае некалькі дзесяткаў добра развітых квітучых і асобін. Не культывуецца.






Венерын чаравічак сапраўдны (жоўты)

Венерин башмачок настоящий (жёлтый)

Cypripedium calceolus

Парадак Ятрышнікакветныя (Orchidales), сямейства Ятрышнікавыя (Orchidaceae)

Статус. І катэгорыя. Знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Еўразійскі падтаежны від, які на Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах i астраўных участках росту. Высокадэкаратыўная расліна.



Апісанне. Шматгадовая травяністая расліна з моцным прамым, аблісцелым, апушаным сцяблом вышынёй 25-50 см i тоўстым паўзучым карэнішчам, якое мае моцны спецыфічны пах, Лісце 3-4) элептычнае, чаргаванае, даўжынёй да 18 см i шырынёй 12 см, з выразнымі дугападобнымі жылкамі. Кветкі дыяметрам да 8 см, адзіночныя або па 2-3, з мешкападобна ўздутай накшталт чаравічка (адсюль назва) жоўтай губой з чырванаватымі плямкамі і пахам ванілі. Бакавыя лісцікі калякветніка завостраныя, чырванавата-бурыя, унутраныя — лінейна-ланцэтныя, завостраныя, гарызантальна адхіленыя, крыху закручаныя. Плод — сухая каробачка, якая раскрываецца 3-6 па-доўжнымі шчылінамі. Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Зацвітае на 15-18 годзе жыцця, працягласць цвіцення 10—15 дзён. Нассенне выспявае праз 2,5 меся­ца, мае недаразвіты зародак (прарастае толькі ў сімбіёзе з пэўнымі відамі глебавых грыбоў). Размнажаецца бакавымі пупышкамі карэнішча, редка насеннем.

Месцы росту. Сустракаецца ў разрэджаных шыракалістых, драбналістых і мяшаных лясах, на лясных палянах, узлесках, ускрайках балот, сырых імшыстых яловых лясах. Аддае перавагу багатай карбанатамі глебе. Расце адзіночнымі экзэмплярамі i невялікімі групамі, старые экзэмпляры ўтвараюць шматсцябловыя курціны.






Меч-трава звычайная

Меч-трава обыкновенная

Cladium mariscus


Парадак Асакакветныя (Cyperales), сямейства Асаковыя (Сурсгасеае)

Статус. I катэгорыя. Выключна рэдкі атлантычна-еўрапейскі рэліктавы від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Апісанне. Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 100-150 см з акруглым прамым густааблісцелым сцяблом i доўгім паўзучым карэнішчам. Утварае шчыльныя дзярніны. Лісце лінейнае, шырынёй 10-15 мм, уздоўж складзенае, жорсткае, кіляватае, па краях i ўздоўж кіля вострапілавата-зубчастае, рэжучае. Суквецце — канцавая складаная мяцёлка з галоўчата скучаных бурых каласкоў. Каласкі 2-3-кветкавыя, з укарочанай воссю. Kветкі двухполыя, без калякветніка. Плод — яйкападобны цёмна-карычневы бліскучы арэшак з вострай верхавінкай.

Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае за кошт доўгіх парасткаў, якія адыходзяць ад тоўстых карэнішчаў.



Месцы росту. Расце ў прыбярэжнай паласе азёр з высокай мінералізацыяй вады на заглееным або затарфаваным грунце на глыбіні 0,2-0,5 м. Утварае суцэльныя зараснікі або асобныя сплавіны.






Кураслеп лясны

Ветреница лесная

Anemone sylvestris

Парадак Казяльцовакветныя (Ranunculales), сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae)

Статус. III катэгорыя. Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.

Лесастэпавы еўрасібірскі рэліктавы від, у Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных месцах росту.

Дэкаратыўная расліна.

Апісанне. Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 30-40 см і некалькімі прыкаранёвымі лістамі, мякка апушаная, з кароткім карэнішчам. Ліставыя пласцінкі пяціраздзельныя, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, 3-5 см у дыяметры, белыя.

Цвіце ў канцы траўня - чэрвені. Цвіценне працягваецца 15-20 сутак. Пладаносіць у чэрвені-ліпені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна пры дапамозе сталонаў і каранёвых атожылкаў.



Месцы росту. Сухія адкрытыя схілы берагоў рэк, узгоркаў і яроў, якія добра праграваюцца, узлескі і светлыя паляны сасновых, бярозавых, саснова- і ялова-бярозавых лясоў, ядлоўцавага рэдкалесся. Расце невялікімі, часам буйнымі групамі, на абмежаваных плошчах.






Торбачнік альпійскі

Ярутка

альпийская

Thlaspi alpestre


Парадак Каперсакветныя (Capparales), сямейства Крыжакветныя (Brassicaceae (Cruciferae)

Статус. III катэгорыя. Вельмі рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Дэкаратыўная і меданосная расліна.

Сярэднееўрапейскі горны натуралізаваны від, які ў Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах.

Цвіце ў канцы красавіка - траўні, пладаносіць у траўні-чэрвені. Размнажэнне насеннае.

Апісанне. Шмат-, двух- або аднагадовая травяністая расліна з кароткім, злёгку галінастым карэнішчам і простым прамым, радзей галінастым сцяблом вышынёй 5-20 см. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, суцэльнакрайняе, чаранковае, эліптычнае або адваротнаяйкападобнае; сцябловае - вузкаяйкападобна-сэрцападобнае, сядзячае, сцеблаабдымнае, каля асновы стрэлападобнае, з вастраватымі вушкамі, суцэльнае або рэдка выемчаста-зубчастае. Кветкі дробныя, бэзавата-белыя або белыя, сабраны ў коласападобную мяцёлку. Зубцы чашачкі чырванаватыя. Плод - крылаты струк даўжынёй 6-8 мм, на ножцы. Насенне жаўтавата-карычневае, гладкае, па 6-8 у кожным гняздзе.

Месцы росту. Злакава-разнатраўныя сухадольныя лугі і папарныя палеткі, на пясчанай глебе. Аддае перавагу парушаным месцам росту і грунтавым агаленням. Расце невялікімі групамі і асобнымі экземплярамі.










Цюльпан лясны

Тюльпан лесной

Tulipa sylvestris

Парадак Лілеякветныя (Liliales), сямейства Лілейныя (Liliaceae)

Статус. III катэгорыя. Вельмі рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Еўрапейска-міжземнаморскі натуралізаваны від.

Апісанне. Дэкаратыўная шматгадовая травяністая цыбульная расліна з прамым голым тонкім сцяблом вышынёй 30-40 см і 2-4 адхіленымі ад яго лістамі. Лісце вузкае, жалабатае, бліскучае, даўжынёй да 20-25 см. Кветкі званочкавыя, ярка-жоўтыя, са слабым прыемным пахам, адзіночныя (рэдка па 2 на канцах сцябла). Калякветнік з 6 свабодных лісцікаў, размешчаных у 2 кругі. Плод - прадаўгаватая трохгранная каробачка.

Цвіце ў канцы траўня, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне вегетатыўнае; штогод новая цыбуліна нарастае зверху старой, а таксама фармуюцца новыя цыбуліны на канцах вертыкальных і гарызантальных сталонаў.



Месцы росту. Шыракалістыя лясы ў далінах рэк. Расце невялікімі, рэдка значнымі групамі.






Гайнік

цёмна-чырвоны

Дремлик тёмно-красный

Epipactis atrorubens

Парадак Ятрышнікакветныя (Orchidales), сямейства Ятрышнікавыя (Orchidaceae)

Статус. III катэгорыя. Еўрасібірскі барэальна-сармацкі, па паходжанні сярэднееўрапейскі прэбарэальны рэдкі від, які знікае.

Апісанне. Дэкаратыўная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 25-60 см з кароткім карэнішчам. Сцябло ў верхняй частцы буравата-фіялетавае, кароткаапушанае. Лісце падоўжанае або шырокаланцэтнае, вострае. Кветкі цёмна- ці чырванавата-пурпуровыя, з пахам ванілі, паніклыя, сабраны ў аднабаковую гронку. Губа без шпоркі, падзелена на 2 долі (пярэдняя пурпуровая, сэрцападобная). Цвіце ў чэрвені-ліпені. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае.

Месцы росту. Расце ў шыракалістых і хваёва-шыракалістых лясах. Трапляецца асобінамі або невялікімі групамі на абмежаваных плошчах.






Хамарбія

балотная

Хаммарбия болотная

Hammarbya paludosa

Парадак Ятрышнікакветныя (Orchidales), сямейства Ятрышнікавыя (Orchidaceaе)

Статус. III катэгорыя. Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. . Еуразійскі барэальна-таёжны рэліктавы від, які на Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах i астраўных участках росту.

Апісанне. Шматгадовая травяністая расліна з прадаўгавата-эліптычным клубнем, апранутым ліставымі похвамі i tohkіm карэнішчам. Сцябло вельмі тонкае, вышынёй 15-30 см, каля асновы яйкападобна патоўшчанае, з 2 (3-4) прадаўгаватымі або прадаўгавата-яйкападобнымі, тупымі або слаба завостранымі ў ніжняй частцы. Кветкі робныя, жаўтавата-зялёныя, сабраны ў прамую шмат-кветкавую гронку, роўную палове сцябла. Вонкавыя лісцікі калякветжніка большыя за ўнутраныя. Губа павернута ўверх, яйкападобная, суцэльная, крыху ўвагнутая. Плод — сухая каробачка (2-4). Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае i вегетатыўнае.

Месцы росту. Асакова-сфагнавыя балоты, забалочаныя лясы i поймы рэк, багністыя берагі азёр. Расце асобнымі экземплярамі i невялікімі групамі.

Не культывуецца.








Тайнік яйкападобны

Тайник яйцевидный

Listera ovata

Парадак Ятрышнікакветныя (Orchidales), сямейства Ятрышнікавыя (Orchidaceae)

Статус. III катэгорыя. Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных плошчах.

Еўрасібірскі таежны рэліктавы від, які знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах і астраўных месцах.



Апісанне. Шматгадовая травяністая расліна з кароткім і тоўстым карэнішчам з густа пасаджанымі шнурападобнымі каранямі і прамым, у ніжняй частцы голым, вышэй лісця залозіста апушаным сцяблом вышынёй 25-60 см. Лісце даўжынёй 6-15 см, парнае, сядзячае, супраціўнае, шырокаяйкападобнае, з сцеблаабдымнымі асновамі і бураватымі похвамі, глянцавае; на верхавінцы сцябла 1-3 маленькія рэдукаваныя лісцікі. Прыкветнікі яйкападобна-ланцэтныя, завостраныя. Кветкі дробныя, зялёныя або жоўта-зялёныя, на скручаных залозіставаласістых кветаножках, сабраныя ў шматкветкавую гронку. Лісцікі калякветніка складзены ў шлем, губа амаль да сярэдзіны надрэзана на 2 лінейна-падоўжныя лопасці, звісае ўніз. Плод - сухая каробачка, якая растрэскваецца. Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае, зрэдку - насеннае. Мае біялагічнае прыстасаванне для перакрыжаванага апылення.

Месцы росту. Сырыя лісцевыя і мяшаныя лясы, лясныя паляны, нізінныя лугі, парослыя хмызняком, ускрайкі балот і вакол крыніц. Расце асобнымі экземплярамі або невялікімі, радзей значнымі групамі.






Батрахаспермум

ружанцападобны

Батрахоспермум четковидный

Batrachospermum moniliforme Roth.

Аддзел Чырвоныя водарасці (Rhodophyta) клас Фларыдыяфіцыевыя (Florideophyceae), парадак Немаліевыя (Nemaliales), сямейства Батрахаспермавыя (Batrachospermaceae)

Статус. II катэгорыя. Адносна рэдкі від, колькасць якога хутка скарачаецца.

Значэнне ў захаванні генафонду. Асноўны пашыраны від роду, які адрозніваецца высокай ступенню полімарфізму.



Апісанне. Слаявіна ніткападобная, шматклетачная, даўжынёй 2-12 см, слізістая, жоўта- або аліўкава-шэрая, бураватая, багата разгалінаваная. Галоўная вось густа ўсаджана кальчакамі кароткіх галінак, а таксама кальчакова размешчанымі бакавымі галінкамі, якія надаюць слаявіне ружанцападобную форму. Кальчакі дыяметрам 500-1000 мкм, шара-, эліпса- або бочачкападобныя. Кальчаковыя галінкі багата разгалінаваныя, прамыя ў верхняй частцы, складзены з 6-20 клетак. Верхавінкавыя клеткі часта заканчваюцца бясколерным валаском. Паміж кальчакамі могуць узнікаць і шматлікія другасныя бакавыя галінкі, якія маскіруюць кальчаковую будову слаявіны. На кальчаковых галінках утвараюцца жаночыя (аагоніі або карпагоны) і мужчынскія (сперматангіі) рэпрадукцыйныя органы.

Аднадомны від. Полавы працэс - аагамія. Мужчынскія і жаночыя гаметы пазбаўлены жгуцікаў. Жаночыя гаметы не выходзяць у навакольнае асяроддзе, а застаюцца на расліне, мужчынскія - выкідваюцца і пасіўна пераносяцца вадой. Не культывуецца.



Месцы росту. Расце ў прэсных водах з добрай аэрацыяй: ручаях з хуткім цячэннем, рэках, крыніцах, у прыбярэжнай зоне азёр на цвёрдым субстраце (камяні, штучныя пабудовы), а таксама як эпіфіт на іншых раслінах. Трапляецца невялікімі групамі або паасобнымі экземплярамі.






Гільдэнбрандтыя рачная

Гильденбрандтия речная

Hildenbrandtia rivularis

Аддзел Чырвоныя водарасці (Rhodophyta), клас Фларыдыевыя (Florideophyceae), парадак Крыптанеміевыя (Cryptonemiales), сямейства Гільдэнбрандтыевыя (Hildenbrandtiaceae)

Статус. III катэгорыя. Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Рэліктавы від, адчувальны нават да нязначных змяненняў умоў росту. Індыкатар чыстых і праточных вод.

Апісанне. Эпілітная водарасць, утварае на паверхні субстрату плевачны шчыльнакоркавы кармінавы талом, бліжэй да перыферыі мае выгляд цёмна-чырвонай каймы. Талом акруглы, дыяметрам да 2,5 см; пры разрастанні таломы зліваюцца ў суцэльную корку таўшчынёй 50-100 мкм. Вертыкальныя ніткі простыя, рэдка дыхатамічна разгалінаваныя.

Полавы працэс невядомы. Не культывуецца. Размнажаецца вегетатыўна. Расце на камяністым субстраце ў празрыстых рэках і ручаях з хуткай плынню, у зацененых месцах.



Характар росту. Трапляецца адзінкавымі экземплярамі, радзей утварае суцэльную корку, надае цёмна-чырвоную афарбоўку субстрату.






Ворлік

звычайны

Водосбор обыкновенный

Aquilégia vulgáris

Род травяністых шматгадовых раслін сямейства казяльцовых. Лісце двойчы трайчастае на доўгіх чаранках. Кветкі вялікія са шпорцамі, сінія, фіялетавыя, радзей чырвоныя, ружовыя або белыя са шматлікімі тычынкамі. Вышыня сцябла да 80 см. Плод – зборная лістоўка, размнажаецца насеннем, цвіце ў маі-ліпені. Марозаўстойлівы, ядавіты. Расце на палянах, берагах рэк і азёр. Мясцовыя назвы: горлік, збаночкі, лілейка, міжперсніца, вадазбор.






Насток слівападобны

Носток сливовидный

Nostoc pruniforme

Аддзел Сіне-зялёныя водарасці (Cyanophyta), клас Гармагоніевыя (Hormogoniophyceae), парадак Настокавыя (Nostocales), сямейства Настокавыя (Nostocaceae)

Статус. IV катэгорыя. Адносна рэдкі від, пашырэнне якога вывучана недастаткова.

Значэнне ў захаванні генафонду. Прадстаўляе навуковы і практычны інтарэс, ужываецца ў ежу.



Апісанне. Калоніі шара- або эліпсападобныя, нагадваюць плады вінаграду ці слівы, дасягаюць велічыні курынага яйка, ярка-сіне-зялёныя, аліўкавыя да чорна-карычневых, з моцным перыдэрмам, унутры мяккія, іншы раз з цэнтральнай поласцю. Трыхомы рыхла пераплеценыя, часам радыяльна размешчаныя ад цэнтра да перыферыі, з добра прыкметнымі бясколернымі або жаўтаватымі похвамі, шырынёй 4-6 мкм, з коратка бочачкападобнымі або слаба падоўжанымі клеткамі, амаль шарападобнымі гетэрацыстамі (6-7 мкм) і спорамі (каля 10 мкм). Размнажаецца спорамі.

Месцы росту. Сажалкі і азёры (свабодна плаваюць у тоўшчы вады або збіраюцца на глеістым дне вадаёмаў, у літаральнай зоне). Калоніі трапляюцца ў асноўным невялікімі групамі.






Лабарыя

лёгачная

Лобария

легочная

Lobaria pulmonaria

Клас Сумчатыя лішайнікі (Ascolichenes) парадак Леканаральныя (Lecanorales), сямейства Лабарыевыя (Lobariaceae)

Статус. III катэгорыя. Адносна рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Рэдкі прадстаўнік немаральнага элементу ліхенафлоры Беларусі. Можа выкарыстоўвацца як араматычная расліна, у народнай медыцыне - як сродак супраць лёгачных захворванняў.

Апісанне. Слаявіна шырынёй 10-30 см, буйналопасцевая з выемчата-абрубленымі краямі лопасцей. Верхняя паверхня слаявіны карычневая, часта з зеленаватым або аліўкавым адценнем, сеткавата-рабрыстая. Ніжняя паверхня слаявіны карычняватая, з розным адценнем; выпуклыя часткі звычайна голыя, а жалабкі паміж уздуццямі пакрыты пушком і рызоідамі. Апатэцыі дыяметрам 2-5 мм, развіваюцца не часта, размяшчаюцца на рэбрах або па краях лопасцей. Слаявіна ўтрымлівае сціктавую, норсціктавую і коннарсціктавую кіслоты, ад P і K становіцца аранжавай. Размнажаецца вегетатыўна і аскаспорамі.

Месцы росту. Расце ў старых шыракалістых лясах на ствалах дубу, ясеню, грабу і іншых шыракалістых дрэў. Аддае перавагу лесу з павышанай вільготнасцю паветра. Трапляецца невялікімі групамі або адзіночнымі экземплярамі з дрэнна развітымі сегментамі слаявіны, без апатэцыяў (у стэрыльнай форме). Не культывуецца.






Пармелія сарэдыёзная

Меланелия соредиозная,

Пармелия соредиозная

Parmelia sorediosa

Клас Сумчатыя лішайнікі (Ascolichenes), парадак Леканаральныя (Lecanorales), сямейства Пармеліевыя (Parmeliaceae)

Статус. III катэгорыя. Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных плошчах. Рэлікт арктычнага перыяду галацэну.

Апісанне. Слаявіна разеткападобная, дыяметрам да 3-4 см, даволі шчыльна прымацаваная да субстрату, часта зліваецца з суседняй слаявінай. Лопасці вузкія, шырынёй да 0,5 мм, малагалінастыя, з вострымі або акруглымі пазухамі. Верхняя паверхня слаявіны карычнева-чорная або аліўкава-карычневая, матавая або бліскучая, з рассеянымі белымі, больш або менш плоскімі акруглымі саралямі; ніжняя - чорная або чорна-карычневая, з кароткімі, рассеянымі рызінамі. Апатэцыі трапляюцца вельмі рэдка. Ад K, KC, N колер кары слаявіны і асяродка не мяняецца. Утрымлівае перлатавую і стэнаспоравую кіслоты. Размнажаецца вегетатыўна (сарэдыямі).

Месцы росту. Гранітныя валуны і іншыя камяністыя субстраты, якія ўтрымліваюць крэмень. Трапляецца асобнымі разеткамі, радзей утварае суцэльнае покрыва. Не культывуецца.






Гіпатрахіна адагнутая,

Пармелія адагнутая

Гипотрахина отогнутая,

Пармелия отогнутая

Hypotrachyna revoluta

Parmelia revoluta

Клас Сумчатыя лішайнікі (Ascolichenes), парадак Леканаральныя (Lecanorales), сямейства Пармеліевыя (Parmeliaceae)

Статус. II катэгорыя. Адносна рэдкі від, колькасць якога скарачаецца. Рэліктавы від субакіянічнай флоры трацічнага перыяду. Арэал рэзка скарачаецца і від знікае ў многіх краінах Цэнтральнай Эўропы.

Апісанне. Слаявіна ліставатая, часта з дрэнна развітымі сегментамі, невыразна разеткападобная, дыяметрам 4-10 см, амаль скурыстая. Лопасці шырынёй 3-6 мм, часта плоскія або ўвагнутыя, узыходныя, на канцах загінаюцца ўніз. Верхняя паверхня слаявіны свінцова-шэрая, больш цёмная ў цэнтры, з сарэдыямі; ніжняя - ад бурага да амаль чорнага колеру, па перыферыі бледна-жоўта-карычневая, бліскучая, з густымі чорнымі рызінамі, якія не даходзяць да краёў лопасцей. Саралі цёмна-шэрыя, карычневыя або аліўкавыя, галоўчатыя. Апатэцыі трапляюцца вельмі рэдка. Кара слаявіны ад K заўсёды жаўцее; ад C і KC чырванее, ад P жаўцее. Утрымлівае атранарын і гірафоравую кіслату. Размнажаецца вегетатыўна (сарэдыямі). Не культывуецца.

Месцы росту. Расце на старых замшэлых ствалах вольхі чорнай, радзей на іншых лісцевых дрэвах у старых і забалочаных чорнаальховых лясах. Трапляецца невялікімі групамі або асобнымі экземплярамі.






Хара грубая

Хара грубая

Chara rudis

Аддзел Харавыя водарасці (Charophyta), клас Харафіцыевыя (Charophyceae), парадак Харавыя (Charales), сямейства Харавыя (Characeae)

Статус. IV катэгорыя. Адносна рэдкі від, пашырэнне якога вывучана недастаткова. Актыўна ўдзельнічае ў біялагічнай ачыстцы і фармаванні якасці вады. Выкарыстоўваецца ў лячэбных мэтах. Зараснікі хары - месца нерасцілішча рыб, месцазнаходжанне лічынак насякомых і іншых беспазваночных жывёл, субстрат для перыфітону. Аб'ект лабараторных даследаванняў.

Апісанне. Слаявіна (талом) вышынёй 10-50 см, падзелена на вузлы і міжвузеллі накшталт сцябла, лісця і каранёў, з добра развітай правільна двухпалоснай карой. Да дна прымацоўваецца рызоідамі. Звычайна белавата-зялёная. Сцябло моцнае, да 1,2 мм у дыяметры, з добра развітымі каўбасападобнымі, на канцы звужанымі, пераважна парнымі, коравымі шыпамі, размешчанымі вертыкальна адзін над другім. Кальчакі складаюцца з 6-11 так званых лісцікаў з прыліснікамі, якія ўтвараюць двухрадковы венчык, па 2 пары на кожны ліст, звычайна даўжэйшы за шыпы. Ааспоры цёмна-карычневыя, рабрыстыя, з кіпцюрыкамі або кошыкам каля асновы. Антэрыдыі драбнейшыя за аагоніі і апярэджваюць іх у развіцці. Аднадомная расліна. Размнажаецца вегетатыўна - укараненнем бакавых парасткаў слаявіны з іх далейшым адчляненнем ад мацярынскай расліны, а таксама з дапамогай клубеньчыкаў, якія ўтвараюцца на рызоідах або на паглыбленых у грунт ніжніх частках сцябла. Не культывуецца.

Месцы росту. Расце невялікімі групамі ў чыстай асацыяцыі або разам з іншымі харавымі водарасцямі і вышэйшымі воднымі раслінамі.






Нітэлопсіс прытуплены

Нителлопсис притупленный

Nitellopsis obtusa

Аддзел Харавыя водарасці (Charophyta), клас Харафіцыевыя (Charophyceae), парадак Харавыя (Charales), сямейства Нітэлопсіевыя (Nitellopsidaceae)

Статус. IV катэгорыя. Адносна рэдкі, недастаткова вывучаны від.

Адзіны прадстаўнік роду з нязначнай марфалагічнай зменлівасцю. Адчувальны да забруджвання асяроддзя (індыкатарны). Аб'ект лабараторных даследаванняў.



Апісанне. Водарасць знешнім выглядам нагадвае хвошч, але больш далікатная. Маладая расліна светла-, цёмна-зялёная, потым сіне-зялёная. Механічна лёгка разбураецца, пры гэтым шматлікія дыскападобныя хларапласты лёгка выходзяць з клетак у ваду і яна становіцца ярка-зялёнай. Можа дасягаць вышыні 1 м пры дыяметры да 2 м. Талом складзены з ніткападобных парасткаў: асноўнага («сцябло») і бакавых («лісце»), якія маюць членіста-кальчаковую будову; без кары, з коранепадобнымі рызоідамі. Міжвузелле - адна шмат'ядравая клетка даўжынёй 0,2-20 см. Кальчакі з вельмі доўгага «лісця» (5-7 штук), якое мала адрозніваецца ад «сцябла». «Лісце» з 2-3 членікаў з рудыментарнымі прыліснікамі, ад кожнага членіка адыходзяць 1-3 «лісцікі». На ніжніх частках «сцябла» з вузлоў, паглыбленых у глей, утвараюцца зорчатай формы клубеньчыкі.

Двухдомная расліна. Характэрна вялікая здольнасць да вегетатыўнага размнажэння клубеньчыкамі, якія пасля перазімоўкі прарастаюць новымі парасткамі. У звычайных умовах адналетнік, на значнай глыбіні і пры мяккай зіме можа стаць двухлетнікам.



Месцы росту. Расце пераважна на глыбіні да 30 м у прэсных стаячых або слаба праточных вадаёмах. У азёрах Нарач і Мястра, як правіла, заканчвае глыбінную зону зарастання макрафітаў, часта разам з іншымі раслінамі. Трапляецца групамі, месцамі з тэндэнцыяй да змяншэння займаемых плошчаў. Не культывуецца.






Кладофара эгаграпільная

Кладофора шаровидная, Эгагропила

Cladophora aegagropila

Аддзел Зялёныя водарасці (Chlorophyta), клас Сіфонакладавыя (Siphonocladophyceae), парадак Кладафоравыя (Cladophorales), сямейства Кладафоравыя (Cladophoraceae)

Статус. IV катэгорыя. Недастаткова вывучаны від, колькасць якога хутка скарачаецца. Дэкаратыўная расліна для акварыумаў.

Апісанне. Каланіяльная цёмна-зялёная ніткаватая водарасць, свабодна плавае ці прымацаваная, мае выгляд дзярнінак, цвёрдых навобмацак. Плывучыя «дзярнінкі» пераважна шарападобныя, ад некалькіх да 21 см у дыяметры, больш шчыльныя звонку і рыхлыя ўнутры, складаюцца са шматлікіх радыяльна размешчаных таломаў. У прымацаваных форм «дзярнінкі» звычайна шчыльныя, падушкападобныя або ў выглядзе суцэльных «дываноў». Талом вельмі галінасты, кожная клетка можа даць да 4 галінак, рызоіды каралападобныя, ад якіх могуць узнікаць новыя парасткі. Абалонка ў клетак асноўнай восі тоўстая - да 20 мкм, у клетак канечных галінак - 2,5-8 мкм; гэта надае ўсёй расліне цвёрдасць.

Асаблівасці біялогіі. Рост клетак апікальны (верхавінкавы) і інтэркалярны (уставачны). Размнажэнне выключна вегетатыўнае фрагментацыяй талома, іншы раз апланаспорамі і зааспорамі.



Месцы росту. Расце ў прэсных або (вельмі рэдка) у саланаватых азёрах. Культывуецца акварыумістамі. Трапляецца асобнымі калоніямі ў невялікай колькасці.






Касач сібірскі

Касатик

сибирский

Iris sibirica

Парадак Касачакветныя (Iridales), сямейства Касачовыя (Iridaceae)

Статус. III катэгорыя. Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Эўрасібірскі барэальны від з высокімі дэкаратыўнымі якасцямі.

Апісанне. Шматгадовая травяністая расліна з моцным, негалінастым голым кветаносам вышынёй да 80 см і паўзучым карэнішчам. Парасткі каля асновы з бурымі валокнамі - рэшткамі адмерлых лісцевых похваў. Прыкаранёвае лісце доўгае, вузкае, лінейнае, значна карацейшае за кветанос. 3 сцябловыя лісты невялікія, абдымаюць сцябло. Кветкі буйныя, з кароткай трубкай, сінія, без паху, па 2-3 на кветаносе. Плод - падоўжная, тупа завостраная трохгранная каробачка са слаба выразным носікам. Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Месцы росту. Ускрайкі шыракалістых, драбналістых і мяшаных лясоў, лясныя і поймавыя лугі, ускрайкі балот, парослыя хмызняком, берагі вадаёмаў і канаў. Характар росту. Расце невялікімі групамі і адзінкавымі экземплярамі на абмежаваных плошчах. Зрэдку ў поймах утварае значныя зараснікі.






Лілея кучаравая (царскія кучары)

Лилия царские кудри

Lilium martagon

Парадак Лілеякветныя (Liliales), сямейства Лілейныя (Liliaceae)

Статус. IV катэгорыя. Рэдкі, недастаткова вывучаны від, колькасць і стан якога выклікаюць трывогу.

Значэнне ў захаванні генафонду. Эўрасібірскі рэліктавы від, які знаходзіцца ў Беларусі на паўночнай мяжы арэала [1]. Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і тэхнічная (фарбавальная) расліна.



Апісанне. Шматгадовая расліна з залаціста-жоўтай лускаватай цыбулінай і прамым голым аблісцелым сцяблом вышынёй 30-80 см. Лісце шырокаланцэтнае, з абодвух канцоў звужана, у сярэдняй частцы сцябла сабрана ў кальчакі, у верхняй - чаргаванае. Кветкі даволі буйныя, брудна-ружовыя з цёмнымі плямамі, паніклыя, сабраны ў рэдкую гронку. Калякветнік з 6 прадаўгаватых, тупых, дугападобна адагнутых назад лісцікаў. Плод - шасцігранная шматнасенная зваротнаяйкападобная каробачка. Цвіце ў канцы чэрвеня-ліпені, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Месцы росту. Шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы, радзей саснякі і ельнікі з ляшчынай у падлеску. Расце невялікімі групамі або асобнымі экземплярамі на абмежаваных плошчах.






Першацвет высокі

Первоцвет высокий Примула высокая

Primula elatior

Парадак Першакветныя (Primulales), сямейства Першакветныя (Primulaceae)

Статус. I катэгорыя. Вельмі рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Сярэднеэўрапейскі горны рэліктавы від, які ў Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала. Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.



Апісанне. Шматгадовая травяністая бессцябловая расліна з разеткай прыкаранёвага лісця і прамастойным кветаносам вышынёй 15-25 см. Суквецце парасонападобнае, з 5-10 кветак з светла-жоўтым венчыкам, які мае плоскі адгіб, роўны з трубкай. Плод - каробачка. Цвіце ў канцы красавіка - пачатку траўня. Пладаносіць у траўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (парасткамі карэнішча).

Месцы росту. Лугавіны з часовым празмерным увільгатненнем і каля крыніц. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі.






Цыбуля мядзведжая, Чарамша

Лук медвежий, Черемша

Allium ursinum

Парадак Лілеякветныя (Liliales), сямейства Цыбулевыя (Alliaceae)

Статус. II катэгорыя. Рэдкі від, колькасць якога хутка скарачаецца.

Значэнне ў захаванні генафонду. Сярэднеэўрапейскі немаральны рэліктавы від, які ў Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала [1]. Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і харчовая расліна.



Апісанне. Шматгадовая травяністая расліна з адзінкавай вузкай белай цыбулінай і трохгранным кветаносам вышынёй 15-40 см. Лісце шырокае, з ланцэтнай або падоўжна-ланцэтнай пласцінкай, паступова звужанай у чаранок. Кветкі белыя, накшталт зорачак, з 6 завостранымі пялёсткамі, сабраны ў паўшарападобны густы парасонік. Плод - шарападобная трохгранная каробачка. Насенне чорнае. Эфемероід. Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. У канцы ліпеня заканчвае вегетацыю. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Месцы росту. Шыракалістыя і шыракаліста-хваёвыя лясы ў далінах невялікіх ручаёў і рэчак, сярод балот, поймавыя дубравы і чорнаалешнікі, забалочаныя беразнякі. Расце вялікімі групамі, зрэдку ўтварае суцэльныя зараснікі на плошчы да некалькіх гектараў.






Бяроза

карлікавая

Береза

карликовая

Betula nana

Парадак Бярозакветныя (Betulales), сямейства Бярозавыя (Betulaceae)

Статус. III катэгорыя. Вельмі рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных плошчах.

Значэнне ў захаванні генафонду. Еўрасібірскі арктабарэальны рэліктавы від, які знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за паўднёва-заходняй мяжой арэала [1, 2].



Апісанне. Нізкарослы моцна разгалінаваны куст вышынёй 1-1,5 м, з цёмна-карычневымі галінкамі, якія сцелюцца або ўзыходзяць. Маладыя галінкі апушаныя, з залозістымі бародаўкамі, пазней амаль голыя. Лісце даўжынёй 0,5-1,5 і шырынёй 1-2 см, шматлікае, дробнае, шырокаклінападобнае, пупышка- або сэрцападобнае, з тупаватай верхавінкай, па краі тупазубчастае, з 2-4 жылкамі на кожнай старонцы, зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, знізу светла-зялёнае, зрэдку апушанае, або голае. Кветкі аднаполыя, у тычынкавых і песцікавых каташках. Тычынкавыя каташкі цвёрдыя, тырчаць уверх, песцікавыя - на кароткіх ножках. Плод - эліпса- або яйкападобныя арэшкі з вузкімі крыльцамі. Цвіце ў красавіку - пачатку траўня, пладаносіць у траўні-чэрвені. Размнажаецца ў асноўным вегетатыўна, іншы раз насеннем (у некаторыя гады зусім не пладаносіць).

Месцы росту. Аблесеныя і бязлесныя тарфяныя сфагнавыя балоты вярховага і пераходнага тыпаў, звычайна на берагах балотных азёр і на ключавінах з доступам мінеральнага жыўлення. Утварае невялікія зараснікі або расце асобнымі групамі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка