1
|
“мужам сваім раздаваў гарады. Таму-Полацк, таму Растоў, другому- Белвозера”
|
Рурык .Напісана ў “Аповесці мінулых..” пад 862 годам
|
2
|
Бацька, ты тут не адзін
|
Ізяслаў Уладзіміравіч
|
3
|
Скокнуў воўкам хутка да Нямігі з Дудутак
|
Ўсяслаў Чарадзей
|
4
|
Ты бацьку майго забіў і княства ягонае захапіў
|
Рагнеда
|
5
|
Аб ім у “Жыціі “ гаворыцца:”Сын заможных бацькоў, ен не любіў аднак багаццяі тленнай славы гэтага сусвету, але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”
|
Кірыла Тураўскі
|
6
|
“Не чужой якою моваю, а сваей уласнай правы пісаные маем”
|
Леў Сапега
|
7
|
“У нас няма дваран, у нас усе роўныя”
|
К.Каліноўскі
|
8
|
“Людзі , ідзе зроділіся і ускормлены суть по Бозе , к тому месту велікую ласку імають”
|
Ф. Скарына
|
9
|
Не пакідайце ж мовы нашай Беларускай, каб не ўмерлі
|
Ф. Багушевіч
|
10
|
Бывай здаровы . мужыцкі народзе. Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе і часам спамяні пра Яську твайго, што загінуў за праўду для дабра твайго”
|
К.Каліноўскі
|
11
|
Я даручаю свйму сябру Томасу Джеферсану цалкам выкарыстаць гэту маемасць на выкуп неграў .. на дараванне ім свабоды ад майго імя
|
Т. Касцюшка
|
12
|
Для каго ж селянін халоп халопам, для мяне ж вяльможным.Бо калі сялян мець не буду,тады і сам яснавяльможным панам не буду
|
Сапега
|
13
|
Партызаны. Партызаны, беларускія сыны. ..Рэжце гітлерцаў паганых, каб не ўскрэслі век яны
|
Купала
|
14
|
Наша мова для нас с вятая, бо яна нам Богам даная, як і іншым добрым людзяям
|
Багушэвіч
|
15
|
Польска квітнеет лацінаю, літва квітнеет русчызнаю,без той в Польшче не пробудзеш, без сей в Літве блазном будзеш
|
Пашкевіч
|
16
|
“Ен не піў не віна не піва, меў розум вялікі і падпарадкаваў многія землі. Скрытна рыхтаваў свае паходы , ваяваў не столькі колькасцю, сколькі ўменнем”
|
Альгерд
|
17
|
“Калі ен княжыў у зямлі літоўскай, пачаў збіраць сваіх братоў і пляменнікаў, а іншых выгнаў і пачаў княжыць адзін ва ўсей зямлі літоўскай”
|
Войшалк
|
18
|
“Прія веру сваю з Вастока со многімі своімі баяры”
|
Міндоўг
|
19
|
Хутчэй жалеза ператворыцца ў воск і вада ў сталь, чым я вярну назад свае слова”
|
Гедымін
|
20
|
Княжа маскоўскі, памятай, што дзіда літоўская стаяла ля сцен Масквы
Русь павінна належыць Літве
|
Альгерд
|
21
|
“ Аб Жыгімонце першым салодкая памяць. Ен ляхаў з іх хітрасцю вельмі не любіў,Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў”
|
Прамова Мялешкі
|
22
|
Дазваляецца набываць маенткі і валодаць імі паляку у Літве , ліцвіну ў Польшчы
|
Акт Люблінскай уніі
|
23
|
“кожны трэці сойм павінен збірацца ў Вкл , у горадзе Гродна”
|
Пастанова Сойма 1673 года
|
24
|
У тым княстве Літоўскім.. званняў духоўных і свецкіх. Гарадоў, двароў, старостваў, пасадаў, ніякім чужаземцам і замежнікам даваць не маем ”
|
Статут 1588
|
25
|
Прыйдзе час, паны-палякі да дзвярэй не патрапяць, праз вокны іх выкідваць будзем
|
Януш Радзівіл
|
26
|
Георгій адзін з добрапамятных мужоў мінулага стагоддзя
|
Пушкін пра Георгія Канісскага
|
27
|
Не дай бог ляху быць каралем. Выража Літву і тым больш Русь
|
Філон Кміта- Чарнабыльскі
|
28
|
Не ужываць польскія, або іныя пісьма , а развіваць адукацыю на роднай мове
|
Васіль Цяпінскі
|
29
|
Прыгоннае права есць зло, але дакранацца да яго было б справай яшчэ больш згубнай
|
Мікалай І
|
30
|
Лепш знішчыць прыгоннае права зверху, чым чакаць, калі яно само пачнецца знішчацца знізу
|
Аляксандр ІІ
|
31
|
Разведваць пра усялякія злоўжыванні ўлады і маўклівым уціску абывацеляў
|
Павел І
|
32
|
Слава пераможаным
|
Кацярына ІІ
|
33
|
Бог жалеза стварыў не для таго, каб з яго рабіць мячы і дзіды, а для таго . каб выкоўваць косы, сярпы ды лемехі
|
Крышкоўскі
|
34
|
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарах залетных агня
|
Багдановіч
|
35
|
На беларускай мове, якую называюць расійскай або літоўскай, размаўляе каля дзесяці мільенаў чалавек, гэта самая багатая і самая чыстая гаворка.. У перыяд незалежнай Літвы вялікія князі літоўскія карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі
|
Міцкевіч
|
36
|
Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі. Так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе і над людзмі збыткуе, а другі бедны, паншчыну служыць або аброкі ў казну плаціць? Мужыкі не павінны плаціць чыншу панам ані аброку ў казну за зямлю, бо гэта зямля да нас належыць
|
Каліноўскі
|
37
|
Розум- цудоўны дар боскі, дзякуючы якому мы адрозніваемся ад жывел
|
Намыслоўскі
|
38
|
О, загрыміць наша праўда як маланка пераляціць па свеце! Мы можам не толькі карміць сваей праўдай, но яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўдзе
|
Каліноўскі
|
39
|
Сё сам маю, не веру у Бога. Не жадаю яго неба, не баюся пекла.. не прызнаю боскі суд.. Я не турбуюся аб лесе свайго цела, а тым больш душы. Яна памерла разам са мной
|
Бекеш
|
40
|
Я перакананы, што калі б з часу далучэння да Расіі забраных польскіх зямельбыла з іх утворана адна правінцыя, захавана імя Літвы і пакінуты яе даўнія правы, і калі б з яе быў створаны асобны край са сваім кіраўніцтвам то тады іншаземны ўплыў пранікнуў бы туды з цяжкасцю
|
Агінскі ( план аўтаноміі ВКЛ у складзе Расіі)
|
41
|
Не думайце, што мы хочам служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. Не, ніколі не. Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджанаму народу
|
Наша ніва
|
42
|
Мова наша есць такая ж людская і панская як французская ці іншая я кая.Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людзям
|
Багушэвіч
|
43
|
Возьмемся . дзецюкі , за рукі і дзяржэмся разам. Мужык пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і у нікога ласкі прасіць не будзе..
|
Каліноўскі
|
44
|
И была сеча жорсткая і многія пагінулі
|
1067 бітва на Неміге
|
45
|
Отторгнутые возвртіх
|
Разделы Речи Посполитой
Кацярына ІІ
|
46
|
Ты з Банакам ўпраўляйся сам, а мы і дома маем што рабіць
|
1129 пачалося “візантыйскае выгнанне”
|
47
|
У рэках тут мноства асятроў і іншых вялікіх рыб. З гэтай прычыны многія рэкі называюцца залатымі, асабліва Прыпяць
|
Міхалон Ліцвін шляхціц
|
48
|
Рада Вялікага княства Літоўскага, дзе вырашаюцца самыя важныя справы, складаецца з біскупа, ваяводы і кашталяна віленскіх, ваяводы і кашталяна трокскіх
|
Марцін Кромер
|
49
|
Каб яны узялі сабе на княства яго сярэдняга сына- каралевіча Аляксандра
|
Казімір ( у “Хроніцы Быхаўца)
|
50
|
Адно не толькі наша вотчына тыя гарады і воласці, што цяпер занамі. І ўся зямля Руская, Кіеў і Смаленск ды іншыя гарады з Божай волі , са старыны ад нашых прбацькоў- наша вотчына
|
Іван ІІІ
|
51
|
А быў той князь вельмі прыгожы, твары белай, ягод румляных, усок ўе толькі засеваўся
|
Князь ВКЛ Аляксандр
|
52
|
І ўторгнуліся і ўварваліся татарве крымскія ў нашы краі, і не было ім папушчэннем божым заслоны, і рассыпаліся яны там і там. О , гора вялікае. Гналі на арканах напаўголых людзей , жанчын з сінякамі на грудзях
|
З кнігі Ў Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
|
53
|
І было іх многа, якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца
|
Мацей Стрыйкоўскі
|
54
|
Той век залатым мне бачыцца ад цяперашняга веку
|
Федар Еўлашоўскі
|
55
|
З прычыны існавання немалой розніцы ў адносінах веры хрысціянскай хочам папярэдзіць, каб з-за гэтага паміж людзьмі сутычак вялікіх не пачалося.. мы з’яўляемся рознымі па веры, будзем мір паміж сабой захоўваць
|
ІІІ Статут ВКЛ , зацвярджаў свабоду веравызнання
|
56
|
Соймы нашы праходзяць інакш, чым у Польўчы. Мы запрашаем шляхту на соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем
|
Гаштольд
|
57
|
Наісвятлейшы, міласцевійшы кароль. Як гэта ўсё балюча немагчыма выказаць словамі.Мы Айчыну нашу, якую крывёю і жыццямі захавалі абаранялі тут столькі, колькі маглі. Але тое, што мы не здолелі завершыць гэту абарону, дык няхай гэта будзе прыпісана перашкодам , лёсу і часу. Нам даводзіцца ўступіць
|
Хадкевіч Жыгімонту ІІ пра Люблінскую унію
|
58
|
Прэч Жыгімонта- караля. Таго і да людзей няма чаго прылічыць, бо Падляшша І Валынь нашыя згубіў, ляхам патураючы
|
Прамова Мялешкі пра Люблінскую унію
|
59
|
Тады падайцеся ва ўсім палякам, адмоўцеся ад літоўскай пячаткі, маршальскага жэзла і булавы.. Ці загінуць, ці дабіцца таго, каб ліцвін быў віленскім біскупам
|
Сапега Леў
|
60
|
Хіба можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі
|
Якуб з Калінаўкі
|
61
|
Простага стану чалавек, не атрымаўшы раней ад нас шляхецкіх вольнасцей, маёнткаў і зямель, ніякім звычаем займець, а не купляю сваеё трымаць не можа
|
ІІІ Статут ВКЛ аб запрыгоньванні
|
62
|
Унія, а за ёй усё святое веравызнанне каталіцкае прыйдуць на усход са Львова і Луцка, з Вільні і Полацка
|
Езуіт Антоніо Пасевіч
|
63
|
Мы задумалі з Божай ласкі злучыцца, як гэта было раней, з браццяю нашай рымлянамі пад адным вярхоўным пастырамІ мы будзем клапаціцца аб прывядзенні іншага нашага духавенства і ўсяго народа да таго ж злучэння
|
Іпацій Пацей і Кірыла Тарлецкі аб Берасцейскай царкоўнай уніі
|
64
|
Здаецца лепш і карысней было б для грамадства разарваць з гэтай няўрымслівай саюзніцай, бо мы ніколі ў Айчыне сваёй не мелі такіх звадак, якія нарадзіла добрапрыстойная унія
|
Сапега Ісафату Кунцэвічу- полацкаму епіскапу
|
65
|
Кажаце, што вы вольныя тапіць неуніятаў і секчы ім галовы. НЕ не так трэба абыходзіцца з імі..
|
Сапега Ісафату Кунцэвічу- полацкаму епіскапу
|
66
|
У тым горадзе чатыры кляштары: езуіцкі, дамініканскі, бернардзінскі, апошні не ўспомніў, а іншыя цэрквы- усе уніяцкія
|
Барыс Куракін пра Віцебск
|
67
|
Прыбыў нейкі вельмі вучоны малады чалавек, доктар мастацтваў, бедны Родам з надзвычай далекіх краёў, каб узвялічыць славу і бляск Падуі
… Атрымаў аднадушнае ўхваленне ўсіх прысутных і было прызнана. Што ён мае дастатковыя веды ў галіне медыцыны
|
Пра Скарыну
|
68
|
Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне люстра нашага жыцця, лекі для душы У добрых кнігах схавана мудрасць, бо моц каштоўнага камення, золата ў змлі, ядро ў арэху
|
Скарына
|
69
|
Без мудрасці і добрыхзвычаяў нельга пачціва жыць людзям на зямлі
|
Скарына
|
70
|
Каб людзі всякого труженія і скарбов для посполітного доброго і для отчізны своей не лютовалі
|
Скарына
|
71
|
Закрынічыла тут жыццё
|
Максім Багдановіч пра духоўную атмасферу 16- першай паловы 17 ст
|
72
|
Так у панцырах,шлемах фанабэрлівыя тэўтонцы
Падалі стрэламі бітыя
|
Ян Вісліцкі “Прусская вайна”
|
73
|
Па сёлах і вёсках з’явіліся старцы- лірнікі, што апавядалі народу пра яго нядолю, пабеды казакаў і скорую гібель паноў. З вескі ў веску перадаваліся лісты Хмяльніцкака.. Дык народ слухаў.. збіраўся, радзіўся , браў тапор , касу ці рагаціну і ішоў ў лес , злучацца з дружынамі
|
В Ластоўскі “Кароткая гісторыя беларусі”
|
74
|
Ні у якіх землях не было такога кравапраліцця, не правіла баль такая тыранія, якую спазнала цяпер захлынутая плачам Польшча
|
Ружкоўскі пра пачатак разбуральнага веку
|
75
|
Пад царскую руку не толькі чэрнь, але і чыну рыцарскага людзей многа абарачваецца
|
Януш Радзівіл каралюЯну Казіміру
|
76
|
Места воеваць , села і деревні і хлеб і сено, і всякіе кормы жечь, а людзей побівать і в полон імать, і во всем без остатку разорять
|
Царь Алексей Міхайловіч
|
77
|
“Я ж такі пан, ашто табе трэба яшчэ
такім стаць”, гаварыў ен Станіславу Панятоўскаму- каралю РП.
|
Кароль Радзівіл- “Пане Коханку” , яго параўноўваюць з Мюнхаузенам і Дон Кіхотам.
|
78
|
“Хутчэй рассяку сябе на кавалкі, чым дапушчу увядзення права большасці”.
|
Радзівіл Рыбанька
|
79
|
“ Ідзіце на пагібель і вечную ганьбу, тапчэце гэтыя грудзі, што выстаўлены за ваш гонар і вашу вольнасць”
|
Сойм 1773 г згадзіўся з падзелам РП. На пачатку сойму мужную пазіцыю занялі паслы ВКЛ Рэйтан, Багушэвіч, Корсак. 38 гадзін не пакідаў Рэйтан пасольскай ізбы
|
80
|
“Воля, роўнасць, незалежнасць”.
|
Лозунгам паўстання 1794 г стаў
|
81
|
“Слава побежденным”
|
такія словы сказала Кацярына ІІ у дачыненні удзельнікаў паўстання. Т Касцюшки
|