Музей як дзейсны рэсурс для арганізацыі даследчай і праектнай працы ў школе




Дата канвертавання21.10.2017
Памер116.34 Kb.
Намінацыя:

“Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура”



Музей

як дзейсны рэсурс

для арганізацыі даследчай

і праектнай працы ў школе

( матэрыялы з досведу )


Аўтар работы:


Скарына Галіна Васільеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Месца працы,

хатні адрас, e-мэйл,

кантактны тэлефон :

ДУА “Гімназія г. Белаазёрска”

225215, вул. Леніна, 29, кв. 45,

Брэсцкая вобл., Бярозаўскі р-н,

г. Белаазёрск



Skaryna2004@mail.ru,

т. 3187117 (МТС)

Мэтавая аўдыторыя, для якой прапануецца матэрыял
Настаўнікі , кіраўнікі гурткоў, вучні старэйшых класаў, якія цікавяцца краязнаўствам, займаюцца вывучэннем гісторыі роднага краю,

даследчыцкай дзейнасцю.


Важнай часткай грамадзянскай адукацыі з’яўляецца выхаванне асобы, адаптаванай да складаных жыццёвых рэалій. Для дасягнення гэтай мэты трэба, каб дзіця на працягу навучання ў школе не толькі ўбірала і дэманстравала назапашаныя веды, але развівала ініцыятыву, самастойнасць, імкненне да самарэлізацыі і самапазнання. На мой погляд, менавіта ўдзел у праектнай дзейнасці, работу над даследаваннем можна лічыць адным з найважнейшым фактараў развіцця і станаўлення асобы навучэнца. Гэтакі від працы дазваляе развіваць навыкі пастаноўкі мэтаў і арганізацыі іх дасягнення, вучыць арганізоўваць планаванне, фармуляваць высновы, выступаць з вынікам свайго даследавання. Таму кіраўніцтва даследчай і праектнай дзейнасцю – адзін з важнейшых накірункаў працы сучаснага настаўніка. Але сённяшні настаўнік не надта падрыхтаваны да заняткаў такога кшталту. Тым больш, што арганізацыя падобнай дзейнасці вымагае ад настаўніка і рознабаковых ведаў , і высілкаў для пошукаў тэмы працы, абдумвання этапаў здзяйснення намечаных планаў ды і самога планавання, пошукаў сярод вучняў сваіх аднадумцаў і проста зацікаўленых асобаў, а потым праз іх -- далучэнне да працы як мага большай колькасці дзяцей. Праца над навуковым даследваннем ці праектам – гэта сумеснае шчыраванне настаўніка і вучня. Таму, мяркую, што сціплы досвед, назапашаны намі, можа быць карысны як настаўнікам, так і вучням.

Добрым рэсурсам для вядзення даследавання па самай разнастайнай тэматыцы з’яўляецца краязнаўчы музей. У сценах нашай гімназіі працуе музей “Лянок”. Мэта дзейнасці – знаёміць наведвальнікаў з працэсам апрацоўкі лёну, вырабу нітак і тканіны, з прадметамі матэрыяльнай і духоўнай культуры нашых землякоў. Вельмі важна, каб чалавек ужо з малых гадоў адчуваў і ўсведамляў сябе носьбітам і спадкаемцам мясцовых традыцый, якія складаліся на працягу стагоддзяў. Таму праз пошукавую работу, праз навукова-даследчую дзейнасць на базе музея, праз наладжванне выстаў і інш. мерапрыемстваў стараемся накіраваць і арганізаваць імкненне школьнікаў да самапазнання, дапамагчы ім атрымаць па магчымасці поўныя веды аб мясцовасці, дзе яны нарадзіліся і жывуць, вызначыць адметнасць і самабытнасць культурнага асяроддзя, паказаць значнасць яго для нацыянальнай і агульначалавечай культуры, выхаваць адказнасць за захаванне гістарычнай памяці.

Увазе шаноўнага журы аўтар прапануе не апісанне арганізацыі і падрыхтоўкі навукова-даследчай працы, праектаў, а ўжо падрыхтаваны матэрыял, вынік. Думаецца, што такога плану досвед будзе больш карысным для калегаў-настаўнікаў, якія маюць музеі, арганізуюць збор і вывучэнне спадчыны сваіх продкаў, імкнуцца яго захаваць, і тым зацікаўленым асобам, што спрабуюць свае сілы ў падобных формах працы.
Структура прадстаўленага на конкурс матэрыялу

Праца пададзена ў сямі папках. Кожная папка змяшчае файлы, якія ілюструюць пэўны накірунак дзейнасці.



Пералік папак

Папка № 1. “Запрашаем наведаць музей “Лянок”

Папка № 2. “Заходзьце на выставу”

Папка № 3. “ Навукова-даследчыя працы”

Папка № 4. “Выдавецкая дзейнасць” ( Саміздат )

Папка № 5. “Прэзентацыі да навукова-даследчых прац”

Папка № 6. “Прыклады пераўтварэння даследчай працы ў іншыя дапаможныя матэрыялы ”

Папка № 7. “Найбольш удалыя праекты”

******************************************************************

Кожная выява папкі мае гіперссылку, якая спрацоўвае пры націску кнопкі

Ctrl і адначасовым навядзянні курсора мышкі на нумар папкі.
*********************************

*****


Беларуская культура шмат страціла за вякі сваёй многавекавой гісторыі. Тым не менш, кожны куток Беларусі яшчэ не згубіў самабытнасць і непаўторнасць, захаваў моўныя, фальклорныя, этнаграфічныя і іншыя асаблівасці. Надзвычай важна, каб чалавек ужо змалку адчаваў і ўсведамляў сябе носьбітам і спадкаемцам культурнай традыцыі, якая складвалася на працягу стагоддзяў у той ці іншай мясцовасці. А гэта магчымым стане тады, калі моладзь будзе не толькі спасцігаць гатовыя веды пра сваю зямлю, але яшчэ сур’ёзна займацца пошукавай работай, даследчыцкай працай па вывучэнні свайго краю.

У “катастрафічным” стане на сённяшні дзень знаходзіцца самы старажытны промысел людзей – ткацтва. Бо ўжо, лічы, цэлае стагоддзе чалавецтва аддае перавагу фабрычным ткацкім вырабам. Таму, каб паказаць этапы апрацоўкі лёну, працэс вырабу нітак, садзейнічаць захаванню навыку вырабу тканіны ручным спосабам, у гімназіі адкрылі музей “Лянок”.

Музей адыгрывае значную ролю ў фарміраванні светапогляду дзяцей, спрыяе выхаванню патрыятызму, усведамленню ўнікальнасці таго куточка зямлі , на якім мы жывём, бачыць, у чым яго адметнасць і самабытнасць.

Папка “Запрашаем наведаць музей “Лянок”


Папка змяшчае наступныя файлы:





  1. Кароткая характарыстыка музея “Лянок”




  1. Прэзентацыя, прысвечаная музею




*****

Краязнаўчая праца прадугледжвае не толькі збор інфармацыі ці рэчаў, але іх сістэматызацыю, аналіз, параўнанне і супастаўленне. Работы шмат, таму , вядома, прыйшло ўсведамленне , што да арганізацыі праектнай і навуковай дзейнасці варта далучыць як мага большую колькасць дзяцей. А тых, хто не зможа прыняць удзел у арганізацыі гэтакай працы, проста пазнаёміць з нашымі набыткамі.

Паколькі музей мае зусім невялічкую плошчу, то выходзім за межы музейнай экспазіцыі і даволі часта тэматычныя выставы ладзім для наведвальнікаў у кабінеце беларускай мовы і літаратуры.

Часта праз арганізацыю выстаў, наладжванне экскурсій на выставы выходзім на чарговую тэму даследчай працы ці праекта.


Папка “Запрашаем на выставу”





Папка змяшчае

ілюстрацыйны матэрыял выстаў:


  1. “Вясельны ручнік”

  2. “Малюнкі розныя і з’явы.”

  3. “Сучасная вышыванка”

  4. “Наш забыты фартушок”

  5. “Пасланні вечнасці чытаю”

( Выстава, прысвечаная арнаменту)

  1. “Прыгажосць сучаснай вышыванкі і непаўторнасць колішняй макаткі”



*****

Даследчая праца ў школе і навукова-даследчых вну мае істотнае адрозненне. Галоўны сэнс даследавання ў адукацыі выяўляецца ў тым, што яно з’яўляецца навучальным. Асноўная мэта – развіццё пазнавальнай актыўнасці дзіцяці, набыццё навыкаў самастойнага здабывання ведаў, а не здзяйсненне адкрыцця, як у “вялікай” навуцы. Таму пры арганізацыі працы задавальняе сам працэс, а не толькі вынік.

У гэтай папцы пададзены тэматыка і змест усіх тых навукова-даследчых прац, што цягам апошніх пяці гадоў былі прадстаўлены на навуковыя канферэнцыі розных узроўняў. Усе яны былі адзначаны дыпломамі рознай вартасці .

Папка “ Навукова-даследчыя працы”



У папцы размешчаны даследчыя працы


  1. “Вывучэнне працэсаў апрацоўкі лёну і ткацтва праз дзейнасць музея “Лянок”

( 2006)

  1. “Рэгіянальныя асаблівасці аздаблення ручнікоў у залежнасці ад іх выкарыстання”

( 2007)

  1. “Наш забыты фартушок: лакальныя асаблівасці вырабу, аздаблення і выкарыстання фартухоў” (2008)

  2. “Найменні флоры і фаўны ў гаворцы жыхароў вёскі Брашэвічы Драгічынскага раёна” ( 2009)

  3. “Прыдарожныя крыжы як сведкі лёсу народа” ( 2010)

  4. “Прыпеўкі Белаазёршчыны: тэматычная разнастайнасць і аўтарская адметнасць”

( 2011)


*****

Пры распрацоўцы праектнага задання, важна і распрацоўка самаго праекта, і грамадская прэзентацыя ці абарона праекта . А яшчэ абавязкова павінен быць практычны выхад: сачыненне, альбом, альманах, інсцэніроўка, навуковы даклад, літаратурная гасцёўня і г.д.

Таму кожную даследчую працу суправаджаем “ саміздатаўскім” выданнем . Работа над такім выданнем – гэта своеасаблівы мініпраект да даследавання.
Папка “Выдавецкая дзейнасць” ( Саміздат )




У папцы размешчаны наступныя выданні:


  1. “Рэгіянальны слоўнік ткацкай лексікі”

  2. “Слоўнік мовы бабулі маёй складаю”

( дыялектны слоўнік найменняў флоры і фаўны)

  1. Каталог ручнікоў музея.

  2. Каталог фартухоў музея.

  3. Альбом выяваў прыдарожных крыжоў у вёсках Белаазёрскага сельскага савета( 2010 г.)

  4. Зборнік прыпевак Белаазёршчыны “Гучы, прыпеўка”



*****


Адно з сучасных патрабаванняў да выступленняў на навукова-практычнай канферэнцыі – гэта наяўнасць прэзентацыі. Праца над прэзентацыяй – яшчэ адзін міні-праект у рамках тэмы даследавання. Гэтая папка змяшчае некаторыя з прэзентацый, якімі суправаджалі сваё выступленне ў час абароны працы перад строгім і паважаным журы.

Папка “Прэзентацыі да навукова-даследчых прац”





У папцы размешчаны прэзентацыі да даследчых прац


  1. “Наш забыты фартушок: лакальныя асаблівасці вырабу, аздаблення і выкарыстання фартухоў”

  2. “Найменні флоры і фаўны ў гаворцы жыхароў вёскі Брашэвічы Драгічынскага раёна”

  3. “Прыпеўкі Белаазёршчыны: тэматычная разнастайнасць і кампазіцыйная адметнасць”

  4. “Прыдарожныя крыжы як сведкі лёсу народа”

*****


Вельмі важна, каб набыты матэрыял не ляжаў мёртвым грузам, а актыўна выкарыстоўваўся і самымі навучэнцамі, і настаўнікамі ў навучальным і выхаваўчым працэсе. Сабраны намі досвед паспрыяў стварэнню новых метадычных напрацовак , якімі карыстаюцца настаўнікі гімназіі пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, вучнямі пры падрыхтоўцы паведамленняў, дакладаў, мною для падрыхтоўкі зместу экскурсій, буклетаў і інш.






У гэтай папцы размяшчаны прыклады дапаможных матэрыялаў , створаных на аснове навукова-даследчых прац


  1. Распрацоўка вуснага часопіса. “Прыдарожныя крыжы як сведкі лёсу народа”.

  2. Прэзентацыя да вуснага часопіса

  3. Змест экскурсіі для выставы

“Наш забыты фартушок”

  1. Буклет да экскурсіі “Бабулін куфар: ручнікі”



*****


Музей выступае дзейсным рэсурсам не толькі для арганізацыі вялікіх і малых праектаў, але і для падрыхтоўкі прац , каб браць ўдзел ў вельмі шматлікіх конкурсах розных узроўняў. Яны запаланілі школу.

Прадстаўляем спіс найбольш удалых і выніковых, якія былі адзначаны ўзнагародамі.


*****

2010 г. – Дыплом першай ступені ў рэспубліканскім конкурсе “Праваслаўныя святыні беларускага народа”.

2008г. -- Грамата за першае месца ў конкурсе інфармацыйна-даведачных буклетаў па гісторыі, краязнаўству, этнаграфіі ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (Брэсцкі аблвыканкам Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Брэсцкі абласны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій” )

2007г. -- Дыплом 3-й ступені упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за актыўную краязнаўчую працу ў абласным конкурсе “Нам засталася спадчына” па намінацыі ”Народная песня”

2007г. -- Дыплом 3-й ступені упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за актыўную краязнаўчую работу па акцыі “Наследники Победы”

2006г. – грамата упраўлення адукацыі Брэсцкага аблваканкама па выніках конкурсу “Мая сям’я ў асобах і падзеях ”

2006 г. – “Дзень Зямлі” ( фальклорна-этнаграфічны праект “Беларускі мацярык”) – дыплом 2-й ступені

2005г. – дыплом 2-й ступені ў абласным краязнаўчым конкурсе “Майстры цуда”
Найлепшым узорам шанавання народнай спадчыны, выхавання патрыятычных пачуццяў з’яўляецца прыклад дарослых, якія штодзённа побач з дзіцем. У школьным калектыве – гэта прыклад настаўніка. Многія настаўнікі гімназіі цікавяцца працай музея, гэтак як і вучні, спрыяюць папаўненню музейнай калекцыі, бяруць удзел у здзясненні праектаў.

Хочацца пахваліцца перад арганізатарамі конкурсу і шаноўным журы, што ў нас працуе настаўніцкі тэтральны гурт “Знічка”, да арганізацыі якога спрычынілася і я.



У рэпертуры самадзейных артыстаў беларускамоўныя творы. Ужо ажыццявілі пастаноўку п’есы Міхася Чарота “Мікітаў лапаць”. Сёлета рыхтуем “Паўлінку” Я. Купалы.





У папцы размешчаны :


  1. Праграмка спектакля “Мікітаў лапаць”

  2. Здымкі сцэнаў са спектакля








База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка