Музейны пакой “мой родны кут” пачаў сваю дзейнасць у 2002. Нямыя сведкі гісторыі




Дата канвертавання10.12.2017
Памер25.79 Kb.
МУЗЕЙНЫ ПАКОЙ

МОЙ РОДНЫ КУТ”


Музейны пакой “Мой родны кут” пачаў сваю дзейнасць у 2002.
Нямыя сведкі гісторыі

У гэтым раздзеле сабраны першабытныя прылады працы, вырабленыя з камяню: цёслы, долаты, матыкі, прасліца, скрабок. Знаходзіцца матэрыял аб першых паселішчах эпохі неаліту на Калінаўскай зямлі. Былыя паселішчы размешчаны непадалёку ад вёскі Калінаўка ва ўрочышчы Мочын і на ўскраіне побач са старыцаю ракі Арэса. Плошча першага паселішча складае 100х 40 м, другога – 60 х30 м.hpim0464hpim0466



hpim0468hpim0467
Святая сувязь з роднаю зямлёй
У гэтым раздзеле сабраны матэрыял аб гісторыі стварэння і развіцця калгаса на Калінаўскай зямлі. На стэндзе можна ўбачыць фотаздымкі кіраўнікоў гаспадаркі. Пазнаёміцца з лепшымі працаўнікамі, якія маюць дзяржаўныя ўзнагароды.hpim0472
hpim0471

hpim0475hpim0473
Лёсы людскія, апаленыя вайной
У раздзеле знаходзіцца матэрыял, які расказвае аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне, партызанскім руху. Тут можна ўбачыць фотаздымкі аднавяскоўцаў, якія вярнуліся жывымі з вайны, прачытаць іх успаміны, паглядзець на ўзнагароды. Даецца спісак аднавяскоўцаў, загінуўшых у гады вайны, інфармацыя пра кожнага з іх. Сабраны матэрыял пра вязняў канцлагераў, медыцынскіх работнікаў.

hpim0476

hpim0479
hpim0477
hpim0478
Узгадуем удзячных нашчадкаў
На стэндах гэтага раздзелу размешчаны фотаздымкі ветэранаў працы, кіраўнікоў Калінаўскай і Палічынскай школы, медалістаў школы. Сабраны матэрыял пазнаёміць з гісторыяй школы, найбольш значнымі яе дасягненнямі. Цікава прачытаць вершы пра школу, якія напісалі яе былыя вучні, убачыць пісьмовыя прыналежнасці, граматы і медалі.
hpim0483hpim0481


hpim0484

hpim0485

Расквецім матухну-зямлю
У раздзеле сабраны матэрыял пра гісторыю Калінаўскага лясніцтва, змешчаны фотаздымкі яго лепшых работнікаў. Даецца апісанне блакітнай карты нашай мясцовасці. Змешчаны фотаэцюды, зробленыя вучнямі школы.
hpim0486

Прамяністае святло талентаў
Гэты раздзел прадстаўлены работамі народных умельцаў, работнікаў школы, вучняў. Тут можна ўбачыць вырабы з дрэва, лазы, гліны, пластыліну, вязаныя рэчы, малюнкі, пано. За кожнай работай стаіць старанная праца, натхненне, мастацкі погляд аўтараў. Аб іх сабраны матэрыя і аформлены даведнік “Народныя ўмельцы”.
hpim0487hpim0488


20072008 175hpim0489


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка