Музыкальная камедыя




Дата канвертавання30.04.2017
Памер15.97 Kb.
МУЗЫКАЛЬНАЯ КАМЕДЫЯ
Матулі неспакой: што робіцца з малым?!

Ну так і трэцца ля шафёра!

Ледзь толькі той на двор прыгоніць «ЗІМ»,

Сынок заўсёды з ім.

Старанна калупаецца ў маторы.

Пухір — а ведае і камеры і блок,

Яму вядома шрубачка любая.

Жалеззя ў свой пакойчык навалок,

Пілуе нешта, склёпвае, згібае.

«А можа, у хлопчыка да тэхнікі ухіл?..» —

Не раз падказвалі суседзі.

Матуля ў крык: «Мой Федзя

Ды каб у бруд палез, у пыл?

Я гэтага не дапушчу ніколі!

У нас ён будзе піяністам —

Сучасным Лістам1

Вось Федзя ўжо ў музычнай школе,

Развучвае дыезы ды бемолі2,

Хоць і жадання ў яго няма.

У хлопчыка ў кішэнях гайкі,

Ён марыць аб майстэрстве пайкі...

Але дарма.

Матуля з ім змагаецца штосілы —

Выкідвае з кватэры гайкі і балты,

Дзяўбе, дзяўбе: «Музыка ты!»

I ўсё ж дабілася нарэшце, адвучыла

Ад «чорнай» працы хлапчука.

Ды захадам такім сынка

Яна таленавітым не зрабіла.

Падрос ён, шавялюру адпусціў,

— Ну як жа! — «Чыжыка» блямболіць

навучыўся!

«Я Шубертам3, Бетховенам4 зрабіўся!»

— Дзе трэба і не трэба ён часціў

I талентам сваім хваліўся

Направа і налева як мага.

I хто ён зараз дзякуючы маме? —

Ні богу свечка і ні чорту качарга.

А ў нас яшчэ бывае так часамі,

Я дам параду мамам усім чыста:

Не трэба перашкод малым рабіць..

Куды шаноўней слесарам выдатным быць,



Чым дрэнным піяністам.
1 Ферэнц Ліст вядомы венгерскі кампазітар, піяніст, дырыжор.

2 Дыёзы ды бемдлі — знакі павышэння і паніжэння гуку ў н( пісьме.

3 Франц Шуберт — аўстрыйскі кампазітар.

4 Людвіг ван Бетховен нямецкі кампазітар, дырыжор.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка