Мялешка У. Ю., Федаровіч




Дата канвертавання13.01.2017
Памер16.88 Kb.
Мялешка У.Ю., Федаровіч Я.В.

ВЫКАРЫСТАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў МЕДЫЦЫНСКІХ УСТАНОВАХ ГОРАДА МІНСКА

Навуковы кіраунік ст. выкл. Ратынская Н. В.

Кафедра беларускай і рускай моў

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, г. Мінск
Найвялікшая каштоўнасць народа – гэта мова. Мову па праву можна лічыць народнай, калі яна ўжываеццы ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку і ў медыцыне. Сапраўдныя спробы стварэння беларускамоўнай медыцынскай дапамогі на Беларусі былі два разы - гэта 20-30-я гады, падчас палітыкі беларусізацыі,а таксама на працягу некалькіх гадоў пасля атрымання незалежнасці ў 1991 годзе.

Зараз у Рэспубліцы Беларусь медыцынская дапамога ў абсалютнай большасці ажыццяўляецца на рускай мове. Улічваючы афіцыйнае двухмоў’е, гэта можа паказацца нармальным. Але, як вучыць вопыт тысячагоддзяў, народ, страціўшы мову, страчвае і сваю самастойнасць.

Мэтай нашай працы з’яўляецца: высветліць, як на сённяшні дзень ставяцца да роднай мовы беларускія медыкі, ці патрабуецца ўжываць беларускую мову ў штадзённай працы медыкаў нашай краіны, ці ёсць урачы, якія размаўляюць па-беларуску і як да іх ставяцца пацыенты.

Падчас выканання працы былі апытаны ўрачы бальніц сталіцы, выкарыстаны матэрыялы з друкаваных і электронных крыніц.



Даследаванне дало наступныя вынікі: 75 працэнтаў апытаных сутыкаліся з пацыентамі, якія карыстаюцца ў асноўным беларускай мовай, 40 – добра разумеюць мову і таксама могуць падтрымаць размову з пацыентам, 45 – разумеюць беларускую мову, але гавораць на ёй бегла, 10 – з цяжкасцю ці нават зусім не разумеюць адну з афіцыйных моў нашай краіны. І толькі 5 працэнтаў з апытаных размаўляюць і выкарыстоўваюць родную мову як на працы, так і ў сям’і. Пацыенты ў сваёй большасці да беларускамоўных медыкаў ставяцца станоўча, часам нават з большай павагай, чым да рускамоўных.

Такім чынам, трэба адзначыць, што беларускую мову патрэбна ведаць сучаснаму беларускаму медыку. Гэта дазваляе ў некаторых выпадках больш дакладна разумець хворага беларуса і адчуваць сябе беларусам. І таксама не можа не радаваць той факт, што ёсць медыкі, якія ведаюць і выкарыстоўваюць родную мову ва ўсіх сферах жыцця, не цураюцца яе, а любяць і імкнуцца да яе адраджэння.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка