Мятліцкі Мікола мые вятрыста хойнікі




Дата канвертавання10.01.2018
Памер7.2 Kb.
Мятліцкі Мікола
МЫЕ ВЯТРЫСТА ХОЙНІКІ...
Мые вятрыста Хойнікі

Весняя навальніца.

Аўтар «Палескай хронікі»,

Што Вам на зорах сніцца?


Ці ж не пяром агніста

Ў чорнай паднебнай шыры

Тое, што трызна сніцца,

Вы дапісаць рашылі?


Вечны і апантаны

Роздум пра жыцці, лёсы.

Гэта слязамі Ганны

Плачуць мае нябёсы.


Пройдуць грымоты міма? —

Сэрца спатольна хоча.

Гэта са злом Яўхіма

Гром за ракой грукоча.


Аўтар «Палескай хронікі»,

Што Вам на зорах сніцца?

Мые вятрыста Хойнікі

Подыхам навальніца.








База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка