Н. М. Антановіч
Дадатковы вучэбны матэрыял
да падручніка “Беларуская мова” (аўтар В. І. Свірыдзенка) для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання
Раздзел “Гукі і літары”
Галосныя гукі [о], [э] — [а].
Правапіс слоў з літарамі о, э — а
-
Прачытайце верш.
Хто сáмы вусаты?
Запытаўся сом у мамы:
– Хто ў рацэ вусаты сáмы?
Адказала мама:
– Мы,
Тата, я і ты – самы´.
Міхась Пазнякоў
Вымавіце выдзеленыя словы. Чым яны адрозніваюцца?
Знайдзіце і выпішыце пару слоў, у якіх пры змяненні націску замест о пішацца а.
-
Прачытайце тэкст. Якія змены адбываюцца ў прыродзе зімой?
Зіма
Моцна скаваў м..роз г..лую зямлю. Х..лодная кара лёду леʹгла на р..ку і в..зера.
Пап..ўзлі па небе снегавыя хмары. Закружыўся ў паветры белы пушок. Снег нячутна лёг на хаты, пл..ты.
Паводле Якуба Коласа
плот – рус. забор
Устаўце прапушчаныя літары ў словы. Растлумачце іх правапіс.
-
Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Вызначце ў іх націск.
  
У лесе раслі _____________. На __________ сядзела птушка.
 
______________ захоўваюць у чахлах. ____________ трапіла ў цэль.
У Паліны доўгая ___________. Маці расчасала валасы
дачушкі і запляла ў ___________.
-
Прачытайце словы. Змяніце іх так, каб яны абазначалі адзін прадмет.
Стрэхі, горы, рэкі, норы, косы.
Запішыце ўтвораныя словы. Пастаўце націск.
Д 5. Прачытайце. Чаму так гавораць?
Зім..вы дзянёк, што к..мароў н..сок.
Спішыце. Устаўце літару о або а. Растлумачце свой выбар.
Правапіс слоў з літарамі е, ё — я
1. Устаўце ў словы літару е або я. Растлумачце іх правапіс.
зел..нь в..сковы
л..снік пац..мнець
з..лёны пев..нь
л..снікі ц..мнаваты
2. Прачытайце сказы. Выразна вымавіце словы, у якіх прапушчаны літары.
В..рбы часта растуць каля рэк. Каля хаты расла старая в..рбá.
Пчолы збіралі м..д з палявых кв..так. Над кв..цістым лугам стаяў м..довы пах.
Дз..ці спяшаліся ў школу. Маці паклікала дз..цей дадому.
Надыходзіў халодны зімовы в..чар. В..чэрні змрок апускаўся на зямлю.
Узор: квеʹтак – квяціʹстым.
Выпішыце словы з прапушчанымі літарамі парамі. Устаўце патрэбныя літары. Пастаўце ў гэтых словах націск.
3. Прачытайце верш.
З л..сной цішы зав..йнай
Руплівы Дзед М..роз
Нам ёлачку на свята
В..сёлую прын..с.
Уладзімір Карызна
Якія літары трэба ўставіць на месцы пропускаў? Растлумачце свой выбар.
Спішыце словы, у якіх у першым складзе перад націскам замест е пішацца я. Вусна змяніце выдзеленае слова так, каб замест е трэба было напісаць я.
4. Прачытайце. Растлумачце правапіс слоў з літарамі е, я.
На зямлю падае сняжок. Мікіта і Тоня зляпілі снегавіка.
Запішыце сказы пад дыктоўку настаўніка.
-
Прачытайце. Перакладзіце словы на беларускую мову. Ці супадае вымаўленне слоў у беларускай і рускай мовах?
Весна, ленок, гнездо, слеза, земля.
Д 6. Прачытайце. Чаму так гавораць?
Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце.
Б..ражы нос у в..лікі м..роз.
Спішыце. Устаўце прапушчаныя літары. Абазначце ў словах націск.
Зычныя гукі [т] — [ц’]
-
Прачытайце лічылку. Якую добрую справу рабілі дзеці? Чаму неабходна садзіць дрэвы?
Хто будзе памагаць?
Міша, Вова, Галя, Надзя
Грады ўскопваюць у садзе.
Садзяць дрэўцы і кусты,
Памагаць ім
Будзеш ты!
Міхась Пазнякоў
Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т], [ц’]. Спішыце словы з гукам [ц’].
-
Прачытайце тэкст. Для каго садзіў дзед яблыні? Пра што гэта сведчыць?
Дзед і яблыні
Дзед са..іў яблыні. Яму сказалі: “Навошта ..абе яблыні? Доўга чака..ь з гэтых яблынь пла..оў, і ты не з’ясі з іх яблычкаў”. Стары адказаў: “Я не з’ем – іншыя з’яду..ь, мне падзякую..ь”.
Леў Талстой
Дапішыце ў словы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.
-
Прачытайце прыказку. Якую літару трэба ўставіць у словы? Растлумачце свой выбар.
Сады садзі і ў маладос..і, і ў старас..і.
Запішыце прыказку па памяці. Назавіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам. Падкрэсліце літары, якімі гэтыя гукі абазначаюцца на пісьме.
-
Прачытайце. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Змяняйце словы так, як патрабуе сэнс.
Паштоўку даслалі ў _______________ .
Верш надрукавалі ў _______________ .
Падручнікі ляжаць на ______________ .
Словы для даведкі: парта, канверт, газета.
Падкрэсліце літару, якой на пісьме перадаецца гук [ц’].
-
Прачытайце словы, запісаныя па-руску.
Катя, тень, том, Тихан, Тамара, мостик.
Запішыце словы па-беларуску. Падкрэсліце словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца па-руску і па-беларуску.
Д 6. Успомніце назвы лічбаў ад 1 да 10. Запішыце назвы тых лічбаў, у якіх ёсць гук [ц’].
Падоўжаныя зычныя гукі.
Іх абазначэнне на пісьме
-
Прачытайце верш. Якія пачуцці выклікае вясна ў аўтара верша?
Выберыце літары, якія трэба ўставіць у словы. Растлумачце іх правапіс.
Запазнілася вясна
Запазнілася вясна,
Як у хмур(н/нн)ы дзень –
Світа(н/нн)е,
Ды прынесла нам яна
Радасць і замілава(н/нн)е.
Міхась Сазончык
Выпішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі, падзяліце іх для пераносу.
-
Пачытайце тэкст. Якія змены ў прыродзе адбываюцца вясной?
Жы..ё абуджаецца пасля зімовага сну. Навако..е напаўняецца чароўным водарам. Птушкі будуюць жы..ё. Яны збіраюць су..а для гнёздаў.
Якія літары трэба ўставіць у словы? Якія гукі яны абазначаюць?
Спішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі.
-
Прачытайце словы. Змяніце іх па ўзоры.
Узор: завязь – завяззю.
гразь – …
слізь – …
мазь – …
Назавіце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі. Падкрэсліце літары, якімі на пісьме перадаюцца падоўжаныя зычныя гукі.

-
Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі.
У полі калыхалася спелае _____________ .
Зімой дарогі пасыпаюць пяском і____________ .
На полудзень дзеці елі __________ .
Падкрэсліце літары, якімі на пісьме абазначаюцца падоўжаныя зычныя гукі.
-
Прачытайце назвы вёсак. Як вы лічыце, чаму вёскі маюць такія назвы?
Зале(с, сс)е, Зарэ(ч, чч)а, Запо(л, лл)е, Падлу(ж, жж)а.
Назавіце падоўжаныя зычныя гукі ў словах. Якімі літарамі іх трэба абазначыць на пісьме?
Запішыце словы пад дыктоўку настаўніка.
Д 6. Прачытайце тэкст. Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце іх правапіс.
Паводка
На Пале..і пачалася паводка. Вада прыйшла ўжо на ўзле..е. На лясных пралесках – разво..е і бездаро..а. Затоплена ра..я. У блакітным паднябе..і спявае жаўрук. Для людзей падаро..а ў гэты час небяспечнае.
Спішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі. Падзяліце іх для пераносу.
Апостраф (’) і раздзяляльны мяккі знак (ь)
-
Прачытайце. Што трэба ўставіць у словы на месцы пропускаў?
Мадэл..ер, п..еса, пад..ём, брыл..янт, п..яўка, Дзям..ян.
Запішыце словы ў два слупкі: у першы слупок з раздзяляльным мяккім знакам, у другі – з апострафам.
-
Назавіце адным словам. Злучыце кожны сказ з адпаведным словам з правага слупка. Устаўце ў словы патрэбны раздзяляльны знак.
Зброя старажытных воінаў.
Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.
Гутарка з карэспандэнтам па пытаннях.
Уваход у будынак.
Упрыгожванне з каштоўных камянёў з падвескамі спераду.
|
|
пад..езд
інтэрв..ю
надвор..е
кал..е
кап..ё
|
Падзяліце вертыкальнымі лініямі для пераносу словы з раздзяляльнымі знакамі.
-
Да прапанаваных слоў падбярыце словы, блізкія па значэнні.
Майстэрня, __________.
Перашкода, __________.
Яма, _____________.
Словы для даведкі: бар..ер, атэл..е, кар..ер.
Што трэба ўставіць у словы замест пропускаў?
Спішыце словы парамі.
-
Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць?
Прыгожая птушка пер..ем, а чалавек вучэннем.
Што трэба ўставіць на месцы пропуску? Запішыце прыказку пад дыктоўку настаўніка.
-
Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі.
З раніцы ________ дождж. Пасля дажджу _________ і ____________ пайшлі ў грыбы. Яны назбіралі _______________. Бабуля _____________ зварыла суп.
Словы для даведкі: Іл..я, шампін..ёнаў, Мар..яна, л..е, Лук..ян.
Растлумачце, што трэба ўставіць у словы замест пропускаў: раздзяляльны ь ці апостраф.
Д 6. Прачытайце і адгадайце загадку.
Невялікае, без..языкае: а ы
Не есць, не п..е, р ё
А гаворыць і пяе. д
З народнага
Які раздзяляльны знак трэба ўставіць у словы? Запішыце загадку разам з адгадкай.
Выкарыстаная літаратура
-
Буся : чытанка-маляванка для дашкольнікаў. – 2015. – № 3.
-
Вясёлка : дзіцячы літ.-маст. часопіс. – 2010. – № 3; 2011. – № 12.
-
Залаты клубочак : загадкі, лічылкі, скорагаворкі / уклад. У. А. Васілевіч; маст. Т. П. Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 95 с.
-
Мудрасць жыцця : прыказкі, прымаўкі / уклад. А. І. Гурскі ; маст. Т. П. Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 94 с.
-
Пазнякоў, М. П. У родным краі : для дзяцей мал. шк. узросту / М. П. Пазнякоў ; маст. С. Волкаў. – Мінск : Литература и Искусство, 2009. – 144 с.
Выкарыстаныя інтэрнэт-рэсурсы
Малюнак
|
Крыніца
|
сасна
|
https://yandex.by/images/search?img_url=http%3A%2F%2Fi-komok.narod.ru%2Flinki%2Fdemiart.ru%2Fforum%2Fuploads%2Fpost-13689-1161430942.jpg&text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D1%81%D0%BE%D1%81%D0%BD%D0%B0&noreask=1&pos=5&lr=157&rpt=simage)
|
страла
|
https://yandex.by/images/search?text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B5%D0%BB%D0%B0&img_url=http%3A%2F%2Fwww.clker.com%2Fcliparts%2Fs%2Fr%2Fc%2FB%2Fm%2Fh%2Farrow-hi.png&pos=6&rpt=simage
|
каса
|
https://yandex.by/images/search?p=2&text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D0%B4%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87%D1%8C%D1%8F%20%D0%BA%D0%BE%D1%81%D0%B0&img_url=http%3A%2F%2Fhair-secrets.ru%2Fwp-content%2Fuploads%2F2015%2F01%2Ftraditsionnyie-i-originalnyie-variantyi-prichesok-na-dlinnyie-volosyi-s-kosami-3.jpg&pos=66&rpt=simage
|
косы
|
https://yandex.by/images/search?text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D1%83%20%D0%B4%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D1%87%D0%BA%D0%B8%20%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%B5%D0%BD%D1%8B%20%202%20%20%D0%BA%D0%BE%D1%81%D1%8B&img_url=http%3A%2F%2Fhairdressers-all.com%2Fimage%2Fstylist-793.jpg&pos=1&rpt=simage
|
калоссе
|
https://yandex.by/images/search?text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D1%8C%D1%8F&img_url=http%3A%2F%2Fpreviews.123rf.com%2Fimages%2Fwikki%2Fwikki1106%2Fwikki110600138%2F9716620-Spike-of-wheat-Stock-Vector-wheat-rye-bread.jpg&pos=23&rpt=simage
|
соль
|
https://yandex.by/images/search?text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D1%81%D0%BE%D0%BB%D1%8C&img_url=http%3A%2F%2Fpda.coollib.com%2Fi%2F1%2F267201%2Fpic_46.jpg&pos=1&rpt=simage
|
пячэнне
|
https://yandex.by/images/search?p=1&text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D0%BF%D0%B5%D1%87%D0%B5%D0%BD%D1%8C%D0%B5&img_url=http%3A%2F%2Fwww.ko-volga.ru%2Fimages%2F_009m.jpg&pos=31&rpt=simage
|
|