На Каляды к сыну




Дата канвертавання22.02.2017
Памер19.27 Kb.
План-канспект урока па беларускай літаратуры ў 7 класе.
Тэма: Бацькі і дзеці ў апавяданні З.Бядулі “На Каляды к сыну”.

Мэта: - удасканальваць уменні характарызаваць героя па яго ўчынках;



Тып урока: педагагічная майстэрня.

Эпіграфы: Нашы дзеці – наша старасць. Правільнае выхаванне – гэта наша шчаслівая старасць ( А.Макаранка).

Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся ( Прыказка).

Ход майстэрні

I. Індуктар.

Верш А.Грачанікава “Калі жывуць яшчэ бацькі”. У чым заключаецца сэнс верша?

Вучні разглядаюць прынесеныя фотаздымкі, на якіх яны разам з бацькамі, дзеляцца ўспамінамі.

II. Самаканструкцыя.

Заданне: запісаць рад асацыяцый да паняцця “бацькі і дзеці”.

Вучні агучваюць, робіцца першы выбар.

- тэма ўрока, мэты фармулююць вучні.

III. Сацыяканструкцыя.

Работа ў групах.

1 група


- расказаць пра жыццё Лаўручка, пачынаючы з дзяцінства і заканчваючы момантам, калі герой пайшоў вучыцца на адваката.

- як адносіліся бацькі да таго, што іх сын становіцца панам?

2 група

- расказаць пра жыццё Тэклі пасля смерці Цыпрука (пейзажныя замалёўкі, душэўны стан)



- як ставіліся аднавяскоўцы да Тэклі? Якія давалі парады? Як іх успрымала Тэкля?

3 група


- з якім настроем збіраецца Тэкля да сына?

- як сустрэў горад Тэклю? Сустрэча з сынам (зачытаць)

4 група

- мастацкія дэталі ў творы, іх значэнне.



- чаму дзеянні твора адбываюцца напярэдадні Каляд?

IV. Сацыялізацыя.

Выступленне прадстаўнікоў кожнай групы, робіцца другі выбар.

V. Разрыў.

Зварот да эпіграфаў.

- ці можна знайсці прычыну няўдзячных паводзін сына ў адносінах да бацькоў?

Вывад: дзіця павінна выхоўвацца ў сям’і. Калі ж бацькі самі адцураліся свайго дзіцяці, дык чаго ж чакаць ад сына ўдзячных адносін. Робіцца 3 выбар.

VI. Творчая праца.

Верш А.Жыгунова “Ты маме столькі слёз прынёс”.


  • “перапішыце” эпізод “Сустрэча маці і сына”.

  • “А далей магло быць так...”.

VII. Рэфлексія.

Метад “Слова”.

М.Танк адзначыў: “Здавалася, што на ўсё жыццё хопіць у мяне расплачвавцца: за дабро – дабром, за забыццё – памяццю, за абыякавасць – цеплынёй, за жорсткасць – ласкай”. Удумайцеся ў гэтыя словы і агучце:

а) самае добрае для вас слова;

б) самае радаснае слова;

в) самае любімае слова.



VIII. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

XI. Дамашняе заданне. Напісанне сцэнарыяў: “ Прыезд Лаўручка на канікулы”, “У сына”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка