На Каляды к сыну




Дата канвертавання14.02.2017
Памер59.28 Kb.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мархалюк А.З.

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі "На Каляды к сыну")

Мэты і задачы ўрока :



  1. Навучальная: навучыць вучняў вызначаць мастацкія сродкі ў тэксце, праз якія падаецца аўтарская характарыстыка літаратурных герояў; выпрацаваць навыкі выразнага чытання;

  2. Развіваючая: развіваць уменне вучняў даваць характарыстыку герою па паводзінах і ўчынках, заўважаць у тэксце аўтарскую характарыстыку; паглыбіць уменне вучняў параўноўваць, аналізаваць, рабіць вывады па тэксце, выразна мысліць, асэнсавана выказваць свае погляды на твор і яго герояў, на саму асобу аўтара;

  3. Выхаваўчая: перадаць душэўную драму старой маці, ад якой адцураўся сын, далучыць малодшых падлеткаў да адвечнай маральнай праблемы-праблемы бацькоў і дзяцей; забяспечанай старасці.

Тэхналогія: асобасна-арыентаванае навучанне

Метады: пошукавы і даследчы

Формы работы: індывідуальная, франтальная, групавая, самастойная, інсцэніраванне, вуснае маляванне.

Ход работы:

1 . Арганізацыйны момант, псіхалагічны настрой на ўрок.

2. Пошукавая работа:

• работа ў групах;

• слоўнікавая работа;

• выразнае чытанне ;

самастойная работа;

• вуснае маляванне;

• інсцэніроўка

3. Рэфлексія.

4. Дамашняе заданне.

5. Падвядзенне вынікаў урока.

Прагназуемыя вынікі: пашырэнне аб'ёму ведаў; адследжванне міжпрадметных сувязей (літаратура- выяўленчае мастацтва-тэатр), набыццё навыкаў элементарна аналізаваць і абагульняць літаратурныя падзеі; асэнсавана выказваць погляды на твор і яго герояў,развіваць уменне даваць характарыстыку герою.

Абсталяванне: тлумачальны слоўнік, ілюстрацыі вучняў, "асацыятыўнае сонейка і хмарка"; апорныя схемы: мастацкія сродкі, роды літаратуры.

Эпіграф: "Старасць не можа быць шчаслівай,але яна можа і павінна быць годнай ,спакойнай і дагледжанай"

Ход урока

1 ."Сітуацыя поспеху "

(з рознакаляровых кветачак скласці букецік, каб паказаць, з якім настроем вучні прыйшлі на ўрок).

2.Уступнае слова настаўніка.

Сёння мы прадаўжаем працу па творы З. Бядулі "На Каляды к сыну".

3 дзесяці законаў вечнасці ,загадаў-запаведзяў Божых толькі адна запаведзь з абяцаннем. За выкананне яе абяцаецца ўзнагарода: шануй бацькоў сваіх - і дзеці твае будуць шанаваць цябе. Калі б маладосць ведала, а старасць магла! Але, на жаль, старасць не можа ўжо нічога перайначыць у перажытым, а маладосць не ведае,што галоўным яе клопатам павінен быць клопат пра сваю...старасць.

Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай і дагледжанай .Такая старасць і клопат пра будучыню дзяцей даўно сталі галоўнай меркай гармоніі і дабрабыту ў цывілізаваным грамадстве.

З.Работа над зместам.

Давайце паразважаем над словамі эпіграфа:

Як вы разумееце гэтыя радкі?

Якой была старасць Тэклі з апавядання"На Каляды к сыну"?

• Сцісніце пальцы ў кулачок і паглядзіце, які ён па

памеры. Кажуць, што і наша сэрца такога памеру - маленькае.

А як гавораць пра людзей , якія робяць добрыя справы, заўсёды дапамагаюць іншым? Якое сэрца маюць гэтыя людзі? (вялікае) Каго з дадзенага апавядання мы можам назваць чалавекам з" вялікім сэрцам"? I за якія якасці? (работа ў групах)



Ha дошцы малюнак сэрца . Вучні павінны ўпісаць у яго пэўпыя якасці (у доказ зачытаць пэўныя цытаты з тэксту).

"Вялікае сэрца"


Міласэрнасць

Дабрыня


Любоў

Пяшчота


Шчодрасць

Слоўнікавая работа

Пры аналізе твора нам дапаможа слоўнікавая даведка, якую правядуць кансультанты-мовазнаўцы. Гэта дасць нам магчымасць лепш зразумець тэкст і ўявіць сабе той час (вучні-кансультанты даюць слоўнікавую даведку).

АСЭСАР- судовая, службовая асоба (засядацель)

АДВАКАТ- асоба, якая выступае на судзе ў абарону каго-небудзь; заступнік, абаронца

АТОПКІ- старыя, стаптаныя чаравікі


  1. 3вернемся да дамашняга задання.

Вы выпісвалі мастацкія сродкі, праз якія падаецца характарыстыка жыцця маці, апісанне знешняга выгляду, пасля таго, калі яна засталася адна.

-Якія пачуцці ўзніклі ў вас?



Цытаты

Эмоцыі і пачуцці

"… тады яшчэ болей запанавала(метафара) у душы яе цяга да сына "

павага да маці, бо яна моцна любіць свайго сына

























• ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

• Чаму маці так доўга адкладвала сустрэчу з сынам?

( "і давай, быццам гарачыя вуголлі, закрытыя попелам, выгортваць з сэрца... ")

Мама-найдаражэйшы на свеце чалавек. Ніхто не можа так горка і ціха тужыць, як маці. Ніхто не ўмее так любіць, як маці. Мне прыгадваецца прытча пра юнака, які ў ахвяру няўмольнай і хцівай каханкі прынёс матчына сэрца.Ён бег з ім у руках, спатыкнуўся аб камень і застагнаў:"Ой, табе ж баліць,сынок! Ідзі цішэй!"- прашаптала чулае матчына сэрца.



  1. 3будзецца "жаданне сэрца"

Маці збіраецца на Каляды да сына

(прыдумаць словы ці спалучэнні слоў або выпісаць з тэксту і стварыць "асацыятыўнае сонейка або хмарку ", якія будуць адлюстроўваць настрой маці)

(работаў групах)

"і марозу не баіцца" “пусцілася ў дарогу”

''ён жа - пацеха мая'" “ногі нясуць яе, нібы

маладую”
"Усё на зямлі ад цяпла і святла... Калі душа ў чалавека цёплая і светлая, значыць, кавалак сонца па зямлі ходзіць".

А. Дудараў

6.Доўгачаканая сустрэча

ІНСЦЭНІРОЎКА "Сустрэча з сынам " (прасачыць за паводзінамі Лаўрука) Як павёў сябе сын?

Чаму не спраўдзілася матчына "жаданне сэрца"?

Ці мог быць Лаўрук абаронцам простых людзей у судзе?

7. Якія праблемы ўзняў у творы З. Бядуля?

(абмеркаванне ў групах)

8. Рэфлексія

Што вы вынеслі з сённяшняга ўрока для сябе?

Якія ўражанні ўзніклі?

Як бы вы назвалі наш урок?

Каму б вы з класа падарылі гэтыя маленькія сэрцы, якія знаходзяцца ў вас на сталах?

Які настрой ў вас у канцы ўрока? (скласці букецік з рознакаляровых кветак, каб паказаць, які настрой пасля ўрока)

9. Адзнакі за ўрок

ІО. Дамашняе заданне;



(на выбар)

1 .Стварыць кадры кінафільма;

2. Напісаць сачыненне-мініяцюру"Далейшы лёс Тэклі ";

З. Лінія характару Лаўрука;

4 . Формулы ўзаемаадносін:Лаўрук - і акружаючыя, маці - і акружаючыя 11. Падвядзенне вынікаў урока

Настаўнік: Сённяшні ўрок мне хочацца закончыць радкамі Н.Гілевіча:

Ты - маці, ты - на ўсё гатова,

Усё - змагчы, усё - аддаць,

Адно б вясёлых ды здаровых

Дзяцей пад сонцам аглядаць.

Таму сабе ты ў долі просіш

Зусім не шмат, зусім не шмат:



Над галавою - неба просінь,

Ды ў дзецях лад, у дзецях лад.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка