На палянцы, у старым пяньку-церамку, жыў Лесавічок. Не абы які Лесавічок. Ён умеў казкі складаць!




Дата канвертавання15.12.2018
Памер22.02 Kb.

Читаем Детям

На палянцы, у старым пяньку-церамку, жыў Лесавічок. Не абы які Лесавічок. Ён умеў казкі складаць!

Уведала пра гэта Сарока і навіну па ўсім лесе разнесла. Збегліся на палянку і старыя, і малыя. Шашок1 прапанаваў:

Пакуль Лесавічок адпачывае, выкрадзем у яго казкі і прачытаем!



Выкрасці то выкраў, а разабраць, што на кляновых лістках напісана, не змог.

І Крот акуляры дома пакінуў. I Сава яшчэ вочы не прадрала.

Выручыў Вожык. Ён прысеў пад елачкай, узяў верхні лісток і пачаў чытаць:
Казка першая.

Кропелька


(Казкі Лесавічка)
Яраслаў Пархута
Аднаго разу, на зыходзе зімы, сонца прыгрэла мацней звычайнага, і на кончыку ледзяша, які звісаў са страхі, з'явілася Кропелька.

Зірнула Кропелька туды, зірнула сюды і абрадавалася. Ад зімовага сну абуджаўся гародчык, на прызбе сакаталі куры, у небе над хатай звінеў жаваранак. Толькі за вёскай яшчэ спала рачулка, скаваная тоўстым лёдам.

I рашыла Кропелька дапамагчы рачулцы. Доўга не думала, як гэта зрабіць, — узяла і саскочыла на дол.

На доле ў тым месцы яшчэ гурба ляжала. Кропелька правалілася ў снег, спалохалася і закрычала:

— Аёй! Ратуйце!

Яе ўчула Другая Кропелька, на дапамогу кінулася, але і сама правалілася ў снег і таксама закрычала:

— Гіну!..

Але тут саскочыла з ледзяша Трэцяя Кропелька і стала суцяшаць:

Калі будзем трымацца разам, то не загінем, дабяжым да рачулкі.

I Кропелькі адна за адной, ланцужком, пабеглі з-пад снегу. Неўзабаве і на сцежку выбіліся.

— Куды гэта вы? Пачакайце! — гукнулі з падстрэшша2 новыя Кропелькі.— I мы з вамі!

Як бачыш, дагналі яны сябровак і прыстроіліся. Атрымалася ручаінка.

Ручаінка пазвоньвае на сонцы, бяжыць, стараецца, вуркоча, а прыбегла да рачулкі — жахнулася3: яна ледзь жывая! Хоча скінуць ледзяныя аковы4, а не можа. I тады Кропелька, што першай саскочыла з ледзяша, адшукала ў лёдзе трэшчынку і — туды. За ёй у рачулку ўліліся Другая і Трэцяя Кропелькі. Неўзабаве і ўся ручаінка была там.

Налеглі дружна спадыспаду5 на лёд, і ён не вытрымаў — затрашчаў, на кавалкі раскалоўся. Рачулка ўзрадавалася і пабегла туды, дзе віднелася вялікая рака, яшчэ скаваная тоўстым лёдам.

Жаваранак пазіраў на ўсё гэта з-пад сонца і вызвоньваў:

— Вось што значыць у дружбе жыць!

— Вось што значыць разам адну добрую справу рабіць!

— I маленькая Кропелька вялікую сілу мае, заадно з іншымі!..



1 Шашок — рус. Хорёк

2 Падстрэ́шша — ніжні край страхі яко-га-небудзь будынка.

3 Жахну́цца — моцна спалохацца.

4 Ако́вы — тое, што скоўвае, абмяжоўвае каго-небудзь.

5 Спады́спаду — знізу, з ніжняга боку.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка