На здымку хлебаробы, задзейнічаныя на жніве ў ксуп "Пяршаі-2014"




Дата канвертавання18.11.2017
Памер5.99 Kb.
На здымку – хлебаробы, задзейнічаныя на жніве ў КСУП "Пяршаі-2014". Сярод бясспрэчных лідараў сёлета па традыцыі выступае камбайнерскі экіпаж Анатоля Іванавіча ЖАМОЗДЗІКА (у першым радзе другі справа) і Вадзіма Анатольевіча АДАМОВІЧА, якія шчыруюць на "Лексіёне-560": па стане на 16 жніўня намалот гэтых майстроў нівы склаў з улікам сабранага раней рапсу 970 тон.

Сёлета работнікам пяршайскай гаспадаркі дапамагалі ўбіраць ураджай іх калегі з Клецка на 4-х камбайнах. Усе яны таксама на гэтай фатаграфіі. Некаторыя не першы год наведваюць наш раён у "гарачы" сезон. Напрыклад, бацька і сын Валерый і Яўген ЧАРКАСЫ (трэці і чацвёрты ў першым радзе) камандзіруюцца на Валожыншчыну ўжо трэці раз. Іх уклад у агульны каравай важкі і запатрабаваны.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка