Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта




Дата канвертавання15.11.2017
Памер67.24 Kb.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага раённага

выканаўчага камітэта

Т.М.Ражэва



    ЗАЦВЯРДЖАЮ

 Начальнік аддзела ідэалагічнай     работы, культуры і па справах     моладзі Вілейскага раённага

    выканаўчага камітэта

С.Ф. Паўлоўскі



______________ 2017 г.

____________ 2017 г.


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага раённага

выканаўчага камітэта

Л.А.Каханоўская



    ЗАЦВЯРДЖАЮ

    Начальнік аддзела ідэалагічнай     работы, культуры і па справах     моладзі Маладзечненскага     раённага выканаўчага камітэта

С.П.Філістовіч


____________ 2017 г.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага раённага

выканаўчага камітэта

Н.У.Сянюць



____________ 2017 г.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела ідэалагічнай      работы, культуры і па справах      моладзі Валожынскага      раённага выканаўчага камітэта

В.М.Адамовіч



____________2017 г. ______________2017 г.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела ідэалагічнай

работы, культуры і па справах

моладзі Мядзельскага раённага

выканаўчага камітэта

В.П.Клімовіч

___________ 2017 г.

ІНСТРУКЦЫЯ

аб парадку арганізацыі і правядзення

рэгіянальнага фестывалю-конкурсу

выканаўцаў эстраднай песні

“Адна зямля”


1. Сапраўдная інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення рэгіянальнага фестывалю-конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” у 2017 годзе.

2. Рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” (далей – Фестываль-конкурс) праводзіцца штогод у чэрвені месяцы.

3. Арганізатарамі Фестывалю-конкурсу з’яўляюцца: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Фестываль праводзіцца кожны год у чэрвені месяцы, па чарзе ў раёнах рэгіёна. 1 тур – адборачны ў раёнах (красавік-май). 2 тур – конкурсная праграма, якая адбываецца у тым раёне, які прымае Фестываль-конкурс.

Дата правядзення Фестывалю-конкурсу, згодна плана асноўных мерапрыемстваў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, запланавана на 24 чэрвеня 2017 г. Месца правядзення – летні амфітэатр у гарадскім парку г.Смаргоні.

5. Інфармацыя аб правядзенні Фестывалю-конкурсу, за месяц да яго правядзення, размяшчаецца ў глабальнай кампутарнай сетцы «Інтэрнэт» на афіцыйных сайтах аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта і дзяржаўнай установы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры». Інфармацыя павінна змяшчаць: звесткі аб часе, месцы і ўмовах правядзення Фестывалю-конкурсу, крытэрыях і парадку адзнакі выступленняў ўдзельнікаў, парадку і тэрмінах абвяшчэння вынікаў Фестывалю-конкурсу, а таксама іншыя звесткі.

6. Мэты і задачы Фестывалю-конкурсу:  захаванне і развіцце самадзейнай мастацкай творчасці; прапаганда сучаснай эстраднай песні; павышэнне прафесійнага і выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў; выяўленне лепшых эстрадных выканаўцаў сярод моладзі; злучэнне традыцый мастацтва паўночна-заходняга рэгіёна.

7. Для непасрэднага кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем Фестывалю-конкурсу ствараецца арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт). Склад аргкамітэта фарміруецца з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых зацікаўленых арганізацый (дадатак 1).

8. Аргкамітэт:

здзяйсняе непасрэднае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем Фестывалю-конкурсу;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацікаўленымі суб’ектамі культурнай дзейнасці, іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі, правядзення Фестывалю-конкурсу і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;

вырашае пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе падрыхтоўкі і правядзення Фестывалю-конкурсу;

узгадняе каштарыс выдаткаў на правядзенне фестывалю-конкурсу (дадатак 2).

9. Для ўдзелу ў Фестывалі-конкурсе неабходна падаць у аргкамітэт па пошце або па электоронной пошце наступныя матэрыялы:

заяўку на ўдзел па форме ў фармаце «Microsoft Word»;

1 каляровы фотаздымак выканаўцы памерам 13 х 18 см. на глянцавай паперы, у электронным выглядзе з дазволам 300 dpi на цалю, тып файла – jps, файл з фотаздымкам падпісаць наступным чынам: прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, база дзейнаці;

творчую характарыстыку дасягненняў удзельніка Фестывалю-конкурсу.

10. Заяўкі на ўдзел, творчыя характарыстыкі і фотаздымкі ўдзельнікаў фестывалю неабходна даслаць да 5 чэрвеня 2017 года, адрас электроннай пошты rmcznt2011@yandex.ru Кантактны тэлефон аргкамітэта конкурсу: 8 (01592) 21068.

11. У рэгіянальным Фестывалі-конкурсе прымаюць удзел выканаўцы чатырох узроставых груп: работнікі культуры і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, вучні агульнаадукацыйных і школ мастацтваў, навучэнцы прафесійна-тэхнічных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, таленавітая моладзь Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.


  • 1 група – узрост ад 8 да 13 гадоў

  • 2 група - узрост ад 14 да 17 гадоў

  • 3 група - узрост ад 18 да 23 гадоў

  • 4 група - узрост ад 24 да 31 года.

Раёны заяўляюць не больш 2-х удзельнікаў у кожнай узроставай групе. Лаурэаты Гран-пры і першых прэмій мінулых фестываляў удзел у конкурсе не прымаюць (за выключэннем іх удзелу ў іншых узроставых катэгорыях ці ў якасці гасцей фестывалю). Пры сабе удзельнікі Фестывалю-конкурсу павінны мець пашпарт ці пасведчанне аб нараджэнні. 12.  Рэпертуар выканаўцаў: удзельнікі могуць выконваць творы беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў, а таксама асабістыя творы належнай якасці.

Удзельнік павінен выканаць два рознахарактарныя творы. Выступленне павінна праходзіць пад фанаграму (мінус адзін), запісаную на флэш-карту (пры жаданні фанаграмы можна выслаць на электронны адрас дзяржаўнай установы культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” rmczht2011@yandex.ru для складання плэй-ліста). Адзін з твораў абавязкова павінен быць на беларускай мове або беларускага аўтара, другі – па жаданню выканаўцы.

Матэрыялы, прадастаўленыя з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых пунктам 8 сапраўднай Інструкцыі, да разгляду не прымаюцца. Матэрыялы, накіраваныя для ўдзелу ў Фестывалі-конкурсе, не вяртаюцца.

13. Для адзнакі выступленняў выканаўцаў эстраднай песні зацвярджаецца склад журы (далей – журы) згодна з дадаткам.

У склад журы ўваходзяць спецыялісты культуры, творчыя работнікі.

14. Журы:

ацэньвае выступленне кожнага удзельніка Фестывалю-конкурсу;

афармляе пратакол вынікаў Фестывалю-конкурсу;

вызначае пераможцаў і ўладальнікаў прызоў, дыпломаў і дае іх спіс у аргкамітэт для ўзнагароджання;

інфармуе ўдзельнікаў Фестывалю-конкурсу аб выніках іх выступленняў.

15. Крытэрыі адзнак:

узровень прафесійнага выканаўчага майстэрства;

якасць музычнага суправаджэння;

падбор рэпертуара выканаўцамі;

стварэнне сцэнічнага вобразу;

касцюміраванне, арыгінальнае афармленне выступлення.

Адзнака канкурсанта праходзіць па 10-бальнай шкале, згодна рашэння журы, за кожную песню кожным членам журы вызначаюцца балы.

У кожнай групе выканаўцаў вызначаюцца тры прызавыя месцы, вызначаецца пераможца гран-пры фестывалю. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Журы мае права не прысвойваць месцы, уводзіць новыя намінацыі ў рамках выдзеленага фінансавання.

16. Фінансаванне расходаў па арганізацыі і правядзенні Фестывалю-конкурсу ажыццяўляецца за кошт пазабюжжэтных сродкаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў у роўных долях, узгодненных па смеце расходаў і прадугледжаных на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.

Фінансаванне расходаў па праезду і харчаванню ўдзельнікаў Фестывалю-конкурсу і суправаджаючых асоб ажыццяўляецца за кошт накіроўваючага боку або саміх удзельнікаў.

Харчаванне і арганізацыя работы членаў журы Фестывалю-конкурсу, друкаваная прадукцыя ажыццяўляецца за кошт прымаючага боку.

Для фінансавання Фестывалю-конкурсу могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Тэлефоны для даведак:



Дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” Галіна Іванаўна Крацянок Т/факс 8 (01592) 4 69 53, 8 (01592) 4 50 16, 8 (01592) 2 10 68


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка