Нацыянальны гістарычны архіў беларусі тэматычны пералік дакументаў да выставы «ад усебеларускага з’езда да беларускай народнай рэспублікі: грамадска-палітычнае жыццё мінска ў 1917—1918 гг»




Дата канвертавання01.06.2018
Памер108.75 Kb.


НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ АРХІЎ БЕЛАРУСІ

ТЭМАТЫЧНЫ ПЕРАЛІК ДАКУМЕНТАЎ ДА ВЫСТАВЫ «АД УСЕБЕЛАРУСКАГА З’ЕЗДА ДА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ: ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ МІНСКА Ў 1917—1918 ГГ»



№ № п/п

Дата

дакумента

Загаловак дакумента альбо справы, анатацыя да дакумента альбо справы

Пошукавыя дадзеныя


(фонд, вопіс, справа, аркуш)

Заўвагі




1

2

3

4


5



1.

Канец XIХ ст.

Планы і фасады будынка Мінскага гарадскога тэатра, у якім у 1917 годзе адбыўся Першы Усебеларускі З'езд



Ф. 299. Воп. 5. Спр. 827 Арк. 1—9.








2.

Канец XIХ ст.

Планы і фасады будынка Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу на рагу Петрапаўлаўскай і Падгорнай вуліц, у якім у 1917 годзе праходзілі паседжанні Першага Усебеларускага З'езду


Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 106.







3.

1898

Справа аб перабудове дома купцоў Маліных на Захар'еўскай вуліцы ў Мінску


Ф. 1. Воп. 1. Спр. 3305. Арк. 1—4.







4.

1905—1911

Фармулярныя спісы аб службе дэпутата Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу Р. Скірмунта за 1905—1911 гады


Ф. 299. Воп. 7. Спр. 2849. Арк. 22—23, 29—32, 59—60.







5.

Пачатак XX стагоддзя

Пашпарт дэпутата Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу Р. Скірмунта

Ф. 299. Воп. 7. Спр. 2849. Арк. 5—6.







6.

1910

Справа Мінскага губернскага праўлення аб зацвярджэнні праекта будынка царкоўна-археалагічнага музея пры Архірэйскім доме на Захар'еўскай вуліцы ў Мінску, які ў 1918 годзе быў вядомы як «Дом БНР»


Ф. 299. Воп. 5. Спр. 2006. Арк. 1—2.







7.

1911

Справа аб пабудове новага мураванага трохпавярховага дома купцоў Маліных на рагу Захар'еўскай і Серпухаўскай вуліц у Мінску, дзе 25 сакавіка 1918 года была прынята 3-я Устаўная грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі


Ф. 1. Воп. 1. Спр. 5800. Арк. 1—3.







8.

1911

Фармулярны спіс аб службе дэпутата Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу Э. Вайніловіча за 1911 год


Ф. 299. Воп. 7. Спр. 886. Арк. 1—7.







9.

09.02.1917

Пацвярджэнне канцылярыі Мінскага губернатара Мінскаму паліцмайстру ад 9 лютага 1917 года аб неабходнасці выканання распараджэння ад 3 лютага 1917 года па справе аб добранадзейнасці А. Смоліча


Ф. 1683. Воп. 1. Спр. 22. Арк. 564—564адв.













10.

14.02.1917

Даведка паліцэйскага прыстава другой часткі Мінска ад 14 лютага 1917 года аб добранадзейнасці А. Смоліча


Ф. 1683. Воп. 1. Спр. 22. Арк. 562—563адв.













11.

16.02.1917

Распараджэнне Мінскага паліцмайстра ў адрасны стол горада Мінска ад 16 лютага 1917 года аб удакладненні месца жыхарства А. Смоліча


Ф. 1683. Воп. 1. Спр. 22. Арк. 565.












12.

16.07.1917

Заява грамадзяніна А. Смоліча Мінскаму гарадскому галаве ад 16 ліпеня 1917 года аб згодзе балатавацца ў гласныя Мінскай гарадской думы па спісе кандыдатаў блока сацыялістычных партый нацыянальных меншасцяў


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3666. Арк. 40.












13.

15.07.1917

Заява грамадзяніна Я. Лёсіка Мінскаму гарадскому галаве ад 15 ліпеня 1917 года аб згодзе балатавацца ў гласныя Мінскай гарадской думы па спісе кандыдатаў блока сацыялістычных партый нацыянальных меншасцяў


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3666. Арк. 42.













14.

19.07.1917

Спіс кандыдатаў прапанаваных балатавацца ў гласныя Мінскай гарадской думы ад блока сацыялістычных партый нацыянальных меншасцяў


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3666. Арк. 36—36адв.













15.

27.10.1917

Журнал паседжання Мінскай гарадской думы ад 27 кастрычніка 1917 года з заявай аб бягучых падзеях


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3660. Арк. 33—33адв.

Копія.










16.

22.11.1917

Заява гласнага Мінскай гарадской думы Я. Лёсіка ад 11 лістапада 1917 года аб адмове ад пасады гласнага Мінскай гарадской думы


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3669. Арк. 8.













17.

18.12.1917

Пратакол паседжання Мінскай гарадской думы ад 18 снежня 1917 года, на якім была прынята заява з пратэстам супраць разгону Першага Усебеларускага З'езда



Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3659. Арк. 260, 269—273.













18.

18.12.1917

Журнал паседжання Мінскай гарадской думы ад 18 снежня 1917 года з пастановай аб пратэсце супраць разгону Першага Усебеларускага З'езда


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3659. Арк. 276; Спр. 3660. Арк. 49, 51.

Копія.










19.

21.12. 1917

Пратакол паседжання Мінскай гарадской думы ад 21 снежня 1917 года


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3659. Арк. 282—286.













20.

1918

Склад розных камісій Мінскай гарадской думы, у тым ліку і беларускіх падкамісій


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3681. Арк. 2, 5адв.













21.

20.02.1918

Даклад Камітэта грамадскай бяспекі ў Мінскую гарадскую думу ад 20 лютага 1918 года аб становішчы ў горадзе і неабходнасці падтрымання грамадскага парадку пасля ўцёкаў бальшавікоў і ў сувязі з набліжэннем германскай арміі


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3677. Арк. 225—228.













22.

21.02.1918

Пратакол паседжання Мінскай гарадской думы ад 21 лютага 1918 года, на якім гласны думы А. Смоліч абвясціў, што ў гэтую ноч быў створаны Беларускі Народны Сакратарыят, і абвешчана 1-я Устаўная грамата Выкаканаўчага Камітэту Рады Першага Усебеларускага З'езду


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3672. Арк. 106—107адв., 172













23.

21.02.1918

Журнал паседжання Мінскай гарадской думы ад 21 лютага 1918 года, дзе была прынята прапанова сацыял-дэмакратычнай фракцыі думы аб скліканні з'езда гарадскога і земскага самакіравання края разам з Беларускім Народным Сакратарыятам


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3672. Арк. 110.

Копія.










24.

09.03.1918

2-я Устаўная грамата Выканаўчага Камітэту Рады Першага Усебеларускага З'езду


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3679. Арк. 2—2адв.


Копія.













25.

18.03.1918

Зварот Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі ў Мінскую гарадскую думу ад 18 сакавіка 1918 года аб скліканні 19 сакавіка 1918 года Рады Першага Усебеларускага З'езду


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3679. Арк. 1—1адв.













26.

18.03.1918

Журнал паседжання Мінскай гарадской думы ад 18 сакавіка 1918 года, дзе была прынята пастанова аб ухваленні 2-й Устаўной граматы Выканаўчага Камітэту Рады Першага Усебеларускага З'езду і аб абранні 10 прадстаўнікоў Мінскай гарадской думы ў склад Рады Першага Усебеларускага З'езду


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3672. Арк. 202—202адв.

Копія.










27.

18.03.1918

Пратакол паседжання Мінскай гарадской думы ад 18 сакавіка 1918 года, на якім была заслухана інфармацыя А. Цвікевіча аб палітычным становішчы на тэрыторыі Беларусі


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3672. Арк 177—281; 183—195адв.













28.

18.03—29.4.1918

Справа Мінскай гарадской думы аб адносінах з Народным Сакратарыятам Беларускай Народнай Рэспублікі


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3679. Арк 1—11.
















29.

09.04.1918

Паведамленне Мінскай гарадской управы ад 9 красавіка 1918 года аб парадку публікацый распараджэнняў і аб'яў, пачынаючы з 25 сакавіка 1918 года, адначасова на мовах: нямецкай, рускай, беларускай, польскай і яўрэйскай



Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3660. Арк. 77.
















30.

18.04.1918

Пратакол паседжання Мінскай гарадской думы ад 18 красавіка 1918 года, на якім была прынята пастанова аб абранні гласнага Мінскай гарадской думы В. Цывінскага ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3672. Арк. 303.

Копія.




31.

07.05.1918

Даклад аб дзейнасці аддзела асветы Мінскай гарадской управы ў Мінскую гарадскую думу ад 7 мая 1918 года і аб стварэнні нацыянальных субкамісій: велікарускай, беларускай, яўрэйскай і польскай


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3661. Арк. 28—29адв.

Копія.




32.

24.05.1918

Заява гласнага У. Самойлы на паседжанні Мінскай гарадской думы ад 24 мая 1918 года па пытаннях аб нармалізацыі гарадской гаспадаркі

Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3664. Арк. 5.







33.

29.11.1918

Адозва Мінскай гарадской думы да жыхароў горада ад 29 лістапада 1918 года аб аднаўленні сваёй дзейнасці ў сувязі з адступленнем германскай арміі


Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3664. Арк. 3.










База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка