Нагадваем, што 31 жніўня 2013 года заканчваецца пераходны перыяд, вызначаны Міністэртсвам Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацвержданых Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 лiпеня 2008 года.
Змены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»
23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджаевіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі прычынамі:
Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў.
Правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, і таму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра паўстала гэта праблема для беларускай мовы ў канцы ХХ ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.
У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове. У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:
-
Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца трыо, адажыо, Токіо). У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы –эр, -эль прапанавана перадаваць як –ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр);
-
Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (паводле дзеючых “Правіл” пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць);
-
Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца ва універсітэце, пасля унікальнай аперацыі, фауна);
-
У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам, газпрам і г. д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца гарком, газпром);
-
Уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на –ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі (паводле дзеючых “Правіл” пішацца чаньчуньскі, цяньшаньскі);
-
Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д.;
-
Уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш.;
-
У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе;
-
Рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам –ава- (-ява-) і –ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.;
-
Са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”. Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;
-
Уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў;
-
Спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.
Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.
Паважаныя вучні і іх законныя прадстаўнікі!
Нагадваем , што 31 жніўня 2013 г. заканчваецца пераходны перыяд , вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года (далей – Правілы). У сувязі з гэтым установы агульнай сярэдняй адукацыі павінны кіравацца Правіламі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.
Пачынаючы з 2013 /2014 навучальнага года ў час праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць Правілам, настаўнікі выпраўляюць і пры выстаўленні адзнакі ўлічваюць у адпаведнасці з Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Падкрэсліваем, што пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове тэставыя заданні рыхтуюцца ў адпаведнасці з Правіламі. |