Намалюй гародніну, якую ты пасадзіў бы ў сваім гародзе. Пашукай і выкрэслі ўсе літары Ч. Колькі іх?




Дата канвертавання18.11.2017
Памер15.82 Kb.
Практыкаванне 28

Ш ш

Намалюй гародніну, якую ты пасадзіў бы ў сваім гародзе.




Пашукай і выкрэслі ўсе літары Ч. Колькі іх?

Ты запрасіў гасцей на гарбату. Якія рэчы і прадукты табе спатрэбяцца? У якіх краінах існуюць асобыя “чайныя” рытуалы і традыцыі?

ГАСЦІННЫ ЧАЙНІК

Свішча чайнік гаваркі:

- Смачна есці, сябрукі!

Пачастуйцеся пячэннем

Ды чарэшневым варэннем!

Шчыра я люблю гасцей,



Трэба бачыцца часцей!

У нашым гародзе пранесся ўраган і пераблытаў усе літары, немагчыма зразумець, што расце на градах. Запішы літары ў правільным парадку.

ААОКБЧК АУГРБЗ АУКВН АУОГРК ААТМТ УАБЛЬБ АЫРДС

ОАМРКВ АЫЧСНК ЫУЯЦБЛ ЕКМН ОКРП АУАКПСТ АААСЛТ ЕАПРЦ

_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

ШАРАДЫ З ПАЛЁЎ ДЫ ГРАДАЎ

  1. Першую палову троса і кавалак п’есы ўзяць, а напрыканцы без лічбаў трэба сотку прыпісаць.

  1. Наш першы склад – бярозы брат. Другі – імя кітайца. А разам – дачны інструмент. Які, ты здагадаўся?

  1. Мора літару згубіла. Жабка літару знайшла. Мору крыўды не зрабіла: сваё слоўца аддала.

  1. Цякла між высокіх, крутых берагоў, а літара спераду ўстала – і пчолкі лятуць да красуні з лугоў, каб траўка кашаю стала.

  1. Вазьмі яго, рагатага, і літару дадай. І стану я – зубатая – па полі знай-цягай.

  1. Плыткія месцы наперадзе ставім, важная літара следам ідзе. І перадатчык з кішэні дастанем – так праз балота канал правядзем.



Прыдумай “агародную гімнастыку” – рухі, якія трэба рабіць, каб апрацаваць агарод.

Прыходзь на наступныя заняткі!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка