знайдзіце процьму цікавай і карыснай інфармацыі тут: http://www.movananova.by/
Практыкаванне 14 – с4. ТЭМА: «Апранемся па надвор’і»
-
Намалюйце, як трэба апранацца ўлетку ў розных мясцінах. Патлумачце, чаму.
На Паўднёвым полюсе.
|
У пустыні Сахара.
|
На возеры Нарач.
|
У Налібоцкай пушчы.
| -
Гуляемся ў карэктара: шукаем і выкрэсліваем літару Н.
Набыла Настачка нажніцы
Краіць Наталлі нагавіцы.
Але Наталля падвяла:
У краме джынсы набыла.
Ды не сумуйце вы, нажніцы:
Ў нядзелю будзем шыць спадніцу!
|
Як называецца майстра, які шые вопратку? Абутак? Шапкі?
| -
Чыстагаворка:
На дварэ халодна – апранайся цёпла,
На дварэ цяплей – апранайся лягчэй.
-
У гэтым вершы знайдзіце ўсе імёны, у кожным з іх замяніце 1 літару, каб атрымалася слова. Кіруйцеся сэнсам!
ВОСЕНЬ ЗА ВАКНОМ
Ад самага ранку сяджу я за Мартай,
А лепей бы бегаў па восеньскім Марку.
Там піхты, як вострыя Вікі, стаяць,
Аліны лісточкі губляюць, трымцяць.
Пад вокнамі Лізы маўкліва сумуюць.
Марыны па вуліцы зрэдку шыбуюць.
А Петрык-гарэза лісты падымае
І проста ў ваконную Раду шпурляе.
-
А ці ведаеце вы… адкуль пайшло слова “восень”? (паводле Сцяпана Нефідовіча)
Слова “восень” ідзе ад слова “асеняць” – рабіць сень, засень, гэта значыць, рабіць халадок. Ад гэтага слова пайшло і слова “сені” – прыбудова пры хаце, дзе ўлетку прахалодна. Продкі дзялілі год на дзве пары – лета і зіму. А пераходны час, калі лета станавілася дажджлівым, халодным, прырода і людзі адчувалі надыход зімы, нашыя продкі называлі блізкімі па гучанні словамі. Так, у рускай мове - осень, у беларускай - восень, ва ўкраінскай - осінь, у польскай - jesien, у славацкай, славенскай і сербскай - jecen, у балгарскай - есен.
УВАГА!
Наступныя заняткі 10.12.2017 – супольныя, пачынаем у 12. А ў 13 гадзін у нас госці – Біл і Бола!
|
Паглядзіце за вакно –
восень там стаіць даўно!
Нам надвор’е ні па чым –
апранацца мы бяжым.
Калі дзьме халодны ветрык –
апранаем цёплы швэдрык.
Ўсім на вуліцу ахвота —
дружна абуваем боты.
Каб з прастудай не хадзіць,
трэба шалік закруціць,
Дожджык капаць пачынае –
тут жа шапкі надзяваем,
Стыне ў лужыне вадзіца – нацягнулі рукавіцы!
Апрануліся?
А хто не ўзгадаў пра паліто?
Зачыняем дзверы ў дом – і на вуліцу бягом!
Чакаем вас на наступных занятках! Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў, не забывайцеся ўзяць алоўкі, асадкі і добры настрой!
Далучайцеся ў ФБ https://www.facebook.com/movadzetkam
|