Намеснік старшыні Старадарожскага райвыканкама




Дата канвертавання15.11.2017
Памер254.28 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Намеснік старшыні

Старадарожскага райвыканкама

Д.М.Давыдаў


3 лютага 2016 г.

План мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры ў Старадарожскім раёне





п/п


Назва мерапрыемства

Тэрмін правядзення

Адказны выканаўца

1

Паказ творчых дасягненняў


1.1

XXVIII агляд «народных» і «ўзорных» калектываў Мінскай вобласці на прадмет пацвярджэння ганаровага наймення (народны ансамбль народнай песні і музыкі "Таліца", народны духавы аркестр, народны ансамбль народных інструментаў выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў, узорны харэаграфічны ансамбль "Расінка"

люты-красавік

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

1.2

Абласны фестываль духавой музыкі «Майскі вальс»

май

ДУА «Старадарожская дзіцячая школа мастацтваў», (далей – ДШМ),

ДУК “Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку” (далей – РЦКіА)



1.3

Абласны конкурс-пленэр юных мастакоў «Фарбы роднай зямлі»

чэрвень

ДШМ

1.4

Абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй»

кастрычнік

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

1.5

Кінапаказ новых мастацкіх, мультыплікацыйных, дакументальных стужак беларускай вытворчасці

на працягу года

Адзел па відэаабслугоўванню насельніцтва Старадарожскага раёна КУП “Мінаблкінавідэапракат”

1.6

Арганізацыя гастролей вядучых прафесійных творчых калектываў і выканаўцаў Рэспублікі Беларусь

на працягу года

РЦКіА

2

Рэкламна-прапагандысцкія і культурна-асветніцкія мерапрыемствы

2.1

Адкрыццё новага раздзелу пастаяннай экспазіцыі музея «Матэрыяльная і духоўная культура беларуса-сакуна пачатку ХХ ст.»

26 лютага


ДУ «Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей» (далей – гісторыка-этнаграфічны музей)

2.2

Правядзенне экскурсійнага маршруту «Быт беларуса-сакуна: Залужжа –Дражна - Ляўкі»

ліпень-верасень

Гісторыка-этнаграфічны музей

2.3

Арганізацыя ў бібліятэках раёна тэматычных кніжна-ілюстраваных выстаў «Культурныя традыцыі Старадарожчыны»

на працягу года

ДУК “Старадарожская раённая цэнтральная бібліятэка” (далей – цэнтральная бібліятэка

2.4

Экскурсійныя паездкі па культурна-гістарычных мясцінах Беларусі, наведванне музеяў Рэспублікі Беларусь

на працягу года

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; аддзел адукацыі, спорту і турызму

2.5

Работа клуба аматараў гісторыі роднага краю «Мы пазнаем свет» аддзялення дзённага наведвання для грамадзян сталага ўзросту:

экскурсіі; наведванне музеяў, выстаў, канцэртаў; паездкі ў тэатры;

паходы


1 раз у месяц

ДУ «Старадарожскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтвая (далей – ТЦСАН)

2.6

Арганізаваць работу па вырабу і абнаўленню вонкавай рэкламы (білбордаў, банэраў, афармленне грамадзянскага транспарту)

на працягу года

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

2.7

Правядзенне абследавання ўмоў жыцця сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, а таксама грамадзян, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі, у мэтах прадухілення пажараў і гібелі людзей ад іх

на працягу года

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях


2.8

Правядзенне прафілактычных гутарак па недапушчэнні пакідання дзяцей адных без нагляду, правядзенне навучання правілам пажарнай бяспекі, выяўлення фактаў неналежнага догляду за дзецьмі.

на працягу года

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях


2.9

Правядзенне пленэраў, справаздачных канцэртаў «Культура вачыма дзяцей»

на працягу года

ДШМ

2.10

Размяшчэнне на афіцыйным сайце райвыканкама інфармацыі аб мерапрыемствах, прысвечаных Году культуры, стварэнне тэматычных рубрык і старонак

на працягу года

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

3

Арганізацыя раённых фестываляў, конкурсаў, свят, акцый


3.1

Раённы этап Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды»

снежань – студзень

2016


Аддзел адукацыі, спорту і турызму,

аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, РК ГА «БРСМ»

3.2

Правядзенне Каляднага балу для моладзі

студзень

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,

аддзел адукацыі, спорту і турызму



3.3

Раённая выстава “Суквецце талентаў”

студзень-люты

ДУК “Старадарожскі раённы Цэнтр рамёстваў (далей – Цэнтр рамёстваў)

3.4

Правядзенне раённага этапа Рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі

1 лютага-

1 сакавіка



Аддзел адукацыі, спорту і турызму,

аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Старадарожская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя



3.5

Раённы шоў-конкурс “Парад прафесій”

25 мая

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, РА РГА «Белая Русь», раённае аб’яднанне прафсаюзаў

3.6

Правядзенне навучальных семінараў, віктарын і конкурсаў для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане з мэтай выхавання пажарнай бяспекі

на працягу года

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях,

аддзел адукацыі, спорту і турызму



3.7

Правядзенне конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў розных галін

III квартал

РК ГА «БРСМ»

3.8

Арганізацыя работы клуба прафесійнага майстэрства «Вынаходнік»

1 раз у квартал

Цэнтральная бібліятэка

3.9

Тэматычныя вечары, прысвечаныя юбілеям беларускіх пісьменнікаў Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа

на працягу года

Цэнтральная бібліятэка

3.10

Цыкл пазнавальных урокаў пад агульнай назвай «Традыцыйныя рамёствы Старадарожчыны»

на працягу года

Цэнтр рамёстваў


3.11

Выставы работ майстроў падчас правядзення раённых мерапрыемстваў

на працягу года

Цэнтр рамёстваў

3.12

Правядзенне ўрокаў майстэрства і майстар-класаў па ткацтве і пляценні пояса

на працягу года

Цэнтр рамёстваў

3.13

Цыкл гутарак “Народны каляндар”

на працягу года

Цэнтр рамёстваў

3.14

Урокі майстэрства па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

на працягу года

Цэнтр рамёстваў

3.15

Сустрэчы дзяцей з майстрамі

на працягу года




3.16

Персанальныя выставы работ майстроў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

на працягу года

Цэнтр рамёстваў

3.17

Святы вёсак «Вёска, жыць тваім лёсам – няма лепшага лёсу на свеце»

на працягу года

РЦКіА

3.18

Цыкл пазнавальных урокаў «Традыцыйныя рамёствы Старадарожчыны»

на працягу года

Цэнтр рамёстваў

3.19

Мерапрыемствы клуба «Дарыце людзям дабрыню»

на працягу года

ТЦСАН, працоўныя калектывы горада і раёна

3.20

Работа клубаў «Крыніца, «Арэскія вытокі», «Пасядзелкі»

на працягу года

Цэнтральная бібліятэка

3.21

Семінар-практыкум «Фальклорная спадчына рэгіёна. Прускія вячоркі»

II квартал

РЦКіА

3.22

Раённыя гульні КВЗ, прысвечаныя Году культуры

люты-сакавік

РК ГА «БРСМ»

3.23

Раённы этап Усебеларускай акцыі «МЫ - ГРАМАДЗЯНЕ БЕЛАРУСІ!»


сакавік

РК ГА «БРСМ»

3.24

Раённы інтэлектуальны турнір «Свая гульня», прысвечаны Году культуры

сакавік, май, лістапад

Аддзел адукацыі, спорту і турызму


3.25

Праект «Гадавое кола» (цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных народнай беларускай культуры)

студзень, красавік, ліпень, кастрычнік

Гісторыка-этнаграфічны музей

3.26

Тыдзень традыцыйнага мастацтва «Вясновы сувенір»

сакавік

Цэнтр рамёстваў

3.27

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

1 красавіка

ТЦСАН

3.28

Рэалізацыя праекта “Чарнобыльскі шлях”

красавік

РК ГА «БРСМ»

3.29

Тыдзень традыцыйнага мастацтва «Велікодная пісанка»

красавік

Цэнтр рамёстваў

3.30

Раённы фестываль мастацкай самадзейнасці сярод навучэнцаў і педагогаў устаноў адукацыі

красавік

Аддзел адукацыі, спорту і турызму,


3.31

Раённы конкурс фатаграфій «Любі свой край і ўсхваляй»

красавік

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

3.32

Канцэртная праграма «Залаты шлягер на ўсе часы»

красавік

РЦКіА

3.33

Раённы агляд - конкурс сярод сельскіх клубных устаноў на лепшую арганізацыю работы па прафілактыцы правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі

красавік

РЦКіА

3.34

Электронная прэзентацыя «Кніга: ад вытокаў да сучаснасці»

20 красавіка

Цэнтральная бібліятэка

3.35

«Культура Ірана», выстава сумесна з пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь

красавік

Гісторыка-этнаграфічны музей

3.36

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь»

6 мая

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, РК ГА «БРСМ»

ТЦСАН


3.37

Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня сям'і «Цяпло сямейнага ачага»

13 мая

ТЦСАН

3.38

Раённая выстава майстроў «Традыцыйная спадчына Старадарожчыны»

май

Цэнтр рамёстваў

3.39

Персанальная выстава работ мастачкі Юліі Невейка

май

Гісторыка-этнаграфічны музей

3.40

Міжнародная акцыя «Ноч музеяў», тэма «12 стагоддзяў культуры Беларусі»

май

Гісторыка-этнаграфічны музей

3.41

Тэматычная гутарка «Подзвіг беларускага народа» да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня

ТЦСАН

3.42

Раённы выпускны баль

чэрвень

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

3.43

Раённая выстава-конкурс«Юныя чараўнікі»

чэрвень

Цэнтр рамёстваў

3.44

Святочны канцэрт «Беларусь – край дзівоснай казкі!», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

ліпень

РЦКіА

3.45

Фестываль патрыятычнай песні «Светларусая Беларусь мая!», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

ліпень

РЦКіА

3.46

Раённы маладзёжны фестываль вулічных субкультур «Моладзевы мікс»

чэрвень

РЦКіА

3.47

Удзел у рэалізацыі рэспубліканскага праекта «Квітней Беларусь», прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

ліпень

РК ГА «БРСМ»

3.48

Арганізацыя і правядзенне раённага свята да Дня пажарнай службы

25 ліпеня

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

3.49

Раённы конкурс на лепшае комплекснае добраўпарадкаванне, мастацкае афармленне і азеляненне тэрыторыі ўстаноў культуры

жнівень

Клубныя ўстановы раёна

3.50

Тыдзень беларускага пісьменства і друку «Сугучча беларускай ліры»

жнівень

Цэнтральная бібліятэка

3.51

Удзел у рэалізацыі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям»

верасень -кастрычнік

РК ГА «БРСМ»

3.52

Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»

верасень

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

3.53

Бібліятэчны МІХ «Ноч... Пара ў бібліятэку»

15 верасня

Цэнтральная бібліятэка

3.54

Конкурс сярод работнікаў культуры «Лепшы па прафесіі»

верасень

РЦКіА

3.55

Раённая выстава-конкурс «Чароўны свет бісера»

верасень

Цэнтр рамёстваў

3.56

Акцыя «Тыдзень адкрытых дзвярэй. Запрашаем у чароўны свет майстэрства»

верасень

Цэнтр рамёстваў

3.57

Семінар-практыкум «Тэхналогія вырабу пояса на дошчачках»

верасень

Цэнтр рамёстваў

3.58

Раённы конкурс на лепшую сувенірную работу

кастрычнік

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

3.59

Конкурс школьных навукова-даследчых праектаў «Дыялог культур»

кастрычнік

Гісторыка-этнаграфічны музей

3.60

Юбілей ДУА “Залужская сярэдняя школа Старадарожскага раёна”

(150 год)



лістапад

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

3.61

Раённы конкурс мастацкай самадзейнасці «Мы шукаем таленты»

лістапад

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

3.62

Раённы конкурс «Майстар года»

лістапад

Цэнтр рамёстваў

3.63

Справаздачная выстава народнага клуба майстроў «Спадчына»

лістапад

Цэнтр раместваў

3.64

Web-вандроўка «Book-сімпатыя»

9 снежня

Цэнтральная бібліятэка

3.65

Раённы конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і педагогаў «Лепшая навагодняя цацка»

снежань

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

4

Культура сямейных зносін і быту

4.1

Акцыя «Чытаем усёй сям’ёй па-беларуску»

люты-май

Установы адукацыі раёна

4.2

Ушанаванне сямейных пар (залатых юбіляраў), нованароджаных

на працягу года

ТЦСАН, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, ЗАГС

4.3

Раённы фестываль сямейнай творчасці «Самае галоўнае ў жыцці – сям’я!»

красавік

РЦКіА

4.4

Арганізацыя раённага этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта ГА «БРСМ» «Уладар сяла»

ліпень-верасень

РК ГА «БРСМ»

5

Культура спартыўных дасягненняў







5.1

XXIX Нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзесятка»

верасень

Раённы выканаўчы камітэт, аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

5.2

Дні здароўя

на працягу года

Аддзел адукацыі, спорту і турызму,

арганізацыі і прадпрыемствы горада і раёна

5.3

Турнір па більярду сярод вучнёўскай моладзі

9 студзеня

РК ГА «БРСМ»

5.4

Кубак Старадарожскага раёна па більярдным спорце

сакавік

РК ГА «БРСМ»

5.5

Турнір па вольнай барацьбе памяці Сяргея Рамкевіча

красавік

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

5.6

Раённая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу

май

Аддзел адукацыі, спорту і турызму, прадпрыемствы АПК

5.7

Спаборніцтвы, прысвечаныя Дню Перамогі

май

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

5.8

«Папа, мама і я –спартыўная сям’я»

чэрвень

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

5.9

Турнір па футболе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Пятра Доўнара

лістапад

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

5.10

Турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Жукаўца

снежань

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

6

Культура земляробства

6.1

Раённае свята «Дажынкі»

верасень

Упраўленне сельскай гаспадаркі райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

6.2

Правядзенне раённага конкурсу аратых

кастрычнік

Упраўленне сельскай гаспадаркі райвыканкама

6.3

II раённы форум маладых спецыялістаў

верасень

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

7

Культура ўладкавання населеных пунктаў

7.1

Правядзенне конкурсу на званне «Лепшае падвор'е»

май-верасень

Сельскія выканаўчыя камітэты

7.2

Прыцягненне навучэнцаў і моладзі да азелянення і добраўпарадкавання тэрыторый, памятных месцаў

май-верасень

РК ГА «БРСМ», аддзел адукацыі, спорту і турызму

8

Інфармацыйнае суправаджэнне

8.1

Стварэнне тэматычных рубрык, цыклаў артыкулаў на старонках раённай газеты «Навіны Старадарожчыны», тэматычных радыёперадач у эфірах раённага радыё, прысвечаных Году культуры

на працягу года

ДУ «Рэдакцыя раённай газеты «Навіны Старадарожчыны»


8.2

Прадстаўленне інфармацыі аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Старадарожскім раёне ў Год культуры, уласным карэспандэнтам, карэспандэнтам абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі (СМІ)

на працягу года

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;

аддзел адукацыі, спорту і турызму

8.3

Правядзенне адзіных дзён інфармавання насельніцтва па тэмах:

«2016 год у Беларусі – Год культуры»

«Традыцыйнае мастацтва Старадарожскага раёна»

люты


кастрычнік

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

8.4

Выданне буклета «Творчасць без межаў» (лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна)

II квартал

РЦКіА

8.5

Размяшчэнне інфармацыі ў раённых сродках масавай інфармацыі, Internet па правядзенні Года культуры

на працягу года

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,

ДУ «Рэдакцыя раённай газеты «Навіны Старадарожчыны»



8.6

Правядзенне сустрэч у працоўных калектывах, па месцы жыхарства

на працягу года

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы,



культуры і па справах моладзі Старадарожскага райвыканкама С.А.Каролька



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка