Народны фальклорны гурт “Маладзічкі” Усяжскага сельскага Дома культуры




Дата канвертавання27.05.2018
Памер16.48 Kb.


Народны фальклорны гурт “Маладзічкі”

Усяжскага сельскага Дома культуры
Народны фальклорны гурт “Маладзічкі” дзейнічае на базе Усяжскага сельскага Дома культуры з 1980 года. З 2008 года яго ўзначальвае хормайстар Дома культуры Яўгенія Валер’еўна Макарэвіч, акампаніятар калектыву Марчэўскі Сяргей Анатольевіч.У складзе гурта 12 чалавек – рабочыя, настаўнікі школы, супрацоўнікі дзіцячага сада, пенсіянеры, якія пражываюць на тэрыторыі Усяжскага сельскага Савета.

У рэпертуары калектыву шмат беларускіх народных песень, прыпевак, жартаў, паколькі асноўны накірунак творчай дзейнасці калектыву – гульнёвыя праграмы, сярод якіх “Будзе свята – будуць і жарты”, “Па працы і адпачынак”, “Ці на базар, ці на свята” і г.д. Важнай формай дзейнасці гурта з’яўляецца тэатралізацыя каляндарных і сямейных абрадаў з элеменамі гульні: “А ў нашай Васілінкі сёння радзінкі”, “Вяселле” і інш.

У 2011 годзе калектыву прысвоена ганаровае званне “народны”. Калектыў заўсёды ў творчым пошуку новага і як мага больш разнастайнага рэпертуару. Гурт выступае са шматлікімі праграмамі не толькі ў пасёлку Усяж, але і на канцэртных пляцоўках горада Смалявічы, на прадпрыемствах і ў арганізацыях, за межамі раёна. “Маладзічкі” – нязменныя ўдзельнікі свята горада Смалявічы, святаў вёсак, кірмашоў, неаднаразовыя пераможцы раённага свята гульні і гумару “Смалявіцкія пацехі”.

На працягу апошніх гадоў “Маладзічкі” прымалі ўдзел у абласным фізкультурна-аздараўленчым свяце “Тыдзень моды на здароўе” (гарналыжны цэнтр Сілічы, 2007, 2008), ІІІ абласным фестывалі народнай музыкі “Грай, гармонік” (Нясвіж, 2008), Рэспубліканскім свяце гарбаты (гарналыжны цэнтр Сілічы, 2008), Рэспубліканскай выставе-кірмашы (Мінск, 2009), ІІІ і IV абласным фестывалі гульні і гумару “Капыльскія пацехі” (Капыль, 2008, 2011), Рэспубліканскім зімовым спартыўным свяце “Мінская лыжня-2009” (РЦАП “Раўбічы”), абласным семінары-практыкуме для спецыялістаў метадычных цэнтраў, кіраўнікоў фальклорных калектываў (Смалявічы, 2010), Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011” (Маладзечна, 2011).



У 2012 годзе калектыў стаў удзельнікам праекта на тэлеканале “Беларусь – 2” “Наперад у мінулае”

Народны фальклорны гурт “Маладзічкі” Усяжскага СДК надзвычай арыгінальны і запатрабаваны, паколькі далучае гледачоў да духоўных каштоўнасцяў. народнага жыцця.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка