«народны», перыядычнага пацвярджэння І пазбаўлення ІХ гэтага статусу у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях І Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь»



Дата канвертавання15.11.2017
Памер33.61 Kb.
#12159




ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 чэрвеня 2006 г. № 733


Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прысваення музеям статусу

«народны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення музеям

статусу «народны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага

статусу.

2. Устанавіць, што па рашэнню кіраўніцтва юрыдычнай асобы, у склад

якой уваходзіць музей са статусам «народны», для ажыццяўлення

музейнай дзейнасці ў структуру дадзенага музея ўводзяцца адна або

больш штатных адзінак.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 23 чэрвеня 2006 г.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі БеларусьС.Сідорскі

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь

10.06.2006 № 733


ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку прысваення музеям статусу «народны», перыядычнага

пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» і вызначае парадак прысваення музеям статусу «народны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу.

2. Статус «народны» прысвойваецца музеям, якія ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасці структурных падраздзяленняў і адпавядаюць наступным патрабаванням:

ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за 10 гадоў;

маюць не менш за 600 музейных прадметаў;

маюць уліковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;

маюць асобны будынак (памяшканні) пад пастаянную экспазіцыю і для размяшчэння музейных фондаў;

маюць пастаянную музейную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных калекцый;

абслугоўваюць не менш як 3000 наведвальнікаў за апошнія тры гады.

3. Для разгляду пытання аб прысваенні музею статусу «народны» юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, падае ва ўпраўленне культуры адпаведнага аблвыканкома або Мінскага гарвыканкома хадайніцтва з прыкладзенай даведкай аб дзейнасці музея, што пацвярджае выкананне патрабаванняў, указаных у пункце 2 дадзенага Палажэння.

Упраўленне культуры адпаведнага аблвыканкома або Мінскага гарвыканкома мае права запатрабаваць у юрыдычнай асобы, якая падала хадайніцтва, прадставіць іншыя дакументы, што пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу «народны».

4. Матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 дадзенага Палажэння, пасля праверкі адпаведнасці музея патрабаванням, неабходным для прысваення статусу «народны», накіроўваюцца ўпраўленнем культуры адпаведнага аблвыканкома або Мінскага гарвыканкома ў Міністэрства культуры.

5. Рашэнне аб прысваенні музею статусу «народны» прымаецца калегіяй Міністэрства культуры.

6. Пасля прысваення музею статусу «народны» ў яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.

7. Музеі, якім прысвоены статус «народны», пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага юрыдычныя асобы, у склад якіх уваходзяць музеі са статусам «народны», падаюць ва ўпраўленне культуры адпаведнага аблвыканкома або Мінскага гарвыканкома матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 дадзенага Палажэння, якія пасля іх разгляду накіроўваюцца ўпраўленнем культуры ў Міністэрства культуры.

8. Пытанне аб пацвярджэнні статусу «народны» разглядаецца на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры.

У выпадку, калі музей:

адпавядае патрабаванням, прадугледжаным у дадзеным Палажэнні, калегія Міністэрства культуры прымае рашэнне аб пацвярджэнні ім статусу «народны»;

не адпавядае патрабаванням, вызначаным гэтым Палажэннем, калегія Міністэрства культуры прымае рашэнне аб пазбаўленні дадзенага музея статусу «народны».

9. Пасля пазбаўлення музея статусу «народны» ў яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.
Copyright © 2003 Национальный центр правовой информации

Республики Беларусь

Адрес: Республика Беларусь, 220050, г. Минск, ул. Берсона 1а.

тел/факс. 375-17-2227064; e-mail: portal@ncpi.gov.by



Дизайн сайта:

""Арт-миссия""
Каталог: uploads -> lowact
uploads -> Алімпіяда па беларускай мове і літаратурнаму чытанню, 3 клас
uploads -> Жабін клунак
uploads -> Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны
uploads -> Узгоднена. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі М. Б. Тарасава
lowact -> Праграма для падрыхтоўкі да рэспубліканскай краязнаўчай дыстанцыйнай алімпіяды. Прырода Беларусі
lowact -> Закон рэспублiкi беларусь 12 снежня 2005 г. N 70-з аб музеях I музейным фондзе рэспублiкi беларусь
lowact -> Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
lowact -> Праграма для падрыхтоўкі да рэспубліканскай краязнаўчай дыстанцыйнай алімпіяды. Прырода Беларусі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал