Наш зямляк – канстанцін вераніцын канстанцін Васільевіч Вераніцын




Дата канвертавання24.11.2017
Памер8.92 Kb.
НАШ ЗЯМЛЯК – КАНСТАНЦІН ВЕРАНІЦЫН
Канстанцін Васільевіч Вераніцын (Васільеў) паходзіў з прыгонных сялян в. Астраўляне Віцебскага павета (сёння Гарадоцкі раён). Нарадзяўся 1 чэрвеня 1834 г. У 1844 годзе скончыў Гарадоцкае прыходскае вучылішча. У наступным годзе атрымаў вольную і паступіў у Віцебскую гімназію. У 1851 г. прыпісаўся ў гарадоцкія мяшчане і выбраў прозвішча “Вераніцын”. У 1852 г. пакінуў, не давучыўшыся, гімназію і паступіў у Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію. У 1857 г. паступіў у Горацкі земляробчы інстытут на трэці курс. За два гады скончыў інстытут са званнем кандыдата агранаміі, абараніўшы дысертацыю “О белорусском хозяйстве”. Потым кіраваў прыватным маёнткам, служыў у галоўным таварыстве расійскіх чыгунак. У 1874 – 1879 г.г. – настаўнік геаграфіі і прыродазнаўства ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. З 1880г. – чыноўнік у Пецярбургу, у апараце Міністэрства шляхоў зносін. У 1900 годзе пайшоў у адстаўку стацкім саветнікам. Памер каля 1904г.
Аўтарства Канстанціна Вераніцына ў адносінах да паэмы «Тарас на Парнасе» было даказана ў 70-я годы мінскім даследчыкам Генадзем Кісялёвым. Час напісання – 15 красавіка 1855 г. – месца – г. Гарадок Віцебскай вобласці. Упершню твор быў надрукаваны ў газеце “Минский листок” у 1889 г.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка