Навагрудскі раённы




Дата канвертавання09.06.2018
Памер20.75 Kb.

НАВАГРУДСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ





НОВОГРУДСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ

вул. Міцкевіча, 11, 231400, г. Навагрудак,




ул. Мицкевича, 11, 231400, г. Новогрудок,

Гродзенская вобл.




Гродненская обл.

тэл. (01597) 2 28 18, факс 2 29 33




тел. (01597) 2 28 18, факс 2 29 33

эл. пошта: novogrudok_rik@mail.grodno.by




эл. почта: novogrudok_rik@mail.grodno.by


02-03/Б-12 эл.

08.05.2018


ХХХХХХХХХХХХХХХ

Н

а № ад

Аб разглядзе звароту


На Ваш электронны зварот па пытанні перайменавання вуліцы Савецкай у горадзе Навагрудку ў вуліцу Барыса Кіта Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт лічыць немэтазгодным.

Перайменаванне вуліцы цягне за сабой замену пашпартоў грамадзян, якія пражываюць на гэтай вуліцы, тэхнічных пашпартоў і іншых дакументаў, якія патрабуюць пэўных матэрыяльных выдаткаў.

Памяць пра Барыса Кіта захоўваецца ў Навагрудку. Знакаміты зямляк з'яўляецца Ганаровым грамадзянінам г. Навагрудка, у 2007 годзе яго імя было занесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна.

У сярэдняй школе № 1 г. Навагрудка быў створаны музейны пакой, у якім сабраны матэрыялы з гісторыі школы, пачынаючы з 1933 года. У 2012 годзе пакой рэарганізаваны ў музей Барыса Кіта. Тут захаваны яго асабістыя рэчы, фотаматэрыялы і дакументы з жыцця і дзейнасці Барыса Кіта. Тут праходзяць выхаваўчыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да знамянальных і памятных дат, гадзіны кансультацый, на якіх усе жадаючыя могуць папрацаваць з наяўнымі ў музеі матэрыяламі.

19 гадоў запар у раёне праходзіць інтэлектуальны турнір імя Барыса Кіта. Капітан каманды-пераможцы мае гонар прымерыць мантыю Барыса Кіта (з фондаў гісторыка-краязнаўчага музея).

Матэрыялы аб нашым знакамітым земляку публікуюцца ў раённай газеце і транслююцца ў праграмах «Навагрудскія навіны» і «Нова-ТБ».

У выпадку нязгоды з адказам Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Вы маеце права абскардзіць яго ў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.
Старшыня А.М.Маркевіч

Каралько 43254



электронная версія адпавядае арыгіналу


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка