Навінкі выдавецтва «Беларуская навука»




Дата канвертавання24.12.2017
Памер32.72 Kb.

Навінкі


выдавецтва «Беларуская навука»

Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Кн. 1. Матэрыяльная культура / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 567 с.: іл.

У трэцім томе выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі культуры беларускага сяла. Кніга першая прысвечана матэрыяльнай культуры, складаецца з адзінаццаці раздзелаў, у якіх асвятляюцца адметныя рысы сельскай архітэктуры і інтэр’ера сялянскага жылля, традыцыі земляробства, жывёлагадоўлі, агародніцтва, народнай кулінарыі, традыцыйныя рамёствы і промыслы, сялянскі касцюм, транспартныя сродкі, а таксама развіццё сельскагаспадарчай адукацыі і дзейнасць сельскіх грамадскіх аб’яднанняў. Выданне багата ілюстравана.

Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.

Марціновіч, А.А. Гісторыя праз лёсы. Том 1 / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 335 с. : іл.

Новая шматтомная праца пісьменніка знаёміць чытачоў з гісторыяй нашага краю праз лёсы легендарных і гістарычных асоб. У томе тры кнігі – «Першыя з першых» (яе героі – легендарная Скрэва, Прадслава, Малуша, Рагнеда, яе дачка Прадслава Уладзіміраўна, а таксама ўнучкі: Анастасія – венгерская каралева, Ганна – каралева французская, Лізавета – нарвежская і яшчэ Еўфрасіння Полацкая); «Полацкія князі» (расказ пра тых, хто ў розны час стаяў на чале Полацкага княства); героі трэцяй кнігі – «Вялікія князі Вялікага Княства Літоўскага» – Міндоўг, Войшалк, Віцень, Гедзімін, Альгерд, Кейстут, Ягайла, Вітаўт і іншыя.

Для сярэдняга школьнага ўзросту.

Марціновіч, А. А. Гісторыя праз лёсы. Том 2 / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 351 с. : іл.

Другі том літаратурнай працы пісьменніка працягвае знаёміць чытачоў з гісторыяй нашага краю праз лёсы легендарных і гістарычных асоб. У томе тры кнігі – «Куды ні трапяць беларусы» (сярод герояў – Іван Цякуцьеў, Ксаверый Карніцкі, Мікалай Лявонцьеў, Аляксандр Булатовіч, Ігнат Дамейка, Зыгмунт Мінейка, Пётр Стральцоў); «Невядомыя землі» (расказ пра першаадкрывальнікаў далёкіх зямель); героі апошняй кнігі – «Маглі ўсклікнуць “Эўрыка!”» – вынаходнікі Казімір Семяновіч, Якуб Наркевіч-Ёдка, Казімір Чарноўскі, Карл Шыльдэр і іншыя.

Для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту.

Літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя : анталогія / уклад. : К. А. Цвір-ка, І. С. Шпакоўскі, К. У. Антановіч, навук. рэд. А. В. Мальдзіс. — Мінск : Беларус. навука, 2013. — 862

Анталогія з’яўляецца адным з самых поўных выданняў, прысвечаных перыяду станаўлення новай беларускай літаратуры, які прыпадае на ХІХ ст.У яе ўключаны лепшыя ўзоры мастацкага слова пісьменнікаў, жыццёвы шлях якіх непасрэдна звязаны з Беларуссю, а творчасць вывучаецца ў межах адпаведных праграм для агульнаадукацыйных школ і ВНУ. Падаюцца ў перакладзе на беларускую мову творы ўраджэнцаў Беларусі, напісаныя на іншых мовах, але без якіх немагчыма ўявіць тагачасны літаратурны працэс і якія непасрэдна ўздзейнічалі на развіццё айчыннай літаратуры пачатку ХХ ст.

Адрасуецца шырокай аўдыторыі, неабыякавай да роднай культуры. Можа быць выкарыстана студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ.

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ.; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. — Мінск: Беларуская навука, 2014. - 1319 с.

Чацвёрты том (кніга 3) «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» завяршае гэта выданне. Менавіта таму ў змесце яго адчуваецца пэўны храналагічны разнабой: нашай блізкай сучаснасці адпавядаюць толькі аглядныя раздзелы, якія прысвечаны асэнсаванню праблем развіцця айчыннай прозы, паэзіі, драматургіі, крытыкі і літаратуразнаўства; у манаграфічных жа раздзелах разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія працавалі ў розныя перыяды XX стагоддзя. Як і ў папярэдніх тамах выдання, асэнсаванне канкрэтных мастацкіх з'яў грунтуецца на прынцыпах гістарызму, праводзіцца з улікам новых навуковых падыходаў, у адпаведнасці з сучаснымі гуманістычнымі, дэмакратычнымі патрабаваннямі.

Разлічаны на шырокае кола чытачоў, спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, навучэнцаў гуманітарных гімназій, ліцэяў, каледжаў.

Маўр, Я. Выбраныя творы / Янка Маўр ; уклад. і камент. Марыі Міцкевіч ; прадм. Васіліны Міцкевіч. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 604 с. : [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя I. Мастацкая літаратура).

Хто з нас не ведае Янку Маўра (1883–1971), аўтара надзвычай займальных прыгодніцкіх і фантастычных твораў, якія вельмі палюбіліся юным чытачам? Ды і дарослыя не могуць імі не зачытвацца. У кнігу ўвайшлі найбольш цікавыя яго аповесці, а таксама апавяданні, артыкулы на розныя тэмы, лісты. А яшчэ ўспаміны пра пісьменніка.



Запрашаем за кнігамі ў бібліятэку гімназіі №1


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка