Назва горада, дзе была выдана гэта кніга Назва рода войскаў, якому была прысвечана кніга




Дата канвертавання08.03.2017
Памер48.83 Kb.

Літара

Пытанне

Адказ, каментарый

А

Назва горада, дзе была выдана гэта кніга

Назва рода войскаў, якому была прысвечана кніга



Амстэрдам

Артылерыя

Кніга К.Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”



Б

Архітэктурны стыль

Прозвішча архітэктара, які пабудаваў гэты храм (першы на Беларусі, пабудаваны ў гэтым стылі)



Барока

Бернардоні (Гэта касцёл Божага Цела ў Нясвіжы).

В

Дом-музей гэтага славутага рода знаходзіцца ў Мінску.

Падказка: глядзі на партрэт



Ваньковічы

В.Ваньковіч напісаў партрэт А.Міцкевіча



Г

Прозвішча архітэктара, адбудаваўшага полацкую Сафію ў стылі “віленскае барока”.

Я.Глаўбіц

Д

У яго гонар назвалі мінерал, сорт фіялкі, від слімака, выпусцілі манету…

Падказка: А яшчэ гэты чалавек нацыянальны герой Чылі.



І.Дамейка.


Е

Гэтая арганізацыя вылучылася сваёй асветніцкай дзейнасцю на беларускіх землях.

Езуіцкі ордэн (езуіцкія школы і калегіюмы).

Ж

Ён многа што зрабіў для Гародні. Удзячныя жыхары горада нядаўна паставілі помнік гэтаму французу.

Я.Жылібер (заснавальнік Батанічнага сада, выдаў вядомыя навуковыя творы)

З

Прозвішча знакамітага беларускага спевака, які выступаў у Ла-Скала. Пахаваны ў Празе.

М.Забэйда-Суміцкі

І

Паглядзіце ўважліва на партрэты еўрапейскіх манархаў і прадстаўнікоў магнацкіх родаў ВКЛ і адкажыце на пытанне: з якой краіны да нас у 16 стагоддзі прыйшла мода?


Іспанія ( звярніце ўвагу, на знакаміты іспанскі каўнерык)

К

З якога роду паходзіў знакаміты французскі паэт і мастак Гіём Апаліэр?

Кастравіцкія

Л

Матэрыял, з якога вырабляюць беларускія сувеніры, вельмі папулярны ў Еўропе?

Лён.

М

Назва першага беларускага фільма жахаў, які быў створаны на аснове апавядання француза П.Мерымэ “Локіс”

Масакра”

Н

Што аб’ядноўвае гэтых людзей на фота.

Нобелеўская прэмія ( на фота выхадцы з Беларусі Ж.Алфёраў (фізіка) і Ш.Пэрас (за захаванне міру)

О

Дзякуючы гэтаму мастаку, маляваўшаму ў 19 стагоддзі беларускія мястэчкі, замкі і сядзібы, мы маем магчымасць аднавіць іх выгляд у 21 стагоддзі.

Напалеон Орда


П

Назавіце, на гербе якога беларускага горада можна ўбачыць тую ж сімволіку, што і на гербе герцагаў міланскіх з рода Сфорца?

Пружаны. Вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца паходзіла з гэтага рода, а яе дачка Ганна Ягелонка надала Пружанам гэты герб разам з магдэбургскім правам.

Р

На фота: герб славутага магнацкага рода ВКЛ і прадстаўнікі гэтага рода з Італіі, якія нядаўна наведалі радавы замак.

Радзівілы.

С

На фота выявы гарадоў, з якімі быў звязаны жыццёвы шлях нашага славутага земляка. У кожным гэтым горадзе ёсць помнік гэтаму чалавеку. Хто ён?

Ф.Скарына (Прага, Вільня, Падуя, Мінск)

Т

Гэта плошча ў цэнтры Гродна мела розныя назвы: за польскім часам гэта была плошча Вольнасці, за савецкім – вядома ж, плошча Леніна. А якую назву носіць яна цяпер?

Падказка: гэтага чалавека беларускія гісторыкі параўноўваюць па масштабу рэформаў з Пятром Сталыпіным.



А.Тызенгауз.

У

Ён праславіўся на радзіме як удзельік і кіраўнік паўстання К.Калінаўскага. За мяжоў таксама не жыў спакойна: стаў генералам Парыжскай камуны. Гэта..

В.Урублеўскі

Ф

Унучка Рагнеды, дачка Яраслава Мудрага стала каралевай адной еўрапейскай дзяржавы. Якой?

Францыі (Ганна Яраслаўна – французская каралева)

Х

Выстава гэтага беларускага мастака з вялікім поспехам прайшла ў французскім музеі Луўр. Прозвішча мастака.

І.Хруцкі

Ц

На дзвух фота адна асоба. Вось яна ў нацыянальным строі, а вось яна – вытанчаная гаражанка пачатка 20 стагоддзя. Які літаратурны псеўданім насіла гэтая жанчына?

Цётка (А.Пашкевіч)

Ч

Назва дзвух карцін пачынаецца з адной літары. Што гэта за карціны?

Чорны квадрат” і “Чырвоны квадрат” К.Малевіча

Ш

На фота роспіс столі парыжскай Гранд-Апера. Яго зрабіў знакаміты мастак, які нарадзіўся ў Беларусі і большасц сваіх твораў прысвяціў гораду свайго юнацтва Віцебску. Што гэта за мастак?

М.Шагал

Э

Гэтай дзяўчыне быў прысвечаны верш А.Міцкевіча “На смерць палкоўніка”. Як яе імя?

Эмілія Плятэр (узначальвала атрад паўстанцаў у пасўстанні 1830-1831 гг.)

Ю

Назва населенага пункта ў Беларусі, дзе знаходзяцца рэшткі адной з першых у Еўропе стаянак старажытных людзей.

Падказка: гэта біўні маманта.



Юравічы

Я

Як называецца помнік ахвярам Халакосту ў Мінску на вуліцы Заслаўскай?

Яма


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка