Назва раздзелаў дысцыпліны і (або) тэм Колькасць гадзін 16




Дата канвертавання18.11.2017
Памер76.47 Kb.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН



п\п

Назва раздзелаў дысцыпліны і (або) тэм

Колькасць гадзін 16

Усяго

Размеркаванне па відах заняткаў

Лекцыі


Практычныя заняткі

Семінарскія заняткі

Круглыя сталы, тэматычныя дыскусіі

Лабараторыныя заняткі

Дзелавыя гульні

Трэнінгі

Канферэнцыі

СРС

1

Раздзел 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

4

4

























2

Раздзел 2. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

2




2






















3

Раздзел 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

2




2






















4

Раздзел 4. Функцыянальныя стылі маўлення

4

























4

5

Раздзел 5. Культура прафесійнага маўлення

4

























4

Усяго

16

4

4



















8

Форма бягучай атэстацыі

Кантрольная работа



ПЫТАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ СЛУХАЧОЎ

ЗАВОЧНАЙ ФОРМЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ

п/п


Назва тэмы

Пытанні тэмы

Колькасць гадзін


Форма контролю

СРС


Літаратура

(спасылка на нумар крыніцы са спісу літаратуры)

1

Раздел 4. Функцыянальныя стылі маўлення

  1. Асноўныя рысы навуковага стылю.

  2. Моўныя сродкі навуковага стылю.

  3. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю.

  4. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэкста.

  5. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю.

  6. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю.

  7. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў.

  8. Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў.

4

Пісьмовая (рэфераванне і анатаванне навуковай літаратуры)

асноўная

[1], [2], [3], [5], [10], [12], [13], [14]



2

Раздел 5. Культура прафесійнага маўлення

  1. Паняцце культуры маўлення.

  2. Асноўныя камунікацыйныя якасці маўлення.

  3. Тэхніка і выразнасць маўлення.

  4. Падрыхтоўка да публічнага выступлення.

4

Пісьмовая (рэфераванне і анатаванне навуковай літаратуры)

асноўная

[1], [2], [3], [5], [10], [12], [13], [14]






Итого




8









СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Асноўная літаратура

  1. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка : вучэб.-метад. дапам. / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская , М. М. Круталевіч. — Мінск : БДПУ, 2004. — 207 с.

  2. Асіпчук, А. М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. па курсе «Сучасная беларуская мова» для студэнтаў нефілал. спецыяльнасцяў / А. М. Асіпчук, В. В. Маршэўская, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ імя Я. Купалы, 2009. — 271 с.

  3. Беларуская мова (прафесійная лексіка) [Электронны рэсурс] : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў дыстанц. формы навучання па спецыяльнасці «Правазнаўства» / Н. А. Радзіваноўская [і др.]. — Баранавічы : Баранавічы : РВА БарДУ, 2010.

  4. Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вучэб.-метад. комплекс. — Мінск : МІК, 2010. — 245 с.

  5. Беларуская мова: прафесійная лексіка : вучэб. дапам. / аўт.-склад. А. В. Катэнка. — 2-е выд. — Мінск : Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2006.

  6. Зуева, І. М. Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў фак. фізіч. культуры і спорту / І. М. Зуева. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2006. — 41 с.

  7. Каўрус, А. Дакумент па-беларуску / А. Каўрус. — Мінск : [б. в.], 1994.

  8. Ламака, С. В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : вучэб.-метад. дапам. для студэнтаў дзён., завоч. і дыстанц. формаў навучання / С. В Ламака. — Мінск : БДУІР, 2006. — 77 с.

  9. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка : вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. — Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2003. — 243 с.

  10. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум
    / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. — Мінск : Інтэрпрэссэрвіс, 2003. — 672 с.

  11. Радзіваноўская, Н. А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) [Электронны рэсурс] : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў дыстан. формы навучання па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на АПК»
    / Н. А. Радзіваноўская, М. А. Санкевіч, Д. С. Томчык, В. М. Шавель, М. В. Швед. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2009.

  12. Саўчанка, В. М. Беларуская мова: прафесійная лексіка : практ
    / В. М. Саўчанка. — Магілёў : МГУ им. А. А. Кулешова, 2005. — 54 с.

  13. Семянькова, Г. К. Беларуская мова (спецыяльная лексіка) : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў біялагіч. фак. / Г. К. Семянькова. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2004. — 49 с.

  14. Смольская, Т. М. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка : вучэб. дапам. для студэнтаў ВНУ / Т. М. Смольская. — Мінск : ТетраСистемс, 2006. — 239 с.


МАТЭРЫЯЛЫ ДА ПАДРЫХТОЎКІ ДА КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ

па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

для спецыяльнасці перападрыхтоўкі 1-01 03 72 Дашкольная адукацыя


Пытанні да кантрольнай работы

  1. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа.

  2. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  3. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

  4. Лексічная сістэма беларускай мовы паводле паходжання.

  5. Лексічная сістэма беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

  6. Тэрміналогія як раздзел мовазнаўства. Тэрмін — асноўная адзінка тэрміналогіі. Уласцівасці тэрмінаў.

  7. Тэрмін у сістэме лексікалогіі: паняцці тэрміналагізацыі і дэтэрміналагізацыі, міжтэрміналагічнай аманіміі. Адрозненне тэрмінаў ад прафесіяналізмаў.

  8. Паняцце пра лексікаграфію як раздзел прыкладнога мовазнаўства. Віды слоўнікаў і іх прызначэнне. Тэрміналагічная лексікаграфія.

  9. Паняцце білінгвізму, яго віды. Інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды і прыклады інтэрферэнцыі.

  10. Паняцці нормы, кадыфікацыі. Віды нормаў, тыпы нормаў. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення.

  11. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Назоўнік (беларуска-рускія міжродавыя паралексы). Скланенне прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.

  12. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Прыметнік. Ступені параўнання прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.

  13. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Лічэбнік. Скланенне колькасных, зборных лічэбнікаў і іх асаблівасці пры ўжыванні з назоўнікамі.

  14. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Дзеяслоў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова.

  15. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Прыслоўе. Ступені параўнання якасных прыслоўяў.

  16. Сінтаксічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці беларускага дапасавання і кіравання.

  17. Сінтаксічныя нормы беларускай мовы. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

  18. Паняцце функцыянальнага стылю як выніку абслугоўвання мовы ўсіх сфераў жыцця чалавека. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.

  19. Навуковы стыль і яго поўная характарыстыка (сфера ужывання, мэта выкарыстання, моўныя рысы, стылявыя асаблівасці, падстылі).

  20. Афіцыйна-справавы стыль і яго поўная характарыстыка (сфера ужывання, мэта выкарыстання, моўныя рысы, стылявыя асаблівасці, падстылі).

  21. Публіцыстычны стыль і яго поўная характарыстыка (сфера ужывання, мэта выкарыстання, моўныя рысы, стылявыя асаблівасці, падстылі).

  22. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ, манаграфія, дысертацыя і іншыя).

  23. Жанравая разнастайнасць афіцыйна-справавога стылю (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя лісты і іншыя).

  24. Кампазіцыйная будова афіцыйна-справых тэкстаў. Паняцце рэквізіта дакумента. Бланк. Канцылярскі штамп (клішэ).

  25. Культура прафесійнага маўлення будучага спецыяліста. Паняцце культуры маўлення. Арталогія.

  26. Асноўныя камунікацыйныя якасці маўлення. Правільнасць маўлення. Норма.

  27. Асноўныя камунікацыйныя якасці маўлення. Дакладнасць і лагічнасць маўлення. Памылкі ў парушэнні дакладнасці і лагічнасці маўлення.

  28. Асноўныя камунікацыйныя якасці маўлення. Чысціня і дарэчнасць маўлення.

  29. Тэхніка і выразнасць маўлення. Патрабаванні да голасу, маўленчага дыхання, дыкцыі і інтанацыі выступоўцы. Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў зносін.

  30. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Структура выступлення, праца па яго падрыхтоўцы. Маўленчы этыкет як сродак устанаўлення, падтрымання або перарывання кантакту паміж суразмоўцамі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка