Не цураюцца цяжкай працы




Дата канвертавання31.08.2017
Памер12.86 Kb.
НЕ ЦУРАЮЦЦА ЦЯЖКАЙ ПРАЦЫ
Экіпаж камбайнераў ААТ “Агра-Дубінское” ў складзе Віктара Васільевіча і Сяргея Віктаравіча САЛОМКАЎ шчыруе на палетках гаспадаркі не першы год. І кожны раз падчас жніва бацька з сынам паказваюць добрыя вынікі.

Старэйшы Саломка нарадзіўся ў вёсцы Узбалаць і ў свой час дапамагаў бацьку – механізатару калгаса “Зара”. Малодшы, хоць скончыў Мар’інагорскі каледж і з’яўляецца інжынерам па ахове працы, ніколі не цураецца цяжкай, але пачэснай працы хлебароба. Ужо сем гадоў ён у тандэме з бацькам уключаецца ў кампанію па ўборцы ўраджаю. За добрыя паказчыкі ў даручанай справе, актыўны ўдзел у мерапрыемствах, што ладзяцца гаспадаркай, а таксама сельвыканкамам, малады чалавек нядаўна атрымаў падзяку з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Дзмітрыя Казіміравіча Карачуна.



Васіля Канстанцінавіча ЛУКАШЭВІЧА мы засталі ў полі ля вёскі Люціна. На трактары “Беларус 892” механізатар КСУП “Пяршаі-2014” займаўся прэсаваннем саломы. Спякотным летнім днём выконваць гэту работу няпроста, аднак вопытны працаўнік упэўнены: патрэбна шанаваць кожны сонечны дзень і ў час завяршыць уборачную кампанію. “Адпачываць будзем пасля, – з усмешкай адказаў на пытанне пра цяжкасці. – Мая сям’я добра разумее, які зараз гарачы час. Жонка і сын працуюць у гаспадарцы, таму таксама члены каманды”. За першы дзень уборкі азімага трыцікале Васіль Канстанцінавіч апрацаваў салому на 30 гектарах. Да пачатку ўборкі выконваў такую ж задачу ў дачыненні да сена. Вынік гэтай работы – 385 тон.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка