Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ І вартым быць



Дата канвертавання05.03.2017
Памер83.32 Kb.
#4995
Не пагарджаць святым сваім мінулым,

А заслужыць яшчэ і вартым быць.

Уладзімір Караткевіч
Радзіма... Айчына! У гэтых блізкіх сэрцу словах зліты ў адно тыя каштоўнасці, якія вылучаюць воблік нашага народа, характарызуюць яго мінулае, сучаснае, будучае, без якіх не можа нармальна фарміравацца асоба.

Галоўная задача школы сённяшняга дня – выхаванне сапраўднага грамадзяніна-патрыёта. Пазнанне, спасціжэнне чалавекам сваёй Радзімы, станаўленне ў душы патрыятычнай сарцавіны – гэта вельмі тонкі і складаны працэс.

Пачуццё Радзімы ў чалавека звязаны з родным краем, дзе ён пачаў рабіць першыя крокі і ўсведамляць свет. Усё пачынаецца з сям’і, роду, свайго маленькага куточка, дзе ты нарадзіўся, з традыцый і законаў, якія нам перададзены ў спадчыну. Калі жывеш у сваім “доме”, патрэбна даведацца, зразумець яго змест, законы яго пабудовы і яго структуру: пра тое, які наш дом быў, ёсць, а потым вызначыць, які ён будзе. Толькі на трывалым, добра закладзеным падмурку можа ўзнікнуць сапраўдная, якасная патрэба ў набыцці высокіх і каштоўнасных якасцей.

Прынцып ад блізкага да далёкага дае магчымасць кожнаму вучню спасцігнуць светапогляд і душу народа, яго добразычлівасць і мудрасць, таленавітасць і майстэрства, адданасць і любоў да роднай зямлі.

Чым больш поўныя, глыбокія, яркія і змястоўныя веды аб мінулым і сучасным роднай зямлі атрымае падлетак, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач – выхаванне грамадзяніна, патрыёта сваёй радзімы.

Краязнаўчая дзейнасць уключае ў сябе не толькі збор матэрыялу, але і яго сістэматызацыю, афармленне, захаванне і выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці.З гэтай мэтай у школе створаны музейныя пакоі – этнаграфічны і “Мой родны кут”.

Музейныя пакоі выконваюць наступныя важныя функцыі:


  • пашыраюць і паглыбляюць веды вучняў па прадмету, павышаюць матывацыю працэса навучання;

  • прывіваюць навыкі самастойнага навучання;

  • развіваюць здольнасці знаходзіць інфармацыю ў першакрыніцы;

  • фарміруюць у вучняў навыкі даследчай дзейнасці;

  • развіваюць творчыя здольнасці вучняў;

  • фарміруюць эстэтычныю культуру;

  • выхоўваюць павагу да кульуры нашага народа, беражлівыя адносіны да яе;

  • з’яўляюцца адной з форм арганізацыі вольнага часу падлеткаў;

  • актывізуе гуртковую работу ў школе.


ІНФАРМАЦЫЙНЫ ДАВЕДНІК ПА МУЗЕЙНЫХ ПАКОЯХ

ss102918


Трэба ведаць – сэрца просіць, –

Як бацькам, дзядам жылося…

Як зямлю смыком аралі,

Як з сявалкі збожжа зерні

Рассявалі чорнай жменяй…

Трэба ведаць, што зазналі,

Як на пана працавалі…

Трэба ведаць і пра тое,

Апраналі што, якое?

Як у святы гасцявалі,

Як с фашыстам ваявалі,

На вячорках як спявалі…

Гэта – спадчына святая,

Непрыдуманая, тая,

Што спакон вякоў вялася

Што ў сэрцы засталася.
Сённяшняя школа – галоўны транслятар духоўнай спадчыны продкаў. Менавіта самая энергічная, звонкая і непаседлівая частка нашай нацыі, вучні, актыўна далучаецца да вечных традыцый нашых продкаў. Гэта дае магчымасць прывіць дзецям любоў да нацыянальнай спадчыны, абудзіць у падрастаючага пакалення нацыянальную самасвядомасць, узгадаваць сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы, чалавека, які ўмее разумець і шанаваць каштоўнасці ўсяго чалавецтва.

Дасягаецца гэта мэта праз актыўнае пазнанне свайго краю, гісторыі і культуры свайго народа, так як без пачуцця гонару за духоўную спадчыну сваіх продкаў чалавек не можа называцца грамадзянінам сваёй Бацькаўшчыны, а ў больш шырокім сэнсе – асобай.

Краязнаўчая дзейнасць уключае ў сябе не толькі збор матэрыялаў, але і яго сістэматызацыю, афармленне, захаванне і выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці. З гэтай мэтай у школе створаны музейныя пакоі “Мой родны кут” і “Беларуская хатка”. Тут сабраны шматлікія дакументы, фотаздымкі, узоры рознага роду прадметаў быту і хатняга ўжытку.

Краязнаўчыя матэрыялы афармляюцца ў фальклорныя альбомы. На іх аснове пішуцца рэфераты, даклады, афармляюцца стэнды, выставы “Наш край” і інш.

Патэнцыял музейных пакояў дазваляе заўважыць і па-сапраўднаму ацаніць тых, хто жыве побач з намі, убачыць прыгожае ў тым, што акружае нас, пранікнуцца пачуццём павагі за дасягненні землякоў.

Вучні ахвотна адклікаюцца на ўсё добрае, чыстае, і ёсць надзея, што яны будуць слаўнымі прадаўжальнікамі традыцый сваіх бацькоў.


Этнаграфічны пакой “Беларуская хатка” ДУА “Палічынскі ВПК дзіцячы сад–сярэдняя школа” пачаў сваю дзейнасць у 1992 годзе.

hpim0984

hpim0982

Музейны пакой “Мой родны кут” – у 2002.

Матэрыял для іх збіраўся настаўнікамі і вучнямі школы ў час экспедыцый, сустрэч з ветэранамі вайны і працы, народнымі ўмельцамі, старажыламі вёсак.

Музейныя пакоі з’яўляюцца цэнтрам грамадзянскага выхавання ў школе, дапамагаюць пазнанню, спасціжэнню падрастаючым пакаленнем сваёй радзімы, станаўленню ў іх душах патрыятычнай сарцавіны.


ЭТНАГРАФІЧНЫ ПАКОЙ

БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА”

Тут можна пазнаёміцца з побытам аднавяскоўцаў пачатку 19 стагоддзя, убачыць прылады працы, посуд, адзенне.

hpim0453

Фіранкі, коўдра, вышыванкі, драўляны самаробны ложак, стол, лаўка, печ – усё гэта дапамагае зазірнуць у мінулае нашых продкаў.

Сабраныя ручнікі раскажуць пра традыцыі і рытуалы беларусаў., іх талент і духоўную прыгажосць. На аснове сабранага матэрыялу аформленены альбом “Жамчужыны роднай мовы”, створана тапанімічная карта, слоўнік.

hpim0456

hpim0458


hpim0455

hpim0448

hpim0446

МУЗЕЙНЫ ПАКОЙ “МОЙ РОДНЫ КУТ”
Нямыя сведкі гісторыі

У гэтым раздзеле сабраны першабытныя прылады працы, вырабленыя з камяню: цёслы, долаты, матыкі, прасліца, скрабок. Знаходзіцца матэрыял аб першых паселішчах эпохі неаліту на Калінаўскай зямлі. Былыя паселішчы размешчаны непадалёку ад вёскі Калінаўка ва ўрочышчы Мочын і на ўскраіне побач са старыцаю ракі Арэса. Плошча першага паселішча складае 100х 40 м, другога – 60 х30 м.hpim0464



hpim0468hpim0466


hpim0467

Святая сувязь з роднаю зямлёй
У гэтым раздзеле сабраны матэрыял аб гісторыі стварэння і развіцця калгаса на Калінаўскай зямлі. На стэндзе можна ўбачыць фотаздымкі кіраўнікоў гаспадаркі. Пазнаёміцца з лепшымі працаўнікамі, якія маюць дзяржаўныя ўзнагароды.

hpim0475hpim0471hpim0472

hpim0473


Лёсы людскія, апаленыя вайной
У раздзеле знаходзіцца матэрыял, які расказвае аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне, партызанскім руху. Тут можна ўбачыць фотаздымкі аднавяскоўцаў, якія вярнуліся жывымі з вайны, прачытаць іх успаміны, паглядзець на ўзнагароды. Даецца спісак аднавяскоўцаў, загінуўшых у гады вайны, інфармацыя пра кожнага з іх. Сабраны матэрыял пра вязняў канцлагераў, медыцынскіх работнікаў.

hpim0476

hpim0479

hpim0477
hpim0478
Узгадуем удзячных нашчадкаў
На стэндах гэтага раздзелу размешчаны фотаздымкі ветэранаў працы, кіраўнікоў Калінаўскай і Палічынскай школы, медалістаў школы. Сабраны матэрыял пазнаёміць з гісторыяй школы, найбольш значнымі яе дасягненнямі. Цікава прачытаць вершы пра школу, якія напісалі яе былыя вучні, убачыць пісьмовыя прыналежнасці, граматы і медалі.
hpim0481

hpim0483


hpim0484

hpim0485

Расквецім матухну-зямлю
У раздзеле сабраны матэрыял пра гісторыю Калінаўскага лясніцтва, змешчаны фотаздымкі яго лепшых работнікаў. Даецца апісанне блакітнай карты нашай мясцовасці. Змешчаны фотаэцюды, зробленыя вучнямі школы.
hpim0486


Прамяністае святло талентаў
Гэты раздзел прадстаўлены работамі народных умельцаў, работнікаў школы, вучняў. Тут можна ўбачыць вырабы з дрэва, лазы, гліны, пластыліну, вязаныя рэчы, малюнкі, пано. За кожнай работай стаіць старанная праца, натхненне, мастацкі погляд аўтараў. Аб іх сабраны матэрыя і аформлены даведнік “Народныя ўмельцы”.

hpim0488hpim0487


hpim048920072008 175
Каталог: templates -> blog 159 -> schule -> flesh
templates -> Ільянскія вандроўкі краязнаўчы маршрут
templates -> Змены ўжыцці дзікіх жывел восенню”
templates -> Нахмурыцца, насупіцца, у слёзы ўдарыцца -нічога не застанецца
templates -> Вёсцы Дукора – 430 гадоў
templates -> Тэма: Насельніцтва Еўразіі. Дэмаграфічныя кантрасты
templates -> … у 1900 г у вёсках Беражок, Дварэц
templates -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
flesh -> Расклад урокаў ІХ – Х класаў на І паўгоддзе 2012/2013 навучальнага года


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал