Не пусцім мову на звод, Бо




Дата канвертавання14.01.2017
Памер68.28 Kb.
Не пусцім мову на звод,

Бо мы беларускі народ

Выхоўваем грамадзяніна Беларусі
З 2010 года наша Дзяржаўная ўстанова адукацыі працуе над тэмай “Выхоўваем грамадзяніна Беларусі”.

Слайд 1


На працягу гэтых трох гадоў вырашалі такія задачы:

Слайд 2


2010-2011

Развіваць у дзяцей устойлівы інтарэс да беларускай мовы, праз розныя формы беларускага фальклору.

2011-2012

Удасканальваць работу з дзецьмі па развіццю лексіка-граматычнага ладу беларускай мовы, выкарыстоўваючы новыя методыкі і тэхналогіі ў адукацыйным працэсе.

2012-2013

Удасканальваць лексіка –граматычны лад беларускай мовы дзяцей праз выкарыстанне новых методык і тэхналогій у адукацыйным працэсе.

Слайд 3

Гэтыя гадавыя задачы мы вырашалі з педагогамі, дзецьмі, бацькамі і з соцыумам.



Слайд 4

На працягу гэтых трох гадоў праходзілі такія тэматычныя педагагічныя нарады:

2010-2011 Тэма: «Далучэнне дзяцей да беларускай мовы праз розныя формы беларускага фальклора»

2011-2012

Тэма: «Фарміраванне граматычнага ладу маўлення ў дашкольнікаў»

2012-2013

Тэма: «Фарміраванне лекскіка –граматычнага ладу беларускай мовы дашкольнікаў»

Слайд 5


Перад кожнай педагагічнай нарадай праводзіўся тэматычны кантроль, мэтамі якога былі:

2010-2011

Мэта: Вывучэнне работы па далучэнню дзяцей да баларускай мовы праз розныя формы беларускага фальклору.

2011-2012

Мэта: Вывучэнне ступені сфарміраванасці граматычнага ладу беларускай мовы.

2012-2013

Мэта: Эфектыўнасць правядзення гульняў-заняткаў па развіццю беларускага маўлення.

Працу па рэалізацыі гадавых задач , мы пачалі з педагогаў. На працягу гэтых трох гадоў былі праведзены такія семінары:

Слайд 6 «Фарміраванне звязнага маўлення дашкольнікаў»

Слайд 7«Вывучэнне новай рэдакцыі беларускага правапісу»

Слайд 8«Беларуская гульня, як сродак выхавання любові да роднага краю»

Слайд 9«Аб фарміраванні граматычнага ладу маўлення ў дзяцей сродкамі тэатральнай дзейнасці»

Слайд 10«Аб асаблівасцях лексіка – граматычнага ладу беларускай мовы»

Слайд 11


А таксама з педагогамі былі праведзены такія кансультацыі.

  • Развіццё беларускага маўлення.

  • Выкарыстанне музейнай педагогікі.

  • Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі вуснай народнай творчасці.

  • Народныя гульні для дзяцей.

  • Метады і прыёмы знаёмства дзяцей ранняга ўзросту з народнай цацкай, стымуляванне ў іх цікавасці і жадання гуляць з ёю.

  • Асаблівасці арганізацыі заняткаў па развіццю беларускага маўлення.

Слайд 12

Вялікую дапамогу нам аказалі настаўнікі Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Пружаны”, супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя М.Засіма, дзіцячай раённай бібліятэкі, школы мастацтва імя Р.Шырмы, музея – сядзібы “Пружанскі палацык”.

Слайд 13-14

На працягу гэтага часу яны дапамагалі нам праводзіць розныя сумесныя мерапрыемствы з дзяцьмі ,супрацоўнікамі і бацькамі.

Вельмі цікавым быў занятак па краязнаўству для выхавальнікаў “Таленты роднай зямлі”. Педагогі пазнаёміліся з беларускім спеваком Міхасём Забэйда – Суміцкім, харавым дырыжорам, этнографам – фалькларыстам Рыгорам Раманавічам Шырмай, вялікім жывапісцам Станіславам Жукоўскім, паэтам Міколай Засімам, з нашым сучасным паэтам Міколай Антаноўскім і з многімі іншымі вядомымі землякамі.

Слайд 15


А таксама быў праведзены конкурс эрудытаў беларускай мовы “Слова роднае- вечнасці след”,дзе педагогі дашкольнай установы праявілі сваю творчасць і веды беларускай мовы, замацоўваючы іх у выкананні практычных заданняў конкурса.

Слайд 16


Цікавай і захапляючай была сустрэча выхавальнікаў з працаўнікамі райннай бібліятэкі на літаратурна-музычнай вечарыне “Беларус роднай мовы сваёй не цурайся”.

Слайд 17


Пазнаёміліся выхавальнікі і з беларускай міфалогіяй, легендамі і міфамі Пружаншчыны на метадычнай гадзіне, якую праводзіла Федун Вера Васільеўна.

Слайд 18


Сумесна з бацькамі і працаўнікамі музея – сядзібы “Пружанскі палацык” кіраўніцтва дзіцячай установы прымала ўдзел у правядзенні свята, прысвечаннага двухсотгоддзю з дня нараджэння славутага земляка Юзафа Ігнацы Крашеўскага.

Слайд 19


У нашай дзіцячай установе створаны ўсе умовы для выхавання грамадзяніна Беларусі. Усе веды, уменні, практычныя навыкі, якія атрымалі педагогі, перадаюцца падрастаючай змене.

У садку сумесна з бацькамі створаны этнаграфічны куток, дзе выхавальнікі праводзяць гульні- заняткі, святы, забавы, кожны чацвер на Дзень беларускага маўлення.

Слайд 20

Гульня – віктарына “Твая зямля – Твая Радзіма”, праведзена выхавальнікам першай катэгорыі Сахарчук Г.А. Яна замацавала веды дзяцей старэйшага ўзросту аб назвах гарадоў, рэк нашай краіны, а таксама пазнаёміла з культурай беларускага народа.

Слайд 21

Выхавальнік вышэйшай катэгорыі Ганчарка В.В. на вольнам часе “Мы- беларусы” выхоўвала ў дзяцей любоў да роднага краю праз паэзію, гульні.

Слайд 22

З талентам Народнага майстра Беларусі разьбы па дрэву Міколы Тарасюка пазнаёміліся дзеці на выставе ў музеі – сядзібе “Пружанскі палацык”.

Слайд 23

А ў зале этнаграфічнага кутка пазнаёміліся дзеці з ганчарнымі вырабамі, з рамяслом ткацтва, пляцення сваіх землякоў.

Слайд 24

Наведалі дзеці і этнаграфічны куток у Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназіі г.Пружаны”.

Слайд 25

Пабывалі і ў школе мастацтва імя Р.Шырмы

Слайд 26-27

А дзіцячая бібліятэка вельмі рада сустракаць сваіх будучых чытачоў. Літаратурная гадзіна “Прывітанне ад дзяцькі Янкі і дзяцькі Якуба” дала дзецям многа ведаў пра славутых пісьменнікаў Янку Купалу і Якуба Коласа.

Слайд 28

На літаратурнай вандроўцы “Цікавых кніг на свеце шмат” дзеці пазнаёміліся з дзіцячымі пісьменнікамі і іх творамі.

Слайд 29

21 лютага ў дзіцячай дашкольнай установе праходзіла літаратурна-музычная хвіліна “Дзень беларускай мовы”, дзе дзеці гулялі ў народныя гульні,чыталі беларускія вершы,спявалі песні,танцавалі народныя танцы усхваляючы свой край і саю мову.

Слайд 30

Музычны кіраўнік Дацкевіч Святлана Віктараўна далучае дзяцей старэйшага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры праз народныя гульні і музычны фальклор.

Восеньскі ранішнік для дзяцей “Пашлі, Божа, многа збожжа” пазнаёміў дзяцей з сельскай гаспадарчай працай, дзеці ўзбагацілі свой слоўнік такімі словамі як: “сноп”, “серп”, “жыта” і многім іншым.

Слай 31


А беларускія вячоркі пашырылі веды дзяцей аб спадчыне беларусаў. Беларускія абрады, песні, прыказкі, прымаўкі выхоўвалі любоў да роднай мовы, да сваё Радзімы.

Слайд 32


Такім жа цікавым святам былі зімовыя калядкі. Дзяцей сардэчна сустракалі ў спартыўнай школе, у музычнай школе, у дзіцячай бібліятэцы.

Слайд 33


Музычна – спартыўнае свята “Масленіца” сфарміравала ў дзяцей устойлівую цікавасць да абрадавых свят.

Слайд 34


Фальклорнае свята “Гуканне вясны” садзейнічала стварэнню добрага вясенняга настрою ў дзяцей і гледачоў.

Слайд 35


На Дзень Незалежнасці праводзяцца ранішнікі. Такім было свята “Перазвоны роднага краю”.

Слайд 36


Працаваў у нашай дзіцячай дашкольнай установе і тэатральны гурток, дзе дзеці ставілі пастаноўкі беларускіх казак.

Слайд 37


На працягу ўсяго перыяду бацькі нашых навучэнцаў таксама прымалі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзіліся для дзяцей, нават навагодні ранішнік рыхтавалі на беларускай мове.

Слайд 38


А сумесна з супрацоўнікамі ЦРБ г.Пружаны імя М.Засіма для бацькоў быў праведзены ўрок духоўнасці “Зверым душу”, прысвечаны славутай дачцэ Беларусі, асветніцы Ефрасінні Полацкай, жыццё якой з’яўляецца духоўным подзвігам”.

Слайд 39


На бацькоўскіх сходах таксама разглядаліся пытанні развіцця беларускага маўлення.

  • Аб ролі бацькоў у развіцці беларускай мовы дзіцяці.

  • Аб асаблівасцях развіцця беларускай мовы.

  • Аб фарміраванні цікавасці дзяцей да беларускага фальклору.

  • Аб значнасці беларускай мовы у старэйшых дашкольнікаў.

Слайд40 Дзякую за ўвагу.

Вось такая праца у нас была праведзена на працягу гэтых трох гадоў.

За гэты час выхавальнікі сталі лепш размаўляць на беларускай мове,авалодалі новымі правіламі беларускай арфаграфіі.

Дзеці павялічылі слоўнікавы запас, часцей размаўляюць на беларускай мове.

Бацькі прымаюць удзел ва усіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў дзіцячай установе і намнога лепш разумеюць беларускую мову .А ўсе мерапрыемствы мы размясцілі вось у такія часопісы, дзе можна ўзяць

любы сцэнарый альбо канспект для пачынаючых гэтую праццу.

Паказ часопісаў.




Загадчык Г.М.Аляхновіч


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка