Новае інтэграванае пагадненне мэраў па клімаце І энергіі



Дата канвертавання04.05.2017
Памер172.11 Kb.
#9207


НОВАЕ ІНТЭГРАВАНАЕ ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ ПА КЛІМАЦЕ І ЭНЕРГІІ
Мы, Мэры, якія падпісваем гэтае Пагадненне, падзяляем бачанне ўстойлівай будучыні – незалежна ад памераў нашага муніцыпалітэта і яго размяшчэння на карце свету. Гэтае агульнае бачанне стымулюе нашыя дзеянні ў вырашэнні ўзаемазвязаных праблем: змякчэнні наступстваў змены клімату, адаптацыі і ўстойлівай энергетыкі.
Разам мы гатовыя ажыццяўляць канкрэтныя доўгатэрміновыя крокі, якія забяспечаць экалагічна, сацыяльна і эканамічна ўстойлівае асяроддзе для цяперашніх і будучых пакаленняў. Наш агульны абавязак заключаецца ў стварэнні больш устойлівых, прывабных, прымальных для жыцця, жыццеўстойлівых і энергаэфектыўных тэрыторый.
МЫ, МЭРЫ, ПРЫЗНАЁМ, ШТО:
Змена клімату ўжо адбываецца і зʼяўляецца адным з самых сурʼёзных выклікаў нашага часу, які патрабуе неадкладных дзеянняў і супрацоўніцтва паміж мясцовымі, рэгіянальнымі і нацыянальнымі органамі ўлады ва ўсім свеце;
Мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады – гэта ключавыя рухавікі пераходу ў энергетыцы і барацьбы супраць змены клімату на самым блізкім да грамадзян узроўні кіравання. Яны нясуць сумесную адказнасць за дзеянні ў сферы аховы клімату з рэгіянальнымі і нацыянальнымі ўладамі, і імкнуцца дзейнічаць незалежна ад абавязацельстваў іншых бакоў;
Мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады ва ўсіх сацыяльна-эканамічных сітуацыях і геаграфічных месцах размяшчэння стаяць на перадавой у барацьбе за зніжэнне ўразлівасці сваіх тэрыторый у адносінах да розных уплываў змены клімату.
Хоць намаганні, скіраваныя на скарачэнне выкідаў, ужо прыкладаюцца, аднак адаптацыя ўсё яшчэ застаецца неабходным і неадʼемным дадаткам да змякчэння наступстваў змены клімату;
Змякчэнне наступстваў змены клімату і адаптацыя могуць даць шматлікія перавагі для навакольнага асяроддзя, грамадства і эканомікі. Сумеснае вырашэнне гэтых праблем адкрывае новыя магчымасці для садзейнічання ўстойліваму развіццю на месцах. Сюды ўваходзіць: фармаванне інклюзіўных, устойлівых да змены клімату, энергаэфектыўных супольнасцяў і інфраструктур; паляпшэнне якасці жыцця; стымуляванне інвестыцый і інавацый; стымуляванне развіцця мясцовай эканомікі і стварэнне працоўных месцаў; больш актыўнае прыцягнення зацікаўленых бакоў і развіццё супрацоўніцтва.
Мясцовае вырашэнне праблем, звязаных з энергіяй і кліматам, дапамагае даставіць бяспечную, устойлівую, канкурэнтаздольную і даступную энергію кожнаму грамадзяніну і, адпаведна, спрыяе скарачэнню энергетычнай залежнасці і абароне ўразлівых спажыўцоў.
МЫ, МЭРЫ, МАЕМ АГУЛЬНАЕ БАЧАННЕ МЭТАЎ ДА 2050 ГОДА:

- дэкарбанізацыя тэрыторый, якая дазваляе стрымліваць глабальнае пацяплення ніжэй адзнакі ў 2 градусы па Цэльсію ў параўнанні з даіндустрыяльнымі тэмпературнымі значэннямі, у адпаведнасці з міжнародным кліматычным пагадненнем, дасягнутым на Канферэнцыі бакоў у Парыжы, у снежні 2015 года;


- больш устойлівыя тэрыторыі, гатовыя да непазбежных негатыўных уздзеянняў змены клімату;
- усеагульны доступ да бяспечных, устойлівых і даступных энергетычных паслуг для ўсіх, што дазволіць палепшыць узровень жыцця і павысіць энергетычную бяспеку.

МЫ, МЭРЫ, АБАВЯЗВАЕМСЯ САДЗЕЙНІЧАЦЬ УКАРАНЕННЮ ТАКОГА БАЧАННЯ ПРАЗ:

- скарачэнне выкідаў двухвокісу вугляроду (а таксама, па магчымасці, іншых парніковых газаў) на нашай тэрыторыі, прынамсі на 30% да 2030 года, шляхам павышэння энергаэфектыўнасці і павелічэння выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі;

- павышэнне сваёй жыццяздольнасці шляхам адаптацыі да ўплыву кліматычных змен;

- абмен нашым бачаннем, вынікамі, досведам і ноу-хау з іншымі мясцовымі і рэгіянальнымі органамі ўлады ў ЕС і па-за яго межамі шляхам непасрэднага супрацоўніцтва і раўнапраўнага ўзаемадзеяння, у прыватнасці, у рамках Глабальнага Пагаднення Мэраў.

Для пераходу абавязацельстваў нашых мясцовых органаў улады ў дзеянне мы бярэм на сябе абавязак па рэалізацыі пакрокавай дарожнай карты, прадстаўленай у дадатку І, уключаючы распрацоўку Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце, а таксама рэгулярны маніторынг яго выканання.

- ператварэнне гэтых абавязацельстваў у серыю канкрэтных крокаў, уключаючы распрацоўку Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце, у якім будуць вызначаныя канкрэтныя крокі і акрэсленыя пажаданыя вынікі;

- маніторынг і перыядычная справаздачнасць аб нашым прагрэсе ў межах гэтай ініцыятывы.

МЫ, МЭРЫ, ПРЫЗНАЁМ, ШТО НАША АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА ПАТРАБУЕ:
- моцнага палітычнага лідарства;

- пастаноўкі амбітных доўгатэрміновых мэтаў, якія выходзяць за межы палітычных паўнамоцтваў;

- скаардынаванага (ўзаема)дзеяння ў межах мер дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі, шляхам мабілізацыі ўсіх муніцыпальных аддзелаў, якія маюць дачыненне да вырашэння гэтых праблем;

- міжсектарнага і цэласнага тэрытарыяльнага падыходу;

- выдзялення адпаведных чалавечых, тэхнічных і фінансавых рэсурсаў;

- прыцягнення ўсіх зацікаўленых бакоў на нашых тэрыторыях;

- надання паўнамоцтваў грамадзянам як ключавым спажыўцам энергіі, «карыстальнікам прафесійнага ўзроўню» і ўдзельнікам энергетычнай сістэмы, якая рэагуе на попыт;

- неадкладных дзеянняў, у прыватнасці, з дапамогай выйгрышных і гнуткіх мер;

- укаранення разумных рашэнняў тэхнічных і грамадскіх праблем, звязаных з энергетычным пераходам;

- перыядычнай карэкцыі нашых дзеянняў зыходзячы з вынікаў маніторынгу і ацэнкі;

- камбінаванага гарызантальнага і вертыкальнага супрацоўніцтва (напрыклад, паміж мясцовымі органамі ўлады і ўсімі ўзроўнямі ўрада).
МЫ, МЭРЫ, ВІТАЕМ:
- ініцыятыву Еўрапейскай Камісіі ў звядзенні абодвух кампанентаў – змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі – да адзінай агульнай ініцыятывы і наступнага ўзмацнення сінергіі з іншымі адпаведнымі стратэгіямі ды ініцыятывамі ЕС;

- падтрымку Еўрапейскай Камісіі ў справе распаўсюджвання новай мадэлі Пагаднення Мэраў на іншыя часткі свету з дапамогай Глабальнага Пагаднення Мэраў;

- падтрымку новага Пагаднення Мэраў і яго мэтаў з боку Камітэта рэгіёнаў, як інстытуцыянальнага голасу мясцовых і рэгіянальных органаў улады ЕС;

- дапамогу мясцовым органам улады ў выкананні іх абавязацельстваў дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі; гэтую дапамогу аказваюць Дзяржавы-Удзельніцы, рэгіёны, правінцыі, гарады-патроны і іншыя інстытуцыянальныя структуры.


МЫ, МЭРЫ, ЗАПРАШАЕМ:

‒ ІНШЫЯ МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ ЎЛАДЫ:

- далучыцца да нас у рамках супольнасці Пагаднення Мэраў;

- дзяліцца ведамі і прымаць удзел у дзейнасці, скіраванай на фармаванне патэнцыялу ў межах Пагаднення Мэраў.

‒ РЭГІЯНАЛЬНЫЯ / ПАДРЭГІЯНАЛЬНЫЯ ОРГАНЫ ЎЛАДЫ:


  • праводзіць стратэгічнае кіраўніцтва, аказваць тэхнічную і фінансавую падтрымку ў распрацоўцы, рэалізацыі і маніторынгу нашага (іх) плана(ў) дзеяння і адпаведных крокаў;

  • дапамагаць нам у заахвочванні (узмацненні) супрацоўніцтва і выкарыстанні агульных падыходаў з мэтай павышэння эфектыўнасці і інтэгравання дзеянняў.

‒ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ЎРАДЫ:

- браць на сябе адказнасць за вырашэнне праблемы змянення клімату і забяспечваць адпаведную палітычную, тэхнічную і фінансавую падтрымку ў падрыхтоўцы і рэалізацыі нашых мясцовых стратэгій дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі;

- заахвочваць нас да падрыхтоўкі і рэалізацыі нацыянальных стратэгій дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі;

- забяспечваць неабходны доступ да механізмаў фінансавання падтрымкі дзеянняў па барацьбе са зменай клімату і ў галіне энергетыкі на месцах;

- прызнаваць уплыў нашых намаганняў на месцах, улічваць нашыя патрэбы і адлюстроўваць нашыя погляды ў еўрапейскіх і міжнародных кліматычных працэсах.
- ЕЎРАПЕЙСКІЯ ЎСТАНОВЫ:

- кансалідаваць палітычныя намаганні для падтрымкі рэалізацыі мясцовых кліматычных і энергетычных стратэгій ды наладжвання супрацоўніцтва паміж гарадамі;

- аказваць нам адпаведную аперацыйную і тэхнічную дапамогу і заахвочвальную падтрымку;

- працягваць садзейнічаць папулярызацыі Пагаднення Мэраў у адпаведных стратэгіях, праграмах падтрымкі і дзеяннях Еўрапейскага Саюза, прыцягваючы нас да стадыяў падрыхтоўкі і рэалізацыі;

- працягваць забяспечваць магчымасці фінансавання, спрыяючы рэалізацыі нашых абавязацельстваў, а таксама прапаноўваючы мэтанакіраваную падтрымку ў распрацоўцы праектаў, што дапаможа нам планаваць, выстаўляць на тэндар і ажыццяўляць буйныя інвестыцыйныя праграмы;

- прызнаваць нашую ролю і намаганні дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі, а таксама інфармаваць міжнародную супольнасць пра нашыя дасягненні..

‒ ІНШЫЯ ЗАЦІКАЎЛЕНЫЯ БАКІ1:

- мабілізаваць досвед, ноу-хау, тэхналогіі і фінансавыя рэсурсы, якія дапаўняюць і ўзмацняюць нашыя спробы на месцах, і дзяліцца імі, а таксама пашыраць нарошчванне патэнцыялу, садзейнічаць інавацыям і інвестыцыям;

- стаць актыўнымі гульцамі ў энергетычным пераходзе і падтрымліваць нас праз удзел у дзеяннях супольнасці.

ДАДАТАК І



ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ

ПАКРОКАВАЯ ПРАЦЭДУРА І

ГАЛОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ

АГУЛЬНАЯ ДАРОЖНАЯ КАРТА ДЗЕЛЯ ФАРМАВАННЯ АГУЛЬНАГА БАЧАННЯ

Каб дасягнуць сваіх мэтаў дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі, падпісанты Пагаднення Мэраў абавязваюцца ажыццявіць наступныя крокі:



КРОКІ / КЛЮЧАВЫЯ ЭТАПЫ

ЗМЯКЧЭННЕ

АДАПТАЦЫЯ

1) Ініцыяванне і зыходны агляд

Падрыхтоўка Базавага кадастра выкідаў

Падрыхтоўка Ацэнкі рызык, звязаных са змяненнем клімату, і ўразлівасці

2) Вызначэнне стратэгічных мэтаў і планаванне

Падача Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце (ПДУЭРК) і шырокае ўкараненне ідэй дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі ў адпаведныя палітычныя дакументы, стратэгіі і планы цягам двух гадоў пасля рашэння муніцыпальнага савета аб далучэнні да Пагаднення

3) Рэалізацыя, маніторынг і справаздачнасць

Справаздача аб рэалізацыі дзеянняў, якую трэба складаць кожныя два гады пасля падачы ПДУЭРК на платформе ініцыятывы



* Адаптацыйная стратэгія павінна складаць частку ПДУЭРК і/або быць распрацаванай ды ўлічанай у асобным (ых) дакуменце(ах). Дзяржавы-падпісанты могуць абраць уласны фармат – гл. пункт «Шлях да адаптацыі» ніжэй.


Цягам 1-2 гадоў будзе закладзеная аснова для распрацоўкі плана, сфакусаваная на ацэнцы сітуацыі (асноўныя крыніцы выкідаў і патэнцыял іх скарачэння, галоўныя кліматычныя рызыкі і ўразлівасць, а таксама бягучыя / будучыя праблемы, звязаныя з імі), вызначэнні прыярытэтаў дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі, а таксама хуткіх і бачных вынікаў, узмацненні ўдзелу грамадства і мабілізацыі дастатковай колькасці рэсурсаў і магчымасцяў для ажыццяўлення неабходных крокаў. У наступныя гады ўвага будзе засяроджаная на рэалізацыі дзеянняў і праектаў, ініцыяваных дзеля паскарэння зменаў.

ГНУТКІЯ ШЛЯХІ, ЯКІЯ МОЖНА ПРЫСТАСАВАЦЬ ДА МЯСЦОВАЙ РЭАЛЬНАСЦІ



Расшыфроўка схемы:

Аналіз зыходнай сітуацыі
Палітычнае абавязацельства

Год 0
Паляпшэнне разумення

2) Вызначэнне стратэгічных мэтаў і планаванне
Вызначэнне імкненняў

Ажыццяўленне практычных крокаў

Агляд прагрэсу, карэкціроўка прыярытэтаў
План дзеянняў

Год 2

3) Рэалізацыя, маніторынг і справаздачнасць

Год 4/6/8…(кожныя 2 гады)

Справаздача аб рэалізацыі (маніторынгавая справаздача)
Шлях да змякчэння наступстваў змены клімату

Гнуткі шлях да адаптацыі
Пагадненне мэраў прапануе аснову дзеля дзеянняў, якія дапамогуць органам мясцовай улады рэалізоўваць свае планы дзеля змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі, у той жа час прымаючы да ўвагі мясцовую спецыфіку. Падпісантам даецца дастатковая гнуткасць у выбары аптымальнага шляху рэалізацыі дзеянняў на месцах. Нават у выпадку адрозных прыярытэтаў мэтазгодна, каб мясцовыя органы ўлады ўжывалі інтэграваны і цэласны падыход.

Шлях да змякчэння

Шлях да змякчэння прадугледжвае нейкую ступень гнуткасці для падпісантаў, у прыватнасці, для кадастра выкідаў парніковых газаў (напрыклад, базавы год, выбар ключавых сектараў, каэфіцыенты выкідаў, якія выкарыстоўваюцца для падлікаў, адзінка выкідаў, якая выкарыстоўваецца ў справаздачнасці і г.д.).

Шлях да адаптацыі



Шлях да адаптацыі застаецца досыць гнуткім дзеля таго, каб інтэграваць новыя веды і вынікі, а таксама адлюстроўваць змены ва ўмовах і магчымасцях падпісантаў. Ацэнка кліматычных рызык і ўразлівасці павінна ажыццяўляцца на працягу ўзгодненага двухгадовага перыяду. Вынікі закладуць падставу для таго, каб вызначыць, як зрабіць тэрыторыю больш устойлівай. Адаптацыйная стратэгія, якую неабходна інтэграваць у План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце ды ўлічыць у іншых адпаведных дакументах па планаванні, з часам можа быць узмоцненая і скарэктаваная. Спачатку можна разгледзець найбольш выйгрышныя дзеянні, а потым дапоўніць іх іншымі дзеяннямі (напрыклад, пры пераглядзе сітуацыі кожныя два гады, падчас перагляду плана дзеянняў) – гэта дасць магчымасць ажыццяўляць адаптацыю ў патрэбны момант часу і з больш нізкімі выдаткамі.
ПЕРАКАНАЎЧЫ ПРАЗРЫСТЫ РУХ:

  • Палітычнае пацвярджэнне: Абавязацельства, План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце ды іншыя адпаведныя дакументы ратыфікуюцца рашэннем муніцыпальнага савета. Гэта стварае магчымасці для надзейнай доўгатэрміновай палітычнай падтрымкі.

  • Выразная, паслядоўная і ўзгодненая аснова для збору звестак і справаздачнасці: Заснаваная на досведзе практыкуючых муніцыпалітэтаў, рэгіёнаў і гарадскіх абʼяднанняў метадалогія Пагаднення абапіраецца на значную тэхнічную і навуковую базу, распрацаваную сумесна з Еўрапейскай Камісіяй. Распрацаваныя агульныя метадалагічныя прынцыпы і шаблоны справаздач, якія дазволяць падпісантам структурна і сістэматычна адсочваць вынікі, даваць справаздачу і публічна агучваць інфармацыю пра свае поспехі. Прэзентаваны План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце агульнадаступны для азнаямлення на онлайн профілі (старонцы) падпісанта на веб-сайце Пагаднення Мэраў. Гэта гарантуе празрыстасць, падсправаздачнасць і супастаўнасць дзеянняў падпісантаў у барацьбе са зменай клімату.

  • Прызнанне і візуальная прэзентацыя намаганняў: Індывідуальныя і калектыўныя вынікі падпісантаў, сабраныя дзякуючы шаблонам справаздачнасці, публікуюцца на веб-сайце Пагаднення з мэтай натхняць, спрыяць самаацэнцы і абмену інфармацыяй. Звесткі па справаздачнасці, атрыманыя дзякуючы Пагадненню Мэраў, даюць магчымасць падпісантам дэманстраваць шырокі ўплыў сваіх дзеянняў на месцах. Звесткі, якія збіраюцца дзякуючы базе Дамовы для справаздачнасці, таксама забяспечваюць неабходную зваротную сувязь па дзеяннях на месцах для нацыянальных, еўрапейскіх і міжнародных органаў, якія прымаюць рашэнні.

  • Ацэнка звестак, пададзеных падпісантамі: Такі кантроль якасці спрыяе забеспячэнню надзейнасці і абгрунтаванасці ўсёй ініцыятывы Пагаднення Мэраў.

Прыпыненне ўдзелу ў выпадку невыканання: Падпісанты згодныя з тым, што яны будуць адхіленыя ад удзелу ў ініцыятыве – на падставе папярэдняга пісьмовага паведамлення з боку Офіса Пагаднення Мэраў – у выпадку, калі названыя вышэй дакументы (гэта значыць, План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце і Справаздачы аб рэалізацыі) не будуць пададзеныя цягам акрэсленых часовых рамак. Такая працэдура забяспечвае больш высокую празрыстасць і справядлівасць у адносінах да іншых падпісантаў, якія выконваюць свае абавязацельствы.
ДАДАТАК ІІ – БАЗАВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ І КАНТЭКСТ

Падпісанты Пагаднення Мэраў даюць абавязацельствы перад гэтай ініцыятывай, цалкам усведамляючы наступныя аспекты:

- Міжурадавая група экспертаў па змене клімату (МГЭЗК) яшчэ раз пацвердзіла ў сваёй Пятай ацэначнай справаздачы, што кліматычныя змены – гэта рэальнасць, і што людская дзейнасць працягвае ўплываць на клімат Зямлі;

- паводле дадзеных МГЭЗК, змякчэнне наступстваў змены клімату і адаптацыя – гэта ўзаемадапаўняльныя падыходы, скіраваныя на змяншэнне рызык, звязаных з уздзеяннямі кліматычных зменаў па розных часавых шкалах;

- нацыянальныя ўрады ўзгаднілі ў межах Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый аб змяненні клімату (РКЗК) калектыўную мэту захавання сярэдняга ўзроўню глабальнага пацяплення ніжэй за 2°С у параўнанні з перадпрамысловымі ўзроўнямі;

- у кантэксце Канферэнцыі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый Рыа+20 нацыянальныя ўрады ўзгаднілі комплекс Мэтаў устойлівага развіцця (МУТ); сярод якіх МУТ-7 патрабуе ад міжнароднай супольнасці «забеспячэння доступу да адкрытай, надзейнай, устойлівай і сучаснай энергіі для ўсіх», а МУТ-11 патрабуе «зрабіць гарады і селішчы людзей інклюзіўнымі, надзейнымі, прымальнымі для жыцця і ўстойлівымі»;

- Ініцыятыва «Устойлівая энергія для ўсіх», распрацаваная Генеральным Сакратаром ААН у 2011 годзе, сканцэнтравана на дасягненні наступных трох узаемазвязаных мэтаў да 2030 года: «забеспячэнне ўсеагульнага доступу да сучасных энергетычных паслуг», «падваенне тэмпаў павышэння энергаэфектыўнасці» і «падваенне долі аднаўляльных крыніц энергіі ў глабальным энергетычным балансе»;

- Еўрапейская Камісія (ЕС) у 2008 годзе афіцыйна пачала ўкараненне Пагаднення Мэраў, а ў 2014 годзе – ініцыятыву Мэраў па адаптацыі як ключавое дзеянне ў межах стратэгіі ЕС па адаптацыі да зменаў клімату (ЕС, 2013 г.) з мэтай прыцягнення і падтрымкі мясцовых органаў улады ў дзеяннях, скіраваных на змякчэнне наступстваў і адаптацыю да зменаў клімату;

- з моманту пачатку сваёй рэалізацыі Пагадненне Мэраў прызнана ключавым інструментам ЕС, што было асабліва падкрэслена ў межах стратэгіі Еўрапейскага Саюза (ЕС, 2015), і стратэгіі энергетычнай бяспекі Еўропы (ЕС, 2014), скіраванай на паскарэнне энергетычнага пераходу і павышэнне бяспекі паставак энергіі;

- у кастрычніку 2014 года ЕС прыняла новыя асновы ў галіне кліматычнай і энергетычнай палітыкі да 2030 года, акрэсліўшы новыя мэты (а менавіта, прынамсі 40%-ае ўнутранае змяншэнне выкідаў парніковых газаў, прынамсі 27%-ае спажыванне энергіі ў ЕС з аднаўляльных крыніц, прынамсі 27%-ая эканомія энергіі);

- Еўрапейская Камісія ў 2011 годзе прыняла «Дарожную карту па пераходзе да канкурэнтаздольнай нізкавугляроднай эканомікі 2050», скіраваную на змяншэнне выкідаў парніковых газаў у ЕС на 80-95% 2050 года ў параўнанні з 1990 годам. Гэтую ініцыятыву вітаў Еўрапейскі Парламент і Савет Еўрапейскага Саюза;

- Камітэт рэгіёнаў ЕС (КР) падкрэслівае сваё абавязацельства па далейшай падтрымцы Пагаднення Мэраў, напрыклад, шляхам стварэння мэтанакіраванай платформы ў межах Камітэта рэгіёнаў і іншых механізмаў, аб чым гаворыцца ў яго Заключэнні пра будучыню Пагаднення (ENVE-VI-006).


ДАДАТАК ІІІ – ГЛАСАРЫЙ

Адаптацыя: дзеянні, якія робяцца з мэтай перадухілення негатыўных уздзеянняў змены клімату, перадухілення або звядзення да мінімуму шкоды, якую яны могуць нанесці, і выкарыстанне магчымасцяў, якія яны могуць стварыць.

Змена клімату: любыя змены клімату цягам пэўнага адрэзка часу альбо праз прыродныя змены, альбо ў выніку чалавечай дзейнасці.

Кадастр выкідаў: колькасны падлік парніковых газаў (СО2 або СО2 эквівалент), якія выкідаюцца ў выніку энергаспажывання на тэрыторыі падпісанта Пагаднення ў канкрэтны год. Кадастр дае магчымасць вызначаць галоўныя крыніцы выкідаў і адпаведны патэнцыял іх скарачэння.

Змякчэнне наступстваў: дзеянні, якія вядуцца дзеля скарачэння канцэнтрацыі парніковых газаў, выкіданых у атмасферу.

Справаздача аб рэалізацыі (маніторынгавая справаздача): дакумент, які падпісанты Пагаднення абавязваюцца падаваць кожныя два гады пасля падачы свайго ПДУЭРК, у якім указваюцца прамежкавыя вынікі яго рэалізацыі. Мэта гэтай справаздачы ў тым, каб забяспечыць маніторынг выніковасці дзеянняў, скіраваных на дасягненне запланаванай мэты.

Бяспройгрышныя варыянты (адаптацыі): крокі, якія забяспечваюць непасрэдную (неадкладную) эканамічную і экалагічную выгаду. Іх варта ажыццяўляць ва ўсіх прагназаваных сцэнарыях змены клімату.

Карыстальнікі прафесійнага ўзроўню: актыўныя карыстальнікі, карыстальнікі, якія нясуць адказнасць не толькі за ўласнае спажыванне энергіі, але і бяруць на сябе адказнасць за яе вытворчасць.

Жыццеўстойлівасць: здольнасць сацыяльнай або экалагічнай сістэмы ўспрымаць парушэнні, захоўваючы пры гэтым ранейшыя базавыя спосабы функцыянавання і здольнасць да адаптацыі ў адносінах да стрэсаў і (кліматычных) зменаў.

Ацэнка рызык і ўразлівасці: аналіз, які вызначае прыроду і ступень рызыкі шляхам ацэнкі ўразлівасці і разгляду патэнцыйных пагроз, якія могуць уяўляць небяспеку або прыносіць шкоду людзям, псаваць маёмасць, уплываць на сродкі існавання і асяроддзе, ад якога яны залежаць. Ацэнка рызык і ўразлівасці дае магчымасць вызначыць самы важныя сферы і, адпаведна, падае інфармацыю асобам, якія прымаюць рашэнні. Такая ацэнка можа быць скіравана на рызыкі, звязаныя з паводкамі, экстрэмальнымі ўмовамі надворʼя і анамальнай спякотай, засухамі і недахопам вады, бурамі і іншымі экстрэмальнымі зʼявамі, павелічэннем колькасці лясных пажараў, павышэннем узроўню мора і берагавой эрозіяй (калі ёсць такія выпадкі).

Рызыка: верагоднасць негатыўных наступстваў або страт у сацыяльным, эканамічным ці экалагічным плане (напрыклад, для жыцця, стану здароўя, сродкаў існавання, актываў і паслуг), якія маглі б здарыцца з канкрэтнай супольнасцю або грамадствам, што выклікала б у будучыні знаходжанне ў няўстойлівых умовах цягам нейкага канкрэтнага перыяду.

План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце: ключавы дакумент, у якім падпісант Пагаднення вызначае, якім чынам ён мае намер выканаць свае абавязацельствы. У ім вызначаныя крокі, скіраваныя на змякчэнне наступстваў змены клімату і адаптацыю, якія будуць спрыяць дасягненню мэтаў, а таксама ўказаныя часовыя рамкі і размеркаванне абавязкаў.

Уразлівасць: ступень таго, наколькі сістэма ўспрымальная і не можа супраціўляцца негатыўнаму ўплыву змены клімату, уключаючы кліматычную зменлівасць і экстрэмальныя ўмовы (супрацьлеглае жыццяздольнасці).

1 Напрыклад, прыватны сектар, фінансавыя ўстановы, грамадзянская супольнасць, навуковая супольнасць і навуковыя колы


Каталог: sites -> default -> files
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М. Танка
files -> Адкрыты дыялог Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі
files -> Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у
files -> Юрась нераток (Юрий горбачев) (Минск) биография
files -> Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал