Новы “восевы час” і эпоха радыкальнага сумневу: выклікі для мыслення і практыкі



Дата канвертавання20.01.2017
Памер32.88 Kb.
#1833
27-28 лютага 2015 года

Лятучы ўніверсітэт разам з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі

праводзяць штогадовую зімовую канферэнцыю

Новы “восевы час” і эпоха радыкальнага сумневу:

выклікі для мыслення і практыкі
Карл Ясперс назваў “восевым часам” эпоху павароту ад сэнсаў і каштоўнасцяў, якія страцілі сваё значэнне да новых арыентыраў. Гэты час вызначаецца радыкальным сумневам і экзістанцыйным жахам перад немагчымасцю даць адказы на падставовыя пытанні “навошта” і “дзеля чаго” жыве чалавек, перад разуменнем непрыдатнасці ўсяго мысліўнага і культурнага апарату для такіх адказаў. Паварот часу вакол восі адбыўся таму, што героі, трыкстэры, мысляры і творцы сфармулявалі новыя арыентыры, прапанавалі новыя каштоўнасці, тым самым задалі і стварылі новыя цывілізацыі.

Інтэлектуальны дыскурс пасля Другой сусветнай вайны быў засяроджаны на тым, каб разбурыць тыя “абсалютныя” каштоўнасці мадэрну, што сталіся прычынай сусветных войнаў. Здавалася, што постмадэрнізм справіўся з гэтай задачай. Здавалася, што свет будуецца на новых каштоўнасцях і менавіта таму яму удавалася больш за поўстагоддзя пазбягаць вайны, нават СССР (цэнтр “другога свету”) распаўся без вялікага гвалту. Але сітуацыя расейска-украінскай вайны праявіла праблемы і наўпрост паставіла пад сумнеў існаванне і сапраўднасць сучаснага міжнароднага права, палітычных і сацыяльных інтытутаў, трывалых супольнасцяў і грамадстваў, самаразумення і ідэнтычнасці чалавека і тых сэнсаў і каштоўнасцяў, да якіх мы прызвычаіліся апеляваць ў разуменні і ў практыцы. Паўстаўшыя ў эпоху мадэрна каштоўнасці, нормы і катэгорыі мыслення страцілі сваю сілу праз іх дэканструкцыю і рэлятывізацыю постмадэрнізмам. Але зараз губляюць сваю сілу прынцыпы і каштоўнасці і самого постмадэрнізма. Ён аказаўся яшчэ не новым адказам, а толькі часам радыкальнага сумневу – прыступкай і папярэднікам паварота да новых каштоўнасцяў, сэнсаў і мэтаў, здольных стварыць магчымым паразуменне і супольныя дзеянні.

У межах канферэнцыі мы будзем паглыбляць свае разуменне “восевага часу” і шукаць адказы на пытанні на перакрыжаванні розных сфераў мыслення і практыкі. Спадзяемся, што гэтае разуменне стане не толькі падставай для новых канцэптаў ды тэорый, але і падмуркам трансфармацый сацыяльнай рэчаіснасці ды зменаў у беларускім грамадстве.

Прапануем асноўныя тэмы для разгляду:

Імёны, паняткі і інструменты мыслення: філасофская і метадалагічная рэфлексія і крытыка

Імя сучаснасці”: варыяцыі вакол мадэрну ці новыя вызначэнні? Ці можа сучасная філасофія наноў паставіць “галоўнае пытанне філасофіі”? Новая онталогія, мова ці мастацтва: што стварае новыя сэнсы, канструюе сусветы і дае імёны? Дэканструкцыя ці новыя універсаліі: што дае нам разуменне сучаснай постсавецкай, беларускай і еўрапейскай сітуацыі?


Назад у будучыню: вяртанне гісторыі сучаснасці

Новая сусветная сітуацыя як рамкі для пераасэнсавання “канца гісторыі”. Як магчымы сёння гістарычны чалавек? Сродкі гістарычных дысцыплінаў у вяртанні гісторыі: практыкі і метадалогаічныя падыходы. З’явы мадэрнага часу - “айчынная”, “грамадзянская” і “сусветная” войны: належаць гэтыя канцэпты гісторыі ці датычныя сучаснасці?

Антрапалагічная крытыка і гуманітарныя тэхналогіі: навошта і як нам быць разам.

Еўрапейскасць, грамадзянства, нацыя, гендэр, культура, супольнасці – старыя і новыя рамкі самавызначэння і ідэнтычнасці чалавека. Каго ствараюць новыя антрапалагічныя, псіхалагічныя і гуманітарныя практыкі і тэхнікі? Этычныя сістэмы і абсалютныя каштоўнасці: архаічныя формы ці новая рэальнасць? Што дасць чалавецтву новы шанец спыніць сусветную вайну?
Сацыяльна-палітычныя інстытуты і практыкі перад новымі выклікамі

Ці маюць сэнс і вартасць “мадэрнавыя практыкі” пабудовы нацыі, развіцця грамадзянскай супольнасці, абароны правоў чалавека? Што дае нам разуменне новых сацыяльных і палітычных з’яваў - метафары ці катэгорыі? Дзе шукаць “сапраўднае” сярод сімулякраў і медыяфантомаў? Чалавек і супольнасці ў сеціўнай і інфармацыйнай прасторы: ахвяры ці суб’екты сацыяльнага дзеяння?
Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 27-28 лютага 2015 года.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку да 5-га лютага, на адрас flyuniby@gmail.com з наступнымі звесткамі:

1) Імя і прозвішча

2) Месца працы ці вучобы, пасада

3) Форма ўдзела ў канферэнцыі:

- даклад. Неабходна назва і тэзісы даклада (1,5-2 старонкі).

- ўдзел у агульнай дыскусіі. Неабходна пазначыць мэты ды матывы ўдзелу ў канферэнцыі.



4) Кантактныя дадзеныя: e-mail, тэлефон.
Колькасць удзельнікаў  канферэнцыі абмежаваная і арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору ўдзельнікаў, паводле “мэтаў і матываціі ўдзелу”.
Па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртайцеся да Тацяны Вадалажскай, flyuniby@gmail.com, +375296754625


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал