Нямецкі і беларускі вопыт падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў




Дата канвертавання24.02.2017
Памер31.68 Kb.
Вольга Самусевіч

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт



Нямецкі і беларускі вопыт падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў

Сёння намаганні выкладчыкаў Інстытута журналістыкі БДУ скіраваны на ўдасканаленне падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў: распрацаваны новыя адукацыйныя дзяржаўныя стандарты па кожнай спецыяльнасці, укараняюцца ў навучальны працэс інавацыйныя, больш эфектыўныя тэхналогіі навучання і выхавання, паляпшаецца змястоўна-тэхналагічнае і навукова-метадычнае забеспячэнне прафесійнай падрыхтоўкі, павялічваецца доля самастойнай работы студэнтаў. Адміністрацыя інстытутута ставіць задачу павышення якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з улікам сучасных навуковых дасягненняў, сусветных тэндэнцый і асаблівасцей развіцця сферы сферы прафесійнай дзейнасці. Імкненне аптымізаваць працэс падрыхтоўкі журналістаў у нашай краіне вынікавала неабходнасць вывучэння еўрапейскага вопыту падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў, у прыватнасці нямецкага.

Так, нямецкія калегі лічаць, што журналістам можа стаць кожны, каму Бог даў талент. Нават бытуе прыказка, каб стаць цырульнікам - трэба вучыцца тры гады, каб стаць журналістам – трэба толькі жаданне. Аднак, як і ў нас, ва ўсіх рэдакцыях нямецкіх СМІ высока цэніцца кваліфікацыя, веды і вопыт.

Каб стаць журналістам у Германіі, ёсць тры спосабы:



  1. Атрымаць універсітэцкую адукацыю. У Германіі каля 11 універсітэтаў і інстытутаў, якія рыхтуюць спецыялістаў журналісцкага профілю. Як правіла, у кожнай такой установе свае вучэбныя планы, шмат аўтарскіх курсаў. Агульная тэндэнцыя – міждысцыплінарны падыход у журналісцкай адукацыі.

Недахоп: Практычная падрыхтоўка ўваходзіць у вучэбныя планы, але складае зусім невялікую частку.

  1. Прайсці падрыхтоўку ў школах журналістыкі. Школы журналістыкі, на сёння іх у Германіі каля 10, ствараюцца звычайна пры рэдакцыях ці пры выдавецтвах, якія фактычна і рыхтуюць такім чынам для сябе новыя кадры. Задача такіх школ – навучыць журналісцкаму рамяству. Як правіла, кожная з іх мае сваю “спецыялізацыю”. Да прыкладу, “канёк” Школы журналістыкі Акселя Шпрынгера – навіны, Мюнхенскай школы журналістыкі – крытычныя артыкулы. Акцэнт у навучанні робіцца на практычную падрыхтоўку з абавязковым авалоданнем сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Слухачы адзначаных навучальных устаноў праходзяць практыку ў рэдакцыях розных газет і часопісаў, а таксама на радыё, тэлебачанні, у онлайн-рэдакцыях; стажыруюцца ў замежных рэдакцыях.

Недахоп: Пры добра арганізаванай практычнай падрыхтоўцы заўважаецца недахоп класічнай адукацыі.

  1. Пісаць па адной тэме, па якой з’яўляешся экспертам. Чалавек другой прафесіі, спецыяліст у пэўнай галіне (эканоміка, палітыка, культура, гісторыя, тэхніка, спорт, экалогія і г.д.), які добра валодае словам, супрацоўнічае з рэдакцыямі СМІ, як правіла, спецыялізаванымі выданнямі, вядзе тэматычныя рубрыкі і інш.

Недахоп: Вузкая журналісцкая спецыялізацыя.

Нямецкія рэдактары і выдаўцы прыярытэт аддаюць журналісцкай падрыхтоўцы, атрыманай у школах журналістыкі, нездарма самі іх і ствараюць. Але ж узгадаем словы Я.Засурскага: “...в серьёзных газетах в основном работают все-таки выпускники нашего факультета. Я думаю, всё-таки журналистское образование полезно, поскольку оно учит профессионализму. Этого профессионализма часто не хватает тем, кто пришел сейчас в газеты. Но в то же время журналистика – открытая профессия” (Засурский Я.Н. Журналистика и мир на рубеже тысячелетий // Журналистика и культура речи. № 3-4. 2004. С.131).



У адрозненне ад Германіі, прафесійную шматсістэмную падрыхтоўку журналісцкіх кадраў у нашай краіне, па сутнасці, здзяйсняе толькі адна навучальная ўстанова – Інстытут журналістыкі БДУ (у іншых вузах створаны толькі кафедры, аддзяленні на філалагічных факультэтах), таму і да выкладчыкаў, і да студэнтаў – будучых спецыялістаў – прад’яўляюцца самыя высокія патрабаванні. Інстытут журналістыкі ставіць мэтай рыхтаваць не толькі спецыялістаў, але і навуковыя кадры; імкнецца павышаць кваліфікацыю сучасных журналістаў; праводзіць па шэрагу спецыяльнасцей перападрыхтоўку. Асноўны накірунак вучэбнага працэсу – практыкаарыентаванае навучанне.

Такіс чынам, само жыццё, сацыяльныя і палітычныя пераўтварэнні ў беларускім грамадстве, глабальная інфарматызацыя вынікавалі неабходнасць калі не рэфармавання журналісцкай адукацыі ў краіне, дык яе якаснага абнаўлення. Ажыццяўленне гэтай і іншых задач магчыма толькі пры стварэнні моцнай навукова-метадычнай базы, заснаванай на вопыце беларускай школы журналістыкі і лепшых набытках сусветнай журналісцкай адукацыі, пры гарманічным спалучэнні тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка